Вы здесь:
КУЛЬТУРА И ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Уплыў беларускіх каталікоў на амерыканскае грамадства


Пад націскам энцыклапедыстаў, варожых да езуітаў, а таксама каралеўскіх бурбонскіх двароў Клімент XIV брэвэ ад 21 ліпеня 1773 года забараніў ордэн езуітаў. У паасобных дзяржавах дэкрэт уступаў у сілу з моманту яго абвяшчэння на дадзенай тэрыторыі. Кацярына ІІ супрацьстала абвяшчэнню касацыйнага брэвэ ў Расеі. Так езуіты засталіся ма Беларусі. На момант забароны Таварыства было ў сваім росквіце. На Беларусі тады налічвалася 178 членаў, якія абслугоўвалі калегіі ў Полацку ( фундаваў у 1580г. Сцяпан Батура), Оршы (1618), Дынабургу (1638), Віцебску (1670), Магілеве (1682), Мсціславе (1690) і некалькі дзесяткаў меншых пляцовак, у тым ліку 6 місійных школ. Вестка аб захаванні Таварыства на Беларусі прыцягнула на гэтыя землі шмат езуітаў з Заходняй Еўропы што дало штуршок да развіцця полацкай школы, а ў 1812г. яна атрымала статус Акадэміі.

Наступнік Клімента XIV, Пій VI, зацвердзіў ордэн, захаваны на Беларусі, і дазволіў прымаць кандыдатаў у навіцыят, а Пій VII булай ад 7 жніўня 1814г. аднавіў Таварыства ва ўсім свеце.

Беларусь сталася не толькі зямлёй трывання, але таксама і асяродкам далейшай экспансіі ордэна згодна з жаданнем Хрыста «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19). У 1801г. езуіты адкрылі гімназію ў Санкт-Пецярбургу і атрымалі касцёл св. Кацярыны. Яны адправіліся таксама на тэрыторыі, размешчаныя па-за Цэнтральнай Расеяй. Заклалі пляцоўкі ў Саратаве (1803), Адэсе (1804), Астрахані (1805), на Каўказе ў Маздоку (1805), у Іркуцку (1811) і Томску (1811), адкуль атулялі душпастырскай апекай не толькі Томскую губерню, але штогод аб’язджалі таксама Табольскую, Енісейскую губерні і кіргізскія стэпы.

Першым з беларускіх езуітаў у ЗША патрапіў кс. Норберт Корсак, малады прафесар філасофіі і матэматыкі з Полацка. Спачатку яго накіравалі на місію ў Кітай. Паколькі патрапіць туды было праблематычна, у 1805г. яго адправілі ў штат Мэрылэнд, ЗША, каб ён разгарнуў духоўную апеку над польскімі працоўнымі, якія ў пошуках хлеба выехалі на эміграцыю.

Хутка пасля выезду кс. Корсака генералам ордэна стаў кс. Тадэвуш Бжазоўскі. Ён распачаў планавую акцыю папаўнення Паўночнай Амерыкі святарамі з Беларусі. Для гэтага ён выкарыстаў інтэлектуапьна падрыхтаваныя сілы, якія прыбылі з Заходняй Еўропы. Усяго ў 1805-1820гг. у ЗША прыбыло 13 святароў Таварыства, якія належалі або паходзілі з беларускай правінцыі: 4 французы (П’ер Эпінэт, Фідэль Грывэль, Жан Анры. Жан Мэнэ); 4 беларусы (Францішак Дзеражынскі (нар. у Оршы), Вільгельм Файнэр (нар. у Полацку), Норберт Корсак (нар. у Віцебску). Баніфацы Крукоўскі (з Дынабургу); 2 немцы (Антон Кольман. Максіміян Ранцаў), 2 бельгійцы (Франсуа Малевэ, П’ер Малю) і адзін італьянец (Джавамі Грасі). Дзевяць з іх былі прафесарамі Полацкай Акадэміі (Дзеражымскі, Эпінэт, Файнэр, Грасі, Грывэль, Корсак, Крукоўскі, Мэнэ, Сацкі), тры вучылі ў школах, залежных ад ПолацкайАкадэміі (Малю: Магілеў, Орша, Віцебск; Малевэ: Астрахань; Ранцаў:Санкт-Пецярбург).

Першымі для працы ў ЗША былі прызначаны Анры і Малевэ. Яны прыехалі ў Злучаныя Штаты ў камцы ліпеня 1806г. Працавалі сярод індзейцаў у Ілінойсе і Кентакі.

Ксёндз Анры, француз. які адбыў навіцыят у Дынабургу, пасля курса ангельскай мовы ў Джорджтаўне стаў вандроўным місіянерам сярод каталіцкага насельнщтва, расцярушанага па невялікіх хутарах.

Ксёндз Малевэ, бельгіец, які таксама паступіў у Дынабургу, у Джорджтаўне навучаў ангельскай мове і праводзіў рэкалекцыі ў навакоплі. 31808 г. працаваў у Ньютане і адпраўпяуся з місіямі ў бліжэйшыя сялібы. У 1809г. адкрыў школу ў Фрэдэрык. Таксама вёў місіі ў штатах Мэрылэнд і Вірджынія. Ягоная жыццёвая энергія, нягледзячы на слабое здароўе, дапамагала яму быць вельмі актыўным.

Эльзасец Кольман у Джорджтаўне стаў прафесарам філасофіі і кіраўніком студыяў. На амерыканскую глебу ён перанёс беларускія звычаі. Наведваў католікаў, расцярушаных па штатах Мэрылэнд, Вірджынія і Пэнсільванія. Восенню 1808г. ён быў накіраваны ў Нью-Ёрк, дзе прысвяціў сябе парафіяльнай працы пры касцёле Святога Пятра, кіраваў парафіяльнай школкай для 400 бедакоў. Карыстаўся вялікай пашанаю сярод пратэстантаў. Стаўшы адміністратарам нова-ўзніклай Нью-Ёркскай дыяцэзіі, у 1809г., адчуваючы неабходнасць адкрыцця школы, купіў пляц пад будаўніцтва калегіі, а пры катэдры св.Патрыка заклаў «New York Lіtterary Іnstіtutіon». Таксама адкрыў інтэрнат для моладзі, як каталіцкай, так і пратэстанцкай. У 1820г. перавёўся ў Вашынгтон. Дзякуючы яму там узнік «Gonzaga СоІІеgе» і стаў вядучай навучальнай установай сталіцы. А Эпінэт у Джорджтаўне навучаў французскай мове і лаціне, а таксама выкладаў філасофію.

Пасля старту першых полацкіх езуітаў, якія вызначаліся вялікай актыўнасцю і здольнасцю выконваць даручаную ім справу, амерыканская місія чакала далейшай персанальнай падтрымкі з Беларусі. Аднак у 1807-1809 гг. не прыехаў ніхто, бо дзяржаўныя ўлады не давалі патрэбнага дазволу. Толькі ў два наступныя гады тры езуіты атрымалі дазвол на выезд: у 1810г. выпусцілі Грасі, а ў 1818г. - Ранцава і Малю.

Італьянец Грасі спачатку навучаў італьянскай і французскай мове ў Джорджтаўне, а з 1813г. - матэматыцы. Вучэльню ён узбагаціў фізічнымі і астранамічнымі прыборамі, якія прывёз з сабой. У 1812г. ён стаў рэктарам найстарэйшай каталіцкай вучэльні ў ЗША ў Джорджтаўне. Рэарганізаваўшы студыі, ён убярог каледж ад заняпаду і лічыўся яго другім заснавальнікам. Пры ягоным кіраванні школа атрымала такую славу, што туды пасылалі сваіх сыноў нават кангрэсмены. У 1815г. Кангрэс даў згоду на атрыманне ў капеджах навуковых ступеняў. У 1819г. Грасі апублікаваў у Мілане працу, дзе апісаў стан Касцёла ў ЗША ў першыя гады ХІХ стагоддзя.

Немец Ранцаў уступіў у ордэн 29 лістапада 1808г. будучы святаром. Ён стаў прафесарам нямецкай мовы ў пецярбургскім канвікце. У 1811 г. выехаў у Штаты. Малю працаваў ў Нью-Ёрку і Джорджтаўне.

Указам цара Аляксандра І ад 27 жніўня 1820г. езуіты былі выгманы з Расейскай імперыі. Калі яны пакінулі Беларусь, выезд полацкіх езуітаў у ЗША спыніўся.

© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам