LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Паэтызацыя гуманістычных каштоўнасцей, гармонія чалавека і прыроды → Версия для печати
Дата публикации: 27 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695774847)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Асабістае гора не здолела зламаць старога лесніка. Толькі ў разняволенні птушак Дземідзёнак знаходзіў душэўнае заспакаенне. У такія хвіліны ён перажываў рэдкія імгненні радасці: «Я загледзеўся на гэтае ціхае хараство прыроды і не заўважыў, як неспадзявана перамяніўся Дземідзёнак. Стары раптам выпрастаўся, памаладзеў, і ўжо ад таго, ранейшага, Дземідзёнка нічога не засталося. Ён з нейкім не па гадах дзіцячым захапленнем пазіраў услед сваім птушкам, якія, трапечучы крыламі, пырхалі з клеткі, і твар яго ўвесь свяціўся. Нарэшце я ўбачыў чалавека, які перажываў вялікую радасць...
Разняволенне птушак стала для былога лесніка сэнсам жыцця, таму ён аддаваў на гэта ўсю пенсію. Трымаць у руках птушку для яго было самым вялікім задавальненнем: «Клетку з вераб’ямі... ён ледзь не прыціскаў да грудзей, быццам чалавек баяўся, што вось-вось падыдзе хто-небудзь і не падумае, адбярэ іх у яго».
Дземідзёнак не мог не здагадвацца, што людзі карыстаюцца яго дабрынёй і выманьваюць грошы. Аднак яго гэта не турбавала. Прымаючы правілы такой своеасаблівай гульні, ён мог патрымаць у руках птушку, і гэта для яго было важнейшым за ўсё. Птушкі як частка прыроды, з якой стары за доўгія гады зжыўся, сталі гаючымі лекамі для спакутаванай душы. Калі людзі даведаліся пра асабістую трагедыю Дземідзёнка і перасталі прадаваць птушак, то жыццё яго страціла сэнс і не прыносіла задавальнення: «Ён жа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час». Былы ляснік стаў зусім маўклівым, а праз нейкі час і зусім з’ехаў з гарадка.
Опубликовано 27 сентября 2023 года