публикация №1695650665, версия для печати

«Зацюканы апостал». Спалучэнне ў творы камічнага і трагічнага


Дата публикации: 25 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695650665)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь


Камічнае — гэта форма непрыняцця і асуджэння чалавекам навакольнай рэчаіснасці, якая выяўляецца праз насмешку, высмейванне каго-небудзь або чаго-небудзь. Камічнае дапамагае зразумець сутнасць супярэчнасцей паміж персанажамі. У аснове трагічнага ляжаць канфлікты (калізіі) у жыцці чалавека (або групы людзей), якія не могуць быць вырашаны, але з якімі нельга змірыцца. Сам жанр трагікамедыі заснаваны на спалучэнні камічнага і трагічнага ў адным творы. Любы сюжэт літаратуры, сцэнічнага і выяўленчага мастацтва, які спалучае камічнае і трагічнае, — гэта трагікамедыя ў шырокім сэнсе. І. Шамякін лічыў, што «бадай, няма больш цяжкай задачы ў драматургіі, як арганічна аб’яднаць у адно цэлае камедыйнае і трагедыйнае. Не ўсе нават з тых, хто абяссмерціў сваё імя, адважваліся на такі крок». Андрэй Макаёнак паспрабаваў ажыццявіць складаную задачу — сплавіць камедыйнае і трагедыйнае ў «Зацюканым апостале» і «Трыбунале» і паспяхова з гэтым справіўся.


Аўтарскія задачы ў трагікамедыі «Зацюканы апостал» не абмяжоўваюцца толькі сатырычным выкрыццём маралі грамадства, заснаванай на пакланенні ўяўным каштоўнасцям. Андрэй Макаёнак выразна ўяўляў небяспечнасць філасофіі грамадства, у аснову якой пакладзены цынічны тэзіс, што грошы — сіла. Натуральным вынікам шанавання такой філасофіі, на думку камедыёграфа, з’яўляецца непазбежнасць трагедыі асобы: «зачараванае кола, у якім чалавек гіне, калі не здолее з яго вырвацца».


Пастаноўка п’есы «Зацюканы апостал» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага) атрымала Гран-пры «Лепшы спектакль тэатра драмы» III Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2014).

Опубликовано 25 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт


Полная версия публикации №1695650665 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ «Зацюканы апостал». Спалучэнне ў творы камічнага і трагічнага

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network