Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Які лес старадаўных музейных і бібліятэчных збораў у Беларусі?


АВТОР: Мальдзіс Адам

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 73-74.

Беларусь, відаць, адзіная краіна ў свеце, краіна-выключэнне, дзе нацыянальных культурных скарбаў, матэрыяльных і духоўных, на радзіме меней, чым за яе межамі. Прычынай таму ваенныя навалы, што хвалямі перакочваліся праз нашу зямлю, і драпежніцкая палітыка суседзяў.

Цяжка пералічыць усе тыя нацыянальныя багацці, што на працягу стагоддзяў былі вывезеныя з беларускай зямлі ў суседнія краіны. Тут і славутая нясвіжская калекцыя слуцкіх паясоў, і выданні Ф.Скарыны, і багатая калекцыя зброі і рыцарскіх панцыраў, і ўнікальны шкляны посуд з Налібоцкай мануфактуры, што апынуліся ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, і кнігі з нясвіжскай і полацкай бібліятэк, вывезеныя ў Пецярбург, і славутая бібліятэка І.Храптовіча са Шчорсаў, якую ў Першую сусветную вайну склалі ў часовы дэпазіт у Кіеве, і тысячы скрыняў з каштоўнасцямі (старадаўнай бронзай і срэбрам, мармуровымі барэльефамі і статуямі, карцінамі старых майстроў, рэдкімі рукапіснымі кнігамі і гравюрамі, дзівоснымі дыванамі і габеленамі, калекцыямі зброі і манет, фарфору і фаянсу), адпраўленых з Менска ў Варшаву, Кракаў, Познань ды іншыя гарады ў 1920 годзе пад час польскай акупацыі.

Найбольш беларускіх кніг, рукапісаў, карцін, іншых музейных экспанатаў было вывезена - на захад і на ўсход - у часе Другой сусветнай вайны. Бясследна загінулі (кажуць ужо пасля прагляду Берыя) бясцэнныя скарбы Магілеўскага абласнога музея і сярод іх найпершая нацыянальная рэліквія - крыж Еўфрасінні Полацкай. У Германію і Аўстрыю трапілі асноўныя зборы Менскага і Баранавіцкага музеяў.

Далёка не ўсе яны вярнуліся назад. А некаторыя з іх трапілі ў сховішчы Расеі. Так здарылася, напрыклад, са старажытнымі каменнымі выявамі жанчын (“бабамі”), якія да вайны знаходзіліся ў Менску, у вайну ўпрыгожвалі адзін з паркаў Берліна, а пасля зніклі ва ўсходнім кірунку.

І пасля Другой сусветнай вайны працягвалася рабаванне нашых культурных скарбаў. Так, некалькі дзесяткаў найкаштоўнейшых карцін з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў былі ў строгай таямніцы падараваныя савецкім урадам польскаму ўраду Берута. У Маскву траплялі манетныя скарбы, знойдзеныя ў нашай зямлі. Ленінградскія і маскоўскія экспедыцыі вывозілі каштоўныя археалагічныя знаходкі і рэдкія старыя кнігі.

Асобна трэба сказаць пра лёс Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча, зборы якога налічвалі блізу 75 тысяч экспанатаў. Пасля яго ліквідацыі ў 1945 годзе бальшыня іх, у тым ліку Статут 1588 года, Біблія Францішка Скарыны, багатыя калекцыі старажытных грамат, пячатак, гравюр, картаў, слуцкіх паясоў, жывапісу, зброі, апынуліся ў летувіскіх музеях і бібліятэках - Гістарычна-этнаграфічным музеі, Дзяржаўным мастацкім музеі (і яго філіяле - Карціннай галерэі), Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук ЛССР і Дзяржаўным мастацкім інстытуце. Віленскія беларусы робяць намаганні, каб аднавіць тварэнне братоў Луцкевічаў на ранейшым месцы - у Базылянскіх мурах.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам