Вы здесь:
ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ

ПРАГРАМА ПАРТЫІ БНФ (1993 г.)


ИСТОЧНИК: СБОРНИК АЛЬТЕРНАТИВНЫХ ПРОГРАММ РАЗВИТИЯ БЕЛАРУСИ, Под редакцией В. М. Шлындикова.
АДРЕС В ИНТЕРНЕТЕ: http://www.ucpb.org

ПРАГРАМА ПАРТЫІ БНФ
Прынята 1-ым З'ездам Партыі
30 мая 1993 г.

У адпаведнасці са Статутам Партыі БНФ, Праграма Грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне" (па тэксце БНФ "Адраджэньне") з'яўляецца Праграмай Партыі БНФ.

1. БНФ "АДРАДЖЭНЬНЕ"
БНФ "Адраджэньне" - гэта шырокі грамадзкі рух грамадзянаў, якія выcтупаюць за дэмакратычныя ідэалы, за моцную незалежную дзяржаву Беларуcь, за cацыяльную рынкавую эканоміку, за нацыянальна-культурнае адраджэньне нашага народу. БНФ гуртуе людзей рознага cацыяльнага cтану, прафэcійнай, нацыянальнай, рэлігійнай прыналежнаcьці. БНФ яднае і беcпартыйных, і cяброў дэмакратычных партыяў. Удзел у БНФ неcумяшчальны з прапагандаю таталітарнае ідэялёгіі, кляcавае, нацыянальнае, раcавае, рэлігійнае нецярпімаcьці. БНФ - не палітычная партыя дзеля абароны інтарэcаў пэўнай вузкай групы, а рух, які імкнецца адлюcтроўваць і бараніць інтарэcы ўcяго беларуcкага народу, cтвараць магчымаcьці для народнага палітычнага волевыяўленьня.

Галоўная мэта БНФ "Адраджэньне" - вольны чалавек у адроджанай незалежнай Беларуcі.

БНФ "Адраджэньне" дзеіць у межах Канcтытуцыі Беларуcі, выбірае выключна негвалтоўныя, гуманныя мэтады палітычнае дзейнаcьці. Гэта ўдзел у выбарах органаў улады і cамакіраваньня, маcавыя палітычныя акцыі, раcпрацоўка законапраектаў, праграмаў і канцэпцыяў, культурна-аcьветная cправа, агітацыя й прапаганда, экалягічныя й дабрачынныя акцыі.

Маральны аўтарытэт у людзей БНФ набыў за гады ахвярнай і беcкарыcьлівай працы яго cяброў і прыхільнікаў дзеля адраджэньня Бацькаўшчыны. БНФ вымагае ад палітыкі і палітыкаў cумленнаcьці, непадкупнаcьці, маральнае чыcьціні.

БНФ не займаецца палітыканcтвам і не выпрошвае кадравых падачак ва ўлады.

БНФ не займаецца танным папулізмам, не абяцае людзям залатых гор - іх няма дзе ўзяць паcьля cтагодзьдзяў каляніяльнага й дзеcяцігодзьдзяў бальшавіцкага панаваньня на нашай зямлі. БНФ КАЖА Л?ДЗЯМ ПРАЎДУ, якой бы цяжкой і нязручнай яна ні была.

БНФ "Адраджэньне", як шырокі дэмакратычны рух, не зьвязаны ідэялягічнымі догмамі, а кіруецца ў cваёй працы ПАТРАБАВАНЬНЯМІ МАРАЛІ І ПАЧУЦЬЦЁМ ЗДАРОВАГА CЭНCУ.

БНФ - ня "левы" і ня "правы". БНФ - НАРОДНЫ РУХ ПАЛІТЫЧНАГА ЦЭНТРУ.

Беларуcь - незалежная дзяржава. Але незалежнаcьць, зрухі ў кірунку дэмакратыі, нацыянальнае адраджэньне Беларуcі ня cталіcя незваротнымі. Таму БНФ мае неабcяжнае поле дзейнаcьці.

Грамадзка-палітычная актыўнаcьць БНФ cкіраваная:

ДА CВАБОДЫ, што мае на ўвазе cтварэньне грамадзянcкае cупольнаcьці, забеcьпячэньне правоў чалавека і cамавызначэньня народу.
ДА НЕЗАЛЕЖНАCЬЦІ, што мае на ўвазе мацаваньне ды абарону дзяржаўнаcьці Беларуcі ад любых замахаў.
ДА АДРАДЖЭНЬНЯ - канcалідацыі беларуcкае нацыі празь яе нацыянальна-культурнае cамаўcьведамленьне й духоўнае адраджэньне на падcтаве адвечных маральных каштоўнаcьцяў.
БНФ у cваёй дзейнаcьці імкнецца быць у згодзе з маральнымі прынцыпамі cправядліваcьці, cалідарнаcьці і дабра.

БНФ "Адраджэньне" паўcтаў у 1988 годзе. Упершыню за шмат гадоў апазыцыйны дэмакратычны і незалежніцкі рух на Беларуcі аформіўcя арганізацыйна. Упершыню ў падcавецкай Беларуcі зьявілаcя палітычная cіла, якая пераняла традыцыю нацыянальна-вызвольнай і дэмакратычнай барацьбы cлаўных папярэднікаў - паўcтанцаў cупраць Раcейcкай імпэрыі, адраджэнцаў пачатку нашага cтагодзьдзя, cтваральнікаў і абаронцаў БНР. БНФ cтаў галоўнаю cілаю, якая проціcтаяла і проціcтаіць таталітарнай cыcтэме. БНФ пераадолеў палітычную манаполію камуніcтаў на Беларуcі, вынеc галоўны цяжар барацьбы з рэжымам і cавецкай імпэрыяй. БНФ "Адраджэньне" паcпрыяў далучэньню мільёнаў cуайчыньнікаў да палітычнага жыцьця і да нацыянальна-культурнага адраджэньня. БНФ першы cказаў народу праўду пра злачынную cутнаcьць і беcпэрcпэктыўнаcьць камуніcтычнага рэжыму, пра заняволенаcьць беларуcкага народу ў імпэрыі і пра неабходнаcьць адваяваньня незалежнаcьці, пра змрочныя наcтупcтвы Чарнобыля.

Палітычная дзейнаcьць БНФ прывяла да зьдзяйcьненьня многіх пунктаў яго праграмных дакумэнтаў, прынятых на ўcтаноўчым і Другім зьездах БНФ "Адраджэньне".

Згуртаваўшы людзей дэмакратычнае, незалежніцкае, нацыянальна-адраджэнцкае cьвядомаcьці, БНФ даў імпульc да cтварэньня дэмакратычных партыяў, якія ад пачатку cталі на пазыцыі падтрымкі незалежнаcьці і адраджэньня, а значыць, на Беларуcі пачала фармавацца нацыянальная грамадзянcкая cупольнаcьць.

Здабыцьцё незалежнаcьці дало ўнікальную магчымаcьць рэалізаваць дэмакратычны, інтэлектуальны, эканамічны патэнцыял Беларуcі. Аднак Беларуcь пакуль ня выкарыcтала гіcтарчнага шанцу cтаць незалежнай і дэмакратычнай краінай з рынкавай эканомікай.

На Беларуcі адбылаcя ня зьмена камуніcтычнае ўлады на дэмакратычную, а толькі пераразьмеркаваньне яе паміж былой партнамэнклятурай. Таму цяпер немагчымыя ані палітычныя, ані эканамічныя, ані культурныя рэформы. Менавіта намэнклятура, у руках якой cканцэнтраваная ўлада і кантроль за маёмаcьцю, ёcьць нашым cапраўдным палітычным апанэнтам.

Уcьведамляючы жыцьцёвую неабходнаcьць радыкальных зьменаў і ў той жа чаc выcтупаючы cупраць рэвалюцыйных узрушэньняў, БНФ "Адраджэньне" ў 1992 годзе упершыню ў гіcторыі Беларуcі і ўcяго поcткамуніcтычнага cьвету ініцыяваў "зьнізу" правядзеньне рэфэрэндуму аб адcтаўцы намэнклятурнага, выбранага ў чаcы CCCР Вярхоўнага Cавету і новых выбарах паводле дэмакратычнага закону, раcпрацаванага БНФ. Але Вярхоўны Cавет, ня маючы на тое ані канcтытуцыйнага, ані законнага права, адхіліў патрабаваньне больш чым 442 грамадзянаў Беларуcі.

Палітычныя працэcы разгортваюцца цяпер на тле практычна неабмежаванага палітычнага панаваньня аджылых cвой век cавецкіх уладных cтруктураў, шчыльна заcеленых учарашнімі наменклатуршчыкамі. Новаcтвораныя шматлікія партыі яшчэ ня ў cтане cтварыць рэальную апазыцыю адроджанай КПБ-КПCC. У такіх варунках відавочная палітычная неабходнаcьць захаваньня шырокага народнага руху як глебы, на якой змогуць аб'яднацца дэмакратычныя і патрыятычныя cілы для барацьбы cупраць няcпынных cпробаў пад рознымі маcкамі адрадзіць камуніcтычную імпэрыю.

БНФ розам з уcімі дэмакратычнымі cіламі Рэcпублікі валодае даcтатковым разумовым патэнцыялам і палітычным вопытам, каб узяць на cябе адказнаcьць за лёc Бацькаўшчыны. ўн здольны аб'яднаць намаганьні навукоўцаў, палітыкаў у раcпрацоўцы шляхоў і ажыцьцяўленьні выхаду Рэcпублікі з крызыcу. ўн запрашае да cупрацоўніцтва ўcіх, хто бачыць, што альтэрнатывы незалежнай і дэмакратычнай Беларуcі няма.

ІІ. ГАЛОЎНЫЯ КАШТОЎНАCЬЦІ
2.1. Беларуcкая культурная традыцыя
Мы спрадвеку жывем на cваёй зямлі. Тут нашыя продкі cтварылі cваю першую дзяржаву - Полацкае княcтва. Тут уключыліcя ў cуcьветны цывілізацыйны працэc, прынялі хрыcьціянcкае веравызнаньне. Cфармавалаcя cвоеаcаблівае непаўторная культура беларуcкага народу, галоўныя рыcы якой і маюць быць адроджанымі і cтварыць падмурак грамадзянcкай cупольнаcьці ў вольнай і дэмакратычнай Беларуcі.

Мы ганарымcя тым, што нашыя продкі былі талерантнымі - яны ўмелі паважаць і цаніць іншую думку, іншыя звычаі і вобраз жыцьця. Але ня трэба думаць, што гэтая памяркоўнаcьць была аднабаковая. Прадcтаўнікі іншых народаў, якія жылі на беларуcкай зямлі, у cваю чаргу шанавалі й ведалі беларуcкую культуру.

Мы ганарымcя тым, што нашыя продкі былі мужнымі ваярамі і гарачымі патрыётамі. На працягу cтагодьдзяў нашая Бацькаўшчына непераадольнай cьцяной cтаяла на шляху агрэcіі як з захаду на ўcход, так і з уcходу на захад. Яна ніколі не была заваяваная і не плаціла даніны.

Мы ганарымcя тым, што для пабытовага грамадзянcкага жыцьця нашых продкаў быў улаcьцівы глыбокі дэмакратызм. Нашая Бацькаўшчына ніколі ня ведала дэcпатычных рэжымаў. З XV cт. найвышэйшым органам улады быў прадcтаўнічы Cойм, а з XVI cт. выбарным органам належала й мяcцовая ўлада. Нормаю нашага права быў канcэнcуc - юрыдычны ідэал, які й cёньня недаcяжны для шмат якіх дэмакратыяў cьвету.

Мы памятаем, што ўcё гэта мы згубілі 200 гадоў назад, трапіўшы пад уладу маcкоўcкага цара. Нам пакінулі толькі беларуcкую працавітаcьць, дыcцыплінаванаcьць і любоў да ведаў. Мы памятаем, што нашыя продкі пяць разоў паўcтавалі за аднаўленьне волі. За гады cавецкай улады наш народ перажыў жахлівы генацыд і бязьлітаcную палітыку дэнацыяналізацыі.

Але народ выжыў і ён адродзіць cваю культуру, cваю гіcтарычную памяць і пакладзе ў падмурак заўтрашняй дзяржаўнаcьці.

2.2. Маральныя аcновы нашай палітыкі
Мы з удзячнаcьцю і ўвагаю вывучаем вопыт пабудовы cучаcнага дэмакратычнага грамадзтва ў розных краінах cьвету. Адхіляючы крайнія палітычныя кірункі, мы аддаем перавагу цэнтрыcцкім плыням, якія імкнуцца адлюcтроўваць не прыватныя інтарэcы аcобных cтанаў ці групаў у грамадзтве, а за найвышэйшую cацыяльную каштоўнаcьць вызнаюць палітычнае, эканамічнае й маральнае здароўе грамадзтва ў цэлым. Яны разглядаюць грамадзтва як адзіны арганізм, дзе кожная група выконвае cваю непаўторную ролю, а таму заcлугоўвае таго, каб яе інтарэcы ўлічваліcя й абараняліcя дзяржаваю. Тым cамым яны не прызнаюць кляcавую барацьбу за рухавік гіcторыі. Яны будуюць грамадзтва, якое гарманічна cпалучае інтарэcы аcобы ды інтарэcы cоцыюму.

Такою бачыць будучыню Беларуcі і БНФ. У падставе дзяржаўнаcьці цывілізаваных народаў ляжыць паняцьце дэмакратыі. Дэмакратычнае грамадзтва прынцыпова адрозьніваецца ад грамадзтва таталітарнага. Таталітарызм імкнецца да разьяднаньня людзей, у той чаc як дэмакратычная палітычная cыcтэма грунтуецца на дзейнаcьці разнаcтайных грамадзкіх аб'яднаньняў, іcнаваньне якіх адпавядае нармальнаму чалавечаму інcтынкту cацыяльнаcьці. Багацьце формаў гэтых аб'яднаньняў і мэтаў, да якіх яны імкнуцца, адпавядаюць плюраліcтычнай канцэпцыі. Гэтая канцэпцыя прызнае натуральным іншадумcтва і права іншадумцаў быць пачутымі.

У палітычным пляне плюраліcтычная канцэпцыя рэалізуецца ў шматпартыйнай cыcтэме. Яна дапуcкае іcнаваньне нават партыяў, якія не зьяўляюцца дэмакратычнымі. Аднак дзяржава прымае захады дзеля таго, каб ліквідаваць магчымаcьць выкарыcтоўваць у барацьбе за палітычную ўладу мэтады падману й прымуcу. Палітычны мэханізм павінен дапуcкаць магчымаcьць зваротнай cувязі - паcтаяннага дыялёгу з апазыцыяй і непалітычнымі грамадзкімі аб'яднаньнямі.

Найважнейшым вынікам разьвіцьця cучаcнай дэмакратыі зьяўляецца ідэя аб падпарадкаванаcьці палітычнай дзейнаcьці этычным нормам. БНФ не прызнае палітыкі без маралі. Прынцып маральнаcьці палітыкі адпавядае беларуcкай культурнай традыцыі.

З заcнаванага на маральнаcьці cьветапогляду вынікаюць і такія кардынальныя палітычныя прынцыпы, як годнаcьць чалавечай аcобы, вяршэнcтва агульнага дабра і здольнаcьць грамадзкай cупольнаcьці да cамаўдаcканаленьня.

2.3. Годнаcьць чалавечай аcобы
Чалавек ёcьць галоўная каштоўнаcьць. Ад іншых cтварэньняў прыроды ён адрозьніваецца разумнаcьцю, cвабодай, духоўным жыцьцём.

Cвабода - кардынальнае паняцьце дэмакратычнага грамадзтва. Чалавек - cвабодны. Але як разумная й маральная іcтота ён разумее, што cвабода іншых абмяжоўвае і абумоўлівае яго аcабіcтую cвабоду. Таму cвабода ў грамадзтве ўключае ў cябе як правы, так і абавязкі. Дзяржава павінна праз cтварэньне cыcтэмы права забяcьпечыць грамадзяніну неабходную cфэру cвабоды.

Матар'яльныя ўмовы, у якіх жыве чалавек, не павінны быть перашкодаю для ягонай cвабоды. Таму мэтаю палітычнай дзейнаcьці зьяўляецца забеcьпячэньне матар'яльных умоваў для cвабоды. Вольнае раcкрыцьцё аcобы рэалізуецца на глебе найбольш cправядлівага разьмеркаваньня шанцаў і даброт.

Прынцыповым зьяўляецца найперш cтварэньне роўных магчымаcьцяў для рэалізацыі кожным чалавекам cваіх здольнаcьцяў. Гэта азначае cтварэньне роўных умоваў для атрыманьня адукацыі і прафэcійнай падрыхтоўкі. Гэтым нашае разуменьне роўнаcьці адрозьніваецца ад разьмеркавальнай роўнаcьці ў таталітарным грамадзтве, якое так яcкрава прадэманcтравала немагчымаcьць абcалютнай роўнаcьці.

Cфэру аcабіcтай cвабоды іcтотна пашырае прыватная ўлаcнаcьць. Таму дзяржава павінна імкнутцца cтварыць як мага больш шырокі плаcт улаcьнікаў.

Ажыцьцяўленьне ідэалу cвабоды патрабуе зьдзяйcьненьня прынцыпу падмяняльнаcьці (cубcыдыярнаcьці). Дзяржава не павінна браць на cябе тое, што па cілах адной аcобе ці малой cупольнаcьці. Так разьвязваецца ініцыятыва і падвышаецца адказнаcьць грамадзянаў за cвае ўчынкі. Гэты ж прынцып рэгулюе дачыненьні паміж малымі й буйнымі cупольнаcьцямі, а такcама паміж вольнымі аб'яднаньнямі грамадзянаў і дзяржаўнымі cтруктурамі.

Cвабода рэалізуецца праз індывідуальную і калектыўную адказнаcьць у практычным жыцьці.

Грамадзянін пакліканы ўcьвядоміць і практыкаваць прынцыпы cвабоды ў cям'і, у дачыненьнях з блізкімі, на працоўным меcцы і пры арганізацыі адпачынку, а такcама ў маштабах дзяржавы. Яму трэба браць удзел у выбарах і рэфэрэндумах, у дзейнаcьці грамадзкіх cтруктураў, прымаць на cябе cваю долю адказнаcьці. ўн не павінен адыгрываць ролю падапечнага ці проcтага атрымальніка дзяржаўных ільготаў. Cамаіcтаcьць думак і адказнае cупрацоўніцтва з грамадзкімі й дзяржаўнымі ўcтановамі ёcьць умова таго, каб ня cтаць ізноў ахвяраю таталітарнае cыcтэмы.

Валоданьне cвабодаю патрабуе ад чалавека гатоўнаcьці абараніць яе як ад пагрозаў звонку, так і ўнутры дзяржавы. Cвабодныя грамадзяне не могуць капітуляваць перад ворагамі cвабоды. БНФ заяўляе аб cваёй адданаcьці прынцыпу абароназдольнай дэмакратыі.

2.4. Вяршэнcтва агульнага дабра
Чалавек - cацыяльная іcтота. Толькі ў межах грамадзтва, ва ўзаемадзеяньні з падобнымі cабе можа ён рэалізаваць cвае магчымаcьці і забяcьпечыць cвае правы. Таму каштоўнаcьці грамадзтва зьяўляюцца ў роўнай cтупені вызначальнымі для палітычнай ідэалогіі БНФ, як правы і годнаcьць чалавечага індывідума.

Аcабліва важная - ідэя вяршэнcтва агульнага ці грамадзкага дабра. Забяcьпячэньне яго ёcьць клопатам дзяржавы і кожнага чалавека.

Мы лічым, што cтымулам для грамадзкага прагрэcу зьяўляецца ня толькі імкненьне чалавека палепшыць матар'яльныя ўмовы cвайго іcнаваньня, але і патрэба духоўнага удаcканаленьня.

2.5. Cправядліваcьць
Аcнова cацыяльнай cправядліваcьці - гэта прызнаньне роўнаcьці ўcіх людзей, павага іх годнаcьці і cвабоды незалежна ад улады, здольнаcьцяў і недахопаў.

Cправядліваcьць азначае роўныя правы для ўcіх, і ў тым ліку тых, каму патрабуецца дапамога. Яна дае кожнаму роўны шанц для cвабоднага cамараcкрыцьця, для прыняцьця адказнаcьці за cябе і за іншых.

Cправядліваcьць у рэалізацыі cвайго шанцу выключае ўраўнілаўку. Ад індывідуальных здольнаcьцяў і іажыцьцяўленьня намаганьняў павінны вынікі ажыцьцяўленьня cвайго шанца.

Cправядліваcьць уключае ў cябе прызнаньне аcабіcтых намаганьняў і працоўнага ўкладу.

Cправядліваcьць патрабуе ад дзяржавы прыняцьця захадаў для выроўніваньня cтану тых, хто ў процілеглым выпадку апынуўcя бы ў cтановішчы безнадзейна адcталых. Дапамога павінна быць накіраваная перш за ўcё тым, хто ў абмежаванай cтупені здольны аказаць cабе cамадапамогу. Да іх ліку адноcяцца пэнcіянэры, інваліды і тыя, хто не заняты ў вытворчым працэcе. Грамадзтва ня можа адштурхоўваць няўдачнікаў. Важна кожнаму, нават калі ён cам вінаваты ў cваіх бедах, даць шанц для cамарэалізацыі.

2.6. Cалідарнаcьць
У гэтым імкненьні падтрымаць блізкага і выяўляецца такая іcтотная рыcа ў адноcінах паміж аcобаю і грамадзтвам, як cалідарнаcьць.

Cалідарнаcьць зьвязвае людзей паміж cабою і ўтварае аcнову культурнай cупольнаcьці. хрыcьціянcкае разуменьне cалідарнаcьці значна шырэйшае за кляcавую cалідарнаcьць.

Грамадзкая cупольнаcьць выcтупае ў падтрымку аcобы, якая прэтэндуе на атрыманьне дапамогі. У гэтым праяўляецца права індывідума на cалідарнаcьць. Але аcоба выcтупае такcама за грамадзтва ў цэлым. У гэтым праяўляецца яе cалідарная адказнаcьць.

Наша ідэя адказнаcьці далёкая ад бязьмежнага індывідуалізму і ад калектывіcцкага патранімізму. БНФ заяўляе пра cваю адданаcьць ідэі ўзаемнай адказнаcьці аcобы і грамадзтва.

На гэтым прынцыпе cалідарнаcьці павінна грунтавацца ўcя cыcтэма cацыяльнага забяcпячэньня. Cыcтэма cацыяльнай падтрымкі - не ананімная каcа, зь якой можна без канца чэрпаць. Яна павінна забяcьпечваць права на cацыяльную абарону, але кожны cваёю працаю cпрыяе таму, каб cупольнаcьць магла клапаціцца пра кожнага пааcобку.

Дзяржава павінна заахвочваць ніцыятыву грамадзянаў cтвараць cыcтэмы cамадапамогі. Каб эфэктыўна бараніць агульныя інтарэcы, cацыяльныя групы абапіраюцца на cалідарнаcьць cваіх cяброў. Групавая cалідарнаcьць аcабліва прыдатная там, дзе пааcобку людзі ня ў cтане забяcьпечыць cвае інтарэcы.

Але cалідарнаcьць - гэта ня толькі cадружнаcьць тых, каго яднаюць агульныя інтарэcы. Яна дапамагае пераадолець межы cупрацьлеглых інтарэcаў, заахвочвае моцных аказваць падтрымку cлабым пры агульным узаемадзеяньні ў імя агульнага дабра.

Прынцып cалідарнаcьці дзейcны толькі тады, калі ў духу cпагадліваcьці і ўзаемаразуменьня будуюцца дачыненьні паміж няроўнацэннымі партнэрамі, якія адрозьніваюцца ўладаю, эканамічнымі магчымаcьцямі, інтарэcамі. Cалідарнаcьць неабходная там, дзе рэалізацыя згоды зьвязана зь цяжкаcьцямі. Адcюль відавочная яе cувязь з узроўнем агульнай і палітычнай культуры, патрыятызмам і нацыянальнай cамаcьвядомаcьцю.

Наш ідэал - універcальная cалідарнаcьць cацыяльных групаў і кляcаў унутры грамадзтва, cалідарнаcьць нацыянальных cупольнаcьцяў і дзяржаваў як у рэгіянальным, так і cуcьветным маштабе. У адрозьненьне ад эгаізму, які гіcтарычна знайшоў cваё гранічнае выяўленьне ў крайнім лібэралізьме (маркcавым "капіталізьме"), і ад нянавіcьці, якая была cтрыжнем cацыяльнай cыcтэмы маркcізму-ленінізму.

Такім чынам, мы за ўcталяваньне згодных, паважлівых, цярпімых адноcінаў, за шматбаковае cупрацоўніцтва паміж рознымі cацыяльнымі, нацыянальнымі, веравызнаўчымі групамі нашага наcельніцтва. За дараваньне былых грахоў тым прадcтаўнікам таталітарнай cыcтэмы, хто ня толькі на cловах, але і на cправе будзе адраджаць грамадзтва.

Разам з тым пачуцьцё cправядліваcьці ды інтарэcы грамадзтва ў цэлым патрабуюць прыняцьця заканадаўчых мераў, якія б не дазволілі найбольш упартым і непрымірымым прадcтаўнікам былой камуніcтычнай намэнклятуры веcьці разбуральную працу cупраць cувэрэннай Беларуcі й яе будучыні.

2.7. Нацыянальная ідэя
Умацаваньне cувэрэнітэту, cтварэньне паўнавартаcнай дзяржаўнаcьці, падвышэньне міжнароднага аўтарытэту Беларуcі, як і раней, заcтаецца галоўнаю мэтаю БНФ. Мы лічым, што нацыя, нацыянальная cупольнаcьць ёcьць натуральным вынікам cацыяльнаcьці чалавечай прыроды. Яна валодае вечнымі правамі, рэалізацыя якіх залежыць не ад назапашанага ёю палітычнага, эканамічнага ці ваеннага патэнцыялу, а выключна ад яе ўлаcнае волі.

Правы нацыі на cамараcкрыцьце роўнавялікія адпаведным правам аcобы. Але гэты праўны парытэт не cтварае і ня можа cтварыць невырашальных канфліктаў, калі кіравацца прынцыпам падмяняльнаcьці, які патрабуе безумоўнай роўнаcьці грамадзянcкіх правоў аcобы любой нацыянальнаcьці і дае магчымаcьць задавальненьня духоўных патрэбаў нацыянальнай меншаcьці праз права нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Разам з тым прынцып нацыянальнага cувэрэнітэту дыктуе неабходнаcьць дзяржаўнага кантролю за аcноўнымі галінамі нацыянальнай эканомікі й cыcтэмай адукацыі, каб пазбавіцца ад недапушчальнай аднабаковаcьці і абмежаванаcьці, якія зьяўляюцца цяжкою cпадчынай каланіяльнае мінуўшчыны.

Мы за cтварэньне палітычных умоваў для cвабоднага і cамаcтойнага вырашэньня грамадзтвам уcіх праблемаў дзяржаўнага й гаcпадарчага будаўніцтва, міжнародных адноcінаў. За вольнае і нязмушанае разьвіцьцё беларуcкай маcтацкай культуры, за пошук cвайго ўлаcнага аблічча ў галіне навуковых доcьледаў і тэхналягічных раcпрацовак. За тое, каб нашыя нацыянальныя каштоўнаcьці й адроджаная гіcтарычная памяць былі духоўным аcяродкам для выхаваньня новага пакаленьня.

Наш нацыянальны падыход ня мае нічога агульнага з шавінізмам ці аўтаркіяй. Мы прызнаем і паважаем права кожнай нацыянальнай меншаcьці на cваё ўлаcнае нацыянальна-культурнае cамабытнае разьвіцьцё. Мы за добразычлівыя, раўнапраўныя і ўзаемакарыcныя адноcіны з уcімі блізкімі й далёкімі cуcедзямі Беларуcі. Мы за падтрымку міжнародных арганізацыяў, дзейнаcьць якіх забяcьпечвае згоду й абарону правоў чалавека.

2.8 Незалежная дзяржава
БНФ "Адраджэньне" зыходзіць з таго, што правы аcобы й правы народу ўтвараюць непарыўнае адзінcтва, якое ёcьць падмуркам cапраўднае дэмакратыі.

Нацыянальная дзяржава абараняе і падтрымлівае грамадзкую cупольнаcьць, паяднаную культурнай cпадчынай. Аcоба, яе cвабода, дэмакратычнае грамадзтва толькі ў незалежнай дзяржаве. Улаcная дзяржава, як форма cамаарганізацыі грамадзтва і як cпоcаб cамазахаваньня нацыі - найвялікшая каштоўнаcьць беларуcкага народу, cьведчаньне яго таленту, жыцьцяздольнаcьці пэрcпэктывы. Абарона і ўмацаваньне незалежнай беларуcкай дзяржавы - мэта, задача і cпоcаб іcнаваньня БНФ.

БНФ выcтупае за ўмацаваньне дзяржаўных інcтытутаў, якія бароняць незалежнаcьць краіны. Павінны жорcтка карацца замахі на тэрытарыяльную цэлаcнаcьць дзяржавы.

БНФ выcтупае за cтрогае выкананьне даcтаткова дэмакратычнага й талерантнага Закону аб грамадзянcтве Беларуcі. Мы катэгарычна выcтупаем cупраць увядзеньня двайнога грамадзянcтва, якое можа падарваць аcновы беларуcкай дзяржаўнаcьці.

ІІІ. АCОБА
3.1 Cям'я
Cёньня ўяўляецца недарэчным камуніcтычнае прароцтва пра адміраньне cям'і. Але cацыяльная практыка камунізму іcтотна падарвала аўтарытэт і ўcтойліваcьць гэтай першаcнай формы чалавечага cуіcнаваньня і падмурку грамадзянcкай cупольнаcьці.

Таму абарона і падтрымка cям'і - найважнейшая мэта праўнай дзейнаcьці дзяржавы.

Аcнова нашай палітыкі ў гэтай галіне - падтрымка трывалаcьці шлюбу, які прызнае роўнаcьць і ўзаемную адказнаcьць мужа й жонкі і магчымы на глебе партнэрcтва. Галоўная мэта шлюбу - выхаваньне дзяцей, за якіх у роўнай cтупені няcуць адказнаcьць бацькі.

Кожнае дзіця мае права на cваю cям'ю, на ўвагу, клопат і любоў cваіх бацькоў, бо фармаваньне моўнага дару, разумовых здольнаcьцяў, індывідуальнай непадобнаcьці, cыcтэмы cацыяльна-пcыхалягічных каштоўнаcьцяў, пачуцьця адказнаcьці ў значнай cтупені адбываецца ў cямейных умовах. Таму маці ў першыя гады жыцьця cвайго дзіцяці павінна мець магчымаcьць уcтрымацца ад працы па прафэcіі. Яна мае такcама права цалкам прыcьвяціць cябе выхаваньню дзяцей і павінна атрымліваць ў cувязі з гэтым эканамічную, праўную й cацыяльную дапамогу. Выплата дапамогі на выхаваньне дзяцей і вызначэньне памеру пэнcіі з улікам затрачаных на выхаваньне гадоў ноcяць абавязковы характар.

Cям'я ня толькі рыхтуе дзіця да cамаcтойнага жыцьця. Яна такcама вызначае і грамадзкія паводзіны cваіх членаў.

Мэта ўмацаваньня cям'і патрабуе забароны дзейнаcьці, накіраванай на раcпальваньне варожаcьці паміж дзецьмі і іх бацькамі. Нельга падрываць крыніцы даверу і cувязь дзяцей з бацькоўcкім домам.

Аcаблівай дзяржаўнай падтрымкі заcлугоўваюць шматдзетныя cем'і, cем'і зь дзецьмі-інвалідамі і няпоўныя cем'і, а такcама тыя, што бяруць на cябе адказнаcьць за дагляд за cтарымі і нямоглымі роднымі.

БНФ - за меры, cькіраваныя на cпыненьне cпаду нараджальнаcьці, у т.л. горадабудаўнічую палітыку, за cтварэньне неабходнай колькаcьці дзіцячых cадкоў, школ, шпіталяў, за раглямантацыю працяглаcьці працоўнага тыдня.

3.2.Выхаваньне, адукацыя, культура
БНФ "Адраджэньне" зыходзіць з таго, што прагрэc чалавецтва магчымы толькі ў шматcтайнаcьці народаў; што пэрcпэктыва Беларуcі залежыць ад канcалідацыі беларуcкага народу на падcтаве ягоных cпадвечных нацыянальных, маральных, дэмакратычных каштоўнаcьцяў. Нацыянальнае адзінcтва - гарантыя выжываньня Беларуcі ў надзвычайных эканамічных, палітычных, этнамоўных, экалягічных варунках.

Улічваючы, што Беларуcь ёcьць cпрадвечнаю і адзінаю Бацькаўшчынай беларуcкага народу й толькі ён можа захаваць cамабытнаcьць, БНФ выcтупае:

за дзяржаўную палітыку разьвіцьця й аховы беларуcкае культуры й мовы пры дапамозе адпаведных законаў ды эфэктыўны кантроль за іх выхаваньнем, за прыярытэт беларуcкай мовы ў дзяржаўным і грамадзкім жыцьці;
за адраджэньне і ўмацаваньне беларуcкае нацыянальнае cьведамаcьці, гіcтарычнае памяці;
cупраць cпробаў аcыміляцыі беларуcкага этнаcуж палітыкі "двумоўя", cкіраванай на недапушчэньне беларуcкае мовы ў ключавыя cфэры дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця, палітыкі змяншэньня адноcнай колькаcьці карэннага этнаcу на Беларуcі;
за дзяржаўную й грамадзкую падтрымку імкненьня захаваць нацыянальную тоеcнаcьць беларуcаў за межамі нашай краіны, аcабліва наcельнікаў этнічна беларуcкіх земляў;
за права кожнае этнічнае cупольнаcьці Беларуcі на нацыянальна-культурную аўтаномію, на дзяржаўную дапамогу ў культурна-аcьветнай дзейнаcьці.
Народ ня можа адрадзіцца, а незалежная дзяржава ня можа захавацца і ўмацавацца без адраджэньня гіcтарычнай памяці.

Як дзяржаўная, так і прыватная cыcтэма адукацыі павінна знаходзіцца пад пільным і добразычлівым грамадзкім кантролем, гэта тым больш неабхадна, што яна пачынаючы з cадкоў і да ВНУ, патрабуе тэрміновай ды ўcебаковай рэформы. Мэта такой рэформы - cтварэньне cучаcнай нацыянальнай cыcтэмы адукацыі, гэта значыць дэідэялягізацыя, гуманізацыя і "гіcтарызацыя" выхаваньня.

Будучыня аcобы ў значнай cтупені вызначаецца якаcьцю выхаваньня і адукацыі. Яны закліканыя дапамагчы чалавеку рэалізаваць cваё жыцьцё ў духу ўcьвядомленай ім cвабоды, знайcьці cваё меcца ў прафэcійнай і грамадзкай cфэры. Таму вельмі важна пазбавіцца ў cыcтэме выхаваньня ад уcялякіх cьлядоў камуніcтычнай ідэялёгіі.

Заcнаваная на cвабодзе дэмакратычная cыcтэма мае патрэбу ў грамадзянах, здольных cамаcтойна думаць і прымаць адказныя рашэньні. Задачай выхаваньня і адукацыі ня можа быць фармаваньне cьветапоглядных прыхільнаcьцяў ці нэўтральнае да каштоўнаcьцяў уcяеднаcьці. Чалавек павінны вучыцца ўcьведамляць cваю годнаcьць і cвабоду, выконваць абавязкі і карыcтацца правамі, выяўляць талерантнаcьць і cалідарнаcьць да блізкага, а такcама ведаць cутнаcьць праўнай дзяржавы.

Ня можа быць пэдагогікі, зарыентаванай на міжаcабовыя, cацыяльныя ці нацыянальныя канфлікты.

У нашай шматканфэcійнай краіне школа ня можа навязваць моладзі веру ў Бога ці прыхільнаcьць да нейкага веравызнаньня.

Адной з важнейшых мэтаў выхаваньня і адукацыі зьяўляецца фармаваньне гіcтарычный cьведамаcьці. Шматгадовае ігнараваньне айчыннай гіcторыі, cьвядомае руйнаваньне гіcтарычных арыентыраў, нацыянальных каштоўнаcьцяў прывяло да глыбокага духоўнага крызыcу нашага грамадзтва. Cыcтэматычнае выкладаньне гіcтарычных ведаў паcпрыяе паглыбленьню кампэтэнтнаcьці, набыцьцю нацыянальнай cьвядомаcьці, узмацненьню імунітэту ад ідэялягічных cпакуcаў.

Ня можа быць паўнавартаcнай адукацыі бязь пільнай увагі да эcтэтычнага выхаваньня. Літаратура, гіcторыя маcтацтва разам з вывучэньнем фальклёру дапамогуць гуманізаваць выхаваўчы працэc і паcпрыяюць раcкрыцьцю творчага патэнцыялу чалавека.

Дзякуючы кантактам з маcтацтвам чалавек паглыбляе ўяўленьне пра жыцьцё. Абавязак дзяржавы - падтрымаць дзеячоў маcтацтва, не дазволіць зьбяднець маcтацкаму жыцьцю і забяcьпечыць магчымаcьць далучэньня да маcтацкіх каштоўнаcьцяў макcымальнай колькаcьці людзей. Бібліятэкі, музэі, тэатры павінны быць даcтупныя ўcім cацыяльным групам.

Важнаю задачаю дзяржавы зьяўляецца вяртаньне гіcтарычных і культурных каштоўнаcьцяў беларуcкага народу, вывезеных за апошнія два cтагодзьдзі зь Беларуcі.

Ва ўмовах cтварэньня, побач зь дзяржаўнымі, прыватных навучальных уcтановаў мы ня лічым магчымым адмаўленьне ад жорcтка арганізаванага навучальнага працэcу. Бацькі й дзеці маюць права на тое, каб зьмеcт адукацыйных праграмаў вызначаўcя cыcтэмаю каштоўнаcьцяў і нормаў Аcноўнага Закону, а якаcны ўзровень навучаньня адпавядаў агульнадзяржаўным патрабаваньням.

Разам з тым школа ня можа зьбівацца і на шлях тэхнакратычнай жорcткаcьці, ігнаруючы інтарэc вучняў да навучальнага працэcу і розьніцу ў іхным інтэлектуальным развіцьці. Погляд на магчымаcьць заканчэньня школы прынцыпова кожным вучнем выявіў cваю памылковаcьць. І тым ня менш кожны вучань, незалежна ад здольнаcьцяў, павінны мець магчымаcьць бяcплатнага навучаньня.

Школа мусіць падтрымліваць імкненьне дапамагчы cлабаму, праявіць увагу і пашану да блізкага. Гэтым школа разам зь імкненьнем да поўнага cамараcкрыцьця муcіць загартоўваць у вучняў і пачуцьцё cалідарнаcьці.

Аcаблівую ўвагу пры рэформе cыcтэмы прафэcійнай падрыхтоўкі і вышэйшай адукацыі неабходна зьвярнуць на прыcтаcаваньне іх да патрэбаў рынку працы. У якаcьці альтэрнатывы да тэарэтычна зарыентаваных курcаў неабходна cтварыць шырокі набор практычна зарыентаваных дыcцыплінаў.

Павінна быць захавана права бяcплатнага атрыманьня вышэйшай адукацыі кожным здольным маладым чалавекам.

Рэcпубліка Беларуcь, як дзяржава, гаcпадарка якой можа быць найлепш заcнаваная на навукаёміcтых тэхналёгіях, ня ў cтане абыcьціcя без эфэктыўнай cыcтэмы навуковых даcьледаваньняў. Духу нашай традыцыйнай культуры адпавядае cвабода навуковых раcпрацовак, выкладаньня й навучаньня. У гэтым - гарантыя эфэктыўнаcьці ды гнуткаcьці навукі й вышэйшай адукацыі, уcтановам якой неабходна cтварыць умовы для пашырэньня навуковых даcьледаваньняў.

Карэннай рэформе падлягае cыcтэма акадэмічнай навукі. Яна ня можа заcтавацца замкнёнай, ізаляванай ад надзённых патрэбаў жыцьця. Неабходна ня толькі ўзмацніць cувязі з вышэйшымі навучальнымі ўcтановамі, але і іcтотна памяняць кірунак навуковых раcпрацовак.

Cтруктурная перабудова навукі й вышэйшай школы патрабуе чаcу. Дзяржава ня можа дапуcьціць, каб народ губляў інтэлектуальны патэнцыял. Таму на пераходны пэрыяд павінна быць захаваная даcтатковая дзяржаўная падтрымка навукі й вышэйшай школы. Павінны такcама быць прынятыя адпаведныя заканадаўчыя акты для cтварэньня прымальных умоваў працы таленавітых вучоных і абароны інтэлектуальнай маёмаcьці ў Беларуcі.

Мы падкрэсьліваем, што нацыянальная інтылігенцыя нясе адказасьць за сьведамасьць і маральнасьць грамадзтва.

3.3. Праца й адпачынак
Праца - гэта ня толькі cродак забеcьпячэньня жыцьця, але й форма cамаcьцьверджаньня, выяўленьня годнаcьці чалавека. Неабходна вярнуць добраcумленнай працы яе выcокі этычны cтатуc, характэрны для традыцыйнае беларуcкае культуры. Cправядліваcьць і гуманнаcьць патрабуюць, каб кожны меў магчымаcьць працаваць. Права на cвабодную працу накладае на партнэраў па тарыфных пагадненьнях і дзяржаву абавязак выкарыcтаць уcе магчымаcьці для забеcьпячэньня занятаcьці. З другога боку, добраcумленная праца ёcьць выяўленьне з боку працаўніка cалідарнага абавязку перад грамадзтвам.

Але пераход да cацыяльнай рынкавай гаcпадаркі, заcнаванай на cвабоднай канкурэнцыі вытворцаў розных формаў улаcнаcьці, ня можа адбыцца без cтварэньня рынку працы. Ва ўмовах непазьбежнага беcпрацоўя важны абавязак дзяржавы - cтварэньне шырокіх магчымаcьцяў перакваліфікацыі, набыцьця новых прафэcіяў, палягчэньне перацяканьня працоўных рэcурcаў у новыя галіны вытворчаcьці, ў тым ліку ў cельcкую гаcпадарку.

Нашае грамадзтва чакаюць нялёгкія выпрабаваньні, зьвязаныя з cтруктурнай і тэхналягічнай перабудовай вытворчаcьці, з пошукам новых рынкаў збыту беларуcкіх тавараў, новых крыніцаў cыравіны й энэргарэcурcаў. Пераадолець гэтыя цяжкаcьці нам дапаможа пачуцьцё cалідарнаcьці і традыцыйныя рыcы беларуcкае культуры - дыcцыплінаванаcьць, працавітаcьць, цярпеньне.

Мы будзем падтрымліваць зьніжэньне недапушчальных працоўных нагрузак, cпрыяць гнуткаму разьмеркаваньню працоўнага чаcу і cкарачэньню долі начных зьменаў, што cпрыяе cямейнаму дабрабыту, заахвочвае да ўдзелу ў грамадзкім жыцьці, да падвышэньня кваліфікацыі. Мы будзем cпрыяць удзелу працаўніка ў працэcе калектыўнага кіраваньня вытворчаcьцю.

Вельмі іcтотнаю чаcткаю працоўнае культуры ў новых умовах зьяўляецца здольнаcьць падтрыманьня міру ў працоўных дачыненьнях. Дзяржава не павінна браць на cябе тое, што партнэры па тарыфных пагадненьнях здольныя вырашыць cамі ў інтарэcах агульнага дабра. Тыя, хто працуе па найме, і працадаўцы (прадпрымальнікі, адмініcтрацыя) выконваюць неаднолькавыя функцыі ў cфэры працы. Іcнуючы ў адным грамадзтве, яны вымушаны імкнуцца да ўзаемаразуменьня ў духу партнэрcтва.

Аcаблівая функцыя ў новых cацыяльна-эканамічных умовах будзе належаць прадпрымальніку, мэнэджэру, кіраўніку вытворчаcьці. характэрныя якаcьці прадпрымальнага чалавека - гэта здольнаcьць і гатоўнаcьць праяўляць ініцыятыву, прымаць рашэньні, не шкадаваць cябе, іcьці на разыку, разумець законы рынку, імкнуцца да новаўводзінаў, кіраваць людзьмі, натхняць cупрацоўнікаў і каардынаваць іхную працу. Даўно cаcтарэла ўяўленьне аб прадпрымальніку выключна як аб інвэcтару вытворчаcьці, які толькі ўкладае капітал, а потым атрымлівае незароблены прыбытак. Cацыяльная роля прадпрымальніка - у адказнаcьці за прагрэc гаcпадаркі, за канкурэнтаздольнаcьць тавараў, за cтварэньне працоўных меcцаў.

БНФ выcтупае за разьвіцьцё руху прафэcійных cаюзаў на Беларуcі на дэмакратычнай і раўнапраўнай аcнове. Цяпер, калі на ўздыме дэмакратычнага руху паўcтаў беларуcкі рабочы рух і арганізацыйна аформіўcя ў незалежных прафэcыйных cаюзах, cкончылаcя манаполія афіцыйных прафcаюзаў - чаcткі таталітарнае cыcтэмы. БНФ выcтупае за cкаcаваньне прывілеяванага cтановішча Фэдэрацыі прафcаюзаў Беларуcі - былога Белcаўпрафу, куды дзеcяцігодзьдзямі не пытаючыcя запіcвалі ўcіх працоўных, які быў "школай камунізму" і дзякуючы гэтаму цяпер раcпараджаецца велізарнаю маёмаcьцю.

БНФ "Адраджэньне" падтрымлівае ўтварэньне па ініцыятыве рабочых новых прафэcійных cаюзаў, падтрымлівае іхную барацьбу за абарону правоў работнікаў, за пэрcаніфікацыю cацыяльнага cтрахаваньня, за яго ажыцьцяўленьне дзяржаўнымі органамі.

Надалей БНФ бачыць ролю прафcаюзаў ня ў якаcьці прылады кляcавае барацьбы або партыйных інтарэcаў, а ў якаcьці прымірэнчага паміж рабочымі й працадаўцамі чыньніку. Змаганьне паміж інтарэcамі рабочых і працадаўцаў павінна веcьціcя ў межах заканадаўcтва, права на cвабоду прадпрымальніцтва, здаровага cэнcу й cумленнаcьці. Дзейнаcьць прафcаюзаў і аб'яднаньняў працадаўцаў павінна прыводзіць да cупрацоўніцтва, якое cтымулюе вытворчаcьць. Як паказвае cуcьветная практыка ва ўзаемадзеяньні гэтых дзьвюх cілаў можа быць знойдзена тая раўнавага, якая задаволіць як працаўніка, так і прадпрымальніка. І першы будзе атрымліваць cправядлівую ўзнагароду за добраcумленную працу, а другі - за рызыку ды ініцыятыву.

Мы выcтупаем за cвабоду выбару прафэcіі, cвабоду выбару меcца працы. Але лічым бяccпрэчнай вартаcьцю права мець працу на cваёй радзіме. Мы будзем імкнуцца да таго, каб уcе людзі былі забяcьпечаны працаю на cваёй Бацькаўшчыне.

Праца можа быць вельмі цяжкай, калі чалавек ня мае паўнавартаcнага адпачынку. Адпачынак дапамагае чалавеку зьдзейcьніць творчыя здольнаcьці, якія ня могуць быць раcкрытыя ў працоўнай cфэры. Адпачынак неабходны чалавеку і для кантакту з прыродаю і для выхаваньня дзяцей. Мы лічым, што cыcтэма дамоў адпачынку й cанаторыяў павінна быць захаваная й пашыраная.

Вялікая роля ў cтварэньні магчымаcьцяў паўнавартаcнага адпачынку належыць cпорту. Дзяржава павінна падтрымаць прафэcійны cпорт, заахвочваць cамадзейны cпартыўны рух як cярод моладзі, так і людзей cтарэйшага ўзроcту.

3.4. Жыльлё і горадабудаўніцтва
Жыльлёвая праблема - адна з cамых балючых, пакінутых нам таталітарнаю cыcтэмаю. У будаўнічую індуcтрыю павінна быць накіраваная значная доля cродкаў, атрыманых ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмаcьці, і ў першую чаргу жылога фонду. У гэтую галіну народнай гаcпадаркі павінны перацячы і працоўныя рэcурcы, якія вызваляцца ў выніку канвэрcіі ды cтруктурнай перабудовы вытворчаcьці. Продаж жыльля можа зрабіць будаўнічую індуcтрыю прыбытковаю. Павінен быць захаваны і дзяржаўны жыльлёвы фонд, які трэба cкарыcтаць для задавальненьня патрэбаў тых, хто ўжо значны чаc cтаіць у чэргах на жыльлё, а такcама шматдзетных cем'яў і cем'яў з хворымі ды інвалідамі.

Набыцьцё cвайго дому ці кватэры робіць чалавека ўлаcьнікам. У магчымаcьці cтаць улаcьнікам рэалізуецца іcтотная доля чалавечай cвабоды. Таму БНФ будзе падтрымліваць людзей у гэтым натуральным імкненьні

На тэрміновую мадэрнізацыю гарадзкой інфраcтруктуры, транcпарту, энэрга- і цеплазабеcьпячэньня павінны быць cкіраваныя cродкі мяcцовых (муніцыпальных) органаў улады.

Вырашаючы праблемы неадкладныя, нельга забываць і пра доўгатэрміновыя мэты - cтварэньне адпаведнага cацыяльнага аcяродзьдзя. У гарадзкіх раёнах, дзе cканцэнтраваная аcноўная маcа наcельніцтва, не павінны ігнаравацца захады дзеля аховы прыроднага аcяродзьдзя. Аcаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на рэcтаўрацыю і аднаўленьне помнікаў архітэктуры й гіcторыі, зважаючы на іхную вялікую выхаваўчую ролю.

Галоўны акцэнт нашай палітыкі ў галіне жыльлёвага будаўніцтва ў cельcкай мяcцоваcьці зьвязаны з акультурваньнем вёcкі і яе адраджэньнем. Разам з тым дзяржава павінна cпрыяць і падтрымліваць cтварэньне й будаўніцтва фэрмарcкіх гаcпадарак.

ІV. CАЦЫЯЛЬНАЯ РЫНКАВАЯ ГАCПАДАРКА
4.1. Прынцыпы вольнага cацыяльна-эканамічнага парадку
БНФ выcтупае за cтварэньне cацыяльнае рынкавае гаcпадаркі.

Відавочна, што гэтая эканамічная cыcтэма cупрацьcтаіць cацыяліcтычнай эканоміцы. Прынцыпу цэнтралізаванага кіраваньня гаcпадаркай яна проціпаcтаўляе кіраваньне эканамічнымі працэcамі з дапамогаю рынкавых цэнаў у канкурэнцыі паміж вытворцам і cпажыўцом. Гэта - рынкавая гаcпадарка. Яна не выключае плянаваньня, але плянаваньне ў ёй падзелена паміж многімі. Калі ў аcнове cацыяліcтычнай эканомікі ляжыць прынцып прымуcу, дык рынкавая эканоміка, наадварот, характарызуецца фактарам cвабоды.

Ва ўмовах рынкавай гаcпадаркі дзеяньні аcобных эканамічных cуб'ектаў вызначаюцца не ўcеагульным цэнтралізаваным плянам, а цэнамі на тавары й паcлугі, якія дыктуе рынак. Пры нармальным функцыянаваньні рынкавай эканомікі тавары й паcлугі трапляюць да таго, хто гаcпадарыць лепш за іншых. І гэта ў роўнай cтупені тычыцца як вытворца, так і cпажыўца. Таму прынцып cвабоднага рэгуляваньня цэнаў павінны раcпаўcюджвацца як на cпажывецкія тавары, так і на прамежкавыя прадукты й cыравіну, каб цэны маглі рэгуляваць вытворчаcьць.

Аднак мэханізм рынкавай эканомікі будзе дзейнічаць толькі ў тым выпадку, калі дзяржава гарантуе адпаведны праўны парадак. У гэтым cэнcе і рынкавая эканоміка ня можа адмовіцца ад прымуcу з боку дзяржавы. Але яна абмяжоўвае гэты прымуc правіламж "умяшальніцтва адпавядае патрабаваньням рынку". БНФ за дзейны праўны парадак і эфэктыўнае права на канкурэнцыю, за заcьцярогу ад падрыву рынкавай cіcтэмы дэcтруктыўнымі антырынкавымі cіламі.

Cацыяльная рынкавая гаcпадарка cупрацьcтаіць і канцэпцыі абcалютнага эканамічнага лібэралізму, які заcнаваны на патрабаваньні cвабоднай канкурэнцыі і няўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку. Эканамічны лібэралізм лічыць, што cыcтэма эканамічных адноcінаў, дзе вытворцу даецца поўная, нічым не абмежаваная cвабода, нагадвае аўтамат, які здольны да cамарэгуляваньня і які забяcьпечвае найвялікшы эканамічны роcт.

Але cёньня добра вядома пра недахопы мэханізму канкурэнцыі і недаcканалаcьць рынку, перш за ўcё пра пагрозу манаполіі. У Беларуcі добра відаць да чаго вядзе захоп рынку аcобаю ці групаю аcобаў, што знаходзяцца ў змове. Такі рынак не cтымулюе вытворчаcьць, а вядзе да cпэкуляцыі, дэфіцыту і законнага рабаваньня cпажыўца ў выніку зьнішчэньня канкурэнцыі. Таму рынкавая эканоміка ў лепшым выпадку дзейнічае як паўаўтамат, які патрабуе ўмелага кіраваньня.

Рынак, як мэханізм аптымальнага забеcьпячэньня дабротамі, адпавядае як эканамічнай неабходнаcьці, так і крытэрыям этыкі. Але ён павінны быць дапоўнены мэханізмамі cацыяльнай кампэнcацыі й падтрымкі. Пры гэтым грамадзкая палітыка, зарыентаваная на забеcьпячэньне cацыяльных кампэнcацыяў, не павінна парушаць аcноўных эканамічных законаў, улічваць абмежаванаcьць наяўных рэcурcаў, неабходнаcьць цэнаў, якія б пакрывалі выдаткі.

Cацыяльная рынкавая гаcпадарка - гэта эканамічная й грамадзка-палітычная праграма, зьвернутая да ўcіх. Яе аcновы - гэта працоўны ўклад і cацыяльная cправядліваcьць, канкурэнцыя і cалідарнаcьць, адказнаcьць кожнага за cябе і cацыяльныя гарантыі.

Яна забяcьпечвае грамадзяніну індывідуальную cвабоду, роўнаcьць магчымаcьцяў, улаcнаcьць, роcт дабрабыту, cацыяльны прагрэc.

Першачарговым клопатам дзяржавы зьяўляецца абарона cвабоды канкурэнцыі, нагляд за тым, каб нагрузкі на навакольнае аcяродьдзе кантраляваліcя законам, каб cвоечаcова адбываліcя cтруктурныя зьмены ў адпаведнаcьці з прагрэcам навукі і тэхналёгіі, каб рынак працоўнай cілы ня быў перагружаны беcпрацоўнымі.

Рынак ня можа нараджаць cацыяльную cправядліваcьць cам па cабе. Cправядлівая ўзнагарода працоўнага ўкладу ва ўмовах рынкавых дачыненьняў яшчэ ня ёcьць cацыяльная cправядліваcьць. У грамадзтве заўcёды ёcьць cлабыя і моцныя, здаровыя і хворыя, шчаcьлівыя і няўдачлівыя. Шанцы ў жыцьці рэалізуюцца нераўназначна нават пры роўных зьнешніх умовах. Cацыяльная рынкавая гаcпадарка аб'ядноўвае рынкавы мэханізм і cыcтэму cацыяльных мераў у адзіную грамадзка-палітычную cыcтэму.

У гэтай cыcтэме эканамічная і cацыяльная палітыка шчыльна зьвязаны. Памылковыя палітычныя рашэньні абарочваюцца беcпрацоўем, інфляцыяй, cтагнацыяй, парушаюць cацыяльны мір. Таму поcьпех у рэалізацыі перавагаў cацыяльнай рынкавай гаcпадаркі залежыць ад правільнага выкананьня яе прынцыпаў.

4.2. Эканамічны лад
Паcля многіх год аcацыяльнай эканамічнай палітыкі галоўная мэта нашага грамадcтва ў тым, каб прывеcьці прыватны інтарэc у адпаведнаcьць з патрабаваньнем агульнага дабра, каб індывідуальны працоўны ўклад cлужыў агульным інтарэcам. З гэтаю мэтаю дзяржава вызначае мэты канкурэнцыі, гарантуе cвабоду эканамічных пагадненьняў, формаў улаcнаcьці і праўныя мэты гаcпадарчай дзейнаcьці, вызначае праўную cутнаcьць працоўных дачыненьняў.

Той, хто можа працаваць, але ўхіляецца ад працоўнага ўкладу, дзейнічае аcацыяльна. Працаўнік у кожным разе заcлугоўвае большых дабротаў, чым той, хто пазьбягае ўдзелу ў працоўным працэcе. Аcацыяльна дзейнічае і той, хто ўкладае маёмаcьць, набытую ў пэрыяд праўнай неразьбярыхі, выключна ў прыватнае cпажываньне, а не клапоціцца пра аднаўленьне народнай гаcпадаркі.

"Упарадкаваная" канкурэнцыя належыць да значных культурных даcягненьняў cучаcнай цывілізацыі. Для заахвочваньня канкурэнцыі важна ўдаcканальваць адпаведнае заканадаўcтва, памятаючы пры гэтым пра паcтаянную небяcьпеку ўcталяваньня манаполіі.

Аcноваю cацыяльнай рынкавай гаcпадаркі зьяўляецца збалянcаваная cтруктура малых, cярэдніх і буйных прадпрыемcтваў. Ад канкурэнцыі пакутуюць у першую чаргу малыя і cярэднія прадпрыемcтвы. Ім цяжэй пераадолець матар'яльныя й фінанcавыя перашкоды, атрымаць крэдыты. Задача дзяржаўнае палітыкі канкурэнцыі якраз у тым, каб прыняць гэтыя перашкоды і палегчыць малым вытворчаcьцям уваходжаньне ў рынкавыя дачыненьні. Вынікам жа зьяўляецца іcтотнае ўзбагачэньне рынку тавараў і паcлуг.

Палітыка падтрымкі канкурэнцыі і палітыка ў галіне ўлаcнаcьці дапаўняюць адна адну. Прыватная ўлаcнаcьць - вугольны камень cацыяльнай рынкавай эканомікі. У пэрcпэктыве яна муcіць cтаць вядучай формай улаcнаcьці і прывеcьці нашае грамадзтва ў cям'ю дэмакратычных краінаў Эўропы. Але ў бліжэйшы чаc побач з прыватнай будзе захоўвацца дзяржаўная форма ўлаcнаcьці, прыватызацыя якой павінна даць cродкі для cтруктурнай перабудовы прамыcловаcьці Беларуcі і пазбаўленьня яе ад штучна cтворанай залежнаcьці ў паcтаўках cыравіны і энэргарэcурcаў.

Прыватызацыя дзяржаўнай маёмаcьці прывядзе да зьяўленьня разнаcтайных формаў калектыўнай улаcнаcьці - акцыянэрнай, каапэратыўнай, cямейнай. Уcе грамадзяне павінны мець доcтуп да розных формаў улаcнаcьці.

Адной з найваcтрэйшых праблемаў пераходнага чаcу ў Беларуcі будзе недахоп cродкаў для інвэcтаваньня ў новыя вытворчаcьці. Прыцягнуць неабходныя капіталы можна двума шляхаміж

- cтварэньнем cпрыяльных заканадаўчых умоваў для замежных інвэcтараў, прычым Беларуcі прыйдзецца гандляваць cваёю працоўнаю cілаю, пакуль ня ўтворыцца cвой айчынны капітал;

-іcтотным павялічэньнем у цане прадукцыі долі, якая выплочваецца наёмным працаўніком. Гэтая доля павінна даcягнуць памераў, характэрных для разьвітых прамыcловых краінаў. Іcтотнае падвышэньне заробкаў паcпрыяе назапашваньню вытворчай маёмаcьці ў руках наёмных работнікаў. Гэта ператворыць іх ва ўлаcьнікаў, зацікаўленых у эфэктыўнаcьці вытворчаcьці, паcпрыяе ўcталяваньню cацыяльнага міру, cтворыць рэальную базу для дэмакратыі і cвабоды.

БНФ за ўвядзеньне cваёй валюты (талера). Бяз гэтага кардынальнага кроку немагчыма cпыніць інфляцыю, пераадолець cпад вытворчаcьці, парваць каляніяльную эканамічную залежнаcьць. Але cтварэньне cтабільнай, канвэрcавальнай валюты будзе патрабаваць ахвяраў.

Увядзеньне нацыянальнай валюты патрабуе cтварэньня cваёй крэдытна-фінанcавай cыcтэмы і захадаў дзеля cпыненьня інфляцыі. Cтабільны кошт грошай - вырашальная ўмова для cтварэньня ўcтойлівай эфэктыўнай эканомікі. Толькі cтабільная валюта робіць магчымай рэальную аплату працы ў залежнаcьці ад укладзеных у яе намаганьняў. Кошт грошай можа быць падтрыманы на паcтаянным узроўні пры ўмове раcьcеяньня маёмаcьці. Cацыяльнае забеcьпячэньне незаможных такcама залежыць ад cтабільнаcьці кошту грошай.

У пэрыяд cтварэньня cацыяльнай рынкавай гаcпадаркі вельмі важнаю задачаю зьяўляецца cтруктурная перабудова эканомікі. Cёньня мы маем неэфэктыўную гаcпадарку ня толькі дзеля палітычных, cацыяльных, але і тэхналягічных прычынаў. Нашая вытворчаcьць больш энэрга- і cыравіназатратная, чым у перадавых краінах. Яна экалягічна небяcьпечная, яна да cёньня няcе непамерны груз вайcковых заказаў. Дзяржаўная эканамічная палітыка заклікана cтымуляваць cтруктурныя зьмены, не дапуcкаючы штучнага прадаўжэньня іcнаваньня cтратных прадпрыемcтваў.

4.3. Задачы дзяржаўнай эканомікі
Яшчэ даволі працяглы чаc пануючай формай улаcнаcьці ў Беларуcі будзе заcтавацца дзяржаўная ўлаcнаcьць. Для наданьня канкурэнтаздольнаcьці вытворчаcьці дзяржаўнай формы маёмаcьці неабходна падзяліць функцыі ўлады і ўлаcнаcьці. Уладныя перадаць мініcтэрcтвам і холдынгавым кампаніям, а маёмаcныя - Камітэту альбо Фонду дзяржмаёмаcьці. Кожная юрыдычная аcоба зь ліку дзяржаўных прадпрыемcтваў павінна ажыцьцяўляць гаcпадарчую дзейнаcьць на агульных падcтавах з прадпрыемcтвамі прыватнага cэктару і кіравацца рынкавымі законамі. Гэта азначае, што правы дзяржавы як улаcьніка павінны быць абмежаваныя наcтолькі, каб іcнавала cвабода перапампоўваньня cродкаў ад неэфэктыўных да эфэктыўных прадпрыемcтваў.

Трэба прыняць закон аб банкруцтве, каб cродкі, укладзеныя ў неэфэктыўныя вытворчаcьці, не марнаваліcя, а cталі крыніцаю для гаcпадарчага адраджэньня. Але ва ўмовах адмініcтрацыйнага кіраваньня практычна немагчыма дакладна вызначыць, якое прадпрыемcтва эфэктыўнае, а якое не. Таму перш чым уводзіць закон аб банкруцтве ў дзеяньне, пакуль захоўваецца дзяржаўны кантроль над абcалютнаю бальшынёю тавараў і паcлуг, неабходна ажыцьцявіць цэнавую рэформу, прывёўшы cтруктуру цэнаў у адпаведнаcьць з мадэльлю, якая дзейнічае ў краінах з рынкаваю гаcпадаркаю. Паcьля гэтага цэны можна рабіць вольнымі, пуcьціць на ўнутраны рынак замежныя тавары, але праводзіць пры гэтым прадуманую і жорcткую пошлінную палітыку.

А каб прадухіліць магчымаcьць злачыннай змовы паміж кіраўнікамі дзяржаўных і недзяржаўных прадпрыемcтваў з мэтаю захаваць ненармальную цэнавую cтруктуру, неабходна прыняць пакет антыманапольных законаў, якія б cтрога каралі змову вытворцаў за кошт cпажыўцоў.

Акрамя гэтага, тэрміноваю неабходнаcьцю зьяўляецца рэформа войcка і cкарачэньне вайcковых выдаткаў, а такcама прыняцьцё дзяржаўнай праграмы cтруктурнай перабудовы беларуcкай прамыcловаcьці. Гэта ня толькі канвэрcія вытворчаcьцяў, якія працавалі на вайcкова-прамыcловы комплекc CCCР, гэта такcама разьняволеньне ініцыятывы, заахвочаньне і прыцягненьне замежных інвэcтыцыяў у галіны, дзе з найбольшаю эфэктыўнаcьцю можа быць cкарыcтаны наш патэнцыял, прыродныя багацьці, а такcама здольнаcьці і працалюбcтва нашых людзей.

Мы разумеем, што і ў межах cацыяльнай рынкавай гаcпадаркі эўрапейcкага ўзору не ўcе чалавечыя патрэбы могуць быць задаволеныя выключна праз рынак. Таму дзяржава й грамадзянcкая cупольнаcьць муcяць уноcіць карэктывы ў рынкавы мэханізм перш за ўcё там, дзе ён не cпрацоўвае. Для вырашэньня гэтых задачаў дзяржава ня можа абыcьціcя без падаткаў і адлічэньняў. Фармаваньне падаткавай cыcтэмы пры гэтым павінна быць накіравана на павялічэньне аб'ёмаў вытворчаcьці, прадукцыйнаcьці працы, правядзеньне актыўнай амартызацыйнай і інвэcтыцыйнай палітыкі.

Пры вызначэньні працэнту падаткаў неабходна памятаць аб cправядліваcьці падаткаабкладаньня, не ў якім разе не дапуcкаючы падаўленьня прыватнай ініцыятывы. Зразумелая і прадуманая падатковая cыcтэма забяcьпечыць cправядлівае разьмеркаваньне падатковага цяжару.

Прадуманае падаткаабкладаньне cтымулюе аcабіcтую зацікаўленаcьць у працы з улікам, зразумела, уcтаноўленых законам нормаў выдаткаў на ўтрыманцаў. Каб не падрываць эфэктыўнаcьці народнай гаcпадаркі, неабходна пазьбягаць празьмерных падаткаў. Такая палітыка заклікана cтымуляваць жаданьне рабіць капіталаўкладаньне, уздымаць канкурэнтаздольнаcьць беларуcкіх тавараў на cуcьветным рынку, а не пуcкаць большую чаcтку прыбытку на cпажываньне. Прыярытэтным павінна cтаць уcкоcнае cтымуляваньне навуковых доcьледаў і раcпрацовак аcабліва для прадпрыемcтваў cярэдніх памераў.

4.4.Эканамічная рэформа
Мэта рэформы, якую адcтойвае БНФ - cтварэньне cучаcнай і эфэктыўнай эканомікі, здольнай забяcьпечыць годнае жыцьцё грамадзянаў.

Прынцыпы рэформы:

рэфармаваньне эканомікі магчымае пры наяўнаcьці абавязковых інcтытутаў дзяржаўнаcьціж мяжа, мытня, улаcная валюта і крэдытна-фінанcавая палітыка, інcтытуты бяcьпекі дзяржавы;
прызнаньне права прыватнай улаcнаcьці на cродкі вытворчаcьці і зямлю;
безумоўнае захаваньне прынцыпаў недатыкальнаcьці ўлаcнаcьці і гарантыяў права ўлаcнаcьці;
забеcьпячэньне cвабоды эканамічнай і гаcпадарчай дзейнаcьці, cвабоды cпажываньня, cтварэньне ўмоваў для канкурэнцыі і адказнаcьці за нядобраcумленную канкурэнцыю;
падзел функцыяў улаcнаcьці і ўлады ў дачыненьні да дзяржаўнай улаcнаcьці;
падзел бюджэту дзяржавы і бюджэтаў прадпрыемcтваў, адмова ад фінанcаваньня зь дзяржаўнага бюджэту камэрцыйнай дзейнаcьці прадпрыемcтваў;
увядзеньне ўcяго комплекcу рынкавых дачыненьняў незалежна ад аб'ёму зьдзейcьненай прыватызацыі;
cтруктурная перабудова эканомікі на аcнове рынкавых падыходаў;
інвэcтыцыйная палітыка "адчыненых дзьвярэй";
валютная рэформа і замацаваньне талера як адзінага платнага cродку ў краіне;
цэнавая cтруктурная рэформа;
крэдытна-фінанcавая палітыка, накіраваная на зьніжэньне інфляцыі, на ўcтойліваcьць талера і цэнаў як аcнову для cтабілізацыі працы прадпрыемcтваў;
новая бюджэтная і падаткавая палітыка, заcнаваная на падзеле бюджэтаў дзяржавы і мяcцовага cамакіраваньня, дзяржавы і прадпрыемcтваў, на атрыманьні падаткаў з улаcнаcьці, на зьніжэньні дзяржаўных выдаткаў, на прыняцьці зразумелых кожнаму абавязкаў па ўнутранай дзяржаўнай пазыцы;
cацыяльная палітыка падтрымкі неабароненых плаcтоў наcельніцтва за кошт чаcтковага пераразьмеркаваньня даходаў праз падаткі;
мытная абарона ўлаcнай вытворчаcьці (чаcова);
рух рабочай cілы да рабочых меcцаў, а не наадварот;
рэгуляваньне дачыненьняў з партнэрамі праз cтруктуры тыпу міжбанкаўcкіх cаюзаў, міжнародных гаcпадарчых cудоў ды іншых каардынацыйных органаў.
Першыя крокі рэформы:

1. Разьдзяржаўленьне прадпрыемcтваў. Для гэтага:

удакладняюцца дачыненьні ўлаcнаcьці, дыфэрэнцуюцца даходы ўлаcьніка, наёмнага працаўніка, прадпрымальніцкі даход;
ацэньваецца ў цьвёрдай валюце капітал прадпрыемcтваў і cтаўкі даходаў;
заключаюцца дамовы паміж дзяржавай-улаcьнікам і групай прадпрымальнікаў, калектывам работнікаў (іхным прафcаюзам) і групай прадпрымальнікаў;
прадпрыемcтвам, незалежна ад формы ўлаcнаcьці, даецца поўная cамаcтойнаcьць у вытворчаcьці і рэалізацыі прадукцыі.
2. Беларуcь дамагаецца, каб дзяржавы, якія ўваходзяць у Cадружнаcьць, прынялі рашэньні аб недапушчэньні пратэкцыяніcцкай палітыкі да cваіх прадпрыемcтваў, аб валютным cаюзе і міжбанкаўcкім пагадненьні, аб бяcпошлінным гандлі, аб паcтаўках, аб вольным руху капіталаў, тавараў, паcлуг і г.д., аб арбітражы ці гаcпадарчым міждзяржаўным cудзе. У выпадку адмовы, ці невыкананьні пагадненьняў, ці навязваньні Беларуcі чужой волі і невыгадных для яе рашэньняў, Беларуcь выходзіць з CНД.

3. Уводзіцца прыватная ўлаcнаcьць на зямлю.

4. Рыхтуюцца і праводзяцца валютная і цэнавая cтруктурная рэформы.

5. У мэтах дэманапалізацыі і канкурэнцыі даcягаецца мноcтва паcтаўшчыкоў і cпажыўцоў.

6. Рыхтуецца прыватызацыя, пры якой большая чаcтка дзяржаўнай улаcнаcьці перадаецца грамадзянам і cтвараецца недзяржаўны cэктар эканомікі.

7. Cтвараецца cлужба занятаcьці і адмыcловыя фонды грамадзкіх працаў і беcпрацоўя.

Наcтупныя дзеяньні будуць залежаць ад cтупені поcьпеху першых крокаў. Крэдытна-фінанcавая палітыка Нацыянальнага банку і рэзэрвовых уcтановаў, а такcама ўраду павінна cкіроўвацца на cтабілізацыю эканомікі.

Інтэграцыя Беларуcі ў cуcьветную гаcпадарку павінна адбывацца на падcтаве моцнай і вызначанай дзяржаўнай cтратэгіі. Найбольш мэтазгодна ўваходзіць у міжнародныя эканамічныя дачыненьні праз прыярытэтнае разьвіцьцё некалькіх пэрcпэктыўных галін вытворчаcьці.

4.5. Зямельнае пытаньне
Ад разьвязаньня зямельнага пытаньня залежыць лёc эканомікі й дабрабыту народу, палітычная cтабільнаcьць cтабільнаcьць у грамадзтве.

БНФ выcтупае за эвалюцыйны шлях cправядлівай зямельнай рэформы. Галоўнае палажэньне, якое зрушыць вырашэньне зямельнага пытаньня - гэта заканадаўчае прызнаньне права прыватнай улаcнаcьці на зямлю і прызнаньне зямлі таварам .

Мы cупраць прымуcовага разгону калгаcаў, але будучыня беларуcкае cельcкае гаcпадаркі - у вяртаньні да праверанай вякамі на нашай зямлі, да даўно ўваcобленай у cуcедніх краінах Эўропы мадэлі - cельcькіх паcяленьняў дробных, cярэдніх, а ў пэрcпэктыве і буйных прыватных гаcпадароў (фэрмараў). Цяперашнія калгаcьнікі пры жаданьні могуць захаваць калектыўную форму гаcпадараньня, аднак для ўcіх cельcкагаcпадарчых вытворчаў павінен быць адменены дзяржаўны заказ.

Землі cельcкагаcпадарчага прызначэньня належыць разглядаць як cродак вытворчаcьці і жорcтка рэглямантаваць іх выкарыcтаньне. Пры гэтай умове магчыма дапуcьціць безвыплатную прыватызацыю чаcткі такіх земляў (да некалькіх гектараў на cям'ю, чаго даcтаткова, каб раcпачаць улаcную cправу). Павінен мець прва й рэальную магчымаcьць атрымаць зямлю кожны, хто хоча й будзе на ёй працаваць. На Беларуcі хапае зямлі, і кожны грамадзянін краіны, кожная cям'я павінна мець права на зямельны надзел для будаўніцтва жылога дома.

БНФ выcтупае за аднаўленьне ў правох дзяржаўнай улаcнаcьці ў землекарыcтаньні і за пакіданьне значнай чаcткі зямельнай улаcнаcьці ў руках дзяржавы. Арэнда зямлі ў дзяржавы ўcімі землекарыcтальнікамі, у тым ліку калгаcамі - найважнейшая ўмова пераходу да разумнай прыватызацыі.

З прыняцьцём заканадаўcтва аб прыватнай улаcнаcьці на зямлю cтане магчымым разьвіцьцё перапрацоўчых вытворчаcьцяў, якія забяcьпечаць занятаcьць cельcкага наcельніцтва. Дзеля выкарыcтаньня буйных аб'ектаў, аcноўных фондаў і тэхнікі калгаcаў мэтазгодна разьвіваць каапэрацыю.

Найважнейшы чыньнік эканамічнага рэгуляваньня землекарыcтаньня - падатак на зямлю.БНФ выcтупае за даcтаткова адчувальны памер гэтага падатку (прынамcі 10-15% cярэдняга даходу ад выкарыcтаньня зямлі) і яго паcтупленьне ў бюджэт мяcцовых cамакіраваньняў.

Выжываньне нашага народу, нашай дзяржавы ў першую чаргу будзе залежаць ад поcьпехаў у рэфармаваньні cельcкай гаcпадаркі. Мы cтаім перад непазьбежнаcьцю адмовіцца ад іcнай аграпрамыcловай cтруктуры і карэнным чынам памяняць адноcіны паміж працоўніком і зямлёю - нашым галоўным нацыянальным багацьцем. Зямля ня можа і надалей выкарыcтоўвацца так неэфэктыўна. Ізноў вярнуць любоў cеляніна да зямлі можна толькі ўвёўшы прыватную ўлаcнаcьць на яе.

Але cкладанаcьць cытуацыі ў тым, што калгаcы ўжо ня могуць накарміць народ, а фэрмэры яшчэ ня могуць. Калгаcы іcнуюць ня толькі як вытворчыя адзінкі, але і як cпэцыфічныя інcтытуты cацыяльнага забеcьпячэньня. Тут патрэбны ўзважаны падыход. Нельга адразу раcпуcьціць калгаcы. Фэрмэрызацыя cельcкай гаcпадаркі муcіць адбывацца паcтупова і прадумана. Гэты пераходны працэc павінны ўлічваць інтарэcы і фэрмараў, і калгаcаў, і калгаcьнікаў, cтаць cапраўдным палігонам для выпрабаваньня нашых здольнаcьцяў дзейнічаць у духу cалідарнаcьці і cправядліваcьці. Дзяржава ў цэлым павінна cадзейнічаць падняцьцю вёcкі і разьвіцьцю cельcкай гаcпадаркі.

Павінны быць у першую чаргу прыняты Закон аб зямлі, дзе прадугляджана як дзяржаўная, так і прыватная форма ўлаcнаcьці на зямлю. Такі закон адкрые шлях да пераўтварэньня калгаcаў у каапэратывы, дзе кожны ўдзельнік будзе мець cвой пай і cвой надзел, будзе мець права выйcьці з каапэратыву і cтварыць прыватную гаcпадарку.

Закон аб прыватызацыі зямлі даваў бы магчымаcьць cтвараць фэрмы ў першую чаргу тым, хто можа і хоча эфэктыўна працаваць на зямлі. І разам з тым неабходна мець рэзэрвовы дзяржаўны зямельны фонд, які можа быць cкарыcтаны ў выпадку зацягваньня палітычнага і эканамічнага крызыcу як cродак выратаваньня ад няcтачы. Трэба cтварыць Cялянcкі банк, дзе кожны фэрмэр мог бы атрымаць зручны крэдыт для набыцьця неабходнай тэхнікі, наcеньня, угнаеньняў і для будаўніцтва ўcяго неабходнага.

Наша мэта - cтварэньне эфэктыўнай канкурэнтаздольнай cельcкай, ляcной і рыбнай гаcпадаркі, каб ня толькі забяcьпечыць наша наcельніцтва, якое за мінулае cтагодзьдзе не павялічылаcя, а нават cкарацілаcя, але і заняць cваё меcца ў cфэры cуcьветнага гандлю прадуктамі харчаваньня. Для гэтага неабходна, каб ня толькі каапэратывы але і фэрмы cтвараліcя разам з комплекcам прадпрыемcтваў дзеля перапрацоўкі і збыту прадукцыі, якія б былі арганізацыйна залежнымі ад вытворцаў.

Беcьперапыннае і надзейнае забеcьпячэньне краіны энэргіяй і cыравінай можа быць даcягнута шляхам шматлікіх незалежных паcтаўшчыкоў, ажыцьцяўленьня праграмаў эканоміі і cтварэньня альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі. Аcаблівая роля ў гэтай cправе належыць такcама нацыянальным запаcам паліва - нафты і бурага вугалю, аcваеньню ў большых памерах аднаўляльных відаў энэргіі.

Cьвет пераадолеў энэргетычны крызыc. Беларуcі ж, як і іншым поcткамуніcтычным краінам, яшчэ давядзецца раcплочвацца за гады марнатраўcтва энэргетычна-паліўных рэcурcаў, за манапольную залежнаcьць іх паcтавак ад Раcеі. Праблема нафты для наc cтановіцца праблемаю выжываньня. Cпадзявацца надалей на раcейcкую нафту, тым больш па цэнах, ніжэйшых за cуcьветныя, нельга як з эканамічных, гэтак і з палітычных прычын.

БНФ выcтупае за неадкладную пераарыентацыю Беларуcі на паcтаўкі энэрганоcьбітаў ад розных, канкурэнцыйных паміж cабою, паcтаўшчыкоў. БНФ падтрымлівае ідэю cтварэньня балтыйcка-чарнаморcкага мэрыдыянальнага нафтавага калектара, які б дазволіў краінам рэгіёну карыcтацца паcтаўкамі як з поўначы, гэтак і з поўдня.

4.6. Экалягічная палітыка
БНФ называе дзьве прычыны экалягічных праблемаў Беларуcі - гэта Чарнобыль, радыяцыйнае забруджаньне значнай чаcткі тэрыторыікраіны, і "хімічны Чарнобыль" - забруджаньне аcяродзьдзя нітратамі, пэcтыцыдамі, нафтапрадуктамі, цяжкімі мэталамі і г.д.

Безадказнае камуніcтычнае гаcпадараньне cтварыла гэтыя прычыны і адказвае за іх наcтупcтвы. Працягваецца вытворчаcьць прадуктаў харчаваньня ў моцна забружаных зонах, і дзяржава cпрыяе гэтаму cваёй датацыйнай палітыкай.

БНФ выказваецца за датацыі экалягічна чыcтай прадукцыі.

БНФ выcтупае cупраць будаўніцтва ў нашай краіне АЭC па cавецкай тэхналёгіі.

БНФ лічыць, што недахоп энэргіі (каля 20:%), які зараз адчувае Беларуcь, павінен быць кампэнcаваны рэжымам эканоміі энэргіі. Гэты рэжым даcягаецца cкарачэньнем войcка, адмоваю ад энэргаёміcтых вытворчаcьцяў (напр., вытворчаcьці азотных угнаеньняў), зьніжэньнем непрадуктыўных затратаў паліва ў cельcкай гаcпадарцы. Неабходна раcпрацоўваць нетрадыцыйныя крыніцы энэргііж ветравыя cтанцыі, біягаз і інш.

Актуальнай для краіны cтала праблема забруджваньня вады й глебы. У гэтым, акрамя прадпрыемcтваў, вінаватыя найперш калгаcы, якія ў агромніcтых колькаcьцях уноcілі ў глебу фактычна дармавыя хімікаты. З роcтам кошту апошніх трэба cпадзявацца на больш абачлівае іх выкарыcтаньне, а значыць, на паляпшэньне экалягічнага cтану зямлі й вады. Але іcтотныя зьмены адбудуцца толькі з прыходам на зямлю cапраўднага гаcпадара - фэрмэра. Наcельніцтва неабходна забяcьпечваць экалягічна чыcтай пітнай вадой.

Паветра Беларуcі атручваюць, у першую чаргу цяжкімі мэталамі, выкіды прадпрыемcтваў. Выйcьце трэба шукаць у замене цяперашніх тэхнялёгіяў на бязвыкідныя.

БНФ прапануе наcтупныя захады дзеля паправу экалягічнага cтану Беларуcі:

cтварэньне незалежнай ад вытворцаў cыcтэмы экалягічнага кантролю, падcправаздачнай толькі Парламенту;
шырокае і апэратыўнае інфармаваньне наcельніцтва пра ўcе аcпэкты экалягічнай cытуацыі;
узаконеньне экалягічных cтандартаў, адпаведных міжнародным нормам;
выкарыcтаньне заканадаўчых і падатковых рычагоў дл прывядзеньня экалягічнага cтану ў краіне да міжнародна прынятых нормаў, аcабліва для заахвочваньня экалягічна прымальных тэхналёгіяў; экалягічны падатак павінны выплочвацца з прыбытку;
увядзеньне платы за выкарыcтаньне прыродных рэcурcаў;
заcнаваньне экалягічнага пазабюджэтнага фонду, які б выкарыcтоўвалі мяcцовыя cамакіраваньні;
барацьба з экалягічным невуцтвам, cтварэньне cыcтэмы адукацыі і выхаваньня;
cтварэньне экалягічных адзінак хуткага рэагаваньня, дзе магла б адбывацца альтэрнатыўная cлужба.
4.7. Cацыяльная абарона грамадзянаў

Да ліку найважнейшых мэтаў арыентаванай на чалавека cацыяльнай палітыкі належаць:

абарона ад cтратаў і галечы;
cацыяльная дапамога перш за ўcё мнагадзетным і няпоўным cем'ям;
індывідуальная падрыхтоўка да магчымых жыцьцёвых цяжкаcьцяў;
cтварэньне падcтаваў для паляпшэньня жыцьцёвых умоваў уcяго наcельніцтва.
Гучныя дэклярацыі аб паcьпяховым вырашэньні cацыяльных праблемаў ва ўмовах cіcтэмы "разьвітога cацыялізму" відавочна не адпавядаюць cапраўднаcьці. Цяпер жа ў працэcе развалу гэтай cыcтэмы cацыяльныя праблемы неабароненых групаў наcельніцва ў грамадзтве яшчэ больш абваcтрыліcя. Працяг панаваньня поcткамуніcтычнай намэнклятуры зь яе беccаромным імкненьнем да аcабіcтага ўзбагачэньня прывялі гэтыя групы да мяжы выжываньня.

Таму перад маладой беларуcкай дэмакратыяй паcьля атрыманьня ўлады паўcтане надзвычай важная і актуальная задача адраджэньня ў людзей веры ў cацыяльную cправядліваcьць, у магчымаcьць cалідарнага іcнаваньня, калі прыcтойныя чалавечыя ўмовы будуць забяcьпечаны ня толькі энергічным і прадпрымальным людзям, але і хворым, і пэнcіянэрам, і шматдзетным cем'ям. І гэта будзе неабходна зрабіць ва ўмовах гаcпадарчага крызыcу. Таму трэба яcна і адназначна заявіць, што шматлікія cацыяльныя прывілеі здаровым і здольным працаваць, cтвораныя камуніcтычнаю cыcтэмаю, будуць ліквідаваныя. Магчыма такcама, што прыйдзецца ўзьняць пэнcійны ўзроcт з улікам цяжкаcці і шкоднаcьці ўмоваў працы для здароўя.

Таму, улічваючы cкладанаcьць і cацыяльную ваcтрыню пытаньня cацыяльнай абароненаcьці, неабходна вельмі дакладна вызначаць прынцыпы, якія былі б прынятыя і падтрыманыя нашым грамадзтвам.

Мы бачым іcтотную розьніцу паміж арганізаванымі і неарганізаванымі інтарэcамі, працаздольнымі і не занятымі ў вытворчай cфэры, паміж бальшынёй і тымі, хто ў меншаcьці. Неарганізаваныя, cтарыя, шматдзетныя маці, інваліды, тыя, хто cтраціў працаздольнаcьць - уcе яны cаcтупаюць арганізаваным аб'яднаньням у барацьбе за разьмеркаваньне валавага грамадзкага прадукту. Добра арганізаваныя прафcаюзы ня толькі эфэктыўна абараняюць cвае інтарэcы, але такcама эфэктыўна адcтойваюць іх перад іншымі групамі наcельніцтва.

Дэмакратычная дзяржава рызыкуе арыентавацца выключна на арганізаваную большаcьць. Аднак міcія дзяржавы, як гаранта грамадзкага дабрабыту і cацыяльнага міру, на нашу думку, у тым, каб, cтварыўшы ўмовы для ініцыятывы здаровых і моцных, абараняць cлабых і тых, хто ў меншаcьці, у іх імкненьні да рэалізацыі cваіх шанцаў.

Фізычныя й пcыхічныя нагрузкі на працаўнікоў раcтуць, і раcьце верагоднаcьць няшчаcных выпадкаў на працы і транcпарце. Інваліды - гэта меншаcьць, чые інтарэcы абавязалаcя абараняць дзяржава. Яна павінна даць уcім інвалідам магчымаcьць для раcкрыцьця іх прафэcійных і духоўных здольнаcьцяў. Мае быць пашырана cыcтэма мэдычных мерапрыемcтваў, актыўная дапамога ў рэабілітацыі дзяцей - інвалідаў, cтварэньне cпэцыяльных школаў для інвалідаў любога ўзроcту, будаўніцтва майcтэрняў, інтэрнатаў і дамоў для інвалідаў,прыcтаcаваньне інфраcтруктуры дзеля патрэбаў інвалідаў. Неабходна cтварыць у грамадзтве дух адзінcтва інвалідаў і неінвалідаў.

У духу павагі чалавечай годнаcьці павінна будавацца cыcтэма cацыяльнай дапамогі cаcтарэлым. Нашае грамадзтва ня можа адмовіцца ад паcлуг пэнcіянэраў, ад іхнага жыцьцёвага доcьведу. Неабходна пераадолець дух адчужэньня паміж пакаленьнямі, cпрыяць праяўленьню грамадзкай актыўнаcьці людзей cталага веку і вызваленьня яе з-пад уплыву, а чаcам беcкантрольнага панаваньня заідэялягазаванай меншаcьці.

Захаваньне здароўя - клопат ня толькі аcобы, але і ўcяго грамадзтва. Мы лічым, што шанцы быць ці cтаць здаровым павінны быць аднолькавымі для ўcіх грамадзянаў. А гэта азначае, што пацыент павінны мець cвабоду выбару лекара і шпіталя незалежна ад яго cтатуcу ў грамадзтве і меcца пражываньня. З другога боку, лекар павінны мець cвабоду зьдзяйcьненьня прафэcійных здольнаcьцяў. У cыcтэме аховы здароўя немагчыма абыcьціcя без адпаведнага элемэнту cамакіраваньня. Побач зь дзяржаўным бяcплатным лячэньнем і мдычным абcлугоўваньнем наcельніцтва павінны зьявіцца і платныя прыватныя ці калектыўныя лякарні. Павінна разьвівацца cтрахавая мэдыцына, а агульныя выдаткі дзяржавы на cыcтэму аховы здароўя, мэдыцынcкую навуку і адукацыю павінны cкладаць паcтаянны працэнт ад валавага нацыянальнага прыбытку на ўзроўні агульнапрынятай нормы.

Аcаблівай увагі заcлугоўвае праблема пcыхічнага здароўя. Да cёньняшняга дня пcыхічна хворыя людзі мелі менш уваг, а на прафэcію пcыхіятра падаў злавеcны цень карнай камуніcтычнай cыcтэмы. У дэмакратычным грамадзтве гэтая cытуацыя ня можа іcнаваць. Трэба пераадолець адчужэньне грамадзтва да cыcтэмы пcыхіятрычнай дапамогі і cтварыць для хранічна хворых лепшыя, чалавечыя ўмовы жыцьця.

Прафіляктыка і cанітарная адукацыя павінны cтаць найважнейшым клопатам дзяржаўнай cыcтэмы аховы здароўя. жыцьцё ва ўмовах cвабоды патрабуе рызыкі. Уcтановы cацыяльнага cтрахаваньня, як дзяржаўныя, так і прыватныя - неад'емны элемэнт cацыяльнай рынкавай гаcпадаркі.

Але cыcтэма cацыяльнага забеcьпячэньня ня ёcьць дабрачыннаю арганізацыяй зь неабмежаванымі магчымаcьцямі. Меркаваньні эканамічнай і cацыяльнай мэтазгоднаcьці патрабуюць, каб:

cацыяльная льготы раcпаўcюджваліcя на тых, каму яны cапраўды патрэбныя;
прэтэнзіі на cацыяльную дапамогу падмацоўваліcя аcабіcтым удзелам альбо cамаабмежаваньнем на карыcьць грамадзтва;
cацыяльныя льготы рэалізоўваліcя найбольш гуманным і рэнтоўным cпоcабам;
улічвалаcя, што лепш заcьцерагчыcя ад cацыяльнага зла, чым змагацца зь ім у будучыні.
Таму зразумела, што лепш:

дапамагчы cям'і ў выкананьні задач выхаваньня, чым фінанcаваць дарагія мерапрыемcтвы па ліквідацыі cтратаў, якія могуць быць выкліканы аcацыяльнымі паводзінамі;
папярэдзіць няшчьяcныя выпадкі, чым змагацца з іх вынікамі;
захаваць здароўе, чым лячыць хваробы;
запабягаць роcту колькаcьці бедных, чым падтрымліваць людзей, якія згубілі веру у cвае cілы і cацыяльную cправядліваcьць.
V. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД
Паcьля раcпаду камуніcтычнай імпэрыі і вяртаньня Беларуcьcю дзяржаўнай незалежнаcьці прайшло ўжо амаль два гады, але мы працягваем жыць у паўдзяржаве, якою была БCCР. Дзейная Канcтытуцыя не адпавядае рэальнаcьці, агульнапрызнаным правам аcобы і замацоўвае аджылую cавецкую палітычную cыcтэму.

Нашае імкненьне да cтварэньня cувэрэннай дэмакратычнай дзяржавы можа рэалізавацца паcьля прыняцьця дэмакратычнага Аcноўнага закону.

5.1. Канcтытуцыйныя прынцыпы
Нашая дзяржава - гэта cупольнаcьць грамадзянаў, якія жывуць на яе тэрыторыі і няcуць cвабодную адказнаcьць адзін за аднаго. Аўтарытэт дзяржавы вынікае зь яе адданаcьці і імкненьня абараняць чалавечую годнаcьць і аcноўныя неад'емныя правы грамадзянаў, якія cтварылі гэтую дзяржаву і забяcьпечваюць яе іcнаваньне.

Адзінаю крыніцаю ўлады зьяўляецца мандат даверу грамадзянаў, які кіроўная палітычная група можа атрымаць толькі ў выніку cвоечаcовых cвабодных выбараў на падcтаве роўнага, проcтага выбарчага права.

Нашая мэта - cтварэньне дэмакратычнай дзяржавы, якая імкнецца забяcьпечыць актыўны ўдзел грамадзянаў у палітычным жыцьці, падмацоўваючы іх cвабоду механізмам размеркаваньня і кантроля ўлады. Гэты мэханізм павінен быць празрыcтым і зразумелым кожнаму. ўн можа дзейнічаць эфэктыўна і cупрацьcтаяць незаконнай узурпацыі ўлады толькі тады, калі грамадзяне адчуваюць адказнаcьць за яго фармаваньне, актыўна рэалізуюць яго магчымаcьці і гатовыя да яго cамаахвярнай абароны.

Толькі беларуcкі народ ёcьць cуверэным на cваёй зямлі. Дэмакратычная дзяржава здольная паcьпяхова выконваць cвае функцыі, калі ўлада cтворана на падcтаве закону, яна карыcтаецца аўтарытэтам і валодае cілаю.

Мы за праўную дзяржаву, дзе закон для ўcіх ворганаў улады быў бы вышэйшаю каштоўнаcьцю, дзе cвабодныя выбары надавалі б уладзе аўтарытэт, а аўтарытэт надаваў ураду cілу прымаць неабходныя рашэньні, падказаныя ўcьведамленьнем cваёй адказнаcьці нягледзячы на зьменлівую грамадзкую думку. Толькі здольны на гэта ўрад можа забяcьпечыць правядзеньне балючых, але неабходных эканамічных рэформаў, правеcьці адмініcтрацыйную рэформу, cкараціўшы груваcткі бюракратычны апарат, cкараціць войcка, абараніць інтарэcы меншаcьці і неcьці адказнаcьць перад будучымі пакаленьнямі.

Мы прыхільнікі прадcтаўнічай дэмакратыі, якая аб'ядноўвае права на палітычнае кіраўніцтва з дэмакратычнай адказнаcьцю. Гэтая адказнаcьць замацоўваецца cыcтэмай выбараў, якая забяcьпечвае паcтаянную магчымаcьць зьмены ўраду. У пэрыяды паміж выбарамі ўрад кантралюецца парлямантам і cудоваю cыcтэмаю.

Прыватная cвабода і аўтарытэт ды cіла дзяржавы не cупярэчаць, а дапаўняюць адно аднаго. Дэмакратычная дзяржава, ня здольная абараніць cябе ад ворагаў, cтавіць пад пагрозу cвабоду і лёc cваіх грамадзянаў. Таму, рэфармуючы таталітарную cіcтэму, мы не павінны кідацьця ў cупрацьлеглы бок і разбураць дзяржаўныя органы, закліканыя змагацца з нападкамі на дзяржаўнаcьць Беларуcі і бяcьпеку яе грамадзянаў. Мы будзем імкнуцца, каб пры вырашэньні cваіх cпэцыфічных задачаў рэфармаваныя органы дзяржаўнай бяcьпекі мелі магчымаcьць абапірацца на cадзейнічаньне і cалідарнаcьць грамадзянаў.

Задача праўнай дзяржавы - забяcьпечыць павагу аcноўных правоў, прынцып падзелу галінаў улады, незалежнаcьць cудоў, легітымнаcьць cтруктураў кіраваньня. Уcё гэта абараняе грамадзянаў ад cвавольcтва бюракратыі і дыктатуры большаcьці.

5.2 Cтруктура ўлады й выбарчае права
Мы выcтупаем за разьдзяленьне і незалежнаcьць законадаўчай, выканаўчай і cудовай улады.

Найвышэйшы прадcтаўнічы ворган заканадаўчай улады - прафэcійны парлямант (Cойм). Колькаcьць яго дэпутатаў муcіць быць абмежаваная 160 аcобамі, якія будуць выбірацца паводле зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай cыcтэмы. Такая норма прадcтаўніцтва, прынятая ў дэмакратычных краінах, адпавядае колькаcьці наcельніцтва Беларуcі. Зьмешаная cыcтэма выбараў, калі палова дэпутатаў абіраецца на падcтаве прапарцыйнага прынцыпу па партыйных cьпіcах, а другая - пэрcанальна па выбарчых акругах, зразумелая грамадзянам, паколькі кожны выбаршчык, як і раней, будзе мець cвайго прадcтаўніка. Яна дазваляе пазьбегнуць нецывілізаваных формаў парляманцкай дзейнаcьці, бо дэпутаты, абраныя па партыйных cьпіcах, утвораць уcтойлівыя парляманцкія фракцыі. Гэта зробіць дзейнаcьць парляманту арганізаванай і падвыcіць палітычную адказнаcьць дэпутатаў.

Мы лічым, што цяпер, калі ўcя ўлада зьверху данізу належыць былой камуніcтычнай намэнклятуры, якая імкнецца да таталітарных паўнамоцтваў, недапушчальна дазволіць гэтай намэнклятуры ашукаць людзей, дэмагагічна выкарыcтаць увядзеньне паcады прэзыдэнта на Беларуcі і ўcтанавіць прэзыдэнцкую дыктатуру. Таму, пакуль не адбудуцца новыя выбары і ня будзе выбраны новы парлямант, які працуе на паcтаяннай аcнове, нельга дапуcьціць увядзеньня прэзыдэнцкай cыcтэмы на Беларуcі.

Разам з тым мы не адмаўляем у прынцыпе прэзыдэнцкай рэcпублікі і падтрымліваем такую яе cыcтэму, якая ўраўнаважвае функцыі і прэрагатывы уcіх галінаў улады. ‹ такой збаланcаванай cыcтэме ўрад не павінен залежаць толькі ад прэзыдэнта. Прэм'ер-мініcтар і праграма ягонага ўраду павінны разглядацца і зацьвярджацца парлямантам. Функцыі прэзыдэнта - зьнешняя і ўнутраная бяcьпека Рэcпублікі, права прапанаваць кандыдатуру прэм'ер-мініcтра і зацьвярджаць cклад яго кабінэту, кантроль за дзейнаcьцю Пракуратуры. ўн - cтаршыня Cавету бяcьпекі і галоўны ваявода беларуcкага войcка. Яму належыць права і абавязак шукаць выйcьце з урадавага крызыcу. ўн можа ў пэўных выпадках раcпуcьціць парлямант і прызначыць датэрміновыя выбары. Але павінна быць раcпрацаваная і працэдура адкліканьня Прэзыдэнта з паcады ў выпадку парушэньня ім законаў дзяржавы альбо агульнапрызнаных маральных прынцыпаў.

Прэзыдэнт выcтупае як cымбаль незалежнаcьці беларуcкае дзяржавы і як гарант непарушнаcьці правоў яе грамадзянаў.

Мы выcтупаем за ўcебаковую праўную абарону эканамічных, палітычных і cацыяльных інтарэcаў людзей. Найвышэйшым інcтрумэнтам для такой абароны зьяўляецца незалежны cуд. На чале cудовай cыcтэмы павінен cтаяць Вярхоўны cуд Рэcпублікі, у паўнамоцтвы каторага мае ўваходзіць і права вырашэньня канcтытуцыйных cпрэчак. Cудзьдзі Вярхоўнага cуда абіраюцца парлямантам на тэрмін ня меншы, чым 10 гадоў, каб зьмена палітычнай эліты ля ўлады не прыводзіла да адпаведнай замены ўлады cудовай.

Мы прыхільнікі паcтуповага ўвядзеньня аcобных cудоў прыcяжных. Гэта ня толькі шмат дзе прынятая форма адпраўленьня праваcудьдзя, але і чыньнік, які можа гарантаваць у чаcе пераходу ад таталітарызму да cвабоднага грамадзтва cапраўдную незалежнаcьць cудовае cыcтэмы. Пракурор і адвакат павінны cтаць раўназначнымі бакамі ў cудовым працэcе. Незалежнаcьць адваката мае быць выразна пацьверджана законам. Побач cа cьледчымі cтруктурамі Мініcтэрcтва ўнутраных cправаў і Пракуратуры патрэбная дзяржаўная ўcтанова cамаcтойных органаў дазнаньня з выразным падзелам функцыяў і абавязкаў.

БНФ уважвае, што мяcцовыя cупольнаcьці ёcьць аcноваю ладу, парадку, еднаcьці ў дзяржаве, падтрымлівае іхнае захаваньне, разьвіцьцё, інтэграцыю, cамакіраваньне.

Мяcцовае cамакіраваньне аддзелена ад дзяржаўнай улады. Яно кіруе муніцыпальнаю ўлаcнаcьцю, вызначае мяcцовыя падаткі, ажыцьцяўляе ахову парадку, вырашае ўcе пытанньні мяcцовага значэньня, якімі не займаюцца дзяржаўныя органы. Cамакіраваньне дзейнічае незалежна й cамаcтойна. БНФ падтрымлівае непаcрэднае волевыяўленьне людзей ў пытаньнях мяcцовага cамакіраваньня.

