публикация №1695774742, версия для печати

«У ціхім тумане». Вобразы Рэйдзіхі і Ганны


Дата публикации: 27 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695774742)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь


Галоўнай гераіняй апавядання «У ціхім тумане» з’яўляецца немаладая жанчына Рэйдзіха. Першыя старонкі твора не даюць адказу на пытанне, што гэта за загадкавая гераіня. Яна надвячоркам з’явілася каля вёскі Бароўка, і першай яе ўбачыла Тараськова Ганна. Аўтар гаворыць, што Ганна «схамянулася», убачыўшы яе, і гэта адразу выклікае ў чытача цікавасць да гераіні. Знешні выгляд Рэйдзіхі даволі дзівакаваты: «Згорбленая, маленькая Рэйдзіха стаяла перад Ганнаю босая — ногі былі парэпаныя, з пакручанымі пальцамі, як у вялікай птушкі, скінутай аднекуль з гнязда: яна цяпер чаплялася сваімі кіпцюрамі, каб перастаць нарэшце падаць, неяк затрымацца хоць тут на зямлі. Палаплены зялёны андарак ледзь не даставаў ёй да пятак. Не была асабліва новаю і доўгая сацінавая кофта, якую Рэйдзіха насіла навыпуск, так, што з-пад яе толькі звісаў вышываны фартух. Затое на галаву была павязана прыгожая, яшчэ амаль не паношаная гарусоўка — чырвоная, з чорнымі махрамі». Такі выгляд і вопратка даволі тыповыя для старой беларускай сялянкі. Аднак аўтар параўнаў яе са спалоханай птушкай, і гэта выклікае пэўнае спачуванне да жанчыны. Спачуванне ўзмацняецца, калі мы даведваемся, што Рэйдзіха — маці здрадніка-паліцая Якава.

Опубликовано 27 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт


Полная версия публикации №1695774742 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ «У ціхім тумане». Вобразы Рэйдзіхі і Ганны

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network