Свіслацкі кірмаш

Актуальные публикации по вопросам экономики Беларуси.

NEW ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ


ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Свіслацкі кірмаш. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-20

Мястэчка Свіслач у першай палове ХІХ стагоддзя было актыўным гандлёвым цэнтрам заходняга рэгіёна Беларусі. У гэты час свіслацкі кірмаш набывае міжнародны статус. Гандляваць сюды з’язджаліся купцы з розных краін свету: Расіі, Украіны, Аўстрыі, Прусіі, Францыі, Даніі, Турцыі, Польшчы. Усяго збіралася да трох-чатырох тысяч чалавек.

Заснаваў кірмаш уладальнік Свіслачы В. Тышкевіч, які атрымаў прывілей Станіслава Аўгуста ад 16 студзеня 1783 года.

Першы кірмаш працаваў 15 жніўня 1792 года, а потым праводзіўся штогод: спачатку як двухтыднёвы, затым як месячны, з 25 жніўня па 25 верасня.

Асноўная частка гандлёвых аперацый пад час кірмашу адбывалася на рынкавай плошчы. Пауль Абрамсон у сваёй кнізе «Случай для более углубленного познания истории Свислочи» піша: «У самай сярэдзіне горада быў пабудаваны квадратны рынак, аздоблены спічастаю пірамідаю, што завяршалася пазалочаным шпілем. З чатырох бакоў да яго вялі шырокія вуліцы, забудаваныя прыгожымі дамамі, пакрытымі гонтай. У самым цэнтры рынку паміж вуліцамі Мсцібаўская і Рудаўская ўзносіўся прамавугольны гмах, вымураваны з каменя, з 48 крамамі». Акрамя памяшканняў для гандлю, на рынку знаходзіліся 5 пастаялых двароў, якія называліся "Пад Арлом (Аленем, Лебедзем, Валом, Аднарожцам)", аптэка, кафенгауз з більярдам для забавы прыезжых.

Кірмашы, якія праходзілі ў Свіслачы, у хуткім часе занялі ў Беларусі другое месца, саступаючы толькі Зельве. Адзін з буйнейшых кірмашоў Беларусі — Свіслацкі — меў назву Успенскі.

На час кірмашоў прыпадалі канікулы ў гімназіі, і людзі, што з’язджаліся ў Свіслач з усіх бакоў, займалі вызваленыя студэнтамі памяшканні.

Уладальнік Свіслачы Вінцэнт Тышкевіч шчодра і па-панску прымаў гасцей у час кірмашоў, не забываў пра тых, «якія, жывучы з промыслаў, зарабляюць кавалак сумленнага хлеба». Купцам, што прыязджалі на кірмаш у Свіслач з Пецярбурга, Адэсы, Кішынёва, Астрахані і іншых замежных гарадоў, бясплатна выдзяляліся магазіны, за кожны плацілі толькі па рублю гарадскому пісару. Купцам хрысціянскага веравызнання неаднаразова раздавалі білеты ў тэатр, а яўрэям на шабас — суботняе свята, прадпісанае яўрэйскай рэлігіяй, — выдзялялі па некалькі фунтаў рыбы кожнаму.

Кірмаш быў важнай падзеяй, якую з найвялікшай нецярплівасцю чакалі ўсе без выключэння. Гандляры спадзяваліся шмат утаргаваць, маладыя — натанцавацца, старыя — нагаварыцца. Сучаснік адзначае: «Нічога так не нагадвала замежныя воды, як Свіслацкі кірмаш. Той вялікі збор грамадзян, што жылі ў асобных дворыках, адведвалі адзін аднаго, рабілі прагулкі конна, пешшу, у павозках, якія штодня збіраліся на абеды, на балі, на публічныя маскарады, у тэатр. Дадайце да гэтага найпрыгажэйшую пару года і будзеце мець сапраўдны Карлсбад. Толькі без скалаў, без вежаў, без гарачых крыніцаў, без таго загранічнага смуроду, які нам б’е ў галаву, адурманьвае, нават даводзіць да непрытомнасці і толькі тады вяртае нам розум, калі ў кішэні адчуем пустэчу».

Леан Патоцкі піша: «У 1806 годзе Свіслацкі кірмаш быў яшчэ цудоўнейшы, чым звычайна, бо звабіў да сябе найпершыя сямействы ў краі, найслыннейшых славутасцей, найпрыгажэйшую моладзь. Княгіня Францішкава і Мікалаева Сапегі, Радзівілава, Чацвярцінская, Варанецкая; графіні Феліксава, Антонава, Янава-Патоцкія, Хойзелева, лоўчая Касакоўская, шматлікія сямействы: Валовічаў, Ельскіх, Мікульскіх, Аскеркаў, Сегеняў, Булгарынаў, Палубінскіх, Біспінгаў, Алендзкіх, Радавіцкіх. Кожныя з іх займалі асобны дворык».

Адной з важных частак кірмашоў того часу былі тэатральныя прадстаўленні. Пані Тышкевіч арганізавала ў мястэчку Свіслач прыгожы і элегантны тэатрык, у якім з падабранай групай аматараў разыгрывала французскія п’есы. Дзеі кірмашовага тэатра праводзіліся як у час гандлю, так і пасля яго. Яшчэ адной забавай на кірмашы былі конныя гульні.

Кірмаш у Свіслачы ўвекавечыў у сваёй акварэлі «На ярмарке в Свислочи» мастак Юліан Такарскі, які скончыў Свіслацкую гімназію.

Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў, без сумнення, можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры.

В. ШКУЛЕПА,

навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея


Новые статьи на library.by:
ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ:
Комментируем публикацию: Свіслацкі кірмаш


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.