LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → Iван Шамякін. Экранізацыя твораў пісьменніка → Версия для печати
Дата публикации: 25 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695650154)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Першым з твораў І. Шамякіна быў экранізаваны раман «Крыніцы», напісаны ў 1956 годзе. Аднайменны фільм па ім пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Іосіфам Шульманам у 1964 годзе. У тым жа годзе на Беларускім тэлебачанні па матывах рамана «Сэрца на далоні» рэжысёрам Віктарам Карпілавым зняты аднайменны фільм. У 1973 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Вячаславам Нікіфаравым створаны гістарычны фільм «Хлеб пахнет порохом» па аповесці «Эшалон у Германію». Ваенны фільм «Гандлярка і паэт» пастаўлены на кінастудыі «Масфільм» у 1978 годзе рэжысёрам Самсонам Самсонавым.
У 1980 годзе экранізаваны тры творы І. Шамякіна: раманы «Атланты і карыятыды» (Беларускае тэлебачанне, рэжысёр Аляксандр Гутковіч), «Вазьму твой боль» («Беларусьфільм», рэжысёр Міхаіл Пташук), аповесць «Шлюбная ноч» («Беларусьфільм», рэжысёр Аляксандр Карпаў). У 1994 годзе на той жа кінастудыі рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым зняты фільм «Эпілог» па матывах аповесцей «Paradіеs auf Erden» («Зямны рай») і «Вернісаж», напісаных І. Шамякіным у 1992 годзе. Мастацкі фільм «Глыбокая плынь» па матывах раманаў «Снежныя зімы» і «Глыбокая плынь» створаны на «Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”» рэжысёрамі Маргарытай Касымавай і Іванам Паўлавым.
Опубликовано 25 сентября 2023 года