БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА З КРЫЖАНОСЦАМІ Ў XIII–XV СТАГОДДЗЯХ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА З КРЫЖАНОСЦАМІ Ў XIII–XV СТАГОДДЗЯХ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2026-09-02

БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА З КРЫЖАНОСЦАМІ Ў XIII–XV СТАГОДДЗЯХ

На фото: БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА З КРЫЖАНОСЦАМІ Ў XIII–XV СТАГОДДЗЯХ


 

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — дзяржава, якая аб’яднала мноства народаў як славянскіх, так і балцкіх. Яно заклала культурны код некалькіх нацый з самага пачатку свайго існавання. За кропку адліку я бяру каранацыю вялікага князя літоўскага Міндоўга ў 1253 годзе і разглядаю перыяд да XVI стагоддзя, калі спынілі сваё існаванне дзяржавы ордэнцаў, такія як Лівонскі ордэн (1561) і Тэўтонскі ордэн (1525), а таксама закранаю лёс гэтых зямель і іх спадчыннікаў у наступныя часы.

Дзе ж узнікла ВКЛ і чаму з самага пачатку яно ставілася неспрыяльна да крыжакоў?

Афіцыйная дата стварэння ВКЛ, як я ўжо згадваў, звязана з каранацыяй Міндоўга ў Навагрудку менавіта ў 1253 годзе. Але карані гэтага супрацьстаяння сыходзяць глыбей. Крыжакі, якія з’явіліся ў Прыбалтыцы ў XIII стагоддзі, вялі не проста захопніцкія войны, а палітыку гвалтоўнай хрысціянізацыі. Яны сціралі з твару зямлі язычніцкія капішчы, знішчалі мясцовую знаць і ставілі пад пагрозу само існаванне балцкіх і славянскіх плямёнаў (ліваў, жамойтаў, эстаў, бадрычаў, прусаў і іншых). Для ВКЛ барацьба з імі стала барацьбой за выжыванне, за захаванне сваёй веры, традыцый і палітычнай незалежнасці.

Гісторыя Навагрудка да каранацыі Міндоўга

навагрудкак(прымерны)

Першае ўпамінанне пра Навагрудак адносіцца да 1044 года і звязана з паходам Яраслава Мудрага на землі Літвы: «Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород и сделал и» (Сафійскі I летапіс). Зыходзячы з раскопак на гэтых тэрыторыях (XX стагоддзе), можна меркаваць, што тут пражывалі яшчэ ў эпоху неаліту і ранняга бронзавага веку, у V–III тысячагоддзях да н.э. Вялікую ролю ў станаўленні Навагрудка адыграла паселішча, якое ўзнікла на ўзвышшы, што цяпер носіць назву «Малы замак». Сам горад складаўся з дзядзінца (Замкавая гара) і пасада (Малая гара).

 

Да XI стагоддзя Навагрудак заставаўся язычніцкім горадам. Пра гэта сведчаць абрады пахавання — курганы. Хавалі ў большасці на высокіх берагах рэк або ў лесе. Абрадаў было два, возьмем як прыклад месца «Брацянкі»:

Трупаспаленне;

Трупапалажэнне.

Ужо да XII стагоддзя Навагрудак стаў адным з найбагацейшых гарадоў і найважнейшым на Верхнім Панямонні і Чорнай Русі. Гэта кажа пра тое, што горад быў прывабным не толькі для славян, але і для балцкіх плямёнаў, бо ён знаходзіўся на іх стыку, кантралюючы важныя гандлёвыя шляхі.

Вакол каранацыі дагэтуль ідзе мноства спрэчак, асабліва з боку літоўскіх гісторыкаў, якія лічаць, што каранацыя адбылася ў Вільні або Латаве. Аднак Навагрудак меў важную перавагу: у адрозненне ад язычніцкіх зямель, ён быў ужо часткова хрысціянізаваным цэнтрам, што рабіла яго зручнай пляцоўкай для перагавораў з Папам Рымскім. Менавіта Навагрудак стаў галоўным горадам ВКЛ на раннім этапе. Пазней Міндоўг перадасць землі Чорнай Русі (Навагрудак, Гродна, Слонім) сыну Данііла Раманавіча Галіцкага на ўмовах васальнага княжання.

Пасля каранацыі Міндоўг канфліктаваў з жамойтамі з-за нямецкай экспансіі.

Спачатку, пад Дурбэ ў 1260 годзе, ордэнцы былі разбіты. Камандаваў атрадамі пляменнік Міндоўга — Транята. Аднак ужо ў 1261 годзе пад Ліневардэнам жамойты, хоць і атрымалі перамогу, панесли велізарныя страты. Гэтая бітва аслабіла Жамойцію і дазволіла Міндоўгу ўмацаваць свой аўтарытэт, што ў выніку прывяло да прызнання яго каралём Літвы. Пазней, дзякуючы Траняту, ён зможа даць адпор ордэнцам.

Гаворачы пра бітвы Міндоўга, можна вылучыць:

1250 год — пры падтрымцы Галіцка-Валынскага княства было выступленне на землі Літвы, аднак Міндоўг адбіў атакі і захаваў Навагрудак.

1260 год — бітва пад Дурбэ. Нягледзячы на неўдзел сіл Міндоўга, перамога яго пляменніка дала штуршок бурнаму развіццю дзяржавы.

У 1263 годзе першы і апошні кароль Літвы быў забіты Доўмантам і яго прыхільнікамі. Паводле летапіснага падання, забойства было звязана з тым, што Міндоўг забраў жонку Доўманта, пакуль той быў у паходзе. Доўмант сустрэў Міндоўга пад Бранскам і нанёс смяротны ўдар.

У цэлым, Міндоўг пакінуў дзяржаву з велізарным патэнцыялам у развіцці балта-славянскага свету.

Пазней, пры кіраванні Віценя і Гедзіміна, Вялікае Княства перажывала сваё ўзвышэнне. Яно масава рухалася па карце, прыводзячы свае межы да тых, якія мы ведаем па эпосе Вітаўта.

Хацелася б вылучыць вялікага князя літоўскага Віценя (1295–1316). Ён вёў барацьбу не толькі мячом, але і пяром. Напрыклад, у 1297 годзе ён заключыў саюзны дагавор з Рыгай, што дазволіла стварыць супрацьвагу Лівонскаму ордэну ў гандлі і палітыцы. У 1298–1313 гадах адбываліся паходы, яны нанеслі ўдар з двух бакоў, страты былі вялікія. Віцень пабудаваў сістэму абароны і дыпламатыі. Адным з яго галоўных дасягненняў было далучэнне Полацкага княства да складу ВКЛ.

Гэтае ўмацаванне працягнуў Гедзімін (1316–1341), заснавальнік дынастыі, які перанёс сталіцу ў Вільню і значна пашырыў межы княства на поўдзень і ўсход, уключаючы ў сябе рускія землі. Яго сын Альгерд (1345–1377) працягнуў гэтую палітыку і нанёс сокрушальны ўдар па Залатой Ардзе ў бітве на Сіняй Вадзе (1362), але галоўнай яго мэтай на захадзе заставалося стрымліванне крыжакоў, якія здзяйснялі штогадовыя набегі. Фарміраванне Тэўтонскага ордэна адбылося ў выніку крыжовага паходу 1190 года, калі ў Акре была заснавана шпітальная ўстанова нямецкімі рыцарамі. Першапачаткова гэта быў прытулак для нямецкіх пілігрымаў, але вельмі хутка ён трансфармаваўся ў ваенна-манаскі ордэн. У 1196 годзе Папа Цэлесцін III прызнаў ордэн, а ў 1199 годзе Інакенцій III зацвердзіў яго статут, які спалучаў у сабе элементы бенедыктынскага манаскага статуту і строгія правілы рыцарскіх ордэнаў.

Асноўная дзейнасць ордэна — ваенна-місіянерская экспансія, паляванне на «паганскіх няверных» і навяртанне язычнікаў у хрысціянства сілай мяча.

Ордэн змог дасягнуць свайго росквіту дзякуючы:

аграсіўнай палітыцы — з самага пачатку ён прытрымліваўся прынцыпу: «забраць і спаліць у нявернага»;

сацыяльнаму ладу — ордэн абапіраўся на нямецкае дваранства, якое бачыла ў ім інструмент узбагачэння;

эканоміцы — ордэн актыўна захопліваў новыя землі, будаваў феадальныя парадкі і развіваў гандаль на захопленых тэрыторыях;

цэнтралізацыі кіравання — жорсткая іерархія і дысцыпліна рабілі ордэн эфектыўнай ваеннай машынай.

Ордэн актыўна захопліваў землі Прусіі і знішчаў або прымушаў да падпарадкавання мясцовае насельніцтва — прусаў. Штуршком да маштабнай экспансіі паслужыла була Папы Ганорыя III, якая абвясціла крыжовы паход супраць язычнікаў. Скарыстаўшыся запрашэннем польскага князя Конрада Мазавецкага, які хацеў абараніць свае землі ад прусаў, ордэн у 1231 годзе перайшоў раку Віслу і заснаваў крэпасць Торн (Торунь), якая дала пачатак гораду. У 1255 годзе быў заснаваны Кёнігсберг.

Гэта былі не адзіныя сутыкненні з Польшчай: ордэн ладзіў мноства набегаў на польскія землі. Адзін з самых сумна вядомых — напад на Гданьск у 1308 годзе, пры якім было знішчана амаль усё польскае насельніцтва горада. Гэты захоп надоўга сапсаваў адносіны паміж Польшчай і ордэнам.

Па-за Прыбалтыкай ордэн таксама меў уладанні на Святой Зямлі. У 1220 годзе ён набыў частку Верхняй Галілеі і пабудаваў крэпасць Монфор, аднак у 1271 годзе яна была ўзята мамлюкамі, і ордэн канчаткова страціў свае пазіцыі ў Палесціне.

Паступова ўся Прусія ўвайшла ў склад ордэнскай дзяржавы, а ў 1309 годзе сталіцай стаў Марыенбург (сучасны Мальбарк у Польшчы). Аднак, нягледзячы на магутнасць, у XIII стагоддзі ордэн церпіць шэраг сур'ёзных паражэнняў, якія паказалі, што ён не ўсемагутны:

1236 год — бітва пад Шаўлямі (Шаўляй), дзе войскі жамойтаў і земгалаў разграмілі Ордэн мечаносцаў, які пазней стаў часткай Тэўтонскага ордэна;

1240 год — Лядове пабоішча, у якім наўгародскі князь Аляксандр Неўскі разбіў нямецкіх рыцараў;

1260 год — бітва пад Дурбэ, дзе аб'яднаныя сілы жамойтаў і куршаў нанеслі цяжкае паражэнне ордэну (гэту перамогу, як мы памятаем, атрымаў пляменнік Міндоўга — Транята).

У XIV стагоддзі ордэн пераарыентаваў сваю агрэсію галоўным чынам супраць Вялікага Княства Літоўскага. За гэты век ён здзейсніў больш за сто ваенных паходаў (так званых «рэйзаў») на землі Літвы, спусташаючы Жамойцію, Аўкштайцію і іншыя вобласці. Таксама ў 1268 годзе адбылася бітва пры Ракаворы, дзе ордэн разам з датчанамі выступіў супраць рускага войска. Вынік гэтай бітвы застаецца дыскусійным, але большасць крыніц схіляюцца да таго, што рускія войскі не саступілі поле бою. Пачатак

Лівонскі ордэн утварыўся пасля паражэння Ордэна мечаносцаў у бітве пры Саўле (Шаўляі), дзе войска жамойтаў і земгалаў разграміла праціўніка.

Прычына канфлікту

Канфлікт пачаўся з крыжовага паходу, абвешчанага Папам Рымскім Грыгорыем IX. Сам магістр мечаносцаў Фольквін фон Наўмбург не надта падтрымліваў гэтую ідэю, бо Лівонія была моцна аслабленая з-за ўнутраных спрэчак паміж духавенствам і рыцарамі, а таксама з-за няўдалай знешняй палітыкі, пабудаванай на сумнеўных дагаворах.

Бітва пры Саўле (1236)

У 1236 годзе адбылася бітва пры Саўле. На дабраахвотную дапамогу прыйшлі сілы з Пскова — каля 200 чалавек. Таксама ў войску былі лівы, эсты, латгалы і наўгародцы. Агулам, паводле падлікаў гісторыкаў, армія сабрала каля 3200 чалавек. Камандаваць палкамі лівонцаў вымушаны быў Фольквін фон Наўмбург, магістр мечаносцаў.

Войска язычнікаў узначалілі жамойцкія князі Вікінт і Эрдзівіл (яны згадваюцца ў 1219 годзе). Паводле адной з версій, магчыма, што іх падтрымліваў легендарны Рынгольд, якога часам называюць сынам навагрудскага князя і нават бацькам Міндоўга, але гэтая постаць застаецца хутчэй легендарнай, чым дакументальна пацверджанай.

Дакладнае месца бітвы невядомае — мяркуецца, што яно знаходзілася каля Шаўляя (сучасная Літва) або Вецсаўле (сучасная Латвія). Бітва адбылася на балоцістай мясцовасці, дзе цяжкая рыцарская конніца цалкам страціла здольнасць манеўраваць і была абстраляная дроцікамі.

Што да пскоўскіх добраахвотнікаў, існуюць дзве версіі:

Яны засталіся і загінулі разам з асноўным войскам (напрыклад, 180 з 200 пскавічоў).

Яны ўцяклі, калі зразумелі, што выратавацца ўжо немагчыма.

Наступствы

Вынікам бітвы сталі велізарныя страты: паводле падлікаў, загінулі 48 рыцараў і каля 2000 ратнікаў. Услед за гэтым па ўсіх правінцыях ордэна ўзняліся паўстанні — куршы, земгалы, селы пачалі змагацца супраць крыжакоў.

Ордэн быў вымушаны аб'яднацца з Тэўтонскім ордэнам, але для гэтага трэба было атрымаць згоду дацкага караля Вальдэмара II. Адбыліся перамовы паміж Папам Рымскім і дацкім каралём, у якіх непасрэдна ўдзельнічаў Генрых фон Зальцэ — магістр Тэўтонскага ордэна. У выніку перамоў 7 чэрвеня 1238 года быў падпісаны дагавор у Стенсбі. Так з'явілася Лівонскае гросмайстэрства Тэўтонскага ордэна, а дагавор замацаваў саюз ордэнаў і Даніі, падкрэсліваючы значэнне Лівонскага ордэна як галоўнай сілы ва Усходняй Прыбалтыцы.

Уладкаванне ордэна

Членамі ордэна былі:

«браты-рыцары» (ваяры),

«браты-святары» (духавенства),

«браты-слугі» (зброяносцы і рамеснікі).

Асноўныя падзеі і справы

У 1240-я гады Лівонскі ордэн масава падаўляў паўстанні эстаў і куршаў. Аднак галоўныя сілы былі скіраваны не на ўсход, а на паўднёвы захад — супраць прусаў, якіх падтрымлівала Літва. У той час кіраўніком як тэўтонскага, так і лівонскага ордэнаў стаў Герман фон Балк.

Тэўтонскі ордэн вёў дыпламатыю з Ноўгарадам, каб атрымаць звесткі пра магчымыя ваенныя канфлікты і паспрабаваць іх прадухіліць. Існуе слаба пацверджаная версія, што яны маглі прасіць наўгародскага князя аб дапамозе ў барацьбе з Літвой.

У 1240–1242 гадах адбываліся паходы на рускія землі (маецца на ўвазе Наўгародчына). Хутчэй за ўсё, гэтыя напады былі выкліканы чуткамі пра тое, што Батый поўнасцю аслабіў і раззброіў гэтыя тэрыторыі.

Аднак у 1242 годзе, падчас Лядавога пабоішча, абодва ордэны пацярпелі паражэнне (гэта ўжо згадвалася ў частцы пра Тэўтонскі ордэн).

У 1260 годзе ордэн атрымаў разгромнае паражэнне ад літоўцаў (згадвалася ў частцы пра ВКЛ). У 1268 годзе зноў пацярпеў паражэнне. У 1275 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі даў ордэну прывілей вершыць суд у Рызе.

У 1330, 1332 і 1333 гадах адбываліся паходы на Жамойць, а таксама ў 1333 годзе — на землі Полацка. У 1336 годзе быў зроблены паход на крэпасць Пулен, дзе знаходзіліся 200 «вялікіх асоб». Жыхары крэпасці, каб не здацца, спалілі сябе ў агні, не прыняўшы «нізкага лёсу». У 1340 годзе — яшчэ адзін няўдалы паход на Жамойць.

У 1346 годзе былі набыты тэрыторыі Эстляндскага герцагства (сучасная тэрыторыя Таліна). У 1398 годзе быў падпісаны Салінскі дагавор аб саюзнай барацьбе з ВКЛ супраць Пскова і Ноўгарада. У 1406 годзе пачалася трохгадовая вайна з пскавічамі, пасля якой ордэн перастаў хадзіць на пскоўскія землі.

Галоўны ўдар

У 1410 годзе адбылася Грунвальдская бітва, у якой ордэн пацярпеў цяжкае паражэнне, што паклала пачатак яго заняпаду. У 1435 годзе, пасля няўдалай кампаніі падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ, была абвешчана Лівонская канфедэрацыя.

Так некалі незалежны, а пазней васальны ордэн страціў сваю былую моц. Галоўнай прычынай яго падзення стала менавіта Грунвальдская бітва — як і для Тэўтонскага ордэна.

Каментар аўтара

Папа Рымскі Грыгорый IX пачаў гэтую вайну, каб абараніць новаахрышчаных фінаў і прадухіліць іх каланізацыю з боку язычнікаў. Але, як паказалі падзеі, гэты крок прывёў да зваротнага эфекту: ордэны былі аслаблены, а Лівонія страціла сваю самастойнасць.

Крыніцы

Інфлянты // Вялікая савецкая энцыклапедыя : [у 30 т.] / гал. рэд. А. М. Прахараў. — 3-е выд. — М. : Савецкая энцыклапедыя, 1969—1978.

Форстэн Г. Лівонія // Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона : у 86 т. (82 т. і 4 дад.). — СПб., 1890—1907.

Пашута В. Утварэнне Літоўскай дзяржавы.

Насевіч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-я — 1250-я гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.

Мікола Ермаловіч // Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд. — С. 34–37.

ПСРЛ. — Т. 32. — С. 41–42.

Бітва пад Дурбе (1260) Гэта была адна з першых буйных перамог літоўскіх плямёнаў над крыжаносцамі. Войска жамойтаў на чале з Транятам разбіла Лівонскі ордэн. Бітва на рацэ Стрэва (1348) Гэта адна з самых крывавых і малавядомых бітваў XIV стагоддзя. На жаль, дакладных звестак пра яе захавалася мала.

Камандаванне літоўскімі войскамі ўзначальвалі Альгерд і Кейстут — магутныя князі ВКЛ. Сілы Тэўтонскага ордэна вёў Вінрых фон Кніпродэ.

Бітва скончылася паражэннем для Вялікага Княства Літоўскага. Хронікі згадваюць, што бітва была жорсткай — загінулі браты Альгерда Монтвід і Нарымонт.

Лічбы стратаў моцна адрозніваюцца:

Ян Длугаш паведамляе пра 22 тысячы забітых.

Іаан Вітадуран — пра 40 тысяч.

Аднак крыжакі не змаглі скарыстацца перамогай, бо адразу пасля бітвы ў іх войску пачалася эпідэмія чумы. Бітва пад Меднікамі (1370) Пра гэта сутыкненне мы ведаем яшчэ менш. Вядома, што супрацьстаялі войскі крыжакоў і жамойтаў-язычнікаў.

З боку ордэна выступаў атрад самбійцаў і 40 рыцараў з Мемеля.

Гэта была невялікая, але сімвалічная перамога жамойтаў, якая паказала, што нават малыя сілы могуць даць адпор, калі змагаюцца за сваю зямлю.

Унутраная барацьба ў ВКЛ і ўмяшанне ордэна (1390–1392) Гэты перыяд — найбольш складаны і паказальны. Крыжакі ўмела карысталіся канфліктамі паміж літоўскімі князямі.

Прычыны ўмяшання: Узмацненне Польшчы і Літвы непакоіла ордэн.

Крыжакі бачылі ў ВКЛ галоўную перашкоду для пашырэння.

Яны падтрымалі Вітаўта ў барацьбе супраць Ягайлы, спадзеючыся, што ён аддасць ім Жамойць.

Аблога Вільні (1392) Сілы крыжакоў разам з атрадамі Вітаўта аблажылі Вільню. Горад не быў узяты, але разбурэнні былі значныя.

Таксама крыжакі дапамагалі Вітаўту ў аблозе Трокаў — аднаго з галоўных цэнтраў ВКЛ.

Вынікі для ВКЛ: Паўночныя землі былі спустошаны.

Эканоміка ВКЛ моцна пацярпела.

Вітаўт не атрымаў поўнай улады.

Остравскі дагавор (1392) Паводле гэтага пагаднення Вітаўт фактычна станавіўся кіраўніком ВКЛ. Але Ягайла заставаўся вярхоўным князем. Улада Вітаўта была рэальнай, але не поўнасцю незалежнай.

Каментар аўтара Крыжакі актыўна выкарыстоўвалі сітуацыю: яны абяцалі Вітаўту ваенную дапамогу, каб атрымаць Жамойць. Гэта быў абмен: зброя і людзі — на землі «паганых». Кёнігсбергскі дагавор (1390) замацаваў гэтыя дамоўленасці.

Аднак ні Вітаўт, ні Ягайла не збіраліся цалкам выконваць умовы. Гэта была гульня, у якой кожны стараўся перахітрыць іншага. Грунвальдская бітва (1410) Уводзіны Грунвальдская бітва стала кульмінацыяй шматвяковага супрацьстаяння паміж Вялікім Княствам Літоўскім, Польшчай і Тэўтонскім ордэнам. Гэта была не проста адна бітва — гэта быў вырашальны ўдар, які змяніў расклад сіл ва Усходняй Еўропе.

Чаму ж менавіта гэтая бітва стала паваротным пунктам? І чаму Ордэн, які стагоддзямі трымаў у страху суседзяў, быў разгромлены за адзін дзень?

Прычыны бітвы Асноўнай прычынай была доўгая барацьба паміж Тэўтонскім ордэнам і яго ўсходнімі суседзямі — Польшчай і Літвой — за кантроль над землямі ў Прыбалтыцы, Жамойцяй і Памераніяй.

Ордэн імкнуўся:

пашырыць свае ўладанні,

распаўсюдзіць каталіцызм на язычніцкія землі.

Гэта супярэчыла інтарэсам Польска-Літоўскай уніі, якая:

хацела вярнуць страчаныя тэрыторыі,

забяспечыць бяспеку сваіх межаў.

Такім чынам, канфлікт быў непазбежны. Абодва бакі рыхтаваліся да вырашальнага сутыкнення.

Ход бітвы Бітва пачалася пасля поўдня.

Пачатак — Тэўтонцы першыя прымянілі артылерыю, але без асаблівага поспеху. Затым у атаку пайшлі літоўска-татарскія войскі на правым флангу саюзнікаў.

Адыход Вітаўта — Пасля жорсткага бою літоўская конніца пад камандаваннем Вітаўта пачала адступленне. Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца:

адны лічаць гэта тактычным манеўрам для выманьвання тэўтонскіх сіл,

другія — рэальным уцёкам часткі войска.

Гэты крок прывёў да дэзарганізацыі левага фланга Ордэна.

Польская атака — Тым часам на левым флангу польскія войскі пад камандаваннем Ягайлы вытрымлівалі магутныя атакі тэўтонцаў, у тым ліку контратакі вялікага магістра.

Контратака Вітаўта — Вітаўт, сабраўшы частку сваіх войскаў, вярнуўся ў бой і ўдарыў у фланг і тыл тэўтонцам, якія былі занятыя пераследам або боем з палякамі.

Акружэнне і разгром — Тэўтонскія войскі апынуліся акружанымі і разбітымі. Вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген загінуў у баі, спрабуючы ўзначаліць прарыў.

Ян Матейко. «Грюнвальдская битва», 1878 г.

Вынікі і значэнне Сакрушальнае паражэнне Ордэна — Тэўтонскі ордэн панёс катастрафічныя страты. Загінула або было ўзята ў палон большая частка вышэйшага камандавання і значная колькасць рыцараў. Ордэн страціў сваю ваенную моц і палітычны ўплыў.

Умацаванне Польска-Літоўскай уніі — Перамога значна ўмацавала пазіцыі Польшчы і Літвы ў рэгіёне, паказаўшы эфектыўнасць іх саюза.

Першы Торуньскі мір (1411) — Паводле яго Ордэн страціў Жамойць і частку Добжынскай зямлі. Хаця тэрытарыяльныя набыткі былі не такімі вялікімі, як можна было б меркаваць па такой перамозе, Ордэну прыйшлося выплаціць велізарную кантрыбуцыю.

Доўгатэрміновыя наступствы — Грунвальдская бітва стала паваротным момантам у гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яна паклала канец экспансіі Тэўтонскага ордэна на ўсход і пазначыла пачатак яго заняпаду як магутнай ваенна-палітычнай сілы. Польска-Літоўская дзяржава стала дамінуючай сілай у рэгіёне.

каментар:Пасля Грунвальдскай бітвы ордэнцы так і не змаглі аднавіцца, праіснаваўшы да XVI стагоддзя. У гэтым сутыкненні двух светаў пераможцам выйшла Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Заключэнне

Такім чынам, барацьба ВКЛ з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі доўжылася амаль тры стагоддзі — ад каранацыі Міндоўга ў 1253 годзе да знікнення ордэнскіх дзяржаў у XVI стагоддзі (Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны ў 1525 годзе, Лівонскі скасаваны ў 1561 годзе). Гэта супрацьстаянне вызначыла геапалітычны ландшафт Усходняй Еўропы: ВКЛ замацавалася як самастойная магутная дзяржава, Польшча ўмацавала саюз з Літвой, а крыжацкая экспансія на ўсход была спынена назаўжды. Галоўным вынікам стала не проста ваенная перамога, а перамога мадэлі дзяржавы, пабудаванай на талерантнасці і дыпламатыі, над мадэллю, заснаванай на гвалтоўнай хрысціянізацыі і ваеннай дысцыпліне.

.

 

 

крыницы: Багадзяж, М. Сыны зямлі беларускай : гіст. аповесці / Мікола Багадзяж. – Мінск : Народная асвета, 2002. – 94, [2] с. Масленицына, И. А., & Богодзяж, Н. К. (2019). Давыд Городенский Масляніцына, І. А., & Багадзяж, М. К. (2010). Беларусь далетапісная: гістарычныя нарысы. Масленицына, И. А., & Богодзяж, Н. К. (2009). Святой благоверный Довмонт (Тимофей) Князь Флоря, Б. Н. Грюнвальдская битва [Электронны рэсурс] / Б. Н. Флоря. – Дэп. у БЦБ 25.08.2018. – Нумар дэпанавання: BY-1535198279 Внешняя политика ВКЛ [Электронны рэсурс] / Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY. – Дэп. у БЦБ 09.03.2020. – Нумар дэпанавання: BY-1583763128 Хроника Быховца / пер. Н. Н. Улащика. – М. : Наука, 1966. – Электрон. версія.

 


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА З КРЫЖАНОСЦАМІ Ў XIII–XV СТАГОДДЗЯХ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.