Гальшанскі замак

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гальшанскі замак. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Гальшанскі замак, помнік палацава-замкавай архітэктуры 17—20 ст. Пабудаваны ў канцы 16—пач. 17 ст. на паўд.-ўсх. ускраіне мяст. Гальшаны, на левым беразе р. Гальшанкі. Да сярэдзіны 16 ст. феад. рэзідэнