БЕЛАРУСЬ (последнее)
Гарадзенска-Троцкая унія 1432-33
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

Гарадзенска-Троцкая унія 1432-33, дзяржаўны саюз ВКЛ i Польшчы. Са смерцю вял. князя ВКЛ Вітаўта i абраннем на трон ВКЛ Свідрыгайлы (1430) без захавання ўмоў Гарадзельскайуніі 1413 унія паміж ВКЛ i Польшчай распалася. Каб яе аднавіць, кароль польскі Уладзі-слаўІІ (Ягайла) i польскія паны аказалі падтрымку Жыгімонту Кейстутавічу, прыхільнікі якога абвясцілі яго ў 1432 новым вял. княземлітоўскім. 15.10.1432 у Гародні паміжЖыгімонтам i яго прыхіль-нікамі заднагобокуі 7 польскімі панамі на чале з кракаўскім біскупам Збігневам Алясніцкім падпісаны акт дзярж. уніі. Новая унія паўтарала асн. ўмовы Вілен-ска-Радамскай уніі 1401. Жыгімонт аба-вязваўся трымаць ВКЛ на тых жа ўмовах, што i Вітаўт (з тытулам вял. князя, пад-началенага польскаму каралю) i гаранта-ваў, што вял. княства пасля яго смерці пяройдзе да польскага караля i Кароны. У гэтым выпадку абвяшчалася магчы-масць выбару новага вял. князя літоў-скага, але зноў толькі з удзелам палякаў i часова. Больш дакладна вызначаны адносіны вял. князя да польскага караля: ён названы найвышэйшым князем Літвы, панам i старэйшым братам, г.зн. сеньёрам. Падолле было павінна цалкам належаць Кароне Польскай. Жыгімонт атрымліваў Валынь, але не як частку ВКЛ, a як асобнае пажыццёвае ўладанне (як яе трымаў Вітаўт). Спрэчныя валынскія воласці з замкамі Ратна, Ветлы, Лапацін, Гарадло далучаліся да Польшчы. У асабісты ўдзел Жыгімонт атрымаў спадчыну бацькі — Троцкае княства. Ён браў абавязак дапамагаць Польшчы ў барацьбе супраць крыжакоў, тым самым скасоўвалася перамір'е з крыжакамі, заключанае Свідрыгайлам у Скірстымонеў 1431 i 1432. Жыгімонт абавязваўся, што ані ён, ані яго наступнік не будзе прэтэндаваць на каралеўскі тытул без ведама i згоды Польшчы. Аналагічны акт з боку баярства ВКЛ не быў выдадзены (відаць, таму, што прыхільнікаў Жыгімонта было мала). Сведкамі гарадзенскага акта выступілі 22 асобы,у т.л. віленскі i луцкі біскупы. Ідэнтычны актЖыгімонт выдаўуТроках 20.1.1433, аднактамупомнена 41 сведка. Сярод ix няма прадстаўнікоў рускіх зя-мель, якія ў большасці былі на баку Свід-рыгайлы, але прысутнічаюць некаторыя князі (упершыню ў дзярж. актах яны ўраўнаваны з баярствам). Сын Жыгімонта Міхал выдаў 18.10.1432 у Вільні акт, у якім абавязваўся трымацца абяцанняў бацькі, не прад'яўляць пасля яго смерці сваіх спадчынных правоў на ВКЛ і задаволіцца толькі Троцкім княствам. 5.10.1432 у Гародні ад імя Ягайлы было падпісана i пасведчанне інвестытуры Жыгімонта на трон ВКЛ. У актах Г.-Т.у. пацверджана права ўласнасці паноў на родавыя маёнткі i гаспадарскія наданні (на польскі ўзор), ураўнаваны ў гэтым праве рус. князі i баяры з літоўскімі. Ніякіх рэліг. абмежаванняў не было абвешчана. 3.1.1433 у Кракаве польскі кароль i каронная рада выдалі 2 акты, у якіх прынялі без змен гарадзенскі акт i абяцалі падтрымку Жыгімонту. Тым самым унія заключана канчаткова. Ягайла i Жыгімонт яшчэ раз пацвердзілі гэта актамі, выдадзенымі 27.2.1434у Корчыне i Гародні. Г.-Т.у. дзейнічала да смерці Жыгімонта Кейстутавіча i абрання на трон ВКЛ Казіміра Ягайлавіча (1440).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гарадзенска-Троцкая унія 1432-33
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292164143 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций