Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Калі быў заснаваны першы ўніверсітэт у Беларусі?


АВТОР: Жлутка Алесь

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 40-41.

Першаю гуманітарнаю школай універсітэцкага тыпу была яшчэ грэцка-лацінска-славянская акадэмія ў Смаленску, заснаваная блізу 1130 года, і першым яе рэктарам стаў грэк Мануіл. Вышэйшай навучальнай установаю з гуманітарным ухілам была і Віленская катэдральная каталіцкая школа, закладзеная ў 1387-1388 гадах.

Аднак першым сапраўдным універсітэтам у Беларусі сталася Віленская езуіцкая акадэмія. Езуіты, запрошаныя ў Вялікае Княства Літоўскае віленскім біскупам Валяр'янам Пратасевічам у 1569 годзе, праз год адчынілі ў Вільні - старадаўным цэнтры беларускае культуры і дзяржаўнасці - свой калегіум, які ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сцяпана Батуры быў ператвораны ў акадэмію з усімі правамі эўрапейскага ўніверсітэта.

Кантынгент студэнтаў Віленскае акадэміі складаўся пераважна з беларусаў. Выхадцамі з беларускіх земляў былі і бальшыня выкладчыкаў. Там вучыліся або выкладалі выдатныя дзеячы навукі і культуры: прапаведнік і красамоўца Пётра Скарга, паэт і тэарэтык літаратуры, “хрысціянскі Гарацый” Мацей Казімір Сарбеўскі, гісторык Альберт Віюк Каяловіч, педагог Арон Аляксандар Алізароўскі, лексікограф Гжэгаж Кнапскі, матэматык Освальд Кругер, пісьменнік і філолаг Мялет Сматрыцкі, філосаф Марцін Сміглецкі, выдатны класічны паэт Міхал Карыцкі, архітэктар Лаўрын Гуцэвіч, гонар беларускае барочнае паэзіі Сымон Полацкі ды інш. У розны час вучнямі Акадэміі былі дзеці беларускіх магнатаў ды найбольш знанае шляхты: Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Завішаў, Валовічаў...

Да сярэдзіны ХVІІ стагоддзя ў езуіцкіх навучальных установах (як, дарэчы, і ў іншых каталіцкіх, а таксама ў вуніяцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх) мовамі навучання былі беларуская і лацінская. Але па меры паланізацыі шляхты з другое паловы ХVІІ стагоддзя адбываўся пераход на польскую мову.

Апрача Акадэміі да сярэдзіны ХVІІІ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі не менш як 16 толькі езуіцкіх школаў гуманітарнага профілю, з іх 9 вышэйшых - у Полацку, Пінску, Нясвіжы, Горадні, Амсціславе, Новагародку, Воршы, Віцебску, Берасці - ды 7 поўных сярэдніх - у Менску, Магілеве, Слоніме, Слуцку, Жодзішках, Бабруйску, Мерачы. Прычым вышэйшыя калегіумы адрозніваліся ад акадэміі (універсітэту) не роўнем адукацыі, а толькі адсутнасцю некаторых правоў, напрыклад, не былі аўтаномныя, не вызваляліся ад падаткаў, не маглі надаваць вучоных ступеняў.

Апрача таго, у Беларусі існавалі шматлікія праваслаўныя (як, да прыкладу, вышэйшая Брацкая школа ў Вільні), вуніяцкія, пратэстанцкія навучальныя ўстановы, а таксама школы іншых каталіцкіх ордэнаў - піярскія, дамініканскія, бернардзінскія.

У 1812 годзе ў акадэмію з правамі ўніверсітэту быў ператвораны вышэйшы езуіцкі калегіум у Полацку (заснаваны ў 1580 годзе). Полацкая акадэмія праіснавала да 1820 года і была зачыненая царскім урадам як “неблагонадежная”. Следам за ёю быў зліквідаваны Віленскі ўніверсітэт (у 1832 г.) ды іншыя даўныя гуманітарныя ўстановы. У Беларусі не засталося ніводнае вышэйшае школы. Замест пазачыняных навучальных асяродкаў пачалі стварацца расейскія “народные училища” ды іншыя русіфікатарскія ўстановы з даволі нізкім роўнем навучання. Дэструкцыя адукацыйнае сістэмы ішла поруч са спыненнем дзеяння Статута і дэмакратычных інстытуцыяў, заменай адміністрацыі, фальшаваннем гісторыі краю. Беларусь такім чынам ператваралася ў задворкі Расейскае імперыі.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам