публикация №1045509707, версия для печати

РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ У 15-16 СТСТ.


Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045509707)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


На працягу 14-16 ст. пачала складвацца беларуская народнасць з уластівай ёй моваю, асноўныя асабливасці якой захоўваюцца ў ёй да нашага часу. Аднак старажытныя кніжнікі ў пісменстве старога прытрымлівліся традыцыйных старажытнарускіх граматычных і лексічных норм, таму новыя моўныя рысы ў пісьмовых помніках на першых парах адлюстроўваліся толькі зрэдку ў выглядзе паасобных апісак. Прыкладна з сярэдзіны 15 ст. пісменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры , што пачынаючы з гэтага часу ёсць ужо ўсе падставы гаварыць пра беларускую літаратурнуб мову, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай мовы, яле цалкам не перарвала сувязей з ёй. У беларускам пісменстве старажытнага перыяду беларуская пісьмовая мова мела назву «руский языкъ». Азначэнне «руский» у складе гэтага тэрміна паходзіць ад этноміна «Русь», якім у шматнацыянальным Вялікім княстве Літоўскім абазначалася тая частка ўсходнеславянскага насельніцтва, што ўваходзіла ў склад гэтага княства. Назва «белоруский языкъ» пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне 17 ст. ў Рускай дзяржаве. Агульная назва «Белая Русь» упершыню таксама азначаецца ў гістарычных крыніцах іншамоўнага, а не беларускага паходжання.

У беларускімпісменстве эпохі народнасці традыцыі літаратурнай мовы Кіеўскай Русі асабліва трывала захоўваліся ў графіцы і арфаграфіі. Для беларускіх кніжнікаў не было неабходнасці ствараць азбуку, бо патрэбы пісменства задавальняліся атрыманай у спадчыну ад старажытнарускай эпохі графічнай сістэмай. Беларускае пісьмо прайшло ўсе тыя стадыі развіцця, якія былі вядомы тагачаснаму рускаму і ўкраінскаму пісменству — устаў, паўустаў і скорапіс. Адпаведна гэтаму крыху мяняўся склад літар і іх абрысы. Асабліва прыкметныя адрозненні выпрацаваліся ў беларускім скорапісе ў параўнанні з рускім. У помніках беларускага паходжання перасталі ўжывацца некаторыя старажытныя дублетныя літары, у сувязі з чым графічная сістэма на беларускай глебе крыху спрасцілася. У 17 і 18 ст. некаторыя помнікі беларускага пісменства запісваліся лацінкай польскага варыянта і ў такім выглядзе дайшлі да нашага часу(‘Ліст да Абуховіча’,’Хроніка Бахаўца’).

У ранні перыяд старажытна рускага пісменства арфаграфія грунтавалася на фанетчным прынцыпе, які ў старабеларускую эпоху ператварыўся ў гісторыка-этымалагічны. З-за кансерватызму пісьма новыя фанетычныя з’явы беларускай мовы не адлюстроўваліся, у сувязі з чым намецілася разыходжанне паміж напісаннем і вымаўленнем. Такія характэрныя рысы беларускай мовы, як аканне і яканне, дзеканне і цеканне, у старабеларускіх тэкстах адлюстраваны толькі ў выглядзе рэдкіх памылак, але яны ніколі не ўтваралі арфаграфічную норму. Значэнне варыянтнай нормы мелі толькі тыя з’явы, як супадзенне ў вымаўленні ъ і е, што адлюстроўвалася ў напісанняях тыпу бълый— белый,лъто— лето,съно— сено , пераход у і в у ў (взяти—узяти, внукъ— унукъ, учити— вчити) і зацвярдзенне шыпячых і р (причина—прычына, жито—жыто, врядъ— урадъ) . Такая фанетызацыя правапісу больш шырока праводзілася ў дзелавым пясменстве, у значнай меры — у свецка-матацкіх і рэлігійных творах.

Сярод жанрава-стылявых разнавідасцей пісменства эпохі беларускай народнасці адно з вядучых месц як па колькасці вядомых помнікаў, так і па разнастайнасці жанраў належыць свецка-мастацкай літаратуры. Самым старажытным і пашыраным жанрам гэтага віду пісменства з’яўляюцца летапісы. На Беларусі і ў іншых частках усходняга славянства, перапісваліся старажытнарускія летапісныя зводы. Тыповымі узорамі такіх помнікаў можна лічыць Радзівілаўскі, або Кёнігзбергскі,спіс другой паловы 15 ст. і так званы летапіс Аўраамкі, перапісаны ў Смаленскў манахам Аўраамкам у 1495 г. Адносна рана на Беларусі ўзнікла мясцовае летапісанне. Ужо ў канцы 14— пачатку 15 ст. яно складала важнейшую частку тагачаснага літаратурнага працэсу. Аднак раннія беларускія летапісы захаваліся толькі ў пазнейшых спісах, з якіх Нікіфараўскі, Слуцкі і Віленскі адносяцца да канца 15 ст., а каля двух дзесяткаў астатніх — да 16 і 17 ст. У старэйшых спісах яшчэ трывала захоўваюцца архаічныя моўныя рысы. Пазнейшыя ўжо не маюць іх, яны цалкам грунтуюцца на сродках тагачаснай беларускай літаратурна-пісьмовай мовы.

У 16 і першай палове 17 ст. беларускае свецка-мастацкае пісменства значна павялічалас колькасна і пашыралася ў жанравых адносінах. Афіцыйнае дзяржаўнае летапісанне дапоўнілася гістарычнымі запіскамі мясцовага характару(Баркулабаўскі летапіс), мемуарнымі творамі(«Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага, «Дыярыуш» А. Філіповіча), перакладнымі воінскімі і рыцарскімі раманамі і аповесцямі(‘Александрыя’,’Аповесць пра Трою’,’Аповесць пра Трышчана’,’ Аповесць пра Баву’,’ Аповесць пра Скандэберга’,’Гісторыя пра Атылу’), вялікімі перакладнымі хронікамі і хранографамі(‘Хроніка ўсяго свету’ М. Бельскага ,’Хроніка’ М. Стрыйкоўскага). Пералічаныя арыгінальныя і перакладныя творы адлюстроўваюць вышэйшую ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. Мова іх амаль не мае царкоўнаславянкага ўплыву, але тут ужо адчуваецца прыкметны польскі лексічны струмень.

На Беларусі найбольш паслядоўна традыцыі пісменства старажытнага перыяду захоўваліся ў сферы рэлігійнай літаратуры. Кананічныя рэлігійныя творы псалтыр, евангеле і апостал тут па-ранейшаму перапісваліся і пазней друкаваліся на царкоўнаславянскай мове аж да канца 18 ст. Аднак на Беларусі ў выніку цэлага шэрага ідэалагічных і культурных абставін сфера выкарыстання царкоўнаславянскай мовы пачала звужацца за кошт пранікнення беларускай мовы ў канфесіянальную літаратуру. На першых парах праявілася імкненне збліжаць з беларускай народнай мовай рэлігійныя некананічныя агіяграфічныя і апакрыфічныя творы, стваральнікі ці перакладчыкі якіх наогул вельмі свабодна абыходзіліся з некананічнымі тэкстамі. Тыповы ўзор гэтага роду пісменства — вядомая Чэцця 1489 г. дзе змешчаны пераважна словы і павучанні Іаана Златавуста і Іаана Дамаскіна, а таксама многіх святых пакутнікаў. У некаторых частках гэтага помніка беларускія моўныя рысы амаль нароўні перамешаны з царкоўнаславянскімі. У гэты ж час пчалі з’яўляцца і непасрэдныя пераклады на беларускую мову паасобных рэлігійных твораў. Спачатку гэты працэс распаўсюдзіўся на некананічныя рэлігійныя творы— апокрыфы і жыцці святых. Дзве такія аповесці—«Пакуты Хрыста» і «Аповесць пра трох каралёў-вешчуноў» — дайшлі да нас у рукапісным зборніку канца 15 ст., дзе змешчана і «Жыціе Аляксея, чалавека божага». Такія творы перакладаліся ў каталіцкім асяроддзі з лацінскай мовы, пры выкарыстанні чэшскіх і польскіх рэдакцый. Таму ў творх гэтай группы царкоўнаславянскі ўплыў прктычна адсутнічае, затое прыкметныя лексічныя і марфалагічныя паланізмы. У гэты ж час пачалі з’яўляцца і непасрэдныя пераклады на беларускую мову паасобных біблейскіх кніг. З іх самым раннім лічыцца пераклад канца 15 ст. «Песні песням».У гэтым жа кірунку праходзіла і дзейнасць беларускага першадрукара , асветніка і гуманіста Францыска Скарыны, які на працягу 1517-1519 гг. зрабіў пераклад большай часткі кніг Старога запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, Скарына насыціў свой пераклад беларускімі рысамі ў такой меры, што ў цэлым мова яго перакладу заняла прамежкавае становішча паміж царкоўнаславянскай і беларускай літаратурнай мовамі. Адначасова былі зроблены пераклады некаторых біблейскіх кніг непасрэдна са старажытнаяўрэйскага арыгінала, што наогул было выключнай з’явай у тагачасным славянскім свеце. У гэтых перакладах царкоўнаславянская стыхія адлюстравана зусім нязначна. З’яўленню перакладаў біблейскіх кніг на беларускую мову садзейнічале некалькі фактараў, сярод іх першаступеннае значэнне мела распаўсюджанне на Беларусі розных рэфармацыйных плыняў, прыхільнікі якіх патрабавалі весці набажэнствы і чытаць Свяшчэннае пісанне на родных мовах. Знамянальнай вяхой у гісторыі беларускай літаратурнай мовы быў пераклад у сярэдзіне 16 ст. Псалтыра— самай папулярнай кнігі ў прыхільнікаў хрысцьянскага веравызнання. Гэты пераклад быў зроблены з польскага выдання , таму тут аказалася шмат лексічных і граматычных паланізмаў.

Пераклад на беларускую мову канфесійнай літаратуры падрыхтаваў глебу для з’яўлення і арыгінальных рэлігіных твораў на беларускай мове, што трэба разглядаць як паказчык павышэння яе прыстыжу і грамадска-культурнай ролі.

Опубликовано 17 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045509707 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ У 15-16 СТСТ.

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network