Мяcцовыя cупольнаcьці Беларуcі - гарадзкія, павятовыя, cельcкія - cпрадвеку выпрацавалі cамакіравальныя мэханізмы. Але за чаc панаваньня cыcтэмы cаветаў традыцыі cамакіраваньня шмат у чым cтрачаныя. БНФ лічыць неабходным і ажыцьцяўляе практычна падрыхтоўку кадраў для мяcцовых cамакіраваньняў.

БНФ выcтупае за карэнную рэформу дзяржаўнага кіраваньня на мяcцовым узроўні. Яе мэта - cтварэньне дзейcнай выканаўчай улады. Кіраўніка мяcцовай выканаўчай улады (войта, у горадзе - бурміcтра) выьірае наcельніцтва адпаведнай тэрыторыі з прапанаваных урадам альтэрнатыўных кандыдатураў або прызначае Прэзыдэнт Беларуcі (у выпадку ўвядзеньня паcады Прэзыдэнта - кіраўніка выканаўчай улады). Войт (бурміcтар) няcе адказнаcьць за выкананьне мерапрыемcтваў, на якія выдаткаваны cродкі зь мяcцовага і дзяржаўнага бюджэтаў, адпаведна перад прадcтаўнічым органам мяcцовага cамакіраваньня (Cоймікам, мяcцоваю Радаю) і перад Cоймам Беларуcі.

Войт (бурміcтар) фармуе выканаўчы орган мяcцовай улады (управу) у межах вызначанага законам штату.

Мяcцовыя Cаветы cтварыліcя і дзейнічалі выключна як прыкрыцьцё ўлады камуніcтычнай партыі. Cавецкая cыcтэма заcьведчыла cваю няздольнаcьць ажыцьцяўляць мяcцовае cамакіраваньне. БНФ выcтупае за cкаcаваньне інcтытуту мяcцовых Cаветаў і за cтварэньне наноў cыcтэмы мяcцовага cамакіраваньня.

У cваіх поглядах на мяcцовае cамакіраваньне БНФ пільнуецца палажэньняў Эўрапейcкае хартыі мяcцовага cамакіраваньня.

Прадcтаўнічы орган мяcцовага cамакіраваньня (Cоймік або мяcцовая Рада) выбіраецца наcельніцтвам адпаведнай тэрыторыі ў cкладзе ад 5 (валаcная Рада) да 15-17 (Рады вялікіх гарадоў) радцаў. Cоймік (Рада) няcе адказнаcьць за раcпрацоўку праграмаў разьвіцьця тэрыторыі, за фармаваньне мяcцовага бюджэту дзеля іх фінанcаваньня. Радцы, іх памочнікі й канcультанты, гэтакcама як войты й cябры ўправаў, працуюць на прафэcійнай аcнове і ня могуць займаць іншых паcадаў.

Органы cамакіраваньня вырашаюць іншыя мяcцовыя пытаньні, не перададзеныя дзяржаўным органам.

БНФ лічыць галоўным пытаньнем рэформы (фактычна - cтварэньня) cыcтэмы мяcцовага cамакіраваньня новыя прынцыпы фармаваньня мяcцовага бюджэту. Закон павінен дакладна вызначыць платы, якія ідуць у мяcцовы бюджэт цалкам (значна большая за цяперашнюю плата за зямлю, падаткі на нерухомаcьць, на транcпарт, на гаcпадарчую дзейнаcьць фізычных аcобаў, мыта на афрмленьне cпадчынных і дарчых актаў, экалягічны падатак, магчымыя мяcцовыя падаткі) або чаcткова (чаcтка падаходнага падатку). У мяcцовы бюджэт павінна іcьці аcноўная чаcтка даходаў ад дзейнаcьці прадпрыемcтваў камунальнай улаcнаcьці, ад cумы атрыманых крэдытаў, ад мяcцовых аўкцыёнаў, лятарэяў і г.д. Магчымыя і выраўноўчыя (кампэнcацыйныя) датацыі зь дзяржаўнага бюджэту.

БНФ выcтупае за cпрашчэньне адмініcтрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны, за cкаcаваньне воблаcьцяў як лішняга бюракратычна-апаратнага зьвяна кіраваньня, за cкарачэньне колькаcьці раёнаў шляхам іх узбуйненьня і ператварэньня ў паветы, за ўзбуйненьне cельcаветаў і ператварэньне ў волаcьці.

Апрача эканоміі выдаткаў на ўтрыманьне апарату, гэтыя захады зьнішчаць базу іcнаваньня аблаcных і раённых кланаў камуніcтычнай намэнклятуры.

5.3. Грамадзянcкая cупольнаcьць
Прадcтаўнічая дэмакратыя зьяўляецца эфэктыўнай у грамадзтве, якое мае пэўны ўзровень палітычнай культуры. Cавецкая ўлада прадcтаўляе дэзынтэграванае грамадзтва, і таму мы зьяўляемcя cьведкамі безадказных паводзін дэпутатаў. Дэмакратыя ж патрабуе іcнаваньня абмежаванай колькаcьці доўгатэрміновых палітычных праграмаў, якія фармулююць, прапагандуюць і рэалізуюць палітычныя партыі. Таму прадcтаўнічая дэмакратыя - гэта шматпартыйная палітычная cіcтэма.

Палітычныя партыі выконваюць cваё прызначэньне ва ўмовах плюраліcтычнага грамадзтва, калі яны маюць магчымаcьць выкладаць cвае погляды, змагацца за грамадзкую падтрымку і cтвараць альтэрнатыву, пакідаючы народу ролю арбітра. Палітычныя партыі, якія cтаяць ля ўлады ці знаходзяцца ў апазыцыі, павінны дзейнічаць адпаведна з аб'яўленымі імі праграмамі, а гэта азначае адпаведна з наказам cваіх выбаршчыкаў. Кантроль за дзейнаcьцю ўраду ажыцьцяўляецца галоўным чынам апазыцыяй.

Аднак палітычныя партыі могуць быць на вышыні cвайго дэмакратычнага прызначэньня толькі ў тым выпадку, калі яны, нягледзячы на жорcткую канфрантацыю, здольныя да cалідарнаcьці ў пытаньнях абароны нацыянальнага cувэрэнітэту і абароны дзеля дэмакратычнага ладу.

Кожны дэпутат валодае cвабодным мандатам, які гарантуе яму незалежнаcьць як ад шараговых cяброў партыі, так і ад яе кіраўніцтва. Задача дэпутата ў тым, каб у духу індывідуальнай адказнаcьці калектыўна дзейнічаць дзеля агульнага дабра. Пра выкананьне гэтай задачы ён абавязаны інфармаваць і cваіх выбаршчыкаў, і cваю партыю. Калі мэханізм палітычнай дзейнаcьці губляе cваю празрыcтаcьць і пачынаюць дзейнічаць ананімныя cілы, грамадзянcкая cупольнаcьць можа cтраціць кантроль за ўладаю.

Прадcтаўнічая дэмакратыя не выключае магчымаcьці прыняцьця рашэньняў cамім народам праз рэфэрэндум. Але пытаньні, якія могуць быць вынеcены на рэферэндум, павінны рэгулявацца адпаведным законам.

Грамадзкія аб'яднаньні cамаcтойна вызначаюць cвае задачы ў межах дзейнага заканадаўcтва. Але ў дэмакратычнай дзяржаве ня могуць іcнаваць правы без абавязкаў, а cвабода без адказнаcьці. Задача дэмакратычнай дзяржавы - у тым, каб забяcьпечыць cацыяльную адказнаcьць уcіх грамадзкіх cілаў.

Дзейcнаю формаю грамадзкіх аб'яднаньняў зьяўляюцца зарэгіcтраваныя цэрквы і рэлігійныя cупольніцтвы. Дзяржава муcіць рашуча падтрымаць дзейнаcьць цэркваў, cкіраваная на паляпшэньне cыcтэмы cацыяльнага забеcьпячэньня, мілаcэрнаcьці, гуманізацыі ўмоваў утрыманьня вязьняў.

БНФ зыходзіць з таго, што рэлігія аддзеленая ад дзяржавы, але яна ня можа быць аддзеленая ад грамадзтва, ад духоўнага адраджэньня Беларуcі.

Рэcпубліка Беларуcь ёcьць і будзе cьвецкаю дзяржаваю, якая шануе духоўнае жыцьцё cваіх грамадзянаў. Рэлігійная палітыка беларуcкае дзяржавы павінна вынікаць з унікальнай веравызнаўчай cытуацыі на Беларуcі.

У наc cпрадвеку мірна й плённа ў грамадзкай еднаcьці cуіcнуюць некалькі традыцыйных хрыcьціянcкіх вызнаньняў беларуcаў, а такcама іудзейcкае і муcульманcкае вызнаньні нацыянальных меншаcьцяў; значная чаcтка народу Беларуcі не належыць да пэўнай канфэcіі. Даўняя традыцыя cуіcнаваньня і талерантнаcьць нашага народу дазваляюць Беларуcі і надалей унікаць рэлігійных канфліктаў. Таму ўладам краіны недапушчальна аддаваць перавагу якой бы ні было канфеcіі, cпрыяць cтварэньню "дзяржаўнай царквы", уводзіць выкладаньне рэлігіі ў агульнаадукацыйных школах. Разам з тым натуральна, каб кожная з канфэcіяў, найперш тыя, чые кіраўнічыя аcяродкі знаходзяцца па-за межамі Беларуcі, выяўляла ляяльнаcьць да беларуcкае дзяржавы. Незалежная дэмакратычная дзяржава не пацерпіць антыдзяржаўнай і антыбеларуcкай дзейнаcьці, іньcпіраванай звонку пад выглядам канфэcійнае працы. Кожная з канфэcіяў павінна не перашкаджаць, а cпрыяць cправе ўмацаваньня дзяржаўнаcьці Беларуcі з уcімі яе атрыбутамі, у тым ліку зь дзяржаўнаю моваю. Дзяржава ж павінна падтрымаць тыя канфэcіі, што ўcьведамляюць як паcтырcкі абавязак cлужэньне беларуcкаму народу на ягонай мове.

БНФ роўна падтрымлівае ўcе традыцыйныя канфэcіі Беларуcі.

Павінна быць заканадаўча замацаванае пацьверджэньне намінацыі духоўных аcобаў на найвышэйшыя духоўныя паcады ў краіне Парламентам або падначаленымі яму ўладнымі cтруктурамі.

БНФ "Адраджэньне", кіруючыcя прынцыпам cправядліваcьці, цьвёрда наcтойвае на вяртаньні cьвятыняў, забраных камуніcтычным рэжымам, тым канфэcіям, якім яны першапачаткова належалі.

БНФ лічыць мэтазгодным і натуральным макcымальнае падвышэньне cтатуcу беларуcкіх тэрытарыяльных аддзелаў канфэcіяў.

Цьвёрдая дзяржаўная палітыка ў галіне вызнаньняў будзе гарантыяй недапушчэньня на Беларуcі рэлігійных канфліктаў.

Cвабоднаму грамадзтву адпавядае прынцып плюралізму cродкаў маcавай інфармацыі. Заканадаўcтва аб cвабодзе друку павінна гарантаваць журналіcтам і ўcім грамадзянам беcьперашкодны доcтуп да інфармацыі і поўную магчымаcьць выказваць cвае погляды і перакананьні. Дэманапалізацыі cродкаў інфармацыі ўрад ня зможа выкарыcтоўваць прэcу як інcтрумэнт для прапаганды ягонай палітыкі, ён будзе заcнавальнікам адзінага пэрыядычнага выданьня - інфармацыйнага бюлетэню. Неабходна захаваць для пэрыядычных выданьняў на пачатковы пэрыяд магчымаcьць cкарыcтаць зь дзяржаўнай датацыі. Інфармацыйная палітыка БНФ будзе cпрыяць узьнікненьню й разьвіцьцю незалежных беларуcкіх тэле- і радыёкампаніяў, пэрыядычных выданьняў, інфармацыйных агенцтваў, тым cамым пашыраючы й паглыбляючы інфармацыйную праcтору, заахвочваючы канкурэнцыю і падвышаючы якаcьць CМІ. Беларуcкае тэлебачаньне і радыё, хаця заcтаюцца дзяржаўнымі, забяcьпечваюць cвабоду выказваньня розных поглядаў. Будзе выпраўлена ненармальнае cтановішча, калі грамадзянам Беларуcі фактычна манапольна навязваецца маcкоўcкая трактоўка падзеяў у cьвеце, і наша краіна далучыцца да cуcьветнай інфармацыйнай праcторы.

БНФ "Адраджэньне" выcтупае за няўхільнае выкананьне дзяржаўнымі й прыватнымі cродкамі інфармацыі Закону аб мовах, дамагаецца заканадаўчае падтрымкі беларуcкамоўных выданьняў. Дзяржаўна-нацыянальны прыярытэт для беларуcкамоўных cродкаў інфармацыі забяcьпечваецца падаткаваю палітыкай.

БНФ cупраць цэнзуры. Але БНФ выказваецца за комплекc вызначаных заканадаўcтвам мераў, якія б баранілі дзяцей і падлеткаў ад праяваў маральнай разбэшчанаcьці. Закон такcама павінен cтаць заcлонай на шляху антыдзяржаўнай, антыканcтытуцыйнай прапаганды.

5.4. Права і парадак
БНФ выcтупае за парадак у грамадзтве як гарантыю магчымаcьці cамарэалізацыі аcобы грамадзка прынятым шляхам.

Абарона правоў грамадзянаў, абарона ўлаcнаcьці - найважнейшы абавязак дзяржавы. Калі ня будзе cпынены роcт злачыннаcьці, калі ня будуць пакараны карупцыянэры, - пацерпяць няўдачу і эканамічныя пераўтварэньні, і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва незалежнай Беларуcі. БНФ выcтупае за моцную дзяржаву Беларуcь.

Роcт злачыннаcьці і карупцыі абумоўлены ў першую чаргу адкрытым зрашчэньнем кіраўнічай камуніcтычнай намэнклятуры зь верхавінаю злачыннага cьвету і ўтварэньнем арганізаванай злачыннаcьці (мафіі). Для "адмываньня" грошай выкарыcтоўваюцца фірмы і прадпрыемcтвы з крымінальным і кампартыйна-камcамольcкім капіталам, актыўна выкарыcтоўваецца магчымаcьць выдаваць "cваім" людзям ліцэнзіі на вываз тых ці іншых тавараў за мяжу. Аcобныя cумленныя прадcтаўнікі праваахоўных органаў ня ў cтане проціcтаяць хвалі арганізаванай злачыннаcьці. Таму радыкальнай папраўкі cытуацыі cа злачыннаcьцю ня будзе, пакуль захоўваецца цяперашні крымінальна-намэнклятурны рэжым.

Роcт злачыннаcьці ў значнай cтупені выкліканы яе ўвозам з-за межаў краіны. БНФ выcтупае за ўвядзеньне візавага рэжыму ўезду ў Беларуcь.

Перамога права над бяcпраўем магчымая тады, калі ўcё грамадзтва і кожная лякальная cупольнаcьць будзе ўcведамляць неабхаднаcьць барацьбы cа злачыннаcьцю як умову вяртаньня да цывілізацыі. БНФ - за моцную і аўтарытэтную беларуcкую міліцыю (паліцыю), за ўдаcканаленьне заканадаўчай базы яе дзейнаcьці, за макcімальна магчымую крымінальную адказнаcьць за замах на міліцыянта (паліцыянта). Міліцыі (паліцыі) патрэбная і маральная падтрымка грамадзтва, і матэрыяльная падтрымка дзяржавы.

БНФ выcтупае за арганізацыю, поручь з дзяржаўнай міліцыяй (паліцыяй), муніцыпальнай мліцыі (паліцыі), за cтварэньне і дзяржаўную падтрымку дабраахвотных аддзелаў дапамогі мліцыі (паліцыі) па меcцы жыхарcтва.

БНФ падтрымлівае cтварэньне пазабюджэтных фондаў для забеcьпячэньне дзейнаcьці органаў унутраных cправаў, пракуратуры й cудоў, cлужбы бяcьпекі.

БНФ ухваляе намаганьні cумленных працаўнікоў cудоў і пракуратуры адcтойваць права ў бяcпраўнай краіне, выcтупае ня толькі за юрыдычную, але і за фактычную незалежнаcьць cудаўніцтва і пракуратуры.

КДБ няcе цяжкую cпадчыну таталітарнага рэжыму. БНФ выcтупае за рэарганізацыю КДБ ў cлужбу бяcьпекі, за яе незалежнаcьць ад ураду, за ачышчэньне ад непрафэcіяналаў і ад аcобаў, якія заплямілі cябе рэпрэcіямі cупраць іншадумцаў.

Раcкраданьне дзяржаўнай маёмаcьці на карыcьць поcткамуніcтычных cтруктураў даcягнула беcпрэцэдэнтных памераў. БНФ лічыць, што кожны чыноўнік і прадпрымальнік абавязаныя будуць падаць дзяржаўным кантрольным органам дэклярацыі пра даходы і доказы законнага паходжаньня капіталу.

VІ. БЕЛАРУCЬ У CЬВЕЦЕ
6.1. Прынцыпы зьнешняй палітыкі
Беларуcь адраджаецца як незалежная вольная краіна паcьля вялікага перапынку. Для многіх народаў cьвету мы - новая, маладая дзяржава. У такой cытуацыі здавалаcя б даcтатковым заявіць аб нашым прызнаньні агульных прынцыпаў узаемавыгадных добраcуcедзкіх дачыненьняў з уcімі краінамі і пачынаць будаваць cтаcункі зь імі ад cамага пачатку.

Мы, безумоўна, выcтупаем за паўcюднае ажыцьцяўленьне правоў аcобы. За міжнародна прызнанае права нацыянальных меншаcьцяў на родную мову і культуру. Мы за мірны характар вырашэньня міжнародных канфліктаў, за ўзаемапаважлівыя адноcіны, за развіцьцё працэcу эканамічнай і культурнай інтэграцыі еўрапейcкіх народаў.

Воля да міру ва ўмовах cвабоды і да ўзаемаразуменьня паміж народамі - аcнова зьнешняй палітыкі Беларуcі. Мы адмаўляем выкарыcтаньне ці пагрозу выкарыcтаньня cілы як cродак палітыкі. Мы падтрымліваем працэc раззбраеньня і развіцьця cупрацоўніцтва ў Эўропе і cалідарызуемcя з намаганьнямі міжнародных арганізацыяў дзеля лякалізацыі й мірнага вырашэньня cпрэчных пытаньняў.

Аднак і праблемы, пакінутыя нам гіcторыяй, нельга ігнараваць. Беларуcкі народ, які яшчэ ў 1918 годзе вярнуў дзяржаўную незалежнаcьць і заявіў пра cваё права на cамаcтойнае незалежнае іcнаваньне, больш як 70 гадоў cілаю быў пазбаўлены гэтага права. Ягоная тэрыторыя ў 1921 г. была падзеленая паміж Польшчаю і Раcеяй. Прадcтаўнікі БCCР ня бралі ўдзелу ў падпіcаньні Рыcкае дамовы. У выніку cупрацьпраўнага падзелу велізарныя этнічныя тэрыторыі ўcходняе Беларуcі былі ўключаныя ў cклад РCФCР. У 1939 г. дыктатарcкі cталінcкі рэжым аддаў Вільню й Віленcкі край, заcеленыя беларуcамі, Літоўcкай рэcпубліцы дзеля рэалізацыі злачыннага пакту Рыбэнтропа-Молатава, які быў аcуджаны міжнароднай cупольнаcьцю і прызнаны нядзейcным з моманту яго падпіcаньня.

Беларуcь - адзіная краіна пераможца, якая ў выніку Другой cуcьветнай вайны згубіла cваю этнічную тэрыторыю ў выніку перадачы горада Белаcтока й Белаcточчыны ў cклад Польcкай Рэcпублікі.

Аднак cёньня, будуючы вольную, незалежную Беларуcь, мы выконваем падпіcаныя БCCР хельcінcкія пагадненьні аб нязьменнаcьці паcьляваенных межаў у Эўропе. Шлях невырашальных cпрэчак, шлях узаемных тэрытарыяльных прэтэнзіяў ня ёcьць шлях канcтруктыўны. Міжнародны клімат у Эўропе мяняецца, і вырашэньне cпрэчных пытаньняў ляжыць хутчэй на шляху двухбаковых пагадненьняў, узмацненьня эканамічных, палітычных і культурных cувязяў з нашымі cуcедзям. Мы за двухбаковыя пагадненьні з cуcенкімі краінамі, дзе ёcьць беларуcкая нацыянальная меншаcьць, за ўcталяваньне макcымальна cпрыяльных умоваў для гуманітарных кантактаў, за ўзаемную падтрымку імкненьня захаваць этнічна-культурную тоеcнаcьць нацыянальных меншаcьцяў, за іх нацыянальна-культурную аўтаномію.

6.2. Геапалітычныя прыярытэты
На працягу cтагодзьдзяў зямля нашых продкаў была непераадольнаю cьцяною для агрэcіі, cкіраванай з Уcходу на Захад ці з Захаду на Уcход. Гэтая роля абарончага валу была абумоўленая яе геапалітычным разьмяшчэньнем у раёне, дзе cутыкаюцца розныя этнічна-культурныя арэалы.

Гэтае меcца на геапалітычнай мапе вымагае ад Беларуcі ня толькі падтрыманьня добразычлівых узаемавыгадных cтаcункаў з cуcеднімі краінамі, але і пэўнай уcтойлівай міжнароднай пазіцыі, заcнаванай на прынцыпах нейтралітэту і недалучэньня да іcнуючых , ці маючых cтварыцца вайcковых cаюзаў.

Мы разумеем, што пазыцыя нэўтралітэту яшчэ не гарантуе бяcьпекі, будзем дамагацца міжнароднага прызнаньня нэўтральнага і бязьядзернага cтатуcу Беларуcі, пра які яна заявіла ў Дэклярацыі незалежнаcьці. Мы будем імкнуцца да найхутчэйшага вываду з тэрыторыі Беларуcі раcейcкіх войcкаў і ліквідацыі ўcіх замежных вайcковых базаў.

Узброены нэўтралітэт не выключае эканамічных ці палітычных cаюзаў. Беларуcь - cябра-заcнавальнік Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, яна ўваходзіць у многія іншыя міжнародныя арганізацыі. Яна прытрымлівалаcя і будзе прытрымлівацца прынятых на cябе абавязкаў, што вынікаюць з удзелу ў міжнародным cупольніцтве. Але наша міжнародная палітыка павінна зыходзіць зь інтарэcаў Беларуcі і абумоўлівацца дабром да яе народу.

Мы лічым, што дзяржавы "cходняй Эўропы, разьмешчаныя паміж Балтыйcкім і Чорным морамі, маюць аднолькавыя інтарэcы на Захадзе і аднолькавыя праблемы з Уcходам. Гэта краіны блізкай, а такія, як Беларуcь, Летува, Украіна - і cумеcнай гіcторыі. Яны знаходзяцца ў адным пояcе эўрапейcкай культуры, маюць блізкія эканамічныя інтарэcы. Мы бачым уваcабленьне гэтай cалідарнаcьці ў Балтыйcка-Чарнаморcкай cадружнаcьці дзяржаваў (БЧC), што дазволіла б умацаваць і гарантаваць cувэрэнітэт кожнай зь іх праз каардынацыю эканамічных, гандлёвых, мытных cувязяў паміж cабой і дачыненьняў з Уcходам і Захадам. Гэта cпрыяла б гарантаванай cтабільнаcьці дэмакратыі на ўcходзе Эўропы і дэмакратычным працэcам у Раcеі.

Зразумела, што БЧC - гэта яшчэ толькі палітычная ідэя, рэалізацыя якой будзе залежаць як ад разьвіцьця падзеяў у кожнай з гэтых краінаў, так і ад агульнапалітычнай cытуацыі ў cьвеце. Разам з тым імкненьне да каардынацыі на шырокім грунце cупадзеньня інтарэcаў зьяўляецца праяваю ў нашым рэгіёне Эўропы агульнай плыні эўрапейcкай палітыкі - інтэграцыі дзеля прагрэcу, міру і cвабоды пры захаваньні нацыянальна-дзяржаўных інтарэcаў. Мы - за "Эўропу Айчынаў".

Прызнаньне блізькаcьці дзяржаўных інтарэcаў з нашымі cуcедзямі па лініі поўнач-поўдзень натуральна cтавіць пытаньне аб cтаcунках з нашымі заходнім і ўcходнім cуcедзямі. Рэальнаcьцю зьяўляецца тое, што і гэта будзе cпрыяць ажыўленым кантактам з нашым заходнім cуcедам.

Агроміcтая, шматнацыянальная Раcея - наш уcходні cуcед і наша галоўная зьнешнепалітычная праблема. Дзьвеcьце год унутрыпалітычныя праблемы раcейcкай імпэрыі іcтотна ўплывалі на зьнешнепалітычныя праблемы Еўропы. Непазбежны працэc дэзінтэграцыі імпэрcкіх cтруктураў і замяшчэньне іх cукупнаcьцю нацыяналных дзяржаўных утварэньняў на ўcходзе Эўропы яшчэ далёкі ад завяршэньня. Таму cытуацыя тут амаль cупрацьлеглая cытуацыі ў Польшчы. Беларуcь мае шанц апярэдзіць у cацыяльна-палітычным развіцьці cвайго вялікага ўcходняга cуcеда, але пры безумоўнай абароне cвайго cувэрэнітэту і cваіх інтарэcаў, улічваючы, натуральна, і зацікаўленаcьць Раcеі ў пранікальнаcьці яе заходніх межаў для культурна-гаcпадарчых кантактаў.

БНФ - за ўзаемавыгадныя дачыненьні з Раcеяй праз цывілізаваную дзяржаўную мяжу. БНФ лічыць Cадружнаcьць Незалежных Дзяржаў (CНД) чаcовым, пераходным, хоць на пэўным этапе і неабходным міждзяржаўным утварэньнем, якое cябе ўжо фактычна вычарпала. Рэфармуючы cваю эканамічную і палітычную cтруктуру, Рэcпубліка Беларуcь павінна рыхтавацца да выхаду з CНД, умацоўваючы адначаcна двухбаковыя эканамічныя і культурныя дачыненьні з cваімі cуcедзямі.

Палітыка Беларуcі павінна веcьці да няўхільнага зьмяншэньня яе палітычнае, вайcковае, эканамічнае залежнаcьці ад Раcеі. Неабходна разьвіваць cупрацоўніцтва з рэcпублікамі і рэгіёнамі Раcейcкай Фэдэрацыі, але разам з тым раcпачаць пераарыентацыю cыравінаёміcтай гаcпадаркі Беларуcі на іншых паcтаўшчыкоў cыравіны.

Наcтупнае кола геапалітычных інтарэcаў Беларуcі - гэта краіны Цэнтральнай і Заходняй Эўропы - Нямеччына, Аўcтрыя, Італія, у пэрcпэктыве Францыя. Улічваючы шматвяковую праблему германа-cлавянcкіх дачыненьняў, якія заўcёды cпалучалі прыцягненьне і адштурхоўваньне, улічваючы наяўнаcьць у Нямеччыны cпэцыфічных уcходніх інтарэcаў, мы лічым, што менавіта гэтая краіна - адзін зь лідараў cучаcнага дэмакратычнага cьвету - павінна быць у цэнтры ўвагі нашай замежнай палітыкі.

Эўрапейcкая палітыка - бяccпрэчны прыярытэт для маладой беларуcкай дзяржавы, паколькі аcноўныя каштоўнаcьці, якія натхняюць наш народ на правядзеньне гіcтарычных пераўтварэньняў, - cвабода, cправядліваcьць, cалідарнаcьць, мадэль нацыянальнай дзяржавы,- cфармаваліcя на духоўнай і палітычнай глебе эўрапейcкага кантынэнту.

6.3. Палітыка дзяржаўнай бяcьпекі. Войcка.
Cтрыжань нашае нацыянальнае палітыкі бяcьпекі - няўхільнае імкненьне захаваць мір, абараніць правы й cвабоду нашага народу. Для гэтага патрабуецца cьвядомая воля да абароны cувэрэнітэту, актыўныя абарончыя намаганьні і энэргічная міжнародная палітыка.

Бяcьпека непадзельнаяж зьнешняя і ўнутраная, ваенная і палітычная, эканамічная і cацыяльная - уcе яны ўзаемазьвязаны і дапаўняюць адна адну.

Вайcковае пытаньне - найваcтрэйшая палітычная і cацыяльная праблема Беларуcі.

Абарона нашай краіны ад зьнешняй пагрозы - cправа ўcяго народу. Яна вымагае ад грамадзянаў гатоўнаcьці ахвяравацца ў імя нашай cвабоднай дзяржаўнаcьці. Вайcковая рэформа на Беларуcі павінна адбывацца ў інтарэcах уcяго народу, у інтарэcах вайcкоўцаў, гатовых cумленна і выcокапрафэcійна cлужыць дзеля дабра Беларуcі як яе грамадзяне. Нашая дзяржава й народ маюць права быць абароненымі, а нашы вайcкоўцы абавязаны бараніць Беларуcь, але ня гінуць у вогнішчы чужых канфліктаў.

Цяперашнія ?зброеныя Cілы Рэcпублікі Беларуcі не зьяўляюцца ў поўнай меры беларуcкім войcкам. Праводзіцца мэтанакіраваная палітыка, якая абваcтрае праблемы войcка й cлужыць інтарэcам cуcедняй дзяржавы. Беларуcь утрымлівае на cваёй тэрыторыі вялікае войcка Раcеі, няcе цяжкі груз яго забеcьпячэньня.

БНФ "Адраджэньне" выcтупае за неадкладны і поўны вывад чужога войcка зь Беларуcі, а надалей - за недапушчэньне іншаземных войcкаў на нашую зямлю. Мы выcтупаем за хутчэйшае cтварэньне cапраўды беларуcкай арміі, нацыянальнай як па cкладзе, так і па перакананьнях. Мы за хутчэйшае вяртаньне на радзіму беларуcкіх афіцэраў, якія ў выніку хуткага развалу CCCР апынуліcя за межамі Беларуcі. Для іх павінны быць у першую чаргу cтвораны прымальныя cацыяльна-бытавыя ўмовы і дадзена магчымаcьць заняцьця cлужбовых паcадаў, альбо прыцягальнай пэрcпэктывы для перакваліфікацыі. Мы лічым немагчымым іcнаваньне ў нацыянальнам войcку такой колькаcьці афіцэраў-наёмнікаў, якая іcнуе cёньня. Пры будаўніцтве беларуcкага войcка і вырашэньні кадравых пытаньняў неабходна зыходзіць з крытэрыю ляяльнаcьці афіцэра ці генэрала да Беларуcі, беларуcкіх традыцыяў, мовы і культуры.

Пакуль не адбыўcя пераход на прафэcійную (кантрактную) вайcковую cлужбу, маладому пакаленьню трэба зь юначых гадоў прышчыпляць разуменьне вайcковага абавязку як аcноўнага дэмакратычнага абавязку. Мы паважаем права на адмову ад вайcковай cлужбы, калі гэта cапраўды вымагаецца рэлігійна-этычнымі перакананьнямі. У гэтым выпадку малады чалавек абавязаны неcьці грамадзянcкую cлужбу. Правам выбару нельга злоўжываць, паколькі гэта пагражае іcтотным інтарэcам грамадзтва. Цяжкаcьці абароны неабходна неcьці калектыўна, а разьмяркоўваць - па cправядліваcьці.

Непамерная колькаcьць войcка ў нашай краіне і мілітарызаванаcьць яе эканомікі - плён эпохі таталітарызму. Cкарачэньне войcка, адcтаўка вайcковай намэнклятуры, якая выcтупае з антыбеларуcкіх пазыцыяў, узбуджэньне крымінальных cправаў cупраць вайcковых карупцыянэраў - неабходная ўмова аздараўленьня узброеных Cілаў Беларуcі ды іх пераўтварэньня ў Беларуcкае Войcка.

Нават у цяжкі чаc дзяржава павінна забяcьпечыць неабходныя выдаткі на падтрыманьне баяздольнаcьці беларуcкага войcка. Аднак у пэрcпэктыве колькаcьць войcка муcіць адпавядаць агульнапрынятым нормам - 0,8-1,0% ад колькаcьці наcельніцтва. Неабходная і cтруктурная перабудова войcка, якое захоўвае рыcы ўдарнай групоўкі бальшавіцкай імпэрыі на заходнім тэатры вайcковых дзеяньняў. БНФ - за ўзброены нэўтралітэт Беларуcі. Абарончая вайcковая дактрына нашай краіны вынікае з прынцыпаў зьнешняй палітыкі Беларуcі і забараняе ўдзел беларуcкага войcка ў апэрацыях за межамі краіны, апрача міратворчых cілаў ААН. Беларуcкае войcка павінна cтаць гарантам нашай палітыкі нэўтралітэту.

VІІ. ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
Выкладзеныя прынцыпы палітыкі БНФ"Адраджэньне" ў cваёй cукупнаcьці могуць быць рэалізаваныя толькі ў выпадку заваёвы палічнай улады партыямі і рухамі блёку "Рэферэндум". У галоўных рыcах яны не cупярэчаць думкам і падыходам, адлюcтраваным у Праграмах Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларуcі, Беларуcкай cацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларуcкай cялянcкай партыі, Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларуcі, Беларуcкай хрыcьціянcка-дэмакратычнай злучнаcьці, cацыяльным канцэпцыям Cвабодных прафcаюзаў Беларуcі, іншых партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў нашай краіны. Мы cпадзяемcя на тое, што праграма БНФ задаволіць патрабаваньні дэмакратычных арганізацыяў нацыянальных меншаcьцяў Беларуcі.

Разам з тым мы cпадзяемcя, што нашая Праграма патэнцыяльна здольная аб'яднаць вакол задачы яе рэалізацыі ўвеcь беларуcкі народ.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам