Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Хто заснаваў кнігадрукаванне ў Маскве?


АВТОР: Саверчанка Іван

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 36-37.

Кнігадрукаванне ў Маскве заснавалі нашыя таленавітыя продкі - Пётра Мсціславец ды Іван Федаровіч (Фёдараў). Першы, як відаць з яго прозвішча, паходзіў з горада Мсціслава, а другі, на думку аўтарытэтных даследнікаў, належаў да беларускага шляхецкага роду, што меў герб “Шранява”.

Невымерная заслуга П.Мсціслаўца і І.Федаровіча ў тым, што яны першымі ў Маскоўшчыне надрукавалі ў 1564 годзе Апостал, а яшчэ праз год - два Часоўнікі, адкрыўшы такім чынам новую старонку ў гісторыі расейскай культуры, далучыўшы нашых усходніх суседзяў да аднаго з найважнейшых дасягненняў эўрапейскай цывілізацыі - кнігадрукавання. Вельмі паказальны і той факт, што ўсё друкарскае начынне нашы асветнікі прывезлі ў Маскву з радзімы. Гэта засведчыў тагачасны ангельскі пасол у Маскве Джыльс Флетчар, які ў адным з сваіх твораў зазначыў, што друкарскі варштат і літары былі прывезеныя ў Маскву.

На жаль, кансерватыўнае маскоўскае духавенства ды неасвечанае баярства варожа сустрэлі пачынанні беларускіх асветнікаў, яны абвінавацілі нашых суайчыннікаў у “пашырэнні ерасі”. Вынік гэтых беспадстаўных паклёпаў не прымусіў доўга чакаць. У 1566 годзе раз'юшаны натоўп, падбухтораны шматлікімі непрыяцелямі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча, дарэшты разбурыў іхную друкарню і ледзьве не расправіўся з яе гаспадарамі. Убачыўшы, што ў Маскве яшчэ не саспелі ўмовы для ўспрыняцця друкаванага слова, яны вымушаныя былі вярнуцца на радзіму. Тут, вядома, ім не давялося доўга сядзець без справы.

Беларускі магнат Рыгор Хадкевіч, які даўно марыў аб адкрыцці ўласнай друкарні, запрасіў П.Мсціслаўца і І.Федаровіча да сябе ў мястэчка Заблудаў (цяпер Беластоцкае ваяводства ў Польшчы).

Дзякуючы падтрымцы па-эўрапейску адукаванага гетмана Р.Хадкевіча друкары ўтварылі ў Заблудаве літаратурна-выдавецкі гурток, плёнам дзейнасці якога сталіся ўнікальнае Евангелле вучыцельнае (1569) і Псалтыр з Часаслоўцам (1570).

Пазней шляхі П.Мсціслаўца і І.Федаровіча разышліся. Мсціславец пераехаў у Вільню, дзе з дапамогаю Мамонічаў заснаваў новую друкарню і выпусціў яшчэ тры шыкоўныя выданні - Часоўнік (1574-1576), Евангелле напрастольнае (1575) і Псалтыр (1576). І.Федаровіч накіраваўся ў Альбоў, дзе ў 1574 годзе выдрукаваў Апостал і “Азбуку”. Затым ён перабраўся ў Астрог да князя Канстанціна Астрожскага. Там ён выдаў яшчэ адну “Азбуку” (1578), Псалтыр і Новы Запавет (1580), “Краналогію” нашага таленавітага паэта Андрэя Рымшы і славутую Астрожскую Біблію 1581 года, якая сталася агульнапрызнаным сімвалам небывалага росквіту ўсходнеславянскай культуры эпохі Адраджэння.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам