Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада (тэзiсы)


І.Воранаў
Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада

Зараз наша радзіма – незалежная эўрапейская рэспубліка. Як кожная вольная краіна яна валодае ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці – тэрыторыяй, межамі, урадам і г.д. Сучасная наша мяжа адпавядае адміністрацыйным межам БССР. Яна замацавана дамовамі і пагадненнямі з кожным з бакоў, зьяўляецца міжнародна прызнанай і найбольш адпавядае сучасным інтарэсам Беларусі і краін суседзяў.
Але варта зазначыць, што першапачатковая мяжа нацыянальнага беларускага гаспадарства выглядала трохі інакш. І калі мяжа БНР, абвешчанай 25.03.1918 г. у этнічных межах, на некаторых сваіх адрэзках супадала з сучаснай мяжой РБ, то на іншых прасоўвалася значна далей ад таго як зараз.
Я жадаю распавесці вам пра Паўночна-Заходні адрэзак мяжы, ад размяшчэння якога залежала не толькі прыналежнасць тэрыторый але і самой гісторыі. Прадметам спрэчкі сталася старажытная сталіца беларускамоўнага ВКЛ – Вільня. Свае пляны на конт гэтага горада малі не толькі беларусы, але і палякі з летувісамі. Летувісам Вільня была неабходна, як пацверджанне іхных гістарычных мітаў, як спосаб замацаваць за сабой гісторыю ВКЛ. Палякі ж лічылі Вільню не больш як прыступкай на шляху да здзяйснення “ягелонскай” палітыкі, згодна якой паміж Польшчай і Расеяй не павінна было існаваць ніякіх іншых дзяржаваў.
Напачатку хачу зазначыць, што межы БНР былі прызнаныя ўсімі суседзямі (у тым ліку і Летувой) і некаторымі эўрапейскімі краінамі, што 03.12.1918 г. было пацверджана пераездам Рады БНР у Вільню. Дарэчы абвешчаная 01.01.1919 г. у Смаленску бальшавісцкая ССРБ у процівагу буржуазнай БНР таксама была акрэслена этнічнымі межамі.
Але барацьба за старажытную сталіцу ВКЛ на той час вялася зусім ужо не палітычная, а ваенная. За кароткі перыяд горад займалі то польскія, то савецкія войскі. Таксама нядаўна вызваленая ад імпэрскага гнёту Польшча была прафінансавана і ўзброена краінамі Антанты з мэты стварэння буферу паміж Савецкай Расеяй і буржуазным светам. Гэта, а таксама маўклівая згода краін Захаду, дазваляла ёй ажыццяўляць сваю палітыку гвалтоўнымі метадамі.
Трэцім гульцом на гэтай арэне была Летува, атрымоўваўшая падтрымку з боку Нямеччыны. 12.07.1920 г. Летува і Расея апдпісваюць дамову, згодна якой Летуве перадаецца Вільня з гарадамі Браславай, Лідай, Горадняй. Упаўнаважаны Расеі Іоффэ заяўляе: “Товарищи, есть ли о чем говорить. Сейчас мы ведем войну с Польшей. Уступая жадным литовским ксендзам белорусскую территорию с гор. Вильня, мы, благодаря этому, не только обеспечиваем наш правый фланг, но в некоторых случаях получаем и помощь со стороны Литвы. Если мы Польшу победим, то дни клерикально-буржуазной Литвы будут сочтены. Если же нам придется отступить в глубь Белоруссии, то мы оставляем ксендзовской Литве количество белорусского населения, которого она никогда не переварит. В результате недоразумений между литовцами и белоруссами, которые мы считаем неизбежными, мы будем иметь революцию, которая в свою очередь сотрет с лица земли клерикально-буржуазную Литву”. Дзеля канчатковага замацавання гэтых земляў за сабой Летува падпісвае 07.10.1920 г. Сувалкскую мірную дамову з Польшчай, згодна якой тэрыторыя Вільні і края часова застаецца за Летувой, але ужо на наступны дзень (08.10.1920 г.) польскі генэрал Людвік Жылігоўскі ўзнімае “народнае паўстанне” і ўтварае прапольскую Рэспубліку сярэдняй Літвы (Litwa Środkowa).
14.05.1921 г. адбываецца паседжанне Лігі Нацый, на якой упаўнаважаны Летувы Мілашюс “выклаў гістарычныя, прававыя, этнаграфічныя і эканамічныя аргуманты прыналежнасці Вільні Летуве”. Галоўным аргумантам быў старажытны Талмуд, у якім было напісана “надрукаваны ў Вільні, сталіцы Літвы”. Разумеючы ўсю складанасць пытання прадстаўніком Вялікбрытаніі П.Хімансам 20.05.1921 г. быў выкладзены праект вырашэння пытання, але дэлегацыя Летувы яго рашуча адвергла. Абраны 08.01.1922 г. Сейм Сярэдняй Літвы амаль адзінагалосна прагаласаваў за далучэнне Сярэдняй Літвы да Польшчы. Хуткім часам Сейм Летувы зразумеў, што далейшая барацьба не мае рацыі і 19.03.1938 г. сам афіцыйна зацвердзіў адсутнасць у Летувы прэтэнзый на Вільню і край.
Разам з Вільняй у складзе Польшчы апынулася і тэрыторыя Заходняй Беларусі. Разам яны склалі “крэсы ўсходнія”, заселеныя, па меркаванні “санацыйных” уладаў, людзьмі другога гатунку. Каб больш-меньш абяліць сваю палітыку, польскія ўлады пачалі ажыццяўляць працэс палянізацыі – знішчаць інтэлігенцыю, зачыняць цэрквы і школы. Пры дапамозе фашыстоўскіх бонзаў быў створаны Бяроза-Картузкі канцэнтрацыйны лягер, у якім утрымлівалася беларуская інтэлігенцыя, палітычныя і грамадзкія дзеячы. Лягер неаднаразова інспектаваўся высокімі чынамі 3-га Райху і яны былі вельмі задаволеныя ўбачаным. Такім чынам палякі плянавалі давяршыць распачатую яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай палітыку палянізацыі.
Пад уплывам польскага культурніцкага ўціску фармавалася “тутэйшая” мова – беларуска-польская трасянка. У 1978 годзе Часлаў Мілаш напіша: “...не знаю только, были ли окрестные деревни польскими, как в мое время, или белорусскими. …вырасти там [у Віленскім краі] означало не то же самое, что вырасти в местах этнически однородных; даже язык воспринимался иначе. Не было народного говора — городского или деревенского — с подлинно польскими корнями; был “тутошний язык”, забавный, по духу скорее белорусский, чем польский, хотя и сохранивший много общепольских выражений XVI-XVII веков, которые в Польше вышли из употребления… Но все это было поистине чуждо польскому народному говору”. Так што прыналежнасць Вільні Польшчы даволі сумніўная. Амаль зусім нерэальная.
На наступны віток развіцця падзеі вышлі 24.08.1939 г. калі быў падпісаны савецка-германскі пакт аб ненападзе (Молатава-Рыббэнтропа), у сакрэтным пратаколе якога ўжо быў вырашаны далейшы лёс Польшчы. Да ажыццяўлення палажэняў сакрэтнага пратаколу Нямеччына прыступіла 01.09.1939 г., уварваўшыся пасля інсцэнаванй правакацыі ў Польшчу. Са свайго боку Чырвоная Армія 17.09.1939 г. перасекла ўсходнюю мяжу Польшчы, вызваляючы Заходню Беларусь і Ўкраіну і спынілася па лініі Керзана. 20.09.1939 г. па вуліцах Бярэсця быў здзейснены сумесны савецка-нямецкі парад.
22.09.1939 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты “Віленская праўда” на беларускай мове – друкаванага органа Часовага кіраўніцтва Заходняй Беларусі. На Народным сходзе ў Беластоку дэлегаты з усяе Заходняй Беларусі (у тым ліку і з Вільні) прынімаюць пастанову аб далучэнні да БССР.
Тым часам 10.10.1939 г. прадстаўнік Летувы Ёзас Урбшыс пад уціскам савецкага боку падпісвае дамову аб дапамозе паміж Летувой і СССР. Са складу Заходняй Беларусі вылучаюцца і перадаюцца Летуве Вільня і амаль 1/3 краю. Прадстаўнік СССР Молатаў кажа: “Мы знаем, что большинство населения края не литовское…” А 27.10.1939 г. летувіскія войскі ўводзяцца ў край. Такім чынам у перыяд з 22.09 па 10.10.1939 г. Вільня знаходзілася ў складзе вызваленай Заходняй Беларусі 19 дзён. Да гэтага варта дадаць, што перадача не была аформлена згодна Канстытуцыі СССР – перадача не была ўзгоднена ВС БССР і Летувы, бо паседжанні былі праведзены значна пазней і ВС БССР не даваў згоды.
Належыць зазначыць, што умовай перадачы Летуве Вільні і края было размяшчэнне на яе тэррыторыі 20 тысячнага савецкага вайсковага кантынгенту, які 03.08.1940 г. далучыў Летуву да СССР, заняўшы асноўныя стратэгічныя аб’екты.
Томас Венцлова таксама ў 1978 годзе пісаў: “Родом я не из Вильнюса... ...но потом уже стал вильнюсцем, как и многие тысячи литовцев, которые во время войны и после войны съехались в свою историческую столицу. Для них это был совершенно незнакомый город. Перед войной между Вильнюсом и независимой Литвой, как известно, практически не было связей. Правда, был миф о Вильнюсе, существенный для литовского воображения — но об этом позже и это другое. …В самый первый день после школы я заблудился в руинах (некого было спросить, потому что людей я встречал немного, к тому же никто не говорил по-литовски)… …Тут надо сказать несколько слов о языке. Вильнюс — город теперь наполовину литовский и говорит на поразительной “койнэ”, поскольку сюда съехались представители всех литовских диалектов”.
У дзве тысячы першым годзе, напачатку дваццаць першага стагоддзя, пры перапісе насельніцтва Дэпартаментам статыстыкі Летувы была адзначана найбольшая ўдзельная вага летувісаў на тэррыторыі летувіскага гаспадарства ў гісторыі. Летувісы склалі 83,4%.
У краі яны склалі 54,9% - абсалютная большасць. Але як так змагло апынуцца? Гэтаму спрыяла шмат чыннікаў. Па-першае з амаль дзвюх соцень тысячаў габраяў Летувы фашыстоўскімі захопнікамі і іх халуямі было знішчана такая каласальная колькасць, што ў 1945 годзе габраяў налічвалася не зашмат за дваццаць тысячаў. Па-другое да 1941 года праводзілася актыўная палітыка літуанізацыі, савецкая ўлада дала магчымасць многім “палякам” паехаць за мяжу, а іх пасады былі занятыя летувісамі. Па-трэцяе цягам знаходжання Вільні ў складзе Летувы праводзілася масавае перасяленне новых насельнікаў з Жамойці. Так у 1942 годзе ў Віленскім краі было ўжо 309494 летувісы супраць 324757 “палякаў”, а да 1950 года было пераселена яшчэ каля 150000 летувісаў-жамойтаў.
Дарэчы яшчэ адным фактарам становяцца і прымітыўныя перажыткі летувіскай мовы: канчаткі кшталту “–as”, “-us” ды іншых у назоўніках мужчынскага роду. Згодна з іх правапісам маё імя будзе выглядаць не як Іван Воранаў, а як Ivanas Voranaus. А перакладаць са сваёй мовы яны ўжо падабаюць без змяненняў – адсюль мы атрымоўваем Вялікага князя Вітаўтаўса і старажытны шляхоцкі род Радзівілласаў. Такім чынам былі запісаны і беларускія імёны і фаміліі (асабіста цікава гэта выглядае з фаміліямі з “-ч”: так, магчыма, прадстаўнік некалі беларускага роду Гудовічаў можа стаць Gudavičius-ам, ці то Галубовіч, Galubovičius-ам). Асаблівыя ж аматары новай радзімы з фаміліямі кшталту Верабей проста перакладалі іх на летувіскую, становячыся Žvyrblis-амі і гэтак далей...
Апошні шанец вярнуць Вільню беларусы атрымалі пасля вайны, пад час якой актыўна змагаліся поплеч з брацкім расейскім народам, прыняўшы на сябе першую хвалю фашыстоўскай навалы. Летувіскі пісьменнік Юстас Палецкіс (пасля вайны Старшыня Прызыдыўму ВС ЛССР) у 1978 казаў: "...пасля вайны мы меркавалі са Сталіным пра лёс Вільні - падавалася нам, што зноўку яна нам не дастанецца, бо Беларусь пацярпела і там актыўна змагаліся з немцамі, але Сталін сказаў "Мяжа пройдзе так", і правёў пальцам па мапе. Мы ўзрадаваліся - Вільня на нашым баку! Падаліся да мапы, падправілі што кольвечы... Так мы зноў здабылі Вільню." І так беларусы зноў яе не атрымалі.
Але прайшло ўжо шмат часу, разпаўся Савецкі Саюз і Беларусь як і Летува зноў стала незалежнай. Узнікшае было пытанне аб межах да шчасця было вырашана міралюбска і без гвалту, ператварыўшы мяжу адміністрацыйную ў мяжу дзяржаўную.
Зараз Вільня сталася Вільнюсам, сталіцай Летувіскай Рэспублікі. Наўрацці ўжо можна пачуць беларускую мову на яе вуліцах, а дзель беларускага насельніцтва значна паменьшыўся. У цяперашнім нестабільным свеце новыя спробы вярнуць Вільню наўраціі прывядуць да поспехаў і толькі зробяць наш рэгіён нестабільным, але ад іх ня трэба адмаўляцца! Калі мы забудземся на Вільню, то мы забудземся і на сябе, на сваю мінуўшчыну, на сваю культуру і гісторыю. Здабыць Вільню станецца важным крокам у нашым адраджэнні.
Здабыць духоўна – не забыць.

2006

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам