Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Адкуль і калі прыйшла каталіцкая вера на Беларусь?


АВТОР: Жлутка Алесь

ОПУБЛИКОВАНО: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько.- Мн.: "Звязда", 1993. С. 34-35.

Паколькі канчатковы падзел хрысціянства на каталіцтва і праваслаўе адбыўся ў 1054 годзе, а аформіўся ў 1204 годзе, то для ранейшага часу больш правільным будзе ўжыванне тэрмінаў “усходні, або візантыйскі, абрад” (пазней — праваслаўе) і “заходні, або рымскі, абрад” (пазней — каталіцызм).

Гістарычныя крыніцы не даюць адназначнага адказу на пытанне: адкуль і калі было прынятае хрысціянства на Беларусі? У Полацкім княстве ўсходні абрад хутчэй за ўсё быў пераняты непасрэдна з Візантыі і можа нават раней, чым у Кіеве. Ёсць шэраг падстаў, каб сцвярджаць, што адначасова і паралельна ў нас пашыралася і хрысціянства заходняга абраду. Вялікую ролю ў гэтым напачатку адыгралі заходнія місіянеры. Найбольш вядомы з першых прапаведнікаў Слова Божага — святы Бруна Баніфацый, забіты мясцовымі паганцамі ў 1009 годзе недзе на тэрыторыі Беларусі. Каля 1010 года тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрост паводле заходняга абраду ад нямецкага біскупа Рэйнберна. Пазней Тураўскае біскупства згадваецца пад 1105 годам у Кіева-Пячорскім патэрыку. Як паказваюць матэрыяпы раскопак і архіўныя крыніцы, “лацінскія бажніцы” існавалі ў XII стагоддзі ў Полацку і Смаленску. 3 канца таго ж стагоддзя на тэрыторыю Полацкага княства пашырыўся ўплыў створанага ў 1188 годзе Лівонскага біскупства. Упершай палове XIII стагоддзя на полацкіх землях дзейнічала Русінскае біскупства, уключанае ў 1255 годзе ў новаствораную Рыжскую мітраполію.

У XI—XIV стагоддзях у пашырэнні заходняга абраду на нашых землях прыкметную ролю адыгралі гандлёвыя і культурныядачыненні з краінамі Заходняе Еўропы, асабліва германскімі, кантакты з Нямецкім і Лівонскім ордэнамі. 3 другой паловы XIII стагоддзя за духоўны ўплыў на беларускія землі пачаў змагацца і польскі касцёл. Аднак першая ягоная спроба дамагчыся пратэктарату над нашым рэлігійным жыццём скончылася няўдачаю. У год каранацыі новагародскага князя Міндоўга, у 1252 годзе, адбылося прызначэнне каталіцкага біскупа для ўсяе тэрыторыі, падпарадкаванай князю. На гэтую пасаду спачатку быў кансекраваны польскі дамініканец Віт. Але з нейкіх прычынаў Віт не быў дапушчаны да кіравання дыэцэзіяй; паводле некаторых звестак, ён нават быў паранены і выгнаны.

Першым афіцыйным і законным біскупам Вялікага Княства Літоўскага стаў у 1252 годзе немец Хрыстыян. Праз колькі гадоў беларускае біскупства было пераўтворана ў арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем папскаму пасаду. Таму заснаванае пазней, у 138/годзе, Ягайлам Віленскае біскупства нельга лічыць першым на тэрыторыі Княства, бо легітымнасць папярэдняга, закладзенага Міндоўгам, пацвярджаецца лістом папы Вітаўту, у якім узнаўляецца даўні лрывілей, дадзены Міндоўгу на непасрэднае падпарадкаванне папскаму пасаду. Барацьба за аўтаномію нацыянальнага касцёла ад польскага працягвалася іпасля Вітаўта. Беларуская шляхта дамаглася перавагі: з першых 18 біскупаў толькі тры — першы, трэці і чацвёрты былі палякі, астатнія — беларусы. Толькі паступова польскі ўплыў пачаў узмацняцца, асабліва пасля катастрафічных войнаў з Масковіяй у XVII стагоддзі.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам