Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Сонечны гадзіннік у в. Ішчаліна


Сонечныя гадзіньнікі – найстаражытнейшыя навуковыя прыборы. Іх выкарыстоўвалі йшчэ за шмат вякоў да н.э. Вядома, што сонечныя гадзіньнікі (па грэцку-гноманы) ўжываліся ў Старажытным Эгіпце[1].

З часоў антычнасьці стваральнікі гэтых прыбораў ужо ведалі як адрэгуляваць іх на неабходную геаграфічную шырату. У жывапісу Адраджэння мы сустракаем “ унівэрсальныя” сонечныя гадзіньнікі ў выглядзе шматграньнікаў, кожны бок якіх адпавядае сваёй геаграфічнай шыраце.

Нягледзячы на тое, што йшчэ ў 12ст. будучы папа Рымскі СільвестрІІ(у той час абат Герберт) вынайшаў мэханічны гадзіньнік[2] , у эпоху Адраджэньня ў Эўропе наступае росквіт вытворчасьці розных сонечных гадзіньнікаў, ад стацыянарных , усталяваных на плошчах гарадоў, у палацах магнатаў, у дварох кляштараў і г.д. , да партатыўных гадзіньнікаў. У гэты час ствараюцца новыя тыпы й новыя канструкцыі інструмэнтаў. Сонечны гадзіньнік робіцца ня толькі прыборам дакладнае мэханікі, але й сапраўдным творам мастацтва.

Самы вялікі ў сьвеце сонечны гадзіньнік збудаваны на пачатку 18ст. у Дэлі (Індыя). Цень ад трохкутняй сцяны , якая мае вышыню 18м. , падае на алічбаваныя мармуровыя дугі з радыюсам каля 6м. Гэты гадзіньнік дзейнічае дагэтуль й адлічвае час з дакладнасьцю да аднае хвіліны[3].

У нашай навуковай літараратуры інфармацыі аб сонечных гадзіньніках амаль што няма. Але вядома, што ў 1736г. у Нясвіжы быў напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіньнікаў розных канструкцыяў[4].

Цікавы сонечны гадзіньнік усталяваны каля Троіцкага касцёлу ў в.Ішчална Шчучынскага р-ну. Касцёл пабудаваны у 1758г. у стылі позьняга барока з цэглы. З паўднёвага боку касцёла знаходзіцца сонечны гадзіньнік .

Ён уяўляе сабою круглы абцясаны пастамэнт з камяню вышынёю каля 1м. і дыямэтрам каля 0,5м. . Двума сталевымі стрыжнямі да яго прымацавана медная круглая пласьціна дыямэтрам 0,3м. Трохкутняя стрэлка на палову зламаная. На пласьціне выгравіраваны : цыфэрблят , прозьвішча майстра (J.Malecki) , месца вырабу(Vilna) , геаграфічная шырата в.Ішчална(54 *41”2’) . Гэты гадзіньнік адносіцца да клясы гарызантальных сонечных гадзіньнікаў з трохкутняю стрэлкаю, верхні кут якой накіраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкі падае на гарызантальны цыфэрблаят , часавыя дзяленьні якога няроўныя між сабою.

Верагодна, што гэты гадзіньнік быў замоўлены да заканчэньня будовы касцёлу .Ён уяўляе сабою цікавы ўзор дакладнае мэханікі, вырабленай у беларускай Вільні у 18ст..

Заўвагі:

[1]Пьер Монтэ. Египет Рамзесов . – М.,1989. – С.42.

[2]Освальд Шпенглер. Закат Европы ч1. – Мн.,1997. – С.19.

[3]Ф.Ю.Зигель. Астрономы наблюдают. – М, 1979.-С.14.

[4]БСЭ Т.III.-С.284. – Мн ., 1979

________________________________________
Надрукавана ў "Cпадчына" №2-2000
Лаўрэш Л.
Круцiкаў У.
Пастухоў В.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам