LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → Мастацкія пошукі сучаснай беларускай паэзіі → Версия для печати
Дата публикации: 28 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695932840)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Папулярнасць набыла жанравая форма танка. Класічная танка складаецца з трыццаці аднаго склада, а галоўная думка верша сканцэнтравана, як правіла, у трох першых радках: «Пярэсты мятлік // і восенню хоча жыць — // п’е паспешліва // з хрызантэмы расінкі // марознай раніцай» (У. Сіўчыкаў).
Шырокае распаўсюджанне ў сучаснай літаратуры атрымала і жанравая форма хоку, які, па-сутнасці, з’яўляецца скарочанай формай танкі: «Хірасіма. На // Камені — цень чалавека. // Самога ж — няма» (Максім Танк). На сучасным этапе хоку ў беларускай літаратуры пішуць Адам Глобус, Уладзімір Сіўчыкаў, Арцём Арашонак і інш.
Адраджэнне паліндрома — верша, які можа чытацца ў адваротным парадку (з апошняй літары (радка) да першай), — звязана з літаратурнай дзейнасцю П. Васючэнкі і іншых аўтараў.
Існуе яшчэ некалькі вершаваных форм, новых для сучаснай беларускай паэзіі. Найперш гэта лімэрык (пяцірадкоўе, напісанае анапестам, у якім 1, 3, 5-ы радкі складаюцца з трох стоп, а 2-і, 4-ы — з дзвюх з рыфмоўкай aaббa). Яшчэ адна новая вершаваная форма — пагер-вершы, кароткія тэкставыя паведамленні для пэйджараў, пры напісанні якіх для эканоміі абмежаванай колькасці сімвалаў не выкарыстоўваюцца знакі прыпынку, няма гукавога выражэння беларускіх «і», «ў», «ё»; змест падобных твораў часцей складаюць перажыванні лірычнага героя.
У сучаснай паэзіі сустракаюцца і разнастайныя графічныя формы вершаў: у выглядзе лесвіцы (творы П. Панчанкі, А. Вярцінскага, Я. Сіпакова, В. Зуёнка і інш.), фігурных вершаў, радкі якіх утвараюць пэўную фігуру або выяву — трохвугольнік, ромб, квадрат, крыж, сэрца, зорку і інш. (С. Мінскевіч, З. Вішнёў і інш.).
Опубликовано 28 сентября 2023 года