Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Лёгіка гісторыі


ВЫСТУПЛЕНИЕ АВТОРА НА КОНФЕРЕНЦИИ

СПРАВКА:
1 чэрвеня 2002 г. МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" правяло навукова-практычную канфэрэнцыю "Рэфармацыя й Залаты Век Беларусі", удзельнікамі якой сталі вядомыя гісторыкі, філёзафы, грамадзкія дзеячы, а таксама служыцелі эвангельскіх цэркваў ўсіх дэнамінацыяў. Канфэрэнцыя ставіла сваёй мэтай дасьледваньне ўплыву Рэфармацыі на развіцьцё беларускага грамадзтва ў ХУІ ст., вывучэньне прычынаў Залатога Веку Беларусі.


Канфэрэнцыя "Рэфармацыя і Залаты Век Беларусі" зьяўляецца сапраўды пераломным момантам у сучасных дзеях. Хіба ў першыню у гэтым стагодзьдзі, а можа нават і за апошніх некалькі стагодзьдзяў сустрэліся за адным сталом гісторыкі, філёзафы, літаратары, мастакі і…багасловы. За 70 гадоў камуністычнага рэжыму багаслоўе ўвогуле выпала як навуковая дысцыпліна. Цяпер гэта павінна аднаўляцца. Таму я хачу сказаць менавіта як багаслоў.

Гістарыяграфія сёньня знаходзіцца пад значным уплывам выпадковасьці, якая ёсьць важнай часткай дамінуючага ў сучасным сьвеце атэістычнага сьветапогляду. Я б хацеў працытаваць гістарычную кнігу, якая кажа пра жыцьцё канкрэтнага народа, і якая канцэнтруе сваю ўвагу менавіта на заканамернасьцях. Гэтая кніга - Біблія. Адным з галоўных матываў Бібліі зьяўляецца думка аб тым, што гісторыя - гэта ня проста набор нейкіх выпадковых фактаў, якія ня маюць ніякай сувязі адзін з адным, гісторыя рухаецца паводле непахісных законаў, яна лягічная і поўная заканамернасьцяў. Працытую два вершы з гэтай кнігі: "Калі будзеш слухаць голас Госпада Бога твайго, старанна выконваць усе прыказаньні Яго, якія Я абвяшчаю табе сёньня, то Госпад, Бог твой, паставіць цябе вышэй усіх народаў зямлі.

І прыйдуць на цябе ўсе дабраславенствы гэтыя і выпаўняцца на табе, калі будзеш чуць голас Госпада, Бога твайго". Другазаконьне 28,1-2. Там далей пералічваюцца дабраславенствы, прызначаныя для розных сфэраў жыцьця народа, таму што гэтае слова скіраванае менавіта да народа, а ня проста да асобы. Калі народ паступае згодна з натуральным законам, які дадзены Творцам, паступае згодна з уласным сумленьнем, тады народ мае посьпех, народ падымаецца, становіцца, як тут сказана "вышэй за ўсе народы зямлі". І сапраўды, калі паглядзець на гісторыю Беларусі, менавіта гэтая заканамернасьць вельмі выразна назіраецца.

Залаты Век, XVI ст.- гэта ўздым у розных сфэрах жыцьця грамадзтва, гэта стагодзьдзе, якім мы можам ганарыцца. Наступныя стагодзьдзі - гэта час, у якім даволі рэзка пачынаецца пэрманэнтны крызыс беларускае нацыі, аб якім можна сказаць, што ён не закончыўся і цяпер. Адначасова XVI ст. - гэта стагодзьдзе хрысьціянскай веры. Веры, зьвязанай з Бібліяй. І ня проста стагодзьдзе пратэстанцкай веры. Рэфармацыя - гэта не веравызнаньне, гэта ня нейкая канфэсія. Рэфармацыя - гэта ідэя, ідэя вяртаньня да першапачатковага хрысьціянства. І гэтай ідэяй на працягу ўсяго XVI ст. наш народ, асабліва ягоная адукаваная частка, быў шырока ахоплены. Ня толькі пратэстанты, таксама многія праваслаўныя, многія каталікі, якія, былі блізкімі менавіта да ідэі першапачатковага хрысьціянства, дзе Біблія была папулярная, дзе Біблія была кнігай, якая чыталася. XVIІ ст. - гэта стагодзьдзе адыходу ад ідэяў Рэфармацыі, стагодзьдзе адыходу ад Бібліі. І тая заканамернасьць, якую я толькі што працытаваў з адной з Біблейскіх кнігаў, спраўджваецца ў нашым нацыянальным жыцьці, у гісторыі нашага народу. Далей, у наступных вершах мы чытаем, што "калі ты пакінеш закон Бога твайго, калі ты ня будзеш слухаць голасу Бога, калі ты ня будзеш спаўняць прыказаньні, якія Ён дае табе, прыдуць на цябе гэтыя праклёны", і там далей пералічваюцца найстрашнейшыя бедствы, якія назіраліся і назіраюцца ў жыцьці нашага народу.

Гісторыя рухаецца згодна з нейкім законам. Калі мы будзем інтэрпрэтаваць нашу гісторыю, карыстаючыся лягічнымі заканамернасьцямі, то мы зможам прадбачыць будучыню. Я веру, што гэта менавіта тое, што патрэбна сёньня нашаму народу, таму што нацыя перажывае вельмі сур'ёзны крызыс, людзі жывуць без надзеі. Многія з тых, хто некалькі год таму былі гатовыя змагацца за свабоду гэтай краіны, сёньня жывуць у апатыі. Таму народу патрэбна слова надзеі. Вось заканамернасьць, якая дае надзею на будучыню. Элітай нацыі ў XVIст. былі людзі Рэфармацыі, якія ў сваім асабістым жыцьці, як сьведчаць пра гэта хронікі, захоўвалі глыбокую веру ў Бога і кіраваліся Ягонымі прынцыпамі. І тады менавіта эліта нацыі, г.зн. хто быў адказны за жыцьцё народу, была блiзкая да Божага закону, была блiзка да iсьцiны, вызнавала самыя высокiя маральныя каштоўнасьцi, гэта былі праведнікі, і таму народ , перажываў посьпех. Дзеля таго, каб у нашым ХХІ ст. народ змог перажыць свой новы ўздым, свой новы Залаты Век, заканамернасьць гісторыі паказвае, што павінна зьявіцца новая эліта. Дарэчы, самая вялікая праблема беларускай нацыі за апошнія 4 стагодзьдзі, -- гэта тое, што народ згубіў сваю эліту. Нашая эліта альбо палянізавалася, альбо русіфікавалася. Самыя лепшыя польскія нацыянальныя героі нарадзіліся тут. Людзі, якія паднялі Расею, нарадзіліся на Беларусі.

Я веру ў заканамернасьць Бібліі, якая паказвае, што менавіта той элітай, тым авангардам нацыі, які зможа падняць наш народ у ХХІ ст., гэта будуць людзі Рэфармацыі, якія будуць перажываць сваё духовае абуджэньне, будуць блізка да Бібліі і да тога закону, які ўжо неаднаразова даказваў сваю праўдзівасьць.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам