Рамуальд Траўгут

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Рамуальд Траўгут. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-20
Источник: https://svisgaz.by/news/culture/1175-zmagar-za-svabodu.html

 

Змагар за свабоду

16 студзеня, альбо 28 студзеня па старым стылі, 1826 года ў маёнтку Шастакова Пружанскага павета Гродзенскай губерні нарадзіўся Рамуальд Траўгут — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў. Бацька Рамуальда быў незаможным шляхцічам (уласнасці на зямлю не меў). З абяднелага роду Блоцкіх паходзіла і маці Рамуальда — Алаіза. Хлопчыку было ўсяго два гадкі, калі памерла маці. Яго выхавальніцай стала бабка — Юстына Блоцкая. У дзесяцігадовым узросце Рамуальд паступіў у Свіслацкую гімназію — адну з лепшых у тыя часы сярэдніх навучальных устаноў Гродзенскай губерні.

У 1842 годзе Траўгут закончыў з сярэбраным медалём гімназію і вырашыў стаць ваенным інжынерам. Аднак паступіць у інжынерную акадэмію ў Пецярбургу ён не змог.

Васямнаццацігадовы юнак пайшоў служыць юнкерам у трэці сапёрны батальён, які знаходзіўся на пастаянных кватэрах у мястэчку Жэлехаў (вярстах васьмідзесяці ад Варшавы).

Першае воінскае званне (прапаршчык) Траўгут атрымаў вясной 1848 года. А праз год батальён у складзе дзеючай арміі быў накіраваны на падаўленне венгерскай рэвалюцыі... Пасля яе пачаліся нялёгкія месяцы гарнізоннай службы ў Жэлехаве.

У канцы 1853 года батальён выступіў на тэатр ваенных дзеянняў у Дунайскім княстве, а ўжо ў сакавіку 1854 года паручык Траўгут узводзіў пад абстрэлам туркаў пазіцыі батарэй і пераправы на Дунаі, пасля ўдзельнічаў у няўдалай аблозе Сілістрыі і адступленні. Усходняя вайна перарасла ў Крымскую вайну.

Лёс быў літасцівы да Рамуальда Траўгута, і ён уцалеў у віхуры баёў на самых небяспечных участках севастопальскіх умацаванняў.

Змагар за свабодуУ ліпені 1862 года ў чыне падпалкоўніка Траўгут выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў наследаваным ад родзічаў маёнтку Вострыў Кобрынскага павета. Жыццё ў маленькай палескай вёсцы цякло спакойна і павольна. Але хутка і сюды данеслася вестка: за Бугам — паўстанне!

Першыя атрады ў Гродзенскай губерні пачалі стварацца толькі ў сакавіку-красавіку 1863 года. Да Траўгута звярнуліся з просьбай, каб ён прыняў камандаванне паўстанцкім атрадам Кобрынскага павета. Разумеючы, што атрымаць перамогу ў барацьбе са шматлікай царскай арміяй будзе вельмі цяжка, Траўгут усё ж не стаў доўга раздумваць.

У глухіх лясах паблізу Антопаля ўзнік паўстанцкі лагер. Атрад налічваў усяго 160 чалавек і складаўся са шляхты, чыноўнікаў, невялікай колькасці памешчыцкіх служачых і сялян.

Траўгут, які прыняў паўстанцкі псеўданім «Кракаўскі», пачаў узмоцненую падрыхтоўку атрада. За два тыдні з людзей, якія ніколі не трымалі зброі, ён зрабіў вопытных салдат.

Неаднаразова атраду Траўгута даводзілася адбіваць атакі царскіх войскаў. Ва ўсіх баях сілы праціўніка значна пераўзыходзілі сілы атрада Траўгута. І 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1863 года пасля шэрагу няроўных баёў Траўгут распусціў зусім знясілены атрад і аддаў загад невялікімі групамі прабірацца ў Берасцейскі і Кобрынскі паветы, далучацца да тых атрадаў, што там знаходзіліся. А самога яго, раненага і цяжка хворага, байцы пакінулі ў маёнтку Людвінава. Там яго лячыла, даглядала жонка ўладальніка маёнтка. Пройдзе некалькі дзесяцігоддзяў, і ўвесь свет пазнае яе як польскую пісьменніцу Элізу Ажэшка. У час паўстання яна была сувязной партызанскага атрада Траўгута. Дапамагала медыкаментамі, харчаваннем. Два тыдні правёў Траўгут у Людвінаве, а потым, рызыкуючы жыццём, адважная жанчына адвезла яго ў сваёй карэце да мяжы Каралеўства Польскага.

Траўгут з групай у 20 чалавек адправіўся за Буг. 2 (14) жніўня нацыянальны паўстанцкі ўрад прысвоіў яму званне генерала. У жніўні Траўгут быў накіраваны ў Парыж, а з 17 (29) кастрычніка ўзначаліў нацыянальны ўрад і ажыццяўляў кіраўніцтва паўстаннем. Траўгут спрабаваў правесці ў жыццё дэкрэт урада аб перадачы зямлі сялянам. Але рэвалюцыйныя пераўтварэнні прыйшлі занадта позна. Царскі ўрад паспеў увесці ў Польшчу значныя ваенныя сілы і падавіць паўстанне.

Вясной 1864 года па даносу здрадніка Траўгут быў арыштаваны. Пасля нядоўгага следства ваенны суд вынес яму і яго сябрам прыгавор аб смяротным пакаранні. 24 ліпеня (5 жніўня) 1864 года ён быў павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

Але імя мужнага змагара ўлады не змаглі выкрэсліць з гісторыі. У 1928 годзе ў Свіслачы на ахвяраванні насельніцтва быў адкрыты помнік Траўгуту. Рабілі яго тутэйшыя майстры.

Бронзавую таблічку суправаджаў надпіс: «Рамуальду Траўгуту — землякі. 1928 г.» Праз 11 гадоў, калі Свіслач вызваляла Чырвоная Армія, помнік амаль разбурылі. Захаваўся толькі пяцімятровы пастамент. У 1989 годзе група гродзенскіх рэстаўратараў на чале з А. С. Анціпіным аднавіла помнік па архіўных матэрыялах.

Алена КЕДЗІК


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Рамуальд Траўгут

Источник: https://svisgaz.by/news/culture/1175-zmagar-za-svabodu.html

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.