публикация №1695670610, версия для печати

«Сотнікаў». Пейзаж у аповесці


Дата публикации: 25 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М. →
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695670610)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ →
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь →


Васіль Быкаў, як правіла, не ствараў разгорнутых пейзажных малюнкаў, але кароткіх пейзажных апісанняў у аповесці «Сотнікаў», асабліва ў першай палове твора, дастаткова. Пейзажнымі фрагментамі часта акрэсліваецца месца, абставіны, дзе адбываецца дзеянне. Аповесць і пачынаецца з пейзажнага апісання: марознай ноччу два партызаны ідуць праз зімовы лес, а потым па полі, па глыбокім снезе, баючыся збіцца з ледзь прыкметнай дарогі. У гэтым апісанні аўтар згадаў «змрочнае без зор неба», піша, што і ў лесе «было змрачнавата», ствараючы трывожны настрой і як бы рыхтуючы чытача да далейшага драматычнага разгортвання падзей.


Пейзаж у гэтай аповесці, як і ў іншых творах В. Быкава, псіхалагізаваны, гэта значыць, нясе дадатковую сэнсавую нагрузку: ён можа выяўляць унутраны стан героя, агульны эмацыянальны фон твора, псіхалагічна прадказваць драматызм далейшых падзей, узмацняць трывожныя прадчуванні герояў, трагізм іх лёсаў, як гэта і адбываецца ў ім. У сціслых пейзажных апісаннях аповесці дамінуюць змрочныя чорны і шэры колеры, якія падкрэсліваюць трывожны, пануры настрой герояў і ўзмацняюць эмацыянальную напружанасць чытача, прадказваючы сумны фінал твора. Вось адзін з прыкладаў: «У зімовай шэрасці шырокай сцяной чарнеўся ельнік. <…> …у шэрым сутонні наперадзе яшчэ нічога не было відаць, адно шарэў перамешаны са снегам хмызняк, які бязладна распоўзся наўкола. <…> Пунькі ў начной шэрасці ўсё не было відаць…» Кароткія, змрочныя малюнкі, якіх у творы многа, выразна і пераканаўча перадаюць адчуванне сцюжы, холаду, бездарожжа і нават нерэальнасці: «Наўкола мроіўся начны прывідны прастор: шэрань, снег, суцемак з мноствам няўлоўных пераходаў, паўценяў і плямаў, і нідзе не было ні агеньчыка, ні руху — змоўкла, замерла, стаілася зямля. <…> Наўкола свістаў-шархацеў на снежным полі вецер, ноч ляжала нямая, як сон…».


Як бачым, пейзаж — гэта важны мастацкі сродак, якім па-майстэрску карыстаўся пісьменнік для ўвасаблення сэнсавай глыбіні і псіхалагічнай напоўненасці твора.

Опубликовано 25 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт →


Полная версия публикации №1695670610 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → «Сотнікаў». Пейзаж у аповесці

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network