LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → © Навелы «Канон Гарыні», «Канон Школе», «Канон Маці» → Версия для печати
Дата публикации: 28 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695933440)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Слова «канон» паходзіць ад грэчаскага kanon і перакладаецца на беларускую мову як «норма», «правіла». Згодна са «Слоўнікам іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, яно мае два значэнні: 1) асноўнае правіла, палажэнне якога-небудзь напрамку, вучэння (напрыклад, царкоўныя каноны, каноны класіцызму); 2) тое, што з’яўляецца традыцыйнай, абавязковай нормай.
У дачыненні да мастацкай літаратуры гэта паняцце часта выкарыстоўваюць для характарыстыкі жанраў і жанравых форм: існуюць свабодныя і цвёрдыя (кананічныя) жанры і формы. Да апошніх адносяцца, напрыклад, санет, трыялет, рандо і інш. Літаратуразнавец Л. Іконнікава лічыць, што «канон не з’яўляецца жанрам літаратуры, а служыць паказчыкам мастацкай вартасці твора… У пераносным сэнсе канонам з’яўляецца ўсё тое, што дакладна і цвёрда ўстаноўлена, стала агульнапрынятым. Зыходзячы з такой інтэрпрэтацыі, выкарыстанне пісьменнікам дадзенага слова ў назвах указвае на тое, што ў змест твораў уключаны пэўныя правілы і нормы паводзін чалавека».
Цыкл «Давыд-гарадоцкія каноны» Г. Марчука складаецца з дзесяці невялікіх ліра-эпічных навел са спавядальна-велічальным зместам. Яны прысвечаны роднай зямлі пісьменніка, людзям, якія на ёй жывуць. Давыд-Гарадок — унікальны куток Беларусі. Ён мае багатую гісторыю, размяшчаецца ў маляўнічым Палескім краі, там, дзе паўнаводная Гарынь зліваецца з прыгажуняй Прыпяццю. Тут жывуць вельмі працавітыя і таленавітыя людзі, якія з гонарам распавядаюць пра свой гарадок, увасабляюць яго краявіды ў мастацкіх творах, фільмах, жывапісных палотнах, песнях. У канонах Г. Марчук паспрабаваў паказаць унутраны свет сваіх землякоў, іх адносіны да традыцыйных, у пэўным сэнсе кананічных паняццяў, з’яў, прадметаў, звычаяў. Творцу прываблівае менталітэт жыхароў Давыд-Гарадка, характэрныя асаблівасці, якія вылучаюць гэтых людзей сярод іншых жыхароў Беларусі.
Асэнсаваць гэтыя адметнасці ён паспрабаваў праз адносіны гарадчукоў да Бога, Гарыні, Хаты, Вуліцы, Агарода, Школы, Ветру, Базару, Часу, Маці. Словы-прысвячэнні пададзены пісьменнікам з вялікай літары — яны набываюць тым самым сэнсавую вызначальнасць у лёсе чалавека.
Опубликовано 28 сентября 2023 года