Пытаньне
Якія ўчынкі, паводле гэтага слова, добрыя?
Адказ
Найперш — пра кожнага думаць добрае і ў сваім сумленьні нікога пасьпешліва не асуджаць. Потым – вызнаваць праўду перад законам або перад судом. Дамовы, прысягі цьвёрда спаўняць. Добрае пра кожнага гаварыць. Словы кожнага чалавека на добрае разумець.