Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Іван Навуменка 35 за 24 часа
Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для яго пакалення. Пачатак літаратурнай дзейнасці Навуменкі прыпадае на 50-я гг. Першы зборнік апавяданняў “Семнаццатай вясной” выйшаў у 1957 г. Затым з’явіліся творы, у якіх аўтар спрабуе адказаць на вістрыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна – этычныя праблемы сённяшняга дня (“Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Апошняя восень”, “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”)...
ВЕРАШЧАКА МАРЫЛЯ [ЖОНКА АДАМА МІЦКЕВІЧА] 22 за 24 часа
Марыля Верашчака… Ахутанае легендамі імя жанчыны, якой было наканавана ўвайсці ў гісторыю дзякуючы каханню. Лаура, Беатрычэ, Марыля… Гэтыя імёны стаяць побач. Што мы ведаем пра жанчыну, чый вобраз праходзіць праз усю творчасць сусветна вядомага паэтычнага генія? Самым радасным для Міцкевіча быў 1818 год, калі Адам з сябрам Тамашам Занам прыехаў у Туганавічы...
Беларуская бібліятэка ў Шчорсах 29 за 24 часа
Вядомы на Беларусі род Храптовічаў адносіцца да самых старажытных і ўплывовых на беларускіх землях. Першым з гэтага роду ў гістарычных крыніцах упамінаецца Ян Храптовіч, сын Высагерда, стараста Наваградскі, які прыняў радавы герб на Гарадзельскім сейме ў 1413 г. Храптовічы мелі графскі тытул, які быў зацверджаны сеймавай пастановай у 1641 г. Найбольш значным прадстаўніком гэтага роду быў Іаахім Літавар Храптовіч, які нарадзіўся ў 1729 годзе. Іаахім Храптовіч атрымаў грунтоўную адукацыю і выхаванне ў Шчорсах у доме бацькоў, у Вільні, дзе вывучаў лацінскую мову і логіку, у Брунсбергу - паэзію і рыторыку, у Нясвіжы - таксама рыторыку. Ён быў вялікім рэфарматарам і ўнёс значны ўклад у развіццё асветы ў Вялікім княстве Літоўскім, апошнім канцлерам якога ён быў. Іаахім Літавар Храптовіч быў заўзятым бібліяфілам...
Таварыства Філаматаў 26 за 24 часа
Увосень 1817 года два студэнты Віленскага ўніверсітэта, Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка, якія ўжо рабілі свае першыя спробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таврыства, каб аб'яднаць блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле - праяўлялі ў нечым свае здольнасці...
ЗАВОССЕ - РАДЗІМА АДАМА МІЦКЕВІЧА 7 за 24 часа
У 1798 годзе, напярэдадні нараджэння Адама - будучага паэта - фальварак Завоссе знаходзіўся ва ўласнасці братоў яго бацькі. Да Міцкевічаў Завоссе трапіла ад Яновічаў пасля судовага працэсу 1784-1785 гг. Справа пачалася з-за нявыплаты Яновічамі 200 злотых, пазычаных у Юзэфа Міцкевіча. Уладальнікам Завосся па суду атрымаўся Базыль Міцкевіч...
ГІСТОРЫЯ ГАЗЕТЫ "НАША НІВА" 19 за 24 часа
Доўгі час у гістарычнай навуцы трымалася адмоўная ацэнка "Нашай нівы". Толькі ў апошнія гады склаліся спрыяльныя ўмовы для аб'ектыўнай ацэнкі месца і ролі гэтай газеты ў нашай гісторыі. У савецкія часы "Нашу ніву" называлі "контррэвалюцыйным", "ліберальна-буржуазным", "нацыяналістычным" выданнем...
Сымон Будны 15 за 24 часа
С. Будны — сапраўдны майстра літаратурнага перакладу. Яго перакладчьцкі талент найбольш ярка выявіўся ў час працы над Свяшчэнным Пісаннем. Будны, як вядома, перакладаў Біблію на польскую мову, якая на той час, побач са старабеларускай, царкоўнаславянскай і лацінскай з'яулялася адной з літаратурных моў Беларусі...
Зізаній Лаўрэнцій (?—1634) - беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык 13 за 24 часа
Беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык. Паводле адных звестак паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле другіх — з мястэчка Тустынь на Валыні. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні...
Беларускі фальклор 59 за 24 часа
На календары вечнасці - XXI стагоддзе, эпоха навукова - тэхнічнай рэвалюцыі, эпоха біёнікі і электронікі... Узброены ведамі чалавек ужо абганяе сёння самую смелую казачную фантазію, самыя няўрымслівыя мары. Фантазію казак абганяе, а сама казка, як ні дзіўна, не старэе, у нябыт не адыходзіць. Можна нават сказаць - наадварот, у апошні час попыт на гэты від вуснапаэтычнай народнай творчасці прыкметна ўзрос і працягвае павышыцца. Гэта датычыць, зразумела, і беларускага казачнага эпасу, беларускай казкі...
ЛІДЧЫНА Ў МАСТАЦКІХ ТВОРАХ 13 за 24 часа
Лідчына, як і увогуле Гарадзеншчына. для многіх мастакоў была крыніцай натхненьня і месцам духоўнага сталеньня. Цікавае гістарычнае мінулае, прырода вабілі такіх майстроў пэндзля і алоўка. як I. Пешка, В. Гразноў, В. Дмахоўскі, М. Кулеша, Н. Орда. Ф Рушыц, Я. Драздовіч. Што датычыцца Ліды, то гэтаму спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча. Побач Гародня, Вільня. Наваградак, першая сталіца ВКЛ. Творы прысьвечаныя Лідчыне, сталіся для гэтых мастакоў адной з прыступак уваходжаньня ў еўрапейскую культуру...






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций