Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь


ИСТОЧНИК: PRESIDENT.GOV.BY

"УСВЕДАМЛЕННЕ ВЕЛIЧНАСЦI НАРОДНАГА ПОДЗВIГУ,ГЕРАIЧНАЯ ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI МАЮЦЬ ПЕРШАСНАЕ ЗНАЧЭННЕ У СТАНАУЛЕННI НАШАЙ НЕЗАЛЕЖНАЙ ДЗЯРЖАВЫ"


Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Дарагія суайчыннікі!

Шаноўныя госці!

Вялікае свята нашага народа - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы адзначаем у Дзень вызвалення яе ад гiтлераўскiх захопнiкаў у Вялiкай Айчыннай вайне.

Гэта вельмi сiмвалiчна, што такія лёсавызначальныя падзеі ў гiсторыi нашай Бацькаўшчыны супадаюць. І гераiчная абарона роднай зямлi, i мiрнае будаўнiцтва незалежнай дзяржавы. Калі б не было 3 ліпеня 1944 года - не было б і незалежнай Беларусі. Менавіта дзякуючы савецкаму воіну, героям партызанам i падпольшчыкам, якiя самаахвярна ваявалi супраць агрэсараў, Беларусь здабыла сапраўдную Незалежнасць, якой мы можам па праву ганарыцца.

Вечная памяць тым, хто загінуў, абараняючы нашу Радзіму!

Сыноўняя ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы.

Усім, хто набліжаў светлы Дзень Перамогі.

Беларусь адной з першых прыняла на сябе варожы ўдар. Бяспрыкладная мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці і пагранічнікаў, гераічныя баi за Мінск, Магілёў, Гомель, Лiду Жлобiн - гэта залатыя старонкi ў слаўным летапісе нашай Бацькаўшчыны.

Чатыры доўгія гады, 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны - гэта небывалая дагэтуль бітва паміж дабром і злом. Бяспрыкладная барацьба за свабоду i незалежнасць нашай краiны, за лёс усяго свету.

Незабыўныя старонкi гiсторыi нагадваюць велiч падзей мiнулага. Беларусь паўстала ў лiхую гадзiну на ўсенародную барацьбу. Яна не пакарылася ворагу. Не стала i нiколi не стане на каленi! Партызанскія атрады наводзілі жах на фашыстаў. Амаль 600 тысяч нашых грамадзян змагалiся ў партызанскiх атрадах i ў падполлi. Мужны беларускi народ даў такіх вядомых і выдатных герояў, як Цiхан Бумажкоў, Васiль Корж, Пётр Машэраў, Мiнай Шмыроў, многіх, многіх іншых патрыётаў. "На героях трымаецца жыццё народа", - пісаў Кузьма Чорны. Мы помнiм не толькi кiраўнiкоў, але i радавых партызан і партызанак, мiрных жыхароў, якiя як i воiны Чырвонай Армii з дня ў дзень набліжалі вызваленне роднай Беларусі.

Лета 1944 года прынесла мір на беларускую зямлю. Гiтлераўская армада была разбiта. Не дапамаглі ёй нi здраднiкi, нi Беларуская Цэнтральная Рада, нi Краёвая Абарона. Стратэгічная ініцыятыва цалкам належала Савецкай Арміі. Таму што яе падтрымлiваў увесь наш народ.

Мы перамаглi таму, што былi разам. У адзiнай сям'i савецкiх народаў.

Гераізм і мужнасць салдат Чырвонай Арміі, якія вызвалялі Беларусь, высока адзначаны Радзiмай. Амаль 500 генералаў, афіцэраў і салдат былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 402 тысячы чалавек! Сыны беларускага народа разам з Савецкай Арміяй панеслі сцяг Перамогі ў краіны Еўропы, вызваляючы іх ад фашысцкага прыгнёту.

Перамога далася ўсім народам Савецкага Саюза надзвычай высокай цаной. I асаблiва для беларускага народа. Амаль трэць насельнiцтва нашай рэспублiкi загiнула ў гады Другой сусветнай вайны. Такiх страт не зведала нiводная дзяржава. Больш двухсот разбураных і спаленых гарадоў, звыш дзевяцi тысяч вёсак. 260 лагераў смерці. Мiльёны і мільены жыццяў. I старых, i дзяцей забірала вайна. Беларусь страціла у выніку вайны больш як палову нацыянальнага багацця. Былі разбураны прамысловыя прадпрыемствы i сельская гаспадарка.

Вялікія страты панесла культура рэспублікі. У руінах ляжалі ўстановы навукі і культуры, спалены або вывезены ў Германію творы літаратуры і мастацтва. Многія з іх нават праз дзесяцігоддзі не ўдалося аднавіць, знайсці і вярнуць народу, які іх стварыў. Толькі ў Мінску гітлераўцы па-варварску разбурылі універсітэцкі гарадок, будынкі усіх вышэйшых навучальных устаноў, 78 школ і тэхнікумаў, Дзяржфілармоніі і кансерваторыі, 8 кінатэатраў, 25 клубаў. Акупанты разрабавалі бібліятэкі Акадэміі навук, іншых устаноў горада. Звыш паўтара мiльёна кніг бібліятэкі імя Леніна разам з экспанатамі Дзяржаўнай карціннай галерэі яны вывезлі ў Германію. Знішчылі ўсё абсталяванне Вялікага тэатра оперы і балета. Такі след пакінулі вандалы ХХ стагоддзя па ўсёй Беларусі.

Дарагiя сябры!

За час, што прайшоў з той пары, нарадзіліся тры новыя пакаленні людзей. Перамога над германскім фашызмам адыходзіць усё далей у глыб гісторыі. Але значнасць яе для нашай краiны застанецца на вякi. У выніку разгрому фашысцкай Германіі была захавана і замацавана тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, завяршыўся працэс уз'яднання беларускага народа, які пачаўся ў верасні 1939. Былі закладзены асновы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны.

Шмат перажыў беларускi народ у тыя гады. Таму ўсведамленне велічнасці народнага подзвігу, гераічная гісторыя Беларусі маюць першаснае значэнне ў станаўленні нашай незалежнай дзяржавы. Той вопыт даў найбольшы плён у вызначэннi нацыянальнай самасвядомасцi, важнейшых маральных i жыццёвых каштоўнасцей беларускага народа. Адсюль наша непрыманне мiжнароднага манапалiзму i палiтычнага дыктату. Адсюль iмкненне да саюзу з брацкiмi народамi, з якiмi разам прайшлi цяжкiя выпрабаваннi.

Мы ўдзячны ўсім былым савецкім рэспублікам за дапамогу, якая дазволіла нам вырашыць складаныя задачы пасляваеннага гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Братэрская дапамога дазволіла ў кароткi тэрмiн выйсцi з катастрафічна цяжкіх ўмоў жыцця. Адрадзіць народную гаспадарку рэспублікі. Ужо ў канцы 80-х Беларусь у складзе СССР займала лідзіруючыя пазіцыі па многіх эканамічных і сацыяльных паказчыках. Стала важнейшым індустрыяльным рэгіёнам Савецкага Саюза.

Дапамагалі нам усе, дапамагалі і мы ўсім. Як у сям'і. Таму ў нас, беларусаў, так абвострана пачуццё адзінства, неабходнасці яднання. Мы ніколі не жылі за кошт іншых. Беларусь перадавала ў саюзны бюджэт значныя сродкi больш двух мільярдаў даляраў што год. I сёння, як і 57 гадоў таму, мы спадзяёмся на ўласныя сілы, на свой мужны і працалюбівы народ.

Паважаныя суайчыннікі!

Адзінаццаты год ідзе з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. За гэты параўнальна невялікі тэрмін выразна выдзяляюцца два перыяды ў развіцці нашай краіны. Першы - з 1990 па 1995 год. Другі - з 1995 па сёлетні год.

Першы з іх вызначаецца разбуральнымі тэндэнцыямі і пошукам шляхоў развіцця. У пачатку 90-х гадоў амаль напалову скарацілася прамысловая вытворчасць, яшчэ больш знізіліся капіталаўкладанні ў эканоміку. Катастрафічна падаў узровень жыцця народа. На 50 працэнтаў у месяц раслi цэны. Адбывалася хаатычнае скарачэнне, дакладней - разгром Арміі і праваахоўных органаў. Карупцыя і бездзейнасць паралізавалі работу ўлады. Мы фактычна знаходзіліся перад безданню. Як пасля Другой сусветнай вайны.

Так было. I нiхто нам не прапанаваў дапамогу. Мы выстаялi самi. Аб'ядналi намаганнi, сродкi, якія былі. Людзi паверылi, i краiна зрабiла немагчымае - напрацягу больш пяцi гадоў iдзе паступовае развiццё гаспадаркi i ўздым жыццёвага ўзроўню насельнiцтва. Можа не так, як мы ўсе хочам, але паступова мы гэта робім сваімі сіламі.

Гаворачы пра дзяржаўнае будаўнiцтва, трэба адзначыць, што ў першыя гады пасля распаду СССР нельга было разглядаць Беларусь як самастойную дзяржаву, хоць фармальна суверэнітэт і быў аб'яўлены. Спатрэбiлiся дадатковыя намаганнi ўлады i народа, значныя рэсурсы. I ў першую чаргу - мэтанакiраваная, паслядоўная стваральная праца па дзяржаўнаму будаўнiцтву.

Упершыню за шматвекавую гісторыю народа, Беларусь адбылася як незалежная і самастойная дзяржава. Аб гэтым яскрава гаварылася на другiм Усебеларускiм сходзе. Дзякуючы падтрымцы народа, яго спрадвечнай мудрасці і разважлівасці нацыя не толькі адыйшла ад краю бездані, але і ўзнялася з кален, пачала распраўляць плечы.

Мы стварылі эфектыўную ўладу і аптымальную сацыяльна-эканамічную сістэму. Беларускі народ самым дэмакратычным чынам, на рэферэндумах, вызначыў канстытуцыйную будову краіны, узаемаадносіны розных галін улады, вырашыў моўныя пытанні, зацвердзіў дзяржаўныя сімвалы, недвухсэнсоўна выказаўся за саюз з братняй Расіяй.

Сёння можно ўпэўнена сказаць: Беларусь - гэта развітая ў палітычным, эканамічным і сацыяльным плане суверэнная дзяржава. Нашы поспехі абумоўлены тым курсам, які быў абраны беларускім народам на зломе гістарычнага зруху пасля развалу СССР. Мы праводзілі і будзем праводзіць эвалюцыйныя пераўтварэнні ў інтарэсах народа, апiраючыся на сусветныя дасягненнi i свой нацыянальны вопыт. Народ Беларусі выбраў свой уласны шлях развіцця.

Цяпер ужо відавочны вынікі той вялiкай працы па палітычнай стабілізацыі і аднаўленню эканамічнага патэнцыялу рэспублікі, па выхаду з сістэмнага крызісу першай паловы 90-х. Беларусь на працягу апошніх год была і застаецца вядучай краінай СНД па індэксу чалавечага развіцця, які вызначаецца Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Гэта важнейшы паказчык, якi ўлічвае забеспячэнне сацыяльна-эканімічных правоў грамадзян, ўзровень жыцця, адукаванасці, развiццё навукi і аховы здароўя, і многае-многае іншае.

Для нас дэмакратыя - гэта адказнасць перад народам, гэта супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця грамадства і дзяржавы. Чалавек, яго правы, інтарэсы і свабоды займаюць цэнтральнае месца ў нашай Канстытуцыі.

Узаемадзеянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі прынесла свае вынікі. У самыя сціслыя тэрміны мы змаглі кардынальна рэфармаваць заканадаўства. Беларускі парламент стварыў магутную прававую базу, якая забяспечыла сацыяльна-палiтычную стабільнасць. Сумесна з судовай уладай парламентарыі ўнеслі свой значны ўклад у развіццё прававой дзяржаўнасці на Беларусі.

Аналіз станоўчых зрухаў у дынаміцы макраэканамічных працэсаў у 1996-2000 гадах дазваляе зрабіць вывад аб тым, што гэты перыяд у сучаснай гісторыі нашай суверэннай Беларусі з"яўляецца па-сапраўднаму стваральным. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця паслядоўна рэалізуецца і прыносіць добрыя вынікі. Мы не толькі пераадолелі крызіс, але і ў сціслыя тэрміны выйшлі на дакрызісны ўзровень вытворчасці.

Мы ўжо сёння ў стане забяспечыць збалансаванае рашэнне сацыяльна-эканамічных задач у мэтах задавальнення патрэб будучых пакаленняў. Эканамічнае становішча ў краіне набыло новы якасны ўзровень. Наша мадэль развiцця дазваляе захаваць сацыяльныя заваёвы народа і выкарыстоўваць рыначныя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасць да навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Наколькі апраўданай з'яўляецца беларуская мадэль вельмі трапна сказаў наш славуты зямляк, выдатны вучоны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў (цытата): "У Беларусі прымяняецца іменна тая мадэль эканомікі, якая характэрна для развітых краін, - мадэль эканомікі, заснаваная на развіцці і выкарыстанні навукаёмістых галін прамысловасці. Сёння такія прадпрыемствы як "Інтэграл" "Планар" і іншыя - гэта тыя прадпрыемствы, на якія мы ў Расіі арыентуемся для таго, каб падымаць гэты важнейшы напрамак сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу." (канец цытаты)

Сёння мы можам з упэўненасцю сказаць - сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі набыло ўстойлівую і станоўчую дынаміку. І гэта дзякуючы рабочым і працаўнікам вёскі, спецыялістам і кіраўнікам, вучоным і педагогам, медыцынскім работнікам і дзеячам культуры, людзям у пагонах, якія ахоўваюць мірную працу і спакой нашых грамадзян.

Добрую славу ў краіне заваявалі многія працоўныя калектывы. З году ў год высокія вытворчыя паказчыкі на Магілёўскім заводзе "Строммашына", Гомельскім станкабудаўнічым заводзе імя Кірава, у Мінскім будаўнічым трэсце № 1, агракамбінаце "Сноў" Нясвіжскага, калектыўным прадпрыемстве "Кастрычнік" Гродзенскага, калгасе "Прагрэс" Столінскага раёнаў, у Віцебскім адкрытым акцыянерным таварыстве "Веста" і многiх іншых.

Дзяржава высока цэніць сваіх лепшых працаўнікоў, ушаноўвае іх імёны, адзначае ўзнагародамі. Звыш дзевяці тысяч чалавек за апошнія пяць гадоў атрымалі ордэны і медалі, ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Вось і сёння вялікай групе нашых суайчыннікаў былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. За выключныя заслугі перад дзяржавай званне Героя Беларусі прысвоена Аляксандру Іосіфавічу Дубко, Міхаілу Аляксандравічу Карчміту, Віталю Ільічу Крэмко Паўлу Лук'янавічу Марыеву. Давайце ўсе разам падтрымаем гэтых вялікіх людзей Беларусі. (Апладысменты.)

Вельмі слушна пісаў Якуб Колас: "Чалавек толькі тады апраўдвае сваё высокае і слаўнае найменне, калі ён заняты працай, карыснай для грамадства, калі ён пракладвае новыя шляхі ў імя дабрабыту народа".

Дарагія сябры!

На пярэдні план сучаснага жыцця выходзяць пытанні духоўнага развіцця нацыі, росквіту мастацтва і культуры. Хачу заявіць што: дзяржава падтрымлівала і будзе далей падтрымліваць нацыянальную інтэлегенцыю - людзей творчых, якія ствараюць сапраўдныя духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, без чаго немагчыма гарманічнае развіццё нашага грамадства. У аснове нашых сацыяльна-эканамiчных дасягненняў ляжыць iнтэлектуальны патэнцыял беларускага народа. Па асноўных паказчыках развiцця сферы адукацыi Беларусь не саступае, а часам перавышае найбольш развiтыя ў эканамiчным плане краiны. Цяперашнi стан нашай сiстэмы адукацыi, становiшча айчыннай навукi даюць добрую аснову для таго, каб з аптымiзмам глядзець у будучыню. Ужо сёння кожны пяты працоўны мае вышэйшую адукацыю. Захаванне прыёму ў ВНУ i тэхнiкумы на ўзроўнi 2000 года i павялiчэнне набора ў прафтэхвучылішчы дае рэальную магчымасць атрымаць прафесiйную адукацыю кожнаму выпускнiку агульнаадукацыйнай школы. У сваю чаргу краiна атрымлiвае самае адукаванае у нашай гiсторыi маладое пакаленне, здольнае эфектыўна вырашаць задачы дынамiчнага развiцця эканомiкi, навукi і культуры.

Моладзь Беларусі - наш асаблівы клопат. Будучыня дзяржавы. Вядома ж, маладым хочацца жыць лепей. Гэта натуральна. Зноў нагадаю словы нашага класіка Якуба Коласа: "Імкненне да лепшага жыцця ніколі не пакідае чалавека". У нас цудоўныя юнакі і дзяўчаты. Іх таленты ў навуцы, мастацтве, спорце ўзвышаюць краіну, праслаўляюць яе ў свеце. Таму лямант аб тым, што нацыя гіне - проста беспадстаўны. Мы будзем не толькі падтрымліваць моладзь у адпаведнасці з нашымі магчымасцямі, але і ствараць умовы для самарэалізацыі юнакоў і дзяўчат, фарміраванню ў іх пачуцця гаспадароў сваёй зямлі, выхаванню патрыятызму.

Захаванне i ўмацаванне здароўя народа, паляпшэнне медыка-дэмаграфiчнага становiшча, павелiчэнне працягласцi жыцця застануцца важнейшай дзяржаўнай задачай на блiжэйшыя гады. Усе мы ведаем, як цяжка давялося Беларусi з-за найвялікшай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. На пераадоленне наступстваў трагедыі былi кiнуты вялiкiя сродкi, матэрыяльныя i iнтэлектуальныя рэсурсы. Мiнiмiзацыя наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС для Беларусi з'яўляецца важнейшай дзяржаўнай задачай. Асноўная ўвага ў блiжэйшыя гады будзе накiравана на якаснае забеспячэнне медыцынскай дапамогi пацярпелым, прыняцце неабходных мер па сацыяльнай абароне, добраўпарадкаванне забруджаных тэрыторый.

У цэлым сацыяльная палiтыка краiны накiравана на стымуляванне эфектыўнай творчай працы, пастаяннае павышэнне зарплаты. Наша галоўная задача - ў бліжэйшыя гады вывесці краіну на новыя, больш высокія эканамічныя рубяжы, павысіць узровень жыцця людзей. У маі бягучага года на другім Усебеларускім народным сходзе абмеркаваны і прыняты "Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублiкi Беларусь на 2001-2005 гады". Прадугледжваецца рост валавага ўнутранага прадукта рэспублікі за 5 гадоў на адну трэць. Сярэднемесячная зарплата работнікаў народнай гаспадаркі павінна дасягнуць у канцы пяцігодкі ўзроўню, эквівалентнага 250 долараў. Узровень пенсій і стыпендый складзе адпаведна 50 і 30 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты.

Мы падыйшлі да пачатку новага, трэцяга перыяду суверэннага развіцця краіны. Галоўная яго асаблівасць - пераход ад стабілізацыі эканомікі да стварэння новых вытворчых сіл эфектыўнай дзяржавы. Асноўная апора - на навуку, інвестыцыі, навейшыя тэхналогіі і сучасныя метады гаспадарання. Прычым важна адзначыць, што дзейнасць новых вытворчых сіл будзе накіравана на задавальненне жыццёвых запатрабаванняў чалавека. Менавіта інтарэсы народа, а не кучкі алігархаў, з'яўляюцца вызначальнымі ў нашай новай стратэгіі выбранага курса на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.

Паважаныя таварышы!

З'яўляючыся неад'емнай састаўной часткай сусветнай супольнасці краін, Беларусь самастойна праводзіць унутраную і знешнюю палітыку, зыходзячы са свайго погляду на сусветныя працэсы. Пры гэтым Беларусь прытрымліваецца мэтаў і задач, вызначаных у Статуце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, адной з заснавальнікаў якой наша дзяржава з'яўляецца. За сваю паслядоўнасць і прынцыповасць нашу краіну паважаюць у свеце.

Ва ўмовах пашырэння НАТА на Ўсход, узросшай ваенна-палітычнай прысутнасці ЗША ў непасрэднай блізкасці з межамі Беларусі, а таксама наяўнасці прэцэдэнтаў вядзення заходнімі дзяржавамі агрэсіўных ваенных дзеянняў супраць суверэнных дзяржаў, саюз з Расіяй з'яўляецца жыццёва неабходным.

Ствараецца адзіная абарончая прастора, рэгіянальная сістэма калектыўнай бяспекі. Гэта прыярытэтныя стратэгічныя напрамкі беларуска-расійскіх сувязяў. Дадатковая гарантыя нашай незалежнасці і абароненасці ад сучасных пагроз, адстойванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне, больш дынамiчнае развіццё палітычных, эканамічных і іншых адносін з трэцімі краінамі.

Беларусь імкнецца развіваць мірныя, роўныя, устойлівыя і ўзаемавыгадныя адносіны як са сваімі суседзямі, так і з краінамі далёкага замежжа. Важнымі стратэгічнымі напрамкамі знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі з'яўляюцца Кітай, Індыя, дзяржавы Блізкага Ўсходу. Гэтыя дзяржавы таксама, як і мы, ідуць сваім традыцыйным шляхам, не разменьваючыся на міражы глабалізацыі.

Незалежная Беларусь знаходзiцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы. У нас шмат агульных каранёў. I мы прыкладаем неабходныя намаганнi, каб жыць у паразуменнi з усiмi краiнамi ў агульным i ўтульным еўрапейскiм доме.

Дарагiя сябры!

Мы ведаем i паважаем сваю гiсторыю, не адмаўляемся ад устойлiвых традыцый. Мы памятаем аб Полацкім і Тураўскім княствах, Вялікім Княстве Літоўскім, аб беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Мы не выкрэсліваем з памяці Беларусь Савецкую, адкуль мы ўсе з вамі родам. Для нас бясспрэчны гiстарычная веліч і значнасць у развiццi беларускай культуры: і Кiрылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай і Сiмеона Полацкага, Міндоўга і Вітаўта, Францішка Скарына і Міколы Гусоўскага, Кастуся Каліноўскага i Вінцэнта Дуніна-Марцынкевіча, Янкi Купалы і Якуба Коласа, Панцеляймона Панамарэнкi і Кірылы Мазурава, Уладзiмiра Караткевiча i Iвана Шамякiна. Многіх-многіх лругіхх. Словам, усiх славутых сыноў i дачок нашай Беларусi.

Шырокую вядомасць набылі такія знакамітыя беларускiя дзеячы, як дыпламат I.А.Гашкевiч, вучоныя Я.Ф.Карскі, І.І.Насовіч, А.Р.Раманаў, паэты Ф.Багушэвіч, М.Багдановiч i многія іншыя. Нам ёсць кiм ганарыцца на каго раўняцца! У нас багатая гiсторыя i сучаснасць, упэўненая будучыня.

У дзень вызвалення краiны ад фашызму я заяўляю, што мы робім і будзем рабіць усё магчымае для таго, каб неба над нашай Радзімай заўжды было чыстым. Каб ніколі не паўтарыліся трагічныя і горкія дні Вялікай Айчыннай вайны. І я вас завяраю што такого не паўтарыцца.

Паважаныя таварышы!

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы схіляем галовы ў знак светлай памяці герояў. Аддаём даніну павагі ветэранам, усім тым, хто каваў Вялікую Перамогу. Мы будзем берагчы мір і свабоду, так неабходныя для кожнага з нас, у імя моцнай i квiтнеючай Беларусi.

Будучыня нашай краіны патрабуе сёння ад усіх нас настойлівасці, энергіі і самаадданай працы. Я ўпэўнены: нашы сумесныя намаганні дзеля росквіту Бацькаўшчыны будуць узнагароджаны добрай памяццю нашчадкаў - нашых дзяцей і ўнукаў. Фундамент эфектыўнай дзяржавы мы ствараем трывалы і надзейны, таму што любім сваю зямлю, свой працавіты і мудры народ.

Сардэчна вiншую вас, шаноўныя суайчыннiкi, са святам - Днём Незалежнасцi (Днём Рэспублiкi)! Жадаю добрага здароўя, поспехаў у працы i дабрабыту ў вашым жыццi.

Дзякую за ўвагу. (Апладысменты.)

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам