ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ (последнее)
ПРАГРАМА БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ ЗА ПЕРАБУДОВУ "АДРАДЖЭНЬНЕ" (1989 г.)
Актуальные публикации по вопросам экономики Беларуси.
ИСТОЧНИК: СБОРНИК АЛЬТЕРНАТИВНЫХ ПРОГРАММ РАЗВИТИЯ БЕЛАРУСИ, Под редакцией В. М. Шлындикова.
АДРЕС В ИНТЕРНЕТЕ: http://www.ucpb.org
ПРАГРАМА БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ ЗА ПЕРАБУДОВУ "АДРАДЖЭНЬНЕ" (1989 г.)
Беларускі Народны Фронт за перабудову "Адраджэньне" (БНФ) ствараецца дзеля арганізацыі шырокай народнай падтрымкі распачатых лепшымі сіламі КПСС радыкальных зьменаў ва ўсіх сьферах грамадскага жыцьця, забесьпячэньня на гэтай аснове незваротнасьці перабудовы, абуджэньня ініцыятывы, таленту, дэмакратычнай і нацыянальнай сьвядомасьці народу, абароны ад намаганьняў бюракратыі сарваць працэс абнаўленьня грамадства, затармазіць разьвіцьцё дэмакратыі і публічнасьці ў Рэспубліцы.
БНФ выступае за перабудову грамадства на прынцьіпах дэмакратыі, гуманізму і сацыяльнай справядлівасьці, за стварэньне прававой дзяржавы, за адраджэньне ленінскіх прынцыпаў нацыянальнай палітыкі, за рэальны суверэнітэт Беларусі, абвешчаны Канстытуцыяй БССР.
Беларускі Народны Фронт - гэта масавы грамадска-палітычны рух, які бачыць найвышэйшую мэту ва ўсталяваньні народаўладзьдзя і адраджэньня беларускай нацыі.
БНФ дзейнічае ў межах Канстытуцыі БССР і аб'ядноўвае людзей незалежна ад іх сацыяльнага паходжаньня і становішча, ад іх прафесійнай, нацыянальнай, партыйнай і рэлігійнай прынадлежнасьці.
БНФ прызнае самастойнасць усіх грамадскіх арганізацыяў Рэспублікі.
Суверэнітэт
Неад'емнае права кожнага народу - права самому вырашаць свой лёс, права на суверэннае дзяржаўнае існаваньне. Суверэнітэт Беларусі абвешчаны і павінен ахоўвацца Канстытуцыяй Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і падмацоўвацца яе статусам члена-заснавальніка Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.
Беларускі народ заваяваў і выпакутаваў права на суверэнную дзяржаўнасьць усім сваім гістарычным шляхам. Традыцыі дзяржаўнасьці Полацкага і Тураўскага княстваў, суверэнітэту Беларусі і Літвы, увасобленага ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, традыцыі барацьбы за годнае існаваньне чалавека і народу- паўстаньняў Касьцюшкі, Каліноўскага, рэвалюцыяў 1905-1907 гг. - усё гэта мела сваім лагічным вынікам самавызначэньне беларускай нацыі ў форме абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, а потым - стварэньня Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1 студзеня 1919 года.
1. БНФ "Адраджэньне" адстойвае суверэнітэт Беларусі як непадзельнае адзінства нацыяльнага, дзяржаўнага і народнага суверэнітэтаў.
Нацыянальны суверэнітэт мае на ўвазе вяршэнства нацыі ў яе самавызначэнні. Беларуская ССР - нацыянальная дзяржава. Шлях да яе нацыянальна-дзяржаўнага суверэнітэту павінен ісьці праз дасягненьне народнага суверэніту-вяршэнства народу ў вырашэньні свайго лёсу.
2. Дзяржаўны суверэнітэт мае на ўвазе незалежнасьць дзяржавы ва ўнутраных справах. Аднак сталінская практыка куртатай аўтаноміі, ператварэньня СССР у практычна ўнітарную дзяржаву зьнішчыла суверэнітэт Беларусі. БНФ зыходзіць з разуменьня СССР як добраахвотнага саюзу раўнапраўных і суверэнных дзяржаваў з правам свабоднага выхаду апошніх зь яго складу. Суверэнітэт саюзных рэспублік - першасны, а суверэнітэт іх саюзу - другасньі. Гэта значыць, што паўнамоцтвы Саюзу ССР павінны ажыцьцяўляцца толькі ў тых межах, у якіх яны перададзены яму саюзнымі рэспуб лікамі. Таму БНФ выступае:
за ўнармаваньне прынцыпаў ўзаемадачыньненьняў суверэнных рэспублік шляхам распрацоўкі і прыняцьця новага Саюзнага дагавору. Саюзны дагавор павінен заключацца пасьля прыняцьця рэспублікамі новых Канстытуцыяў;
за каардынацыйныя функцыі саюзнага ўраду ў сьферы саюзна-рэспубліканскіх паўнамоцтваў; прамое і роўнае прадстаўніцтва кожнай рэспублікі ў саюзных органах, а таксама ў Камітэце канстытуцыйнага нагляду СССР;
за права вета саюзнай рэспублікі пры вырашэньні агульнасаюзных пытаньняў, якія закранаюць яе інтарэсы;
за вяршэнства законаў саюзнай рэспублікі на яе тэрыторыі;
за юрыдычную фіксацыю грамадзянства саюзнай рэспублікі;
за поўную гаспадарча-эканамічную самастойнасьць рэспублік у межах саюзнага, агульнаеурапейскага і сусьветнага гаспадарча-эканамічнага комплексу і падзелу працы;
за дакладныя юрыдычныя гарантыі права выхаду са складу СССР, рашэньне пра які можа прыняць сесія Вярхоўнага Савету рэспублікі ці рэспубліканскі рэферэндум.
3. У новай Канстытуцыі БССР неабходна раскрыць паняцьце суверэнітэту Рэспублікі і перагледзець артыкулы, што абмяжоўваюць яго ці яму пярэчаць.
Суверэнітэт мае на ўвазе незалежнасьць дзяржавы ў іншнародных зносінах. БССР павінна рэальна карыстацца сваім правам заключаць міжнародныя пагадненьні, мець пасольствы, консульствы, прадстаўніцтвы ў іншых краінах, саюзных рэспубліках, уваходзіць у міжнародныя арганізацыі.
Дзеля рэалізацыі суверэннай эканамічнай і культурнай палітыкі БССР павінна рэальна і ў поўным аб'еме выкарыстоўваць магчымасьці, якія ёй дае членства ў сьпецыялізаваных арганізацыях ААН.
4. БНФ надае асаблівае значэньне набыцьцю самастойнасьці масавымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі БССР, што існуюць цяпер на правах рэгіянальных структураў адпаведных усесаюзных арганізацыяў.
5. БССР павінна замацаваць свой суверэнітэт Законам аб грамадзянстве БССР, які абараняў бы правы і інтарэсы пастаянных жыхароў Рэспублікі, незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасьці; рэгуляваў міграцыйныя працэсы з улікам эканамічных, сацыяльных, культурных патрэбаў і магчымасьцяў Беларусі; спрыяў тэрытарыяльнай аселасьці і духоўнаму адзінству нацыі. У аснову гэтага Закону павінна быць пакладзена:
прызнаньне грамадзянамі БССР усіх людзей, якія да прыняцьця Закона аб грамадзянстве пастаянна жылі на тэрыторыі Рэспублікі;
надалей - прызнаньне грамадзянства БССР на падставе цэнзу аселасьці ў Рэспубліцы пры ўмове паступовага авалоданьня беларускай мовай;
права ўраджэнцаў Беларусі ды іхніх нашчадкаў свабодна вяртацца на Радзіму і атрымоўваць грамадзянства;
абарона Рэспублікай сваіх грамадзянаў, што знаходзяцца за яе межамі;
прызнаньне роўнасьці правоў грамадзянаў БССР і іншых жыхароў Рэспублікі ва ўсім, акрамя права выбіраць, а таксама быць выбраным на кіраўнічыя пасады ў савецкія і дзяржаўныя органы Рэспублікі. Асобы, што жывуць на тэрыторыі БССР, але не зьяўляюцца яе грамадзянамі, павінны карыстацца грамадзянскай дзеяздольнасьцю той рэспублікі, краіны, адкуль яны выехалі.
Дэмакратыя. Правы чалавека
БНФ "Адраджэньне" зыходзіць зь пераемнасьці дэмакратычных традыцыяў на Беларусі - Полацкага веча, Магдэбургскага права для гарадоў, статутаў Вялікага княства Літоўскага, паўстаньняў і рэвалюцыяў XIX і XX стагодзьдзяў.
1. БНФ бачыць неабходнасьць у тым, каб забясьпечыць у БССР ажыцьцяўленьне фактычнай и юрыдычнай прыналежнасьці ўсёй дзяржаўнай улады народу, і разглядае гэта як сваю найважнейшую палітычную мэту. Адзіна канстытуцыйнай зьяўляецца ўлада Саветаў, якая атрымала паўнамоцтвы ад народу шляхам выбараў. Ніхто - ні палітычныя партыі, ні грамадскія арганізацыі, ні асобныя грамадзяне - ня маюць права гаварыць ад імя ўсяго народу без законных на тое паўнамоцтваў. Усялякая дзейнасьць, якая вядзецца ад імя дзяржавы, павінна знаходзіцца пад пільным кантролем народных дэпутатаў.
БНФ выступае за найшырэйшае разьвіцьцё прамых формаў дэмакратыі, за прыняцьце Закону аб рэферэндумах. Ролю рэзультата дзейнасьці дзяржавы і стымулятара прагрэсіўнага разьвіцьця грамадства рэферэндум можа выконваць, калі будзе забясьпечана захаваньне дэмакратычных правоў чалавека і грамадзяніна, прадугледжаных Канстытуцыяй БССР і абвешчаных ААН ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Закон аб рэферэндуме і зьмены ў ім павінны прымацца толькі на падставе вынікаў рэферэндуму.
2. БНФ выступае за поўную адпаведнасьць дзяржаўных органаў статусу агульнанароднай дзяржавы і лічыць, што гарантыяй гэтага зьяўляюцца:
выбарнасьць на кіраўнічыя пасады;
усеагульныя, прамыя, роўныя выбары;
роўныя правы для ўсіх працоўных калектываў і грамадскіх арганізацыяў (у тым ліку царквы), групаў грамадзянаў, асобных грамадзянаў на вылучэньне сваіх кандыдатаў; абвяшчэньне цяжкім злачынствам фальсіфікацыі на выбарах.
3. БНФ выступае за стварэньне прававай дзяржавы, у якой грамадзянін і дзяржава павінны несьці адказнасьць перад Законам. Толькі закон, які адлюстроўвае волю і інтарэсы народу, які прыняты народнымі дэпутатамі БССР пасьля належнага абмеркаваньня ці зацьверджаны народам Беларусі ў ходзе рэферэндуму, можа вызначаць прававы статус асобы, палітычных, грамадскіх і самадзейных арганізацыяў, кампетэнцыю дзяржаўных органаў і адказных асобаў. БНФ выступае за вяршэнства закону ва ўсіх сьферах жыцьця Рэспублікі. 3 гэтай мэтай БНФ лічыць неабходным:
прыняць Закон БССР аб парадку распрацоўкі і зацьверджаньня законаў БССР і падзаконных актаў;
утварыць у БССР Канстытуц.ьійны суд, які б меў паўнамоцтвы прыпыняць дзейнасьць любых законаў і нарматыўных актаў у выпадку неадпаведнасьці іх Канстытуцыі;
забясьпечыць незалежнасьць суда як аднаго з цэнтральных элементаў дзяржаўнага механізму;
прыняць Закон аб палітычных і грамадскіх арганізацыях, дзе вызначыць парадак іх рэгістрацыі, формы і метады дзейнасьці;
прыняць Закон аб прафесійных саюзах, які б гарантаваў свабоду ўтварэньня і самастойнасьць такіх аранізацьіяў у Рэспубліцы.
Вяршэнства права ў жыцьці грамадства прадугледжвае:
адпаведнасьць прававых актаў нормам агульначалавечай маралі і Усесагульнай дэкларацыі правоў чалавека;
неадкладнае скасаваньне ўсіх нарматыўных актаў і законаў, якія абмяжоўваюць канстытуцыйныя свабоды;
права кожнага грамадзяніна - Рэспублікі падаць у суд на любога адказнага работніка, арганізацыю, ведамства, якія парушылі закон.
4. Ніякая палітычная арганізація ня мае права на манапалізацыю дзяржаўнай улады. БНФ лічыць, што КПСС павінна сьцьвярджаць свой аўтарытэт у грамадстве практычнай дзёйнасьцю, а не замацаваным у гады застою 6-ым артыкулам Канстытуцыі лідэрствам, і выступае за скасаваньне гэтага артыкулу.
5. БНФ лічыць, што розныя групы грамадства маюць права адстойваць свае інтарэсы, ствараючы грамадска-палітычныя структуры: арганізацыі, саюзы, асацыяцыі, партыі. Палітычны плюралізм, адкрытая канструктыўная палеміка, на думку БНФ, - умова дэмакратычкага грамадскага ладу.
6. БНФ дамагаецца рэальных юрыдычных гарантыяў, правоў і свабодаў асобы, дэклараваных адпаведнымі артыкуламі Канстытуцыі - свабоды слова, друку, сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў, свабоды веравызнаньня. недатыкальнасьці асобы, яе ўласнасьці і жытла, таямніцаў перапіскі, тэлефонных перамоваў і тэлеграфных паведамленьняў.
Права на мітынгі, сходы і дэманстрацыі, на свабоду друкаванага слова, на стварэньне грамадскіх арганізацыяў павінна ажыцьцяўляцца на падставе прынцыпу паведамленьня, а не дазволу. Адзінай падставай забароны грамадскіх арганізацыяў можа быць антыканстытуцыйны характар іх дзейнасьці.
Кожная грамадская арганізацыя, калектыў або асобныя грамадзяне, што дзейнічаюць у межах законнасьці, павінны мець права выпускаць перыядычныя выданьні або іншую друкаваную прадукцыю, арандаваць радыё- і тэлеканалы, што гарантавалася б свабодным доступам да друкарскай і памнажальнай тэхнікі, да тэле- і радыёвяшчальнай апаратуры.
БНФ патрабуе адмены папярэдняй цэнзуры. Аўтары павінны несьці адказнасьць за парушэньне Закону аб друку, у якім трэба даць дакладны пералік усіх зьвестак, забароненых для друку, а таксама за прапаганду амаральнасьці, гвалту і варожасьці паміж людзьмі і народамі, за прыніжэньне чалавечай годнасьці.
Кожны грамадзянін павінен мець права пакідаць БССР і СССР на любы тэрмін і права бесьперашкодна вяртацца на Бацькаўшчыну, завязваць і падтрымліваць любыя формы прафесійных і сяброўскіх сувязяў з грамадзянамі ўсіх краінаў сьвету, калі толькі такія сувязі не пярэчаць заканадаўству.
Павінен быць прыняты Закон аб інфармацыі, у адпаведнасьці зь якім кожная асоба мае права атрымліваць поўную інфармацыю пра дзейнасьць усіх дзяржаўных органаў і ўстановаў, а таксама знаёміцца з усімі матэрыяламі, сабранымі аб ёй дзяржаўнай установай, і абскардзіць дзеяньні апошняй у судзе.
БНФ выступае за ўтварэньне сьпецыяльнага органа Вярхоўнага Савета БССР - Камітэта па справах грамадзянаў. Гэты камітэт павінен наладзіць парламенцкі кантроль за станам захаваньня правоў грамадзянаў ва ўсіх сьферах жыцьця Рэспублікі.
7. БНФ выступае за неадкладнае прывядзеньне дзяржаўных законаў у поўную адпаведнасьць зь Венскім пагадненьнем і іншымі міжнароднымі дакументамі аб правах чалавека.
БНФ дамагаецца прызнаньня заканадаўчай ініцыятывы для грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку самога БНФ, і для групаў грамадзянаў.
8. БНФ ліцыць, што выбары судзьдзяў неабходна праводзіць прамым галасаваньнем, выступае за суд прысяжных. Неабходна падзяліць функцыі пракурорскага нагляду і дзяржаўнага абвінавачваньня. Кожны грамадзянін з моманту затрыманьня праваахоўнымі і сьледчымі органамі павінен мець права на адвакацкую дапамогу.
БНФ лічыць мэтазгодным адмяніць пакараньне сьмерцю, устанавіўшы за асабліва жорсткія злачынствы супраць чалавечнасьці пажыцьцёвае зьняволеньне.
Ніводзін грамадзянін БССР ня можа быць прымусова вывезены або высланы за межы Рэспублікі. Нельга дапускаць на яе тэрыторыю для адбыцьця пакараньня асуджаных у іншых рэспубліках - не грамадзянаў БССР. Папраўчыя ўстановы павінны рэальна спрыяць маральнай рэабілітацыі злачынцаў.
БНФ лічыць неабходным стварэньне пастаянных камісіяў Саветаў па кантролі за дзейнасьцю органаў МУС і КДБ.
Адзінай функцыяй унутраных войскаў у БССР павінна быць ахова месцаў зьняволеньня.
9. БНФ лічыць, што БССР захоўвае права мець уласныя вайсковыя фармаваньні, якія існавалі ў 20-30-я гады і права, на якія было абвешчана ў папраўцы да Канстытуцыі Рэспублікі, прынятай у час утварэньня ААН і зьнятай у 1978 годзе; мяркуе, што неабходна адмовіцца ў персьпектыве ад абавязковай ваеннай службы, замяніўшы яе пастаянным і эфектыўным прафесійным войскам. БНФ выступае за замену вайсковай службы працоўнай павіннасьцю для людзей, якія з маральна-этычных прынцыпаў ня могуць служыць у войску. Грамадзяне БССР павінны мець права па жаданьні праходзіць вайсковую службу на тэрыторыі Рэспублікі.
10. Неабходна асудзіць сталінізм, як антычалавечую і антысацыялістычную зьяву, прыняць закон аб нераспаўсюджваньні тэрміну даўнасьці на злачынствы сталіністаў згодна канвенцыі ААН ад 26 лістапада 1986 года, якая абвясьціла непрымяненьне тэрміну даўнасьці да злачынцаў, што ажыцьцяўлялі рэпрэсіі і генацыд; пазбавіць іх узнагародаў, персанальных пенсіяў і розных прывілеяў.
Неабходна правесьці поўную рэабілітацыю ўсіх бязьвінна пацярпелых ад таталітарнага рэжыму, кампенсаваць ім і іх сем'ям маральныя і матэрыяльныя страты, праводзіць у дачыненьні да іх спрыяльную сацыяльную палітыку, ушанаваць памяць бязьвінных ахвяраў.
Трэба стварыць усе ўмовы для вяртаньня на Бацькаўшчыну грамадзянаў БССР, калі-небудзь прымусова выселеных зь яе тэрыторыі; заахвочваць да вяртаньня грамадзянаў, якія пакінулі Беларусь па сацыяльных матывах.
Эканоміка
БНФ "Адраджэньне" зыходзіць з таго, што ў эканамічным разьвіцьці Беларусі маецца шэраг сур'ёзных дыспрапорцыяў і праблемаў. Неабмежаванае панаваньне міністэрстваў і ведамстваў прывяло да ўстойлівай разбалансаванасьці эканомікі Рэспублікі. Амаль цалкам вычарпаныя традыцыйныя крыніцы рэсурсаў, рэзка абвастрылася экалагічная сітуацыя. Тэхналагічная адсталасьць вытворчасьці дасягнула пагражальнага ўзроўню. Хранічна не забясьпечваецца збалансаванасьць платаздольнага попыту насельніцтва з рэалізацыяй тавараў і паслугаў, што суправаджаецца ростам інфляцыі і кошту жыцьця. Абвастрылася праблема забесьпячэньня прадуктамі харчаваньня, знізілася працоўная актыўнасьць. Перабудова гаспадарчага механізму праводзіцца палавініста, непасьлядоўна і не дае адчувальных вынікаў.
БНФ выступае за перабудову эканомікі Беларускай ССР такім чынам, каб яна служыла людзям, забясьпечвала максімальнае задавальненьне іхніх патрэбаў, павышэньне ўзроўню жыцьця. Асноўнымі прынцыпамі функцыянаваньня эканомікі павінны стаць: самарэгуляваньне і збалансаванасьць, гуманізм і экалагічнасьць, сацыяльная справядлівасьць і свабода эканамічных паводзінаў у рамках новай Канстытуцыі і заканадаўства Беларускай ССР. БНФ за тое, каб эканоміка БССР была гарманічна інтэграваная ў еўрапейскую эканамічную структуру.
На думку БНФ, асноўнымі шляхамі вырашэньня набалелых праблемаў павінны стаць радыкальная эканамічная рэформа, гаспадарчая самастойнасьць і поўная адказнасьць Рэспублікі за сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё сваёй тэрыторыі (поўны рэспубліканскі гаспадарчы разьлік). БНФ лічыць, што інтарэсам народу нашай Рэспублікі найбольш адпавядае яе эканамічная самастойнасьць, заснаваная на ўнутрысаюзным і міжнародным падзеле працы і на суверэнным праве БССР валодаць і распараджацца ўсімі відамі тэрытарыяльных рэсурсаў.
У аснову радыкальнай эканамічнай рэформы, на думку БНФ, павінны быць пакладзены наступныя прынцыпы.
1. Найвышэйшым уласьнікам тэрытарыяльных рэсурсаў БССР зьяўляецца народ, які дэлегуе свае паўнамоцтвы Вярхоўнаму Савету БССР. Мясцовыя Саветы зьяўляюцца трымальнікамі тэрытарыяльных рэсурсаў; яны маюць лрава здаваць іх у мэтавае карот-катэрміновае, доўгатэрміновае ці бестэрміновае распараджэньне. Да тэрытарыяльных рэсурсаў адносяцца зямля (суша) і яе нетры, водны і паветраны басейны.
2. Асновай планава-рэгуляванай рыначнай эканамічнай сістэмы зьяўляецца долевая ўласнасць працаўнікоў і працоўных калектываў. Яе абавязковай умовай зьяўляецца роўнасьдь усіх уласьнікаў у правах і роўнасьць усіх суб'ектаў гаспадарчай дзейнасьці перад нарматыўнымі актамі і ўніверсальнымі эканамічнымі рэгулятарамі. У гаспадарчай практыцы долевая ўласнасьць рэалізуецца ў формах дзяржаўна-акцыянернай, акцыянернай, кааператыўнай, кааператыўна-дзяржаўнай, індывідуальнай уласнасьці. Дзяржава ахоўвае ўсе формы ўласнасьці, стымулюе ініцыятыву і рызыку.
3. Цэнтральным зьвяном эканамічнай сістэмы эьяўляецца самастойнае прадпрыемства - таваравытворца, які дзейнічае, кіруючыся прынцыпамі поўнага гаспадарчага разьліку: самакіраваньня, самаакупнасьці і самафінансаваньня.
Працоўны калектыў мае права вызначаць форму ўласнасьці на сваім прадпрыемстве.
Для вырашэньня агульных навукова-тэхнічных, інфармацыйньіх, камерцыйных і юрыдычных пытаньняў на аснове зацікаўленасьці гаспадарчых адзінак і за іх кошт могуць стварацца на долевых асновах розныя формы аб'яднаньняў вытворцаў (трэсты, асацыяцыі і г. д.). Гэтыя аб'яднаньні:
ажыцьцяўляюць сьпецыялізаванае навукова-тэхнічнае, камерцыйнае і юрыдьічнае абслугоўваньне;
вывучаюць попыт і каньюнктуру, дынаміку рыначных цэнаў;
садзейнічаюць паскарэньню распрацовак і ўкараненьню перадавых дасягненьняў навукі, фінансуюць навуковыя дасьледаваньні па асноўных напрамках эканомікі.
4. Гаспадарчыя адзінкі (прадпрыемствы, аб'яднаньні, індывідуальныя гаспадаркі) абавязаны дзейнічаць у адпаведнасьці з заканадаўствам і заключанымі дагаворамі. Пры гэтым яны, зыходзячы з рыначнай каньюнктуры і эканамічнай мэтазгоднасьці, вызначаюць наменклатуру прадукцыі і паслугаў, цэны, тарыфы і аклады, плануюць сваю дзейнасьць на аснове дагавораў са спажыўцамі і стану рынку. За вытворцамі (працоўнымі калектывамі) павінна быць замацаванае права распараджацца вынікам сваёй працы.
5. Эканамічныя сувязі паміж прадпрыемствамі, фірмамі, арганізацыямі, індывідуальнымі гаспадаркамі рэалізуюцца на аснове дагавораў і эквівалентнага тавараабмену пры дапамозе планава-рэгуляванага рыначнага механізму. Яны абапіраюцца выключна на таварна-грашовыя адносіны. Пераход Рэспублікі на поўны гаспадарчы разьлік прадугледжвае няўнасьць шматканальнага аптовага гандлю сродкамі вытворчасьці, рынку тавараў народнага спажываньня і паслугаў, а таксама ўпарадкаваньне сістэмы грашовага абарачэньня.
Таварна-грашовыя адносіны, разнастайнасьць формаў уласнасьці і эканамічная дэмакратыя, як паказвае сусьветны вопыт, адродзяць працаўніка-гаспадара і задаволяць спажыўца. Рынак ураўнаважыць попыт і прапанову, урэгулюе бягучыя прапорцыі, вызначыць патрэбы ў таварах і забясьпечыць эквівалентны тавараабмен.
6. Агульнае кіраўніцтва эканомікай БССР ажыцьцяўляецца Урадам Беларусі празь міністэрствы і дзяржкамітэты Рэспублікі. Яны выконваюць наступныя функцыі:
ажыцьцяўляюць рэкамендацыйнае планаваньне;
распрацоўваюць варыянты структурнай і навукова-тэхнічнай палітыкі;
вызначаюць прыярытэты капітальных укладанняў, ільготнага падаткаабкладаньня і субсідыі на галіны, рост якіх, паводле ацэнкі Урада БССР, зьяўляецца ключавым (галіны, вызначальныя для навукова-тэхнічнага прагрэсу, сельская гаспадарка, турызм, арганізацыі, арыентаваныя на зьнешні рынак);
аналізуюць эканамічнае, сацыяльнае і навукова-тэхнічнае жыцьцё ў Рэспубліцы, СССР і краінах сьвету;
рыхтуюць прагнозы навукова-тэхнічнага, дэмаграфічнага і сацыяльнага разьвіцьця;
забясьпечваюць зьяўленьне на рынку розных вытворцаў пэўнага віду прадукцыі і нармальную канкурэнцыю паміж імі, змагаюцца з манапалізацыяй вытворчасьці і спажываньня;
імкнуцца да стабілізацыі рынку;
садзёйнічаюць зьніжэньню цэнаў;
спрыяюць аптымальнаму разьмяшчэньню прадукцыйных сілаў на тэрыторыі Беларусі і аптымізацыі намераў прамысловых прадпрыемстваў;
садзейнічаюць пераадоленьню нераўнамернага эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця абласьцей і раёнаў Рэспублікі;
распрацоўваюць альтэрнатыўныя варыянты доўгатэрміновага. сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця БССР і падаюць іх на ўсенароднае абмеркаваньне.
Асноўнымі сродкамі рэгуляваньня эканомікі Беларусі зьяўляюцца падаткі, субсідыі, дзяржзаказы, фінансава-крэдытныя рычагі.
7. Галіновая і тэрытарыяльная структура эканомікі БССР павінна адпавядаць рэальным магчымасьцям і патрэбам Рэспублікі, а таксама ўлічваць гістарычныя, сацыяльна-дэмаграфічныя і экалагічныя асаблівасьці Беларусі. БНФ лічыць, што неабходна пераарыентаваць прамысловасьць Беларусі на:
навукаёмістыя вытворчасьці;
эфектыўнае выкарыстаньне мясцовых сыравінных і працоўных рэсурсаў.
8. Праект Дзяржбюджэту БССР пасьля прадстаўленьня Урада Рэспублікі павінен усебакова абмяркоўвацца грамадскасьцю праз сродкі масавай інфармацыі і зацьвярджацца Вярхоўным Саветам Рэспублікі.
9. Сувязь эканамічнай і палітычнай структураў Рэспублікі ажыцьцяўляецца перш за ўсё праз падатковую сістэму, элементы і парадак прымяненьня якой зацьвярджаюцца Вярхоўным Саветам БССР.
Неабходна адмяніць дырэктыўна ўстаноўленыя натуральныя пастаўкі прадукцыі ў агульнасаюзныя фонды, паколькі гэтыя пастаўкі не апасродкаваныя таварна-грашовымі адносінамі. Адносіны эканамічных суб'ектаў БССР зь любымі партнёрамі за межамі Рэспублікі павінны будавацца на аснове ўзаемнай выгады і дабраахвотна заключаных дагавораў. ІІамеры адлічэньняў усіх саюзных рэспублік у бюджэт СССР вызначаюцца шляхам іх кансэнсусу (з агульнай згодьі).
10. Прадпрыемствы, арганізацыі, індывідуальныя гаспадаркі маюць права наладжваць і падтрымліваць прамыя эканамічныя сувязі з партнёрамі з замежных краінаў, ствараць сумесныя прадпрыемствы, весьці міжнародную камерцыйную дзейнасьць. На зьмешаныя прадпрыемствы на тэрыторьіі БССР распаўсюджваюцца рэспубліканскія законы і міжнародныя пагадненьні. Зьнешнегандлёвы абарот падлягае падаткаабкладаньню на агульных асновах.
11. У Рэспубліцы павінны быць створаныя спрыяльныя ўмовы для інвенставаньня (укладаньня) замежнага капіталу, перайманьня перадавога вопыту кіравання вытворчасьцю і вядзеньня разнастайнай эканамічнай і навукова-тэхнічнай дзейнасьці.
12. У Беларусі неабходна адкрыць рынак вольнага продажу і набыцьця замежнай валюты (валютны аўкцыён), які стварае для прадпыемстваў, што ня маюць эканамічных сувязяў з замежнымі партнёрамі, крыніцу фінансаваньня для набыцьця неабходных сродкаў вытворчасьці, паслугаў і ліцэнзіяў.
13. Зямля зьяўляецца ўласнасьцю народу і перадаецца мясцовым Саветам у распараджэньне бяз права адчужэньня. Мясцовыя Саветы маюць права здаваць зямлю, якой распараджаюцца, вытворцам у бестэрміновую арэнду (бяз права продажу). Арандатар нясе адказнасьць перад мясцовым Саветам за рацыянальнае, экалагічна бясьпечнае выкарыстаньне арандаванага ўчастку. Мясцовым Саветам належыць права канчатковага вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з разьмяшчэньнем прадукцыйных сілаў на сваёй тэрыторыі. Гэтае права рэалізуецца ў форме ўстанаўленьня платы за ўсе віды рэсурсаў, якімі распараджаюцца Саветы, а таксама ў форме падаткаў і льготаў для рэгуляцыі рацыянальнага расьсяленьня. Арэнда можа быць спынена па жаданьні арандатара або ў выпадку парушэньня ўмоваў арэнды.
14. У сельскагасдадарчым комплексе галоўным зьвяном зьяўляецца сялянская гаспадарка, якая арандуе зямлю ў мясцовага Савета на аснове пажыцьцёвай арэнды і з правам перадачы ў спадчыну. Пры апрацоўцы зямлі сялянская гаспадарка выкарыстоўвае сродкі вытворчасьці, якія селянін мае ў асабістай уласнасьці або арандуе ў прадпрыемстваў, арганізацыяў, асобных грамадзянаў. Сялянскія гаспадаркі могуць дабраахвотна ўступаць у любьія формы кааператыўных аб'яднаньняў у галіне сельскагаспадарчай вытворчасьці, першаснай перапрацоўкі, захаваньня і збыту прадукцыі. Узаемадачыненьні сялянскіх гаспадарак з органамі дзяржаўнага кіраваньня будуюцца на аснове законаў, арэнднай платы, падаткаў, дабраахвотна заключаных дагавораў на закупку прадукцыі.
Усе тыпы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў плоцяць у мясцовы бюджэт адзіны зямельны падатак, а таксама арэндную плату ў залежнасьці ад урадлівасьці глебы. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцьію вызначаюцца вытворцамі з улікам рыначнага попыту і прапановы.
15. БНФ лічыць, што Урад БССР з мэтай забесьпячэньня публічнасьці ў эканамчінай палітыцы павінен ргулярна публікаваць у друку:
поўны баланс усіх гандлёвых міжрэспубліканскіх і зьнешнегандлёвых паставак БССР у натуральным і грашовым выражэньні;
зьвесткі пра рост інфляцыі;
зьвесткі пра зьмены кошту жыцьця, у тым ліку кошту забесьпячэньня мінімальна дапушчальнага ўзроўню жыцьця ("мяжа беднасьці");
зьвесткі пра даходы розных пластоў і сацыяльных групаў насельніцтва;
зьвесткі пра дыферэнцыяцыю памераў укладаў у ашчадныя касы.
16. Першачарговымі задачамі рэформы эканомікі Беларусі БНФ лічыць:
перадачу зямлі і іншых сродкаў вытворчасьці ў арэнднае карыстаньне сельскім вытворцам на аснове долевай уласнасьці;
заканадаўчае забесьпячэньне права працоўных калектываў выбіраць форму ўласнасьці на сваім прадпрыемстве;
забесьпячэньне эканамічнай самастойнасьці Беларусі шляхам пераходу Рэспублікі на поўны гаспадарчы разлік.
17. Рэформа эканомікі Беларусі павінна забясьпечыць
вырашэньне асноўных сацыяльна-эканамічных праблемаў (па важнасьці і тэрмінах выкананьня);
вырашэньне праблемы вытворчасьці харчовых прадуктаў і забесьпячэньня імі;
пашырэньне вытворчасьці тавараў і паслугаў масавага папыту і першай неабходнасьці, ліквідацыя дэфіцьіту тавараў, г. зн. поўнае насычэньне попьіту;
вырашэньне жыльлёвай праблемы ў цэлым.
Сацыяльная справядлівасьць
1. БНФ "Адраджэньне" імкнецца рэальна ажыцьцявіць неад'емнае права чалавека на годнае, сацыяльна стабільнае, матэрыяльна забясьпечанае жыцьцё, на поўнае раскрыцьцё ягоных працоўных, інтэлектуальна-духоўных здольнасьцяў у свабодна абранай сьферы дзейнасьці.
2. БНФ лічьіць, што ўзровень жыцьця чалавека павінен залежыць не ад яго партыйнасьці, пасады, званьня, месца жыхарства, нацыянальнасьці або веравызнаньня, а толькі ад ягонага асабістага ўкладу ў стварэньне матэрыяльных і духоўных каштоўнасьцяў. Грамадскія фонды забесьпячэньня павінны разьмяркоўвацца ў залежнасьці ад рэальных патрэбаў чалавека з улікам якасьці і колькасьці ягонай працы.
3. Усталяваньню сацыяльнай справядлівасьці павінны спрыяць:
суверэнітэт Рэспублікі ў вырашэньні сацыяльных пытаньняў;
павышэньне ўзроўню жыцьця працоўных, да якога можа прывесьці толькі радыкальная і комплексная эканамічная рэформа;
поўная адмена наменклатурных прынцыпаў прызначэньня на партыйныя, дзяржаўныя, ведамасныя пасады і зьвязаных з гэтымі пасадамі сацыяльных прывілеяў;
ліквідацыя сацыяльна-культурнай няроўнасьці вёскі і горада, сталіцы і перыферыі; адмена іерархічнае сістэмы забесьпячэньня прадуктамі харчаваньня, таварамі шырокага попыту, медыцынскай, культурнай і бытавой абслугай; упарадкаваньне іміграцыі ў Рэспубліку;
усталяваньне гарантаванага пражытковага мінімуму, яго рэ-гулярная карэктыроўка з улікам інфляцыі;
рашучыя захады для гарантаванага забесьпячэньня жыхароў Рэспублікі дэфіцытнымі таварамі, якія вырабляюцца ў БССР, недапушчэньне іх неабмежаванага вывазу за межы Рэспублікі.
4. Дзеля абароны інтарэсаў спажыўца БНФ прапануе:
стварыць Беларускае таварыства спажыўцоў;
стварыць дзяржаўную службу кантролю якасьці прадукцыі, падначаленую Вярхоўнаму савету БССР;
устанавіць крымінальную адказнасьць за вытворчасьць і продаж прадуктаў, якія ўтрымліваюць небясьпечныя для здароўя рэчывы, а таксама дэфектных прамысловых вырабаў; ацэньваць якасьць тавараў паводле яе сусьветных стандартаў.
5. БНФ выступае:
за адмену дыскрымінацыйнага па сваёй сутнасьці заніжэньня аплаты працы многіх прафесійных групаў, і ў першую чаргу работнікаў культурна-асьветнай і адукацыйнай сістэмы, медыцынскага персаналу, інжынерна-тэхнічных работнікаў, творчай інтэлігенцыі і інш.;
за адмену неабгрунтававагй перыядычнага заніжэньня расцэнак за аб'ем выкананых работ на дзяржаўных прадпрыемствах;
за падвышэньне несправядліва нізкага ўзроўню пенсійнага забесьпячэньня адносна сярэдняй заработнай платы; за непасрэдны кантроль грамадскасьці над прызначэньнем персанальных пенсіяў;
за гарантаваны 40-гадзінны пяцідзённы рабочы тыдзень для ўсіх працоўньіх;
за павелічэньне мінімальных чарговых адпачынкаў да 24-х рабочых дзён для ўсіх працоўных, а таксама вайскоўцаў тэрміновай службы.
6. БНФ лічыць, што для вырашэньня жыльлёвай праблемы неабходныя:
адмена дзяржаўнай пошліны на жыльлё, якое пераходзіць грамадзянам у спадчыну (у спадчыну павінны пераходзіць і кааператыўныя кватэры), публічны кантроль над разьмеркаваньнем дзяржаўнага жыльля);
залежнасць платы за дзяржаўнае жыльлё ад яго якасьці, а таксама ад экалагічнага стану мясцовасьці;
асобная сістэма платы за звышнарматыўную плошчу дзяржаўнага жыльля;
ільготныя крэдыты для індывідуальнага будаўніцтва.
7. БНФ лічыць жыцьцёва важнай задачай адраджэньне вызначальнай ролі сям'і ў грамадстве і яе ўмацаваньне; адзначае асаблівую ролю ў сям'і, патрабуе юрыдычна прыраўнаць выхаваньне дзяцей да іншых відаў грамадска-карыснай дзейнасьці. БНФ выступае за скарачэньне ўдвая (пры захаваньні заработнай платы) рабочага дня жанчын, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей; лічыць неабходным павелічэньне (за кошт пераразьмеркаваньня грамадскіх фондаў) аплочанага дзяржавай адпачынку для выхаваньня і догляду дзіцяці да трох гадоў, а ў персьпектыве -да школьнага ўзросту. Жанчыны не павінны працаваць на цяжкіх фізічных, падсобных і шкодных для здароўя работах, у начныя зьмены.
Дзейсным сродкам дапамогі сем'ям павінны стаць даплаты да заробку або акладу з улікам колькасьці непаўналетніх дзяцей, а таксама ўтварэньне рэспубліканскага Сямейнага фонду для падтрыкі маладых сем'яў.
8. БНФ канстатуе, што ў дзяржаве адсутнічае колькі-небудзь прадуманая маладзёжная палітыка. БНФ лічыць, што нізкія заробкі, праца на састарэлым абсталяваньні, абмежаванасьць перспектываў росту, цяжкасьці з атрыманьнем жыльля і г. д. вядуць да сацыяльнай апатыі, бездухоўнасьці, прававога нігілізму маладых людзей. Рэспубліка, зацікаўленая ў сваёй будучыні, мусіць выпрацаваць канцэпцыю маладзёжнай палітыкі, якая палегчыць маладым жыцьцёвы старт.
9. БНФ будзе дамагацца:
стварэньня рэспубліканскай службы сацыяльнай дапамогі адзінокім састарэлым (асабліва вяскоўцам), ветэранам вайны працы; кардынальнага паляпшэньня сацыяльна-культурнага забесьпячэньня дзіцячых дамоў, сьпецшколаў і інтэрнатаў, дамоў састарэлых; дзейснай падтрымкі, дзяржавай і грамадскасьцю фондаў міласэрнасьці;
стварэньня ўмоваў для сацыяльнай, маральнай, працоўнай, творчай рэабілітацыі інвалідаў;
устанаўленьня сацыяльнай справядлівасьці ў дачыненьні да пацярпелых салдатаў і афіцэраў - ахвяраў ваенных дзеяньняў за межамі СССР, належнай дапамогі сем'ям палеглых;
усталяваньня законнасьці і сацыяльнай справядлівасьці ў месцах зьняволеньня, папраўча-працоўных установах.
10. У шэрагу раёнаў Рэспублікі працягваецца працэс рэзкага зьмяншэньня колькасьці вясковага насельніцтва. Асабліва нізкі жыцьцёвы ўзровень у гэтых раёнах патрабуе абвясьціць іх зонай пільнаи сацыяльнай увагі. Неабходна выпрацаваць персьпектыўную праграму адраджэньня такіх раёнаў, у першую чаргу -усходу Беларусі.
Ахова здароўя
1. Арганізацьія аховы здароўя жыхароў Беларусі павінна быць суверэннай справай Рэспублікі. Неабходна тэрміпова прыступіць да стварэньня эфектыўнай комплекснай сістэмы аховы здароўя, заснаванай на трывалых сацыяльна-эканамічньіх і прававых нормах.
2. Трэба прадугледзець крымінальную адказнасьць за зьмены асяродзьдзя, што адмоўна адбіваюцца на фізічным і псіхічным стане чалавека; зьнізіць нарматывы гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў у глебе, вадзе, паветры. Неабходна зьмяніць структуру харчаваньня жыхароў Рэспублікі, забясьпечыўшы іх экалагічна чыстымі, якаснымі прадуктамі.
3. БНФ дамагаецца карэннай зьмены сістэмы аховы працы. Нейбходна рэканструяваць і мадэрнізаваць вытворчасьці са шкоднымі ўмовамі працы, зрабіць пашпартызацыю рабочых месцаў з эксьпертызай характару ўзьдзеяньня (у тым ліку даўгатэрміновага) асяродзьдзя на арганізм чалавека. Пытаньні аховы здароўя павінны займаць прьіярытэтнае месца ў працоўных пагадненьнях і планах сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця прадпрыемстваў.
4. БНФ выступае за ўсталяваньне здаровага ладу жыцьця, непарыўна зьвязанага зь фізічнай культурай і спортам, забесьпячэньне шырокага выбару відаў адпачынку, за перабудову сістэмы фізічнага выхаваньня - яе арыентацыю на аздараўленьне народу (выдаткаваньне сродкаў на спартыўныя і турысцкія базы, аздараўленчыя цэнтры і інш.).
5. Неабходна распрацаваць сістэму стымулаў, што зацікавяць кожнага чалавека захоўваць і ўмацоўваць здароўё, адмовіцца ад шкодных звычак. БНФ лічыць, што барацьба з алкагалізмам, наркаманіяй, курэньнем павінна быць арганічна зьвязаная з рашэньнем сацыяльна-эканамічных праблемаў і весьціся цывілізаванымі сродкамі.
6. Грамадзянам павінен быць гарантаваны ўзровень бясплатнай медыцынскай абслугі, адпаведны стандартам і рэкамендацыям Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Дзеля гэтага неабходна: стварыць сучасныя цэнтры дыягностыкі, лячэньня і рэабілітацыі ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі; укамплектаваць кваліфікаваным медыцынскім персаналам усе медыцынскія ўстановы, забясьпечыць іх абсталяваньнем і фармацэўтычнымі сродкамі.
7. Неабходна ня менш чым удвая павялічыць долю выдаткаў на ахову здароўя ў бюджэце Рэспублікі. Зь цягам часу фінансаваньне аховы здароўя павінна быць перададзенае ў кампетэнцыю мясцовых Саветаў, пры якіх мэтазгодна ствараць выбарныя камісіі па ахове здароўя.
8. БНФ лічыць, што эфектыўнасьць сістэмы медыцынскай абслугі значна ўзрасьце пры яе пераходзе на гаспадарчы разьлік. Аплата паслугаў дзяржаўным і кааператыўным медыцынскім установам, прыватным сьпецыялістам можа ажыцьцяўляцца са страхавых фондаў прадпрыемстваў. Неабходна ўвесьці дыферэнцыяцыю аплаты працы медыцынскім работнікам.
9. Асаблівай увагі патрабуе ахова здароўя дзяцей, цяжарных жанчын. Неабходна значна павялічыць колькасьць дзіцячых садкоў і школаў санаторнага тыпу.
10. БНФ лічыць неабходнымі тэрміновыя і эфектыўныя захады для прадухіленьня эпідэміі СНІДу ў Рэспубліцы, у тым ліку шырокую растлумачальную працу, абавязковае тэставаньне замежньіх грамадзянаў, арганізацыю вытворчасьці аднаразовага медыцынскага інструментарыю, жорсткае захаваньне проціэпідэмічнага рэжыму.
11. БНФ лічыць важным сродкам аховы здароўя вяртаньне Рэспублікі да мясцовага часу, адмененага ў 1930 годзе. Медыцынскія дадзеныя сьведчаць, што розьніца паміж прынятым цяпер дэкрэтным і геаграфічным (паясным) часам парушае прыродны рытм біялагічных працэсаў у арганізме чалавека, у цэлым шкодна адбіваецца на здароўі.
Экалогія
Экалагічны стан многіх раёнаў Беларусі дасягнуў небясьпечнай мяжы і ўвесь час пагаршаецца; навакольнае асяродзьдзе становіцца непрыдатным для жыцьця. Эканамічныя і адмшістрацыйныя захады слаба дапамагаюць ахове прыроды. Галоўная прычына гэтага - дыктат саюзных міністэрстваў і ведамстваў, адносіны бюракратыі да Рэспублікі як да нарыхтоўчае канторы. Недастатковы кантроль за станам прыроды, экалагічная неадукаванасьць і палітычная пасіўнасьць насельвіцтва толькі замацоўваюць такое становішча.
1. БНФ "Адраджэньне" выступае за стварэньне на Беларусі здаровага навакольнага асяродзьдзя, за комплекснае і абачлівае прыродакарыстаньне, за эфектыўную сістэму аховы прыроды і яе рэсурсаў.
2. Кожны чалавек мае натуральнае права на здаровае жыцьцёвае асяродзьдзе. Каб забясьпечыць гэтае права, БНФ лічыць неабходным:
поўны суверэнітэт Рэспублікі ва ўсіх пытаньнях разьмяшчэньня вытворчасьцяў на яе тэрыторыі, у іншых зьвязаных з экалогіяй пытаньнях;
дамагацца ад міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку ваенных, поўнай кампенсацыі шкоды, нанесенай прыродзе і насельніцтву Беларусі;
забясьпечыць поўную публічнасьць у экалагічных пытаннях, шырока інфармаваць насельніцтва пра сапраўдны экалагічны стан прыроды і жыцьцёвага асяродзьдзя ў кожнай вобласьці, раёне, горадзе, вёсцы;
увесьці для ўсіх галінаў народнай гаспадаркі плату за прыродныя багацьці;
узмацніць крымінальную адказнасьць за раскраданьне, марнатраўства прыродных рэсурсаў, пагаршэньне экалагічнага стану жыцьцёвага асяродзьдзя, зьнішчэньне прыроды;
стварыць на ўсіх прадпрыемствах прыродаахоўныя фонды;
падрыхтаваць і ўвесьці рэспубліканскія нарматыўныя параметры чысьціні асяродзьдзя, якія б адпавядалі міжнародным стандартам;
узаконіць абавязковую навукова-экалагічную эксьпертызу на стадыі тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня ўсіх народна-гаспадарчых праектаў;
публічна абмяркоўваць праекты, рэалізацыя якіх можа ўплываць на якасьць асяродзьдзя і здароўе насельніцтва, праводзіць грамадскія экалагічныя эксьпертызы гэтых праектаў;
спыніць драпежніцкую эксплуатацыю прыроды дзеля часовай карысьці ў сельскай гаспадарцы, для чаго найперш вярнуць селяніну юрыдычны і эканамічны статус сапраўднага гаспадара зямлі;
прывесьці ў адпаведнасьць з экалагічнымі патрабаваньнямі тэхна-логію гаспадарчай вытворчасьці;
пазбавіць меліяратараў цэнтралізаванага фінансаваньня, каб вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі самі заказвалі меліяратыўныя работы, аплочвалі іх адпаведна якасьці. Усе меліяратыўныя работы павінны праектавацца і выконвацца пад пільным экалагічным наглядам;
распрацаваць правілы захаваньня, рэканструкцыі, аднаўленьня сельскіх ландшафтаў і ажыцьцяўляць іх на практыцы;
наладзіць дзейсную сістэму прыродаахоўнай адукацыі на ўсіх ступенях навучаньня, фармаваць экалагічную сьвядомасьць людзей, адказнасьць іх перад нашчадкамі за стан прыроднага асяродзьдзя.
3. БНФ лічыць недапушчальнай цяперашнюю канцэнтрацыю ў Рэспубліцы экалагічна небясьпечных вытворчасьцяў (Салігорск, Наваполацак, Гародня, Магілёў, Мазыр, Менск і інш.). БНФ - за абвяшчэньне гэтых раёнаў зонамі экалагічняй небясьпекі і кардынальнае аздараўленьне асяродзьдзя ў іх. БНФ патрабуе закрыць наяўныя і не будаваць на Беларусі новыя экалагічна агрэсіўныя прадпрыемствы, у тым ліку надзвычай шкодныя для здароўя чалавека і асяродзьдзя біяхімічныя заводы.
4. Новыя прадпрыемствы трэба ўводзіць у дзеяньне толькі пры наяўнасьці замкнутых цыклаў водакарыстаньня і надзейных паветраных фільтраў. Калі экалагічную чысьціню гарантаваць немагчыма, аб'екты трэба перапрафілёўваць.
5. Для ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС неабходна:
пастаянна даваць аб'ектыўную інфармацыю пра радыяцыйную абстаноўку ў Рэспубліцы;
абвясьціць зонай экалагічнага бедства ўсе тэрыторыі Беларусі з падвышанай радыяцыйнай небясьпекай. Зьвярнуцца да Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, да іншых міжнародных арганізацыяў з заклікам аб дапамозе;
увесьці ў шырокае карыстаньне сродкі радыяцыйнага кантролю асяродзьдзя і прадуктаў харчаваньня, наладзіць іх свабодны продаж усім грамадзянам і бясплатнае разьмеркаваньне ў адпаведных раёнах;
рашуча асудзіць і не дапускать надалей антычалавечую практыку любых формаў прымусу людзей жыць у раёнах з падвышанай радыяцыйнай небясьпекай; асабліва недапушчальнае пражываньне там дзяцей;
распрацаваць і апублікаваць праграму пасьлядоўнай і эфектыўнай дэзактывацыі адпаведных раёнаў Рэспублікі, устанавіць грамадскі кантроль за ходам выкананьня праграмы;
вылучыць усе неабходныя сродкі зь Дзяржбюджэту СССР на ліквідацыю вынікаў аварыі на Беларусі, на экалагічнае і сацыяльнае адраджэньне пацярпелых раёнаў;
забараніць вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі ў радыяцыйна забруджаных зонах;
прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, вінаватых ва ўтойваньні сапраўднай небясьпекі вынікаў Чарнобыльскай аварыі для Беларусі, у дэзінфармацыі насельніцтва, у непрыняцьці неабходных захадаў для аховы людзей;
увесьці на ўсіх тэрыторыях з падвышаным радыяцыйным фонам даплаты і льготы насельніцтву за шкоднасьць;
улічваючы экстрэмальны радыяцыйньі стан Рэспублікі і тое, што многія яе раёньі сталі наогул непрыдатныя да жыцьця, БНФ патрабуе абвясьціць мараторый (забарону) на будаўніцтва АЭС любога тыпу на тэрыторыі Беларусі на неабмежавана працяглы час. БНФ выступае за закрыцьцё Чарнобыльскай, Смаленскай, Ігналінскай АЭС, БНФ - за абвяшчэньне Беларусі бязьядзернай зонай.
6. БНФ выступае за стварэньне грамадскіх экалагічных камітэтаў, за падвышэньне статусу і адміністратыўна-прававых магчымасьцяў Дзяржкампрыроды БССР.
БНФ падтрьімлівае экалагічны рух у суседніх саюзных рэспубліках і краінах.
Нацыянальнае пытаньне
БНФ "Адраджэньне" зыходзіць з прызнаньня таго, што прагрэс чалавецтва магчымы толькі ў шматстайнасьці народаў. Непаўторнасьць псіхалогіі, культуры і гістарычнага шляху кожнага народу існуе аб'ектыўна і зьяўляецца неадлучнай часткай сусьветнай цывілізацыі. Уніфікацыя нацыянальных культураў, асіміляцыя нацыянальных арганізмаў, духоўнае ўтрыманства адной нацыі за кошт другой --тупіковы шлях, які вядзе да зьбядненьня і дэградацыі чалавецтва.
1. БНФ адстойвае правы кожнай нацыі і народнасьці на этнічнае і культурнае самазахаваньне, існаваньне і разьвіцьцё ў неабмежаванай гістарычнай персьпектыве.
2. Працэсы дэнацыяналізацыі, вынішчэньне нацыянальнай годнасцьці, насаджэньне нацыянальнага нігілізму нельга лічыць праявамі інтэрнацыяналізму, бо інтэрнацыянальнае не існуе па-за нацыянальным. Сапраўдны інтэрнацьіяналізм - гэта перш за ўсё безумоўнае прызнаньне права кожнага народу на самавызначэньне, на свабоднае і суверэннае разьвіцьцё.
3. Нягледзячы на мэтанакіраваную палітыку вынішчэньня беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, гістарычнай памяці беларусаў, якую вялі царскі рэжым, польскія шавіністы, нашая нацыя аказалася здольнай да магутнага Адраджэньня 1905-1930 гадоў. Таталітарная сістэма фізічна і маральна зьнішчала тых, хто распачынаў беларускае Адраджэньне - выдатных дзеячоў культуры, навукі, палітыкі, -- і прышчапіла многім страх перад уселякімі праявамі нацыянальнай сьвядомасьці. Сваю даніну ўзяла зь Беларусі вайна. Усё гэта прывяло да сьмяротна небясьпечнага крызісу, у якім аказалася сёньня беларуская нацьія. Яна разьяднаная і, па сутнасьці, безабаронная перад бюракратычнай сваволяй. Яе перастаюць злучаць традыцыйныя культурныя і маральныя прыярытэты, перастае турбаваць мова і клопат пра будучыню. Нацыя без самасьвядомасьці становіцца насельніцтвам, траціць здольнасьць ствараць каштоўнасьці і папаўняць імі скарбніцу сусьветнай культуры, а тым больш тварыць і ўмацоўваць дэмакратычныя вартасьці.
БНФ лічыць, што пабудова дэмакратычнага, разьвітога, культурнага грамадства ў Рэспубліцы немагчымая без пераадоленьня нацыянальнага нігілізму, без самаўсьведамленьня і кансалідацыі беларускай нацыі.
4. Кіруючыся прызнаным у супольнасьці народаў правам кожнай нацыі на самавызначэньне і самастойнае разьвіцьцё сваёй дзяржавы, культуры і мовы і прызнаючы той факт, што ў пэўны гістарычны перыяд па віне экспансіянісцкай палітыкі рускай і польскай дзяржаваў беларусы былі пазбаўлены магчымасьці захоўваць і разьвіваць уласную нацыянальную дзяржаўнасьць, БНФ лічыць, што адзіным выйсьцем для адраджэньня нацыянальнай культуры і мовы зьяўляецца забесьпячэньне прынцыпу "кампенсацыі", г. зн., ажыцьцяўленьне ленінскага патрабаваньня такой "няроўнасьці" ў адносінах да "вялікай" нацыі, што гарантуе фактычную роўнасьць нацыі "малой", іншымі словамі - дзяржаўная ахова культуры і мовы карэннага насельніцтва адпаведнымі законамі.
5. Ставячы перад сабой мэту нацыянальнага адраджэньня Беларусі, БНФ разьлічвае на зразуменьне ўсімі народамі справядлівасьці памкненьняў беларусаў.
Выступаючы за непарушнасьць традыцыйнай для Беларусі цярпімасьці да мовы, звычаяў, рэлігіі кожнага чалавека, БНФ разам з тым адзначае, што беларусы зьяўляюцца карэннай нацыяй БССР, бо жывуць на сваёй этнічнай і гістарычнай Радзіме. Тут і толькі тут можа поўна і плённа рэалізавацца духоўны і культурны патэнцыял беларусаў.
Паразуменьне паміж усімі жыхарамі Рэспублікі павінна грунтавацца, з аднаго боку, на прызнаньні прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў суверэннага права беларускага народу, мець дзяржаўнасьць, бараніць сваю нацыянальную самабытнасьць і забясьпечыць сабе на ўласнай Радзіме персьпектыву разьвіцьця, а з другога боку -на прызнаньні карэннай нацыяй натуральнага права меншасьцяў захоўваць сваю нацыянальную тоеснасьць і разьвіваць культуру. На погляд БНФ, прынцып нацыянальна-культурнай аўтаноміі, які прадугледжвае паўнапраўнасьць, самастойнасьць, ініцыятыву нацыянальных меншасьцяў у гэтай справе, адпавядаў бы іхнім інтарэсам.
БНФ вітае праявы нацыянальнай сьвядомасьці прадстаўнікоў кожнай меншасьці - рускіх, этнічных палякаў, украінцаў, яўрэўяў, татараў, літоўцаў і інш., падтрымлівае іхняе імкненьне захоўваць, разьвіваць і перадаваць нашчадкам родную мову, культуру традыцыі пры ўмове ўсьведамленьня імі свайго статусу меншасьці ў Рэспубліцы, іх пашаны да суверэнных правоў, мовы і культуры карэннай нацыі БССР. Нацыянальнае адраджэньне Беларусі ёсьць ня толькі, адраджэньне беларускай нацыі. Гэта і адраджэньнё права на-цыянальных меншасьцяў на нацыянальна-культурную аўтаномію ў межах БССР.
6. БНФ лічыць аселасьць нацыі зарукай яе духоўнага здароўя і эканамічнага дабрабыту. Міграцыйныя працэсы, бескантрольнае гас-падараньне на нацыянальных тэрыторыях саюзных ведамстваў дэстабілізуюць нацыянальнае і сацыяльнае жыцьцё рэспублікі. Узьнікла і ўмацавалася тэндэнцыя да памяншэньня ўдзельнай вагі беларусаў у насельніцтве БССР, да ператварэньня іх у некаторых рэгіёнах Беларусі ў нацыянальную меншасьць. Кіруючыся клопатам пра будучыню карэннай нацыі і ўсяго насельніцтва Беларусі, БНФ выступае супраць:
будаўніцтва на тэрыторыі БССР прадпрыемстваў без уліку наяўнасьці ўласных працоўных рэсурсаў, што выключыць вярбоўку працоўнай сілы па-за межамі Рэспублікі;
эканамічна і сацыяльна неабгрунтаваных аргнабораў жыхароў БССР на працу і сталае жыхарства па-за межамі Рэспублікі;
беспадстаўнай міжнацыянальнай кадравай ратацыі, механічнага зьмешваньня нацыянальна-культурных каштоўнасьцяў і традыцыяў.
7. БНФ выступае супраць абвяшчэньня якіх бы ні было нацыяў адзінымі носьбітамі "сапраўднага інтэрнацыяналізму" і іншых спробаў узьвелічэньня пэўнай нацыі коштам іншых, супраць прыніжэньня нацыяў, распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. БНФ рашуча бароніць нацыянальную годнасьць любога грамадзяніна БССР.
8. БНФ лічыць, што павінна быць распрацавана доўгатэрміновая комплексная праграма "Нацыі і нацыянальныя адносіны ў БССР".
Мова
Лёс мовы - гэта і лёс народу. Беларусь стала першай рэспублікай, у якой узьнікла небясьпека ператварэньня мовы жывога народу ў мёртвую мову. Гэта заканамерны і канчатковы вынік абавязковага масавага дзьвюхмоўя, вядучая роля ў якім належыць ня роднай мове.
Намаганьнямі бюракратыі, якая бачыла і бачыць у СССР не саюз суверэнных і раўнапраўных дзяржаваў, а ўнітарную дзяржаву з умоўным падзелам тэрыторыі па нацыянальных прыкметах насельніцтва, руская мова фактычна ператворана з мовы-пасрэдніка ў агульнадзяржаўную мову СССР. Замест дапаможнага сродку міжрэспубліканскіх зносінаў яна стала галоўным канкурэнтам іншых нацыянальных моваў.
БНФ лічыць антынавуковым тэзіс аб прагрэсіўнасьці і неабходнасьці агульнанароднага нацыянальна-рускага дзьвюхмоўя. Такое дзьвюхмоўе - няўстойлівая, самаразбуральная сістэма. Родная мова, ня маючы нармальных умоваў для разьвіцьця, паступова зьнікае, а набытая замест яе іншая мова становіцца зьбедненай і штампаванай. Вынікам моўнай палітыкі бюракратыі ў Рэспубліцы стала паўмоўе - стан, пры якім чалавек не валодае належным чынам ніводнай з моваў і асуджаны на інтэлектуальную, культурную абмежаванасьць і грамадзянскую пасіўнасьць. Таму абарона беларускай мовы сілай дзяржаўных законаў павінна быць адной з функцыяў беларускай нацыянальнай дзяржавы.
1. БНФ "Адраджэньне" лічыць наданьне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай мовы БССР справай неадкладнай і разглядае гэта як неабходную ахоўную меру, празь якую карэнная нацыя Рэспублікі можа рэалізаваць сваё права на самазахаваньне.
Народны Фронт лічыць, што Закон аб дзяржаўнасьці беларускай мовы павінен прадугледжваць:
наданьне беларускай мове (на працягу вызначанага законам тэрміну) функцыяў рабочай мовы ва ўсіх установах, ведамствах, грамадска-палітычных арганізацыях Рэспублікі. Супрацоўнікі дзяржаўных установаў і сьферы абслугі павінны валодаць беларўскай мовай і даваць адказы на той мове, на якой да іх зьвяртаюцца;
выданьне на беларускай мове ўсіх рэспубліканскіх газетаў і часопісау па ўсіх галінах грамадскага жыцьця, культуры, навукі, гаспадаркі (некаторыя зь іх могуць выдавацца на некалькіх мовах), усіх раённых і шматтыражных газетаў;
па-беларуску павінны весьціся перадачы праграмаў Беларускага радыё і тэлебачаньня (акрамя праграмаў нацыянальных меншасьцяў);
навучаньне на беларускай мове ў пераважнай большасьці вышэйшых, сярэдніх і сярэдніх сьпецыяльных навучальных установаў Рэспублікі (з арганізацыяй пры іх падрыхтоўчых курсаў беларускай мовы для прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў);
гарантыі захаваньня і разьвіцьця моваў нацыянальных меншасьцяў Рэспублікі, г. зн. рэальную магчымасьць выхоўваць і навучаць дзяцей на роднай мове (з абавязковым вывучэньнем у школах беларускай мовы), мець перыядычныя выданьні, тэле- і радыё-перадачы, тэатры, музеі, наладжваць іншую дзейнасьць, прадугледжаную статусам нацыянальна-культурнай аўтаноміі.
Неабходна імкнуцца да таго, каб беларуская мова стала сродкам міжнацьіянальных зносінаў у межах Рэспублікі.
2. БНФ лічыць, што беларуская дзяржава павінна клапаціцца пра захаваньне роднай мовы беларусамі за межамі БССР.
3. Рэалістычна ацэньваючы сучасную моўную сітуацыю ў Рэспубліцы, БНФ лічыць, што практычная рэалізацыя Закону аб дзяржаўнай мове БССР патрабуе адносна працяглага часу. Пасьля прыняцьця закону пачынаць трэба з забесьпячэньня фактычнай роў-насьці беларускай і рускай моваў ва ўсіх сьферах ужываньня, г. зн. беларуска-рускага дзьвюхмоўя з прыярытэтам для роднай мовы карэннага народу. Гэты прыярытэт павінен кампенсаваць цяперашняе сацыяльнае нераўнапраўе моваў.
Для вырашэньня гэтых - першачарговых задачаў БНФ лічыць неабходным наступнае:
стварыць дзяржаўны орган аховы беларускай мовы;
тэрмінова арганізаваць курсы беларускай мовы для ўсіх работнікаў дзяржаўнага апарату, адукацыі, навукі, культуры і сьферы абслугі (з наступнай атэстацыяй);
увесьці беларускую мову ў якасьці рабочай мовы і мовы дакументацыі дзяржаўньіх установаў;
тэрмінова арганізаваць беларускамоўнае выкладанне ва ўніверсітэтах, у педістытутах, іншых гуманітарных ВНУ, увесьці у гэтых ВНУ ўступны экзамен па беларускай мове; у іншых ВНУ стварыць беларускамоўныя патокі і курсы беларускай мовы; арганізаваць выданьне тэрміналагічных руска-беларускіх слоўнікаў для ўсіх тыпаў ВНУ;
адмовіцца ад бесьперсьпектыўнай практыкі стварэньня паасобных беларускіх класаў, аднавіць зачыненыя ў мінулыя дзесяцігодзьдзі ў гарадах і вёсках беларускія школы;
улічваючы, што цяпер ва ўсіх школах Рэспублікі вучацца пераважна беларусы, увесьці ў школах з рускай мовай навучаньня выкладаньне беларускай мовы зь 1-га класа, ураўняць у іх колькасьць гадзінаў на вывучэньне рускай і беларускай моваў, ураўнаць заробкі настаўнікаў беларускай і рускай моваў;
перавесьці на беларускую мову візуальную і гукавую інфармацыю ў транспарце, гандлі, у гарадах, вёсках, на дарогах;
разгледзець правамернасьць Пастановы СНК БССР "Аб рэформе беларускага правапісу" 1933 года. Правесьці шырокае публічнае абмеркаваньне праблемы і рэспубліканскую навуковую канферэнцыю з мэтай выпрацоўкі аптымальнага правапісу.
4. БНФ зыходзіць з таго, што беларуская літаратурная мова па-ранейшаму ўзбагачаецца пераважна з народных гаворак, і выступае за захаваньйе традыцыйных дыялектаў беларускай мовы, падтрымку народнай творчасьці і пісьменства на іх.
Культура
БНФ "Адраджэньне" сьцьвярджае жыцьцёвую неабходнасьць адраджэньня беларускай культуры, захаваньня яе самабытнасьці, цэласнасьці, аднаўленьня гістарычнай пераемнасьці і стварэньня спрыяльных умоваў для далейшага яе разьвіцьця. Культура працы і побыту, палітычная культура непасрэдна залежыць ад узроўню агульнай культуры чалавека і народу. Духоўнае адраджэньне, духоўная еднасьць народу - найвышэйшая мэта дзейнасьці БНФ. Шлях да іх ляжыць праз абуджэньне і разьвіцьцё гістарычнай памяці і сьвядомасьці народу, аднаўленьне праўдзівай навуковай гісторыі Беларусі.
1. БНФ -за поўны суверэнітэт і самастойнасьць Рэспублікі ў галіне культуры.
2. БНФ адмаўляе адміністрацыйна-загаднае кіраваньне культурай, выступае за поўную публічнасьць у культурнай палітыцы, за адсутнасьць папярэдняй ідэалагічнай цэнзуры.
3. Павінна быць гарантавана права чалавека на карыстаньне культурнымі набыткамі, на вольнае самавыяўленьне ў культуры- на аснове агульначалавечых гуманістычных і дэмакратычных прынцыпаў. Непарушным павінна быць права аўтара вырашаць лёс свайго твора і несьці адказнасьць за яго (паводле міжнародных нормаў аўтарскага права).
4. БНФ лічыць згубным для разьвіцьця культуры і асьветы рэшткавы прынцып іх фінансаваньня. Недапушчальна механічна пераносіць на культуру прынцыпы самаакупнасьці і гаспадарчага разьліку. Клопат пра разьвіцьцё культуры і неабходнае матэрыяльнае забесьпячэньне яе-абавязак дзяржавы перад народам, яго будучыняй.
5. БНФ выступае за ўздым культуры, самабытнага і паўнацэннага духоўнага жыцьця кожнага рэгіёна Рэспублікі.
6. БНФ выступае за непарушнасьць права грамадзянаў БССР кожнай нацыянальнасьці разьвіваць сваю культуру і мову, нацыянальную школу, ствараць тэатры, музеі, выдавецтвы, культурна-асьветныя таварыствы.
7. Беларуская культура павінна ўключацца ў сусьветны культурны працэс праз шырокае міжнароднае супрацоўніцтва ў самых разнастайныx формаx. Надзённая задача -выданьне беларускага часопіса на замежных мовах.
8. БНФ - за ўключэньне ў рэчышча няцыянальнай культуры творчай дзейнасьці і культурных здабыткаў беларусаў, што жывуць за межамі БССР і СССР, за дзейсную дапамогу ім ў рэалізацыі нацыянальных, культурных і моўных патрэбаў, у тым ліку ў стварэньні беларускіх школаў, музеяў, культурна-асьветных арганізацыяў.
БНФ падтрымлівае імкненьне беларусаў Вільні (г. Вільнюс Літоўскай ССР) і Віленшчыны, Беласточчыны (ПНР) да захаваньня і разьвіцьця сваёй культуры; лічыць неабходным стварэньне консульства БССР у Беластоку.
3 мэтай аб'яднаньня нацыянальна-культурнага руху беларусаў і сяброў беларускага народу ва ўсім сьвеце БНФ прапануе стварыць Міжнароднае Беларускае Таварыства з цэнтральнаи сядзібай у Менску.
9. БНФ лічыць, што стрыжнем культурнай палітыкі павінна стаць апірышча на народную культуру і традыцыйныя духоўныя каштоўнасьці, шматвекавыя здабыткі прафесійнага мастацтва Беларусі.
Адраджэньне ўсіх відаў традыцыйнай народнай культуры - надзённая задача грамадства. Неабходна шырокае ўвядзеньне беларускага фальклору ды іншых відаў народнай творчасьці ў праграмы усіх ступеняў адукацыі.
БНФ выступае за адраджаньне і афіцыйнае прызнаньне традыцыйных народных сьвятаў і звычаяў (Каляды, Вялікдзень, Гуканьке Вясны, Купальле, Дажынкі і г. д., нацыянальныя дні памяці: Радуніца і Дзяды).
10. Насьпела патрэба ў істотнай рэарганізацыі ўсяе музейнае справы. Музеі павінны стаць асяродкам гістарычнай і культурнай адукацыі, патрыятычнага выхаваньня, скарбніцай матэрыялізаванай нацыянальнай гісторыі, культуры, духоўнасьці. Неабходна стварыць шэраг музеяў, безь якіх немагчымае паўнацэннае існаваньне нацыі: Нацыянальны гістарычны музей, Музей пісьменства і кнігі Беларусі, музей беларускага мастацтва, этнаграфіі, археалогіі, навукі, Нацыянальны музей прыроды і інш.
Патрабуе падтрымкі і стымуляваньня рэспубліканскі, краязнаўчы рух.
11. Неабходны перагляд выдавецкай палітыкі Рэспублікі на карысьць нацыянальнай культуры.
12. Неабходна вызначыць шляхі адраджэньря беларускага на-цыянальнага тэатра, пераўтварэньня кінематографа Рэспублікі на нацыянальнай аснове; падрыхтоўкі для ўсіх галінаў культуры ква-ліфікаваных, нацыянальна сьвядомых кадраў.
13. БНФ дамагаецца звароту на Радзіму ўсіх гістарычньіх і культурных каштоўнасьцяў Беларусі, архіваў; бярэ чынны ўдзел у ахове помнікаў гісторыі і культуры, дамагаецца крымінальнага пакараньня вінаватых у разбурэньні і зьнішчэньні помнікаў.
14. БНФ патрабуе аднаўленьня народных, гістарычных назваў гарадоў, вёсак, вуліц, плошчаў і г.д., перагляду ўсіх назваў, якія не адпавядаюць беларускім гістарычна-культурным рэаліям, ушанаваньня ў назвах вуліц і плошчаў памяці выдатных сыноў і дачок Беларусі. БНФ патрабуе скасаваньня ўсіх назваў, зьвязаных са сталіншчынай, дэмантажу помнікаў асобам, вінаватым у злачынствах сталінізму.
15. БНФ выступае за ўшанаваньне памяці репрэсаваных у часы сталіншчыны: за ўзьвядзеньне помнікаў і мемарыялаў на месцах расстрэлаў і пахаваньня ахвяраў, стварэньне мемарыяльна-інфармацыйнага цэнтру "Мартыралог Беларусі".
16. БНФ лічыць нацыянальную гістарычную сімволіку (герб "Пагоня", бел-чырвона-белы сьцяг, іншыя геральдьічныя сімвалы, сьцягі, спалучэньні колераў, гістарычна-патрыятычныя песьні-гімны) неадлучнай часткай гісторыі і канцэнтраваным увасабленьнем самасьвядомасьці і кансалідацыі нацыі; выступае за адраджэньне і афіцыйнае прызнаньне гэтае сімволікі.
17. Прырода - вызначальны фактар фармаваньня нацыянальнага характару народу, яго эстэтычнага сьветаўспрыманьня. Патрабуе абароны як культурна-эстэтычная каштоўнасьць беларускі ландшафт. Неабходна стварыць шэраг нацыянальных паркаў, значна павялічыць колькасьць прыродных запаведнікаў, аднаўляць зьнявечаныя ландшафты.
18. БНФ разглядае фізічную культуру і спорт як частку нацыянальнай культуры і выступае за суверэннасьць Рэспублікі ў гэтай сьферы, за прямыя міжнародныя кантакты і прамое прадстаўніцтва ў міжнародных спартыўных арганізацыях, за стварэньне Беларускага Алімпійскага камітэту. БНФ - за прыярытэтнае разьвіцьцё народнага спорту (фізкультуры), рэарганізацыю фізічнага выхаваньня дзяцей, за клубную арганізацыю прафесійнага спорту на міжнародна прызнаных прынцыпах дзейнасьці.
Адукацыя і навука
Увесь шлях разьвіцьця педагагічнай думкі Беларусі - гэта гісторыя барацьбы за навучаньне на роднай мове і выхаваньне ў кантэксьце гуманітарнай культуры. Аднак цяперашняя сістэма адукацыі ў БССР, спароджаная камандава-адміністрацыйным рэжымам, служыць гэтаму рэжыму. Таму ёй уласьцівая крайняя цэнтралізаванасьць, арыентацыя на зьнешнія паказчыкі, шаблоннасьць метадаў навучаньня, уніфікацыйны падыход да навучэнцаў, іх бяспраўнасьць, адарванасьць адукацыі ад традыцьіяў нацыянальнай і сусьветнай культуры.
1. БНФ "Адраджэньне" лічыць, што сапраўдная рэформа адукацыйнай сістэмы БССР магчымая толькі на гуманістычных і дэмакратычных прынцыпах. Мэтай адукацыі павінна стаць забесьпячэньне максімальнай самарэалізацыі асобы. Зьместам адукацыі і мэтай выхаваньня павінны быць "агульныя этычныя" каштоўнасьці, эстэтычны густ, працоўная культура, веданьне асноўных законаў прыроды і грамадства, творчае выкарыстаньне роднай мовы, атаясамленьне сябе з нацыянальнай культурай.
2. БНФ лічыць, што толькі пастаянны інавацыйны (абнаўленчы) працэс у сістэме адукацыі здольны забясьпечыць творчую свабоду педагога, арыентаваць навучэнца на самастойны пошук.
3. БНФ перакананы, што для дэмакратызацыі і ўдасканаленьня школьнай асьветы трэба:
забясьпечыць суверэнітэт Рэспублікі ў галіне адукацыі;
забясьпечыць магчымасьць арганізацыі кааператыўных, дзяржаўна-кааператыўных, хатніх ды іншых формаў навучаньня. За Міністэрствам народнай адукацыі БССР пакінуць функцыі каардынацыі, кантролю за ўзроўнем базавай адукацыі, захаваньнем нацыянальных прыярытэтаў;
скасаваць дробязную апеку настаўніка, заканадаўча гарантаваць яго права на творчасьць; забясьпечыць дыферэнцьіяцыю школаў, іх раньнюю сьпецыялізацыю;
перайсьці да педагогікі дыялогу і супрацоўніцтва з вучнем; унармаваць аб'ем нагрузкі школьнікаў з улікам фізіялагічных магчымасьцяў дзіцячага арганізму; абмежаваць колькасьць вучняў у класах гарадскіх школаў і аднавіць вясковыя малакамплектньія школы;
аддзяліць палітызаваныя дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі ад школы, дэмілітарызаваць школу.
4. БНФ лічыць, што школы, як і іншыя навучальныя ўстановьі, павінны выхоўваць сьвядомых грамадзянаў Рэспублікі. Для гэтага ў праграмах навучальных установаў БССР павінны заняць належнае месца беларуская мова, літаратура і фальклор, гісторыя, культура Беларусі. Насьпела стварэньне канцэпцыі нацыянальнай беларускай школы.
5. Асноўным кіраўнічым органам дзяржаўнай школы павінна стаць свабодна і публічна абіраная школьная рада.
6. На думку БНФ, адной з крыніцаў матэрыяльных сродкаў, неабходных для кардынальнай перабудовы адукацыйнай сістэмы, павінны стаць мясцовыя бюджэты, якія змогуць выдзяляць дастатковыя сродкі на адукацыю дзякуючы радыкальнай эканамічнай рэформе.
7. БНФ лічыць, што насьпела карэнная рэформа беларускай вышэйшай школы, асноўны зьмест якой - пераход ад курсавой сістэмы да прадметнай, свабода выбару прадметаў і выкладчыкаў, аўтаномія і гаспадарчы разьлік ВНУ. Вымагае перагляду схаластычная сістэма выкладаньня грамадскіх навук у ВНУ. БНФ патрабуе дэмілітарызацыі вышэйшай адукацыі.
8. Правы студэнтаў павінен бараніць незалежны Студэнцкі саюз. Неабходна забясьпечыць юрыдычнае і фактычнае раўнапраўе розных маладзёжных і іншых грамадскіх арганізацьіяў у межах БНФ.
9. Навуковыя і навучальныя ўстановы Рэспублікі павінны мець права наданьня навуковых ступеняў і званьняў, а навукоўцы -права пісаць і абараняць дысертацыі на беларускай мове.
10. БНФ лічыць, што неабходна распрацаваць новы рэспубліканскі Закон аб адукацыі на аснове прыведзеных меркаваньняў. БНФ падтрымлівае ўсе крокі, скіраваныя на перабудову сістэмы асьветы ў БССР у напрамку гуманізацыі, дэмакратызацыі і беларусізацыі.
11. БНФ лічыць, што навука і вучоныя Рэспублікі не адыгрываюць у яе жыцьці належнай ролі. Навука не павінна быць прыдаткам да камандава-адміністрацыйнага механізму і паслухмяным выканаўцам яго загадаў. Дэмакратызацыя навуковага жыцьця Рэспублікі павінна мець на ўвазе рэальную выбарнасьць кіраўнікоў навуковымі калектывамі, незалежнасьць вучоных, ацэнку іх працы паводле канкрэтных вынікаў, ліквідацыю матэрыяльнай дыскрымінацыі большасьці людзей навукі.
12. Выкарыстаньне навукова-тэхнічных дасягненьдяў павінна ўлічваць экалагічныя, культурныя і сацыяльныя асьпекты, адпавядаць інтарэсам грамадства і Рэспублікі. Мэтазгодна вылучыць і інтэнсіўна разьвіваць у Рэспубліцы персьпектыўныя навуковыя кірункі.
13. Дзейсная сістэма пераемнасьці пакаленьняў у навуцы, стварэньне жыцьцяздольных навуковых школаў можа быць забясьпечана ператварэньнем ВНУ, найперш універсітэтаў, у вядучыя навуковыя асяродкі Рэспублікі.
14. Творчая інжынерная праца, сьмелыя інжынерна-тэхнічныя ідэі павінны стаць асновай багацьця Рэспублікі, гарантыяй рэальнай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Насьпела прызнаньне інжынернай працы творчым заняткам, падвышэньне матэрыяльнага статусу інжынераў.
15. Поўная або частковая залежнасьць навуковых установаў ад ваеннага ведамства вядзе да засакрэчваньня новых ідэяў і адкрыцьцяў, пазбаўляе навуковую думку магчымасьці свабодна разьвівацца. Посьпехі ў гэтых дасьледаваньнях не адлюстроўваюцца на людскім дабрабыце. БНФ лічыць, што насьпела пытаньне пра пасьлядоўную дэмілітарызацыю навукі Рэспублікі. Неабходна абмежаваць тэрмін сакрэтнасьці навуковых адкрыцьцяў і распрацовак.
16. БНФ лічыць першачарговай задачай радыкальную перабудову гістарычнай навукі і адукацыі ў БССР. Іх неабходна вызваліць ад ідэалагічнай зададзенасьці, комплексу гістарычнай прыніжанасьці і непаўнацэннасьці. Гістарычная навука мусіць абапірацца на першакрыніцы і засьведчаныя факты, аб'ектыўную гісторыю Беларусі.
Рэлігія і грамадства
Для Беларусі на працягу ўсёй яе гісторыі была ўласьцівая верацярпімасьць. У сярэднявеччы тут суіснавалі праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая і некаторыя нехрысьціянскія рэлігіі. Уніяцтва, якое ўзнікла ў канцы 16 ст. як паяднаньне праваслаўя і каталіцызму, на працягу 17-18 ст. зрабілася самым масавым на Беларусі веравызнаньнем, пасьлядоўна карысталася ў набажэнстве беларускай мовай і было забаронена царскімі ўладамі ў першай палове 19 ст. У гісторыі праваслаўя і каталіцызмў аксама былі перыяды звароту да беларускай мовы, але гэтыя канфесіі ў розныя часы зьяўляліся і прыладай русіфікацыі або паланізацыі беларусаў. У выніку пэўная частка беларусаў-каталікоў стала лічыць сябе палякамі; а многія праваслаўныя беларусы называюць сваю веру "рускай".
1. БНФ "Адраджэньне" прызнае ваяшую ролю рэлігіі ў маральным ачышчэньні грамадства, у разьвіцьці духоўнай культуры, у выхаваньні чалавека. Рэлігійная культура - неад'емная частка культуры народу.
БНФ выступае за рэальную свабоду веравызнаньня і рэлігійнай дзейнасьці, за нармалізацыю становішча рэлігіі ў Рэспубліцы. Дзяржава, а таксама грамадскія, гаспадарчыя і іншыя арганізацыі не павінны ўмешчацца ў рэлігійныя справы.
БНФ лічыць, што Закон СССР аб рэлігійных аб'яднаньнях, прыняты ў 1929 годзе, зьяўляецца грубым парушэньнем дэкрэта 1918 года аб аддзяленьні царквы ад дзяржавы. Закон замацаваў поўную залежнасьць царквы ад дзяржаўнай улады, а Канстытуцыя 1936 года істотна абмежавала правы вернікаў. Гэтыя абмежаваньні захаваныя і ў Канстытуцыі 1977 года.
Неабходна аднавіць раўнапраўе вернікаў і атэістаў, абвешчанае ў першай савецкай Канстытуцыі, і неадкладна прыняць Закон аб свабодзе сумленьня. Вернікі ў БССР павінны мець права жыць і дзейнічаць паводле патрабаваньняў і запаведзяў сваёй рэлігіі, прызнаных гісторыяй і грамадствам.
2. БНФ прапануе зьмяніць рэдакцыю 50-га артыкула Канстытуцыі БССР такім чынам, каб замацаваць роўныя правы вернікаў і іншых грамадзянаў і аддзяліць атэістычную прапаганду ад дзяржавы.
3. БНФ лічыць антыдэмакратычным замацаваны ў заканадаўстве дазваляльны характар рэгістрацыі рэлігійных аб'яднаньняў. Рэгістрацыя павінна стаць толькі формай уліку і прызнаньня рэлігійных арганізацыяў (гэта не датычыць веравызнаньняў, абрады якіх супярэчаць нормам агульначалавечай маралі). Усімі пытаньнямі ўзаемаадносінаў царквы і дзяржавы павінны займацца Саветы народных дэпутатаў.
4. БНФ лічыць, што царква павінна мець рэальны юрыдычны статус, правы на грамадскую дзейнасьць, не супярэчную вызнаванай веры і Канстытуцыі Рэспублікі: прапаведніцтва, навучаньне рэлігіі дарослых і дзяцей; ажыцьцяўленьне місіі міласэрнасьці, асьветніцкай і культурнай функцыяў, распаўсюджваньне друкаванай і іншай інфармацыі.
Рэлігійныя аб'яднаньні павінны мець права будаваць новыя храмы і малельныя дамы, а канфесіі -ствараць кляшгары, дабрачынныя дамы, прытулкі для старых і інвалідаў і г. д.
5. Усьведамляючы важнае значэньне ў жыцьці Рэспублікі усіх веравызнаньняў, распаўсюджаных на яе тэрыторыі, БНФ лічыць пажаданым падвышэньне статусу іх беларускіх тэрытарыяльных падразьдзяленьняў:
пераўтварэньне Менскай 1 Беларускай епархіі ў Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай царквы;
утварэньне Беларускага каталіцкага біскупства;
стварэньне адміністрацыйна-духоўных цэнтраў іншых вера-вызнаньняў.
6. БНФ выступае за грамадска-нацыянальнае адзінства ўсіх вернікаў і атэістаў Беларусі, лічыць патрэбным паступовы перавод набажэнства хрысьціянскіх рэлігійных арганізацыяў, якія аб'ядноўваюць пераважна беларусаў, на беларускую мову. БНФ выказваецца за адкрыцьцё на Беларусі беларускамоўных духоўных акадэміяў і семінарыяў, выданьне на сучаснай беларускай мове Бібліі, рэлігійнай літаратуры і перыёдыкі.
7. БНФ лічыць неабходнымі ўмовамі нармалізацыі рэлігійнага жыцьця ў Рэспубліцы вяртаньне вернікам па іх патрабаваньні зачыненых храмаў, кампенсацыю ўсіх стратаў, нанесеных дзяржавай рэлігійным арганізацыям.
8. БНФ выступае за абвяшчэньне першых дзён Калядаў і Вялікадня непрацоўнымі днямі.
Этыка і маральнасьць
Дасягненьні сацыяльнага прагрэсу і дэмакратыі магчымыя і маюць сэнс пры ўмове высокай маральнасьці грамадства і кожнай асобы.
Пераадоленьне духоўнага крызісу - у маральным адраджэньні, ва ўсьведамленьні вечнай каштоўнасьці прыроды, працы, чалавека.
1. БНФ "Адраджэньне" усёй сваёй дзейнасьцю будзе імкнуцца да сьцьвярджэньня гуманістычнай маралі, духоўнай свабоды, добрай волі, справядлівасьці сумленнасьці і сумленьня, абсалютнай каштоўнасьці асобы і жыцьця.
Аднаўленьне маральных адносінаў у сям'і і ў грамадстве, у палітыцы, дзяржаўным кіраваньні, вытворчасьці -гарантыя міру, сацыяльнага прагрэсу, экалагічнай бясьпекі. Гуманістычныя крытэрыі павінны стаць галоўнымі ў ацэнцы дзейнасьці грамадства, кожнага грамадзяніна.
Мэтай прагрэсу можа быць толькі чалавек. БНФ рашуча адмаўляе погляд на чалавека як на сродак дасягненьня эканамічных або палітычных мэтаў. Асновай чалавечых узаемаадносінаў павінен. быць маральны імператыў: рабі іншым так, як хацеў бы; каб рабілі табе.
2. БНФ бачыць выйсьце з маральна-духоўнага крызісу ў апоры на гістарычны, этычны, гаспадарчы вопыт народу, у звароце да традыцыйных народных духоўных каштоўнасьцяў. БНФ будзе клапаціцца, каб шматвяковыя духоўныя здабыткі нацыі і чалавецтва сталі рэальным зьместам жыцьця кожнага грамадзяніна Рэспублікі.
Неабходна пераарыентаваць грамадскія, дзяржаўныя, навукова-дасьледчыя, творчыя арганізацыі і ўстановы, усю сістэму народнай адукацыі на ўсьведамленьне вяршэнства маралі, духоўнасьці і прыгажосьці над утылітарна-прагматычнымі, вузкапалітычнымі, ведамаснымі інтарэсамі.
Мы хочам бачыць Бацькаўшчыну ўзорам пашаны людзей да памяці продкаў, да роднае зямлі, да народных традыцыяў. Вернасьць роднай мове і вяртаньне нацыянальнай годнасьці дапаможа нам адрадзіць Беларусь да жыцьця, асьвячонага высокімі ідэаламі дабра і справядлівасьці.

Опубликовано 16 сентября 2005 года
Новые статьи на library.by:
ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ:
Комментируем публикацию: ПРАГРАМА БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ ЗА ПЕРАБУДОВУ "АДРАДЖЭНЬНЕ" (1989 г.)
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1126893745 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций