Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Ліда ў мастацкіх творах


Кацярына Янчэская

Лідчына, як і увогуле Гарадзеншчына. для многіх мастакоў была крыніцай натхненьня і месцам духоўнага сталеньня. Цікавае гістарычнае мінулае, прырода вабілі такіх майстроў пэндзля і алоўка. як I. Пешка, В. Гразноў, В. Дмахоўскі, М. Кулеша, Н. Орда. Ф Рушыц, Я. Драздовіч. Што датычыцца Ліды, то гэтаму спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча. Побач Гародня, Вільня. Наваградак, першая сталіца ВКЛ. Творы прысьвечаныя Лідчыне, сталіся для гэтых мастакоў адной з прыступак уваходжаньня ў еўрапейскую культуру.

Адзін зь першых малюнкаў Лідзкага замка належыць Юзафу Пешку (19.02.1767. Кракаў - 4.9.1831). польска-беларускаму жывапісцу. Ю Пешка - прадстаўнік акадэмічнага класіцызму- асноўнага кірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы 18-га — пачатку 19-га стагоддзя.

Вучыўся Ю. Пешка ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве і з1786 года ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. 3 1793 па 1812 год жыў у Гародні і Менску. Часта на-ведваў Магілёў, Нясьвіж. Ліду, Сьмілавічы, Дукору, Вільню. 3 1812 года жыў у Кракаве, з 1815 года - прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў.

Пісаў алегарычныя і гістарычныя кампазіцыі, партрэгы, пейзажы. У калекцыі пейзажаў Ю. Пешкі 12 малюнкаў Віцебска, 3 - Магілёва. 2 – Гародні, па аднаму Менска, Нясьвіжа, Ліды, Наваградка,Смалян, Лошыцы. Малюнкі выкананы акварэльлю, акрамя гарадзенскіх, зробленых туш’шу, на аркушах паперы 45х70 см.

Маецца малюнак Ліды і ў Міхала Кулешы ( 1795.1800?-1863) Памешчаны ён у альбоме выдадзеным Юзафам Крашэўскім. Вядома. што Міхал Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхочай сям'i У 1821 паступіў у Віленскі ўніверсітэт, дзе лічыўся адным са здольнейшых вучняў. Як найбольш таленавітаму, Я. Рустэм дазволіў яму працаваць у сваёй майстэрні. У гэты ж час Кулеша займаецца ў класе скульптуры пад кіраўніцтвам Казіміра Ельскага. У 1823 г. за ўдзел у таемным таварыстве філарэтаў прыцягнены да адказнасьці. У 1824 — адпушчаны і выязджае ў Пінскі павет, вёска Луно. Пра далейшы лёс зьбераглося мала зьвестак Цікавасьць да гісторыі роднага краю ўзьнікла ў Міхала Кулешы ў час вучобы ў Віленскім універсітэце, дзе ён сябраваў з вядомым беларускім этнографам, паэтам Я Чачотам. Падарожнічаючы па Беларусі і Літве. рабіў шмат замалёвак , пісаў пейзажы. эцюды, на аснове якіх пазьней стварыў гістарычныя кампазіцыі. Мастак меркаваў выдаць серыю альбомаў, якая павінна была складацца з некалькіх дзесяткаў графічных лістоў з выявай найцікавейшых мясьцін Беларусі, Літвы, Валыні. Сярод гэтых прац—выява Лідзкага замка. Нажаль. альбом. выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага - адзіны прыжыццёвы альбом Міхала Кулешы.

У 1844 г. М. Кулеша жыў ў Гародні. Юзаф Крашэўскі называе М. Кулешу лепшым з сучасных летапісцаў, які ў супрацьвагу многім "рамесьнікам" заўмаўся сапраўднай творчай працай. Дзякуючы яму, мы маем магчымасьць бачыць Каложу ў яшчэ непашкоджаным выглядзе .М. Кулеша аўтар гістарычных твораў "Гетман”, "Атака гусараў" і інш з характэрнымі рысамі рамантызму Апошнія гады жыцця правёў у Беластоку, дзе выкладаў малюнак.

Літаграфія краязнаўца, рысавальшчыка, дасьледчыка старажытнай беларускай архітэктуры. матэрыяльнай культуры і мастацтва В Гразнова (?— 27.2.1909 г.) "Выява Лідскага замка 14 ст." захоўваецца ў Эрмііажы. В. Гразноў скончыў Строганаўскае вучылішча (1862) 3 1864 г. жыў у Вільні. выкладаў маляваньне ў гімназіях. Сабраў унікальную калекцыю прадметаў беларускай культуры і побыту, навукова апісаў і замаляваў Барысаглебскую царкву ў Гародні. замак у Лідзе. цэрквы-крэпасьці ў Сынкавічах Зэльвенскага і Мураванцы Шчучынскага раёнаў Пры даследваньні Каложы ў Гародні зьвярнуў увагу на наяў-насьць галасьнікоў у муроўцы царквы і выявіў знакі на цэгле. Многія малюнкі Гразнова сталі ілюстрацыяміда кніг П Бацюшкава ("Беларусь і Літва", 1890 г.), I. Корчынскага ("Старажытная Каложская царква ў імя св. князёў Барыса і Глеба ў Гародні" (1892) і інш. 3 партрэтаў-абразоў другой паловы XVII ст. да нас дайшоў партрэт Афанасія Філіповіча, толькі дзякуючы В. Гразнову, бо арыгінал не зьбярогся.

В. Гразноў замаляваў замак з паўднёва-заходняга боку. Малюнак датуецца першай паловай XIX ст. А. Трусаў лічыць, што найболынай дакладнасьцю вызначаецца менавіта карціна В. Гразнова.

У гэты ж перыяд замак малюе В Дмахоўскі (1807— 1862) "Клодары Ларташ віленскіх ваколіц” называлі яго сучасьнікі. Ураджэнец в. Самішут Ашмянскага павета, ён зьяўляўся мастаком, скультарам, дэкаратарам, паўстанцам. Вучыўся на факультэце літаратуры і вольных мастацтваў, дзе сустрэўся са сваім земляком Юліянам Карчэўскім. 3 універсітэта Дмахоўскага прызвалі ў войска. Магчыма, ён зьяўляўся сябрам адной з таемных студэнцкіх арганізацый, за што і быў "здадзены ў салдаты". У 1831 г ўжо ў чыне падпаручніка XIII уланскага палка ён прыняў удзел у паўстаньні 1830-31 г.г. Пасьля задушэньня паўстаньня быў вымушаны эмі-граваць за мяжу. Пасьля вяртаньня працаваў шмат і напружана. Яго работы на той час былі шырока вядомы ў Беларусі, Летуве і Польшчы У асноўным замалёуваў месцы звязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю А. Міцкевіча. асабістым сябрам якога быў. В. Дмахоускага без перабольшваньня можна лічыць заснавальнікам рэалістычнага пейзажу Аўтар рамантычных пейзажаў "Радзіма", "Замак і вежа ў Троках". "Руіны замка ў Гальшанах", "Замак ў Крэве", "Замак у Лідзе".

Вялікую цікавасьць выклікае і асоба жывапісца, графіка, удзельніка паўстаньня 1863-64 гг. Міхала Эльвіра Андрыёлі. Ён нарадзіўся 2 лістапада 1853 г. у Вільні ў сям'і настаўніка маляваньня, які паходзіў зь Італіі. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у бацькі. У 1855 г. Андрыёлі скончыў гімназію ў Вільні і паехаў у Маскву, дзе паступіў на медыцынскія курсы. Але хутка Міхал перайшоў у маскоўскую школу жывапісу, скульптуры і дойлідства, дзе яго выкладчыкам быў знакаміты беларус Сяргей Заранка. Сваю адукацыю Андрыёлі працягваў затым у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і акадэміі Святога Лукі ў Рыме, дзе лічыўся адным з лепшых вучняў.

Паўстаньне 1863 г. мастак сустрзў ў Вільні. Андрыёлі І ўступіў у атрад Людвіка Нарбута, змагаўся разам з ім на Гарадзеншчыне, быў сьведкам гібелі камандзізра паўстанцаў ля Дубічаў (раней Лідзкі павет), прысьвяціў гэтым падзеям адзін са сваіх вядомых твораў "Сьмерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў". Пасьля разгрому паўстаньня Андрыёлі. здолеўшы зьбегчы з турмы, некаторы час жыў за мяжой — у Лондане, Парыжы і іншых еўрапейскіх гарадах. У 1866 г. як эмісар эміграцыйнага камітэта мастак спрабаваў перайсьці мяжу Расейскай імперыі, але быў схоплены і асуджаны на пакараньне сьмерцю Жорсткі прысуд замянілі высылкай у Вятку, дзе Міхал жыў да 1871 г. У Вятцы М. Э Андырёлі стаў настаўнікам будучых рускіх мастакоў В. і А. Васняцовых. У 1871 г. вярнуўся са ссылкі, але яму было забаронена жыць у родным краі і мастак Андрыёлі спыніўся ў Варшаве, дзе працаваў як графік-ілюстратар і мастак У хуткім часе імя Андрыёлі стала вядомым у Еўропе як імя майстра мастацкай ілюстрацыі. У 1883 г. па запрашэньні фрнцузскай выдавецкай фімы "Фіршін — Дзідо" Адрыёлі выязджаў у Парыж. Фірма планавала выдаць раманы Фенімора Купера,ілюстрацыі да якіх прапанавалі зрабіць мастаку Андрыёлі зрабіў ілюстрацыі да чатырох раманаў знакамітага амерыкан-скага пісьменьніка: "Апошні з магіканаў". "Піянеры". "Прэрыя" і "Містыкп". Ілюстрацыі Андрыёлі карысталіся посьпехам у чытачоў як з-за іх адпаведнасьці літаратурнаму матэрыялу, гак і па мастацкай вартасьці Андырёлі рабіў таксама ілюстрацыі да твораў А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, У Сыракомлі і інш. М. Андырёлі пражыў не вельмі доўгае жыцьцё. Памёр ён ад цяжкай хваробы ва ўзросьце 57 гадоў, у 1893 г.

Нелітасцівы лёс быў і да Напалеона Орды. мастака кампазітара, педагога. пісьменьніка. Нарадзіўся ён пад Янавым у Варацэвічах. у сямы адукаванага шляхціца. Бацька працаваў інжынерам-фартыфікатарам. маці была добрай піяністкай, зь дзяцінства вучыла іграць сына на фяртэпіяна. Орда скончыў Сьвіслацкую гімназію, працягваў вучобу ў Віленскім універсітэце. Орду залічылі на фізіка-матэматычны факультэту 1823г.) Год гэты ўвайшоў у гісторыю навучальнай установы трывожным часам — была ўчынена расправа над таемным студэнцкім таварыствам філаматаў. Але вальналюбства не ўдалося задушыць канчаткова — працягвала існаваць дзейнічаць таемная суполка, студэнг Напалеон Орда таксама аказаўся ў ланцужку са "змоўшчыкамі".Яго выключылі з універсітэта. на параўнаўча невялікі тэрмін (год і тры месяцы) пасадзілі ў турму. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Варацэвічы займауся самаадукацыяй Калі пачалося паўстаньне 1830 г., Орда ўжо служыў у коннай гвардыі Літоўскага корпуса, што амаль цалкам перайшоў на бок інсургентаў. Пасьля паўстаньня ў час ганеньняў на паустанцаў Ордзе ўдалося пазьбегнуць арышту, але ўсё роўна на ім вісела кляймо інсургента — Напалеон Орда вырашае эміграваць у Парыж. У Парыжы Н. Орда наведае майстэрню Жырара (франц. пейзажыст), зь не меншай ахвотай бярэ урокі музыкі і кампазіцыі ў Фрыдэрыка Шапэна Яны разам музыцыравалі ў салоне Жорж Санд, дзе хутчэй за ўсё і пачуў Н. Орду Ферэнц Ліст, якi высока ацаніў талент маладога музыканта. У далёкім Парыжы лёс зьвёў Орду таксама і з Адамам Міцкевічам. Дасягнуўшы высокага майстрства як піяніст, Орда адначасова карыстаўся вядомасьцю і як адзін з лепшых у Парыжы выкладчьікаў музыкі. У 1873 г. у Варшаве выйшла кніга Н. Орды “Граматыка музыкі”, у якой ён абагульніў уласны трыццацігадовы досьвед навучання ігры на фартэпіяне. Орда стаў мастаком вандроўнікам, мастаком-пілігрымам. яшчэ жывучы ў Парыжы, ён рабіў экспедыцыі па Іспаніі, Англіі, Шатландыі, Галандыі, Партугаліі, Скандынаўскіх краінах, прывёз адтуль дзесяткі, сотні архітэктурных пейзажаў. Але ўсё роўна ў душы яго жыла вялікая мара — вярнуцца дамоў, на Бацькаўшчыну. Толькі ў 1856 г. Н. Орда змог вярнуцца на радзіму. Два гады жыў у Гародні, потым ў Пінску, Варанцэвічах. Н. Орда робіць своеасаблівую энцыклапедыю архітэктурных пейзажаў Беларусі. Нягледзячы на ўжо сталы ўзрост, пачынаючы з 1873 г. Орда пасьпеў стварыць 8 серый-альбомаў — усяго 260 лістоў-літаграфій са сваіх архітэктурных пейзажаў. Орда замаляваў і Лідзкі замак, суправадзіўшы літаграфію падрабязнай гістарычнай даведкай: "Вельмі старажытнае мястэчка, руіны замка. пабудаванага вялікім князем літоўскім Гедымінам у 1323 г. У тым замку бывалі вялікія князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык Тут пражываў Тактамыш — хан татарскі .Старастам лідзкім быў Хаджы Прэй — пазьнейшы хан крымскі. Замак разбураны ў вайну са шведамі".

Орда памёр у Варшаве у 1883 г. ва ўзросце 76 г. Было выканана і апошняе пажаданьне Напалеона Орды — яго прах быў перавезены на радзіму ў Янаў і пахаваны ў сямейным склепе. У некралогу на сьмерць Н Орды Адам Плуг пісаў:"... Гэта быў пісьменнік, мастак. музыкант, але перш за ўсё сумленны патрыёт, які вельмі любіў свой край...."

"Вялікая любоў была гэтага чалавека па родная зямлі,- пісаў М. Танк. — Яна раскрывала перад мастаком харство ляснога яе кута і часавую далячынь — стагоддзі айчыннай гісторыі і зьмянлівую загадкавасьць Сусьвету".

Гэтыя радкі пра мастака, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. этнографа. фалькларыста. пісьменніка Язэпа Драздовіча. Ён нарадзіўся ў засьценку турмы Дзісьненскага павета 13 кастрычніка 1888 г.: "Беларускім Леанардада Вінчы" называў яго мастак П. Сергіевіч. Сам жа Драздовіч называў сябе даволі сціпла "аматарам тэарытычнай астраноміі або проста вандроўным мастаком. Яшчэ ў дзяцінстве маці гаварыла Язэпу: " Вучыся і пазнай нябесныя бегі". Сын выканаў яе просьбу ў 1931 г. у Вільні выходзіць кніга Драздовіча “Нябесныя бегі”. У творчасьці Драздовіча пераплецены гісторыя і космасам. Пасьля навучаньня ў Вільні ў акадэміка Трутнева, ён працуе як мастак-ілюстратар, афармляе. напрыклад, кнігу "Курганная кветка" Канстанцыі Буйло. У гэты ж час падоўгу сядзіць ў бібліятэках, вывучаючы працы па геаграфіі. геалогіі, астраноміі, гісторыі культуры. У 1915 годзе Драздовіч серыю сімвалічных малюнкаў і перадае яе ў Пецярбург прафесару Эпімаху Шыпіле. На жаль. з гэтай серыі захавалася толькі некалькі малюнкаў па тэме "Архітэктура на Месяцы", "Ахвярапрынашэнне". Цікавасць Я. Драздовіча да гісторыі, зведання яе таямніц прысутнічае ва ўсёй яго творчасьці. Дыяпазон яго прац: ад замалёвак сярэднявечных замкаў да вобраза легендарнага князя-чарадзея Ўсяслава.

У 1927-1930 г Я.Драздовіч працуе настаўнікам маляваньня ў Наваградзкай гімназіі, яго вучні ўспамінаюць, што ён неяк духоўна прымушаў кожнага працаваць у мастацтве. Ён любіў свой народ, цікваіўся касмалогіяй.

Язэп Драздовіч — фенамен беларускасці... У гэты час Язэп Драздовіч і замалёўвае Мірскі замак, руіны замкаў у Наваградку, Крэве, Лідзе. У 1929 г. выйшаў цэлы альбом "Ліда". "Учора і сёння меў прыемнасць аглядаць велічава прыгожыя муры, як старажытнейшы помнік нашай краёвай беларускай архітэктуры". Язэп Драздовіч адкрыў для беларускага мастацтва таксама і касмічную тэму. Тут можна ўспомнінь такія яго працы, як "Жыцьцё на Марсе". "Жыцьцё на Сатурне”, "Космас", "Панарама месяцовага горада", "Сустрэча вясны на Сатурне". Вельмі цяжкімі матэрыяльна і духоўна былі апошнія гады жыцьця мастака. Пахаваны ён у в. Ліжмены Глыбоцкага раёна.

“Мяне яшчэ пашукаюць", — гаварыў Язэп Драздовіч у апошнія гады свайго жыцьця, вандруючы па вёсках Дісненшчыны. Гэтыя словы можна аднесьці і да іншых беларускіх мастакоў, імёны якіх доўгі час нават не ўспаміналіся, а зараз мы шукаем зьвесткі пра іх творы. але, на жаль, многае з духоўнай спадчыны беларускага народа ўжо беззваротна страчана.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам