Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Документ: "Варшаўская канфэдэрацыя 1573 г."


Варшаўская канфэдэрацыя 1573 г.

Дзеелася ў Варшаве на зьездзе вальным каронным дваццаць восьмага дня месяца студзеня року Панскага тысяча пяцсот семдзесят трэцяга.

Мы, рады каронныя, духоўныя і сьвецкія, і рыцарства, і станы іншыя адзінае і непадзельнае Рэчы Паспалітай зь Вялікай і з Малой Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага, Кіева, Валыні, Падляшша, зямлі Рускай, Прускай, Паморскай, Жамойцкай, Ліфляндскай і мейсцаў Польшчы. Абвяшчаем усім, каму належыць, на вечную той справы памяць, што ў той небясьпечны час без караля, пана вярхоўнага, жывучы, намагаліся пільна таго на зьездзе Варшаўскім, каб па прыкладзе продкаў нашых самі між сабой пакой, справядлівасьць і парадах і абарону Рэчы Паспалітай утрымаць і захаваць маглі. Аб тым адзінадушным рашэньнем і сьвятою прысягаю сабе гэта ўсе супольна імем усёй Рэчы Паспалітай абяцаем і бяром абавязак верай, годнасьцю і сумленьнем нашым наперад аніякага падзелу між сабой не чыніць, ані разьдзяленьня якога не дапусьціць, як у адной непадзельнай Рэчы Паспалітай ніводная частка бязь іншай ані гаспадара сабе абіраць, ані змовы асобнай зь іншымі не чыніць, але адпаведна зь месцам і часам вызначаным, зьехацца ўсёй грамадой кароннай і супольна і спакойна тую справу абраньня гаспадара па волі Божай слушна разгледзець, а інакш на гаспадара не згаджацца, адно толькі як з такой і менавітай умоваю, што нам перш правы ўсе, прывілеі і вольнасьці нашыя, каторыя ёсьць і каторыя яму нададзім па абраньні, нам прысягнуць мусіць. А менавіта гэта прысягнуць: пакой паспаліты між людзьмі рознае веры і набаженства захоўваць і нас за мяжу Кароны ніколі ні ў які спосаб не цягнуць, ані просьбаю каралеўскаю сваёй, ані выплатай пяці грыўнаў на дрэўца, ані рушэньня паспалітага без згоды соймавае чыніць. Таму паўстаць супраць кожнага такога абяцаем, хто б альбо месца і час іншы для выбараў гаспадара сабе прызначаў, або замяшаньне на выбарах чыніць хацеў, альбо люд служэбны асабліва наймаў, альбо выбарам гэтым, са згоды супольнай праведзеным, супраціўляцца асьмеліўся. А як у Рэчы Паспалітай ёсьць розьніца немалая з боку веры хрысьціянскай, папярэджваючы тое, каб з той прычыны між людзьмі сваркі якія шкадлівые не пачаліся, каторыя па іншых каралеўствах ясна бачым, абяцаем тое сабе супольна за нас і за патомкаў нашых на вечныя часы пад прысягай зь вераю, годнасьцю і сумленьнем нашым, што розныя ў веры пакой між сабой захаваюць, а з-за рознай веры і адрозненьняў у касьцёлах крыві не праліваць, ані з-за гэтага караць асуджэньнем маёмасьці, зьнявагаю, заключэньнем у вязьніцу, выгнаньнем не будуць, і ніводнаму верхавенству ані ўраду да такога ўчынку ніводным спосабам не дапамагаць, і наадварот, дзе б яе хто праліваць хацеў, з той прычыны будзем бараніцца, у тым усе будзем абавязаныя, хаця б тое пад страхам асуджэньня або справы якой судовай хто б тое ўчыніць хацеў. Бо цераз тую канфэдэрацыю нашаю аніякай улады над падданымі іх, як станаў духоўных, так і сьвецкіх, панам іхнім не адмаўляем. І калі б такое свавольства дзе адбылося пад відам набажэнства, як заўсёды было, будзе вольна і цяпер кожнаму пану падданага свайго непаслухмянага як у духоўных, так і ў сьвецкіх рэчах, паводле разуменьня свайго пакараць, каб усе наданьні верхавенства і ўлады каралеўскай царкоўныя пасады такія, як арцыбіскупства, біскупства і іншая ўсялякая маёмасьць была даваная не іншым, як адно толькі рымскага касьцёлу асобам духоўным, жыхарам польскім паводле Статуту. А маёмасьць касьцёлаў грэцкіх людзям той жа грэцкай веры мусіць быць дадзена. А як пакой нямала ад таго залежыць, каб супярэчаньні паміж рознымі станамі былі стрыманыя, а між станамі духоўным і сьвецкім ёсьць немалая розьніца ў рэчах свецкіх дачасных мінаючых, абяцаем усё тое між сабою зраўняць на бліжэйшым сойме па абраньню гаспадара. Справядлівасьці парадку такому моц надаём, які сабе каторае ваяводства супольна пастанавіла альбо яшчэ пастановіць у згодзе. Таксама і аб абароне патрэбнае замкаў пагранічных, хто-кольвек каму пэўны доўг запісаў і дабравольна згадзіўся сваім запісам адказваць перад замкавым судом, ці будзе гэта перад сьмерцю або ўжо пасьля сьмерці караля, такі кожны паводле запісу свайго няхай звыклыя наступствы права церпіць.

А панове старастове будуць павінныя моцаю таго паспалітага абавязку без усякае валакіты паводле звычаю судзіць і разьбіраць і пасьпяхова выконваць такія справы, акрамя тых ваяводстваў, каторыя сабе кшталт або звычай справядлівасьці спаўненьня асаблівы пастанавілі ў час бескаралеўя альбо яшчэ пастанавіць маюць. Запісы ўсялякія і наданьні маёмасьці вечныя перад кнігамі ўчыненыя і каторыя надалей будуць учынены падчас бескаралеўя супольным на тое канфэдэрацыі дазволам пастанаўляем, каб падчас бескаралеўя, пачаўшы з дня сьмерці караля, нікому ва ўчынках законных даўнасьць земская ня шкодзіла на будучае да справядлівасьці яго. Таксама тыя, каторыя мелі ў час пэўны пазыкі грошай на мінулыя гады або год новы, або на які час ужо мінулы, - тыя ўсе будуць абавязаныя атрымаць свае грошы на першых судах, дасьць Госпад Бог па абраньні новага караля альбо на першае адкрыцьцё судовых кнігаў. Абяцаем таксама тое сабе, што на выбары караля прызначаныя едучы і на месцы будучы і да дому зьязджаючы, гвалту ніякага людзям і паміж сабой чыніць ня будзем. Тыя ўсе рэчы абяцаем самі разам з нашчадкамі сваімі захоўваць няўхільна і трымаць пад вераю, годнасьцю і сумленьнем нашым. А хто б таму супраціўляўся і пакой ды парадак паспаліты псаваў, супраць такога ўсе паўстанем на яго парушэньні. А для лепшай пэўнасьці ў тых усіх тых апісаных рэчаў прылажылі мы пячаткі свае да гэтага і рукамі ўласнымі падпісалі.

Падпісана у Варшаве на з'ездзе агульным каронным, дваццаць восьмага дня месяца студзеня года гасподняго тысяча пяцьсот семьдзесят трэцяго.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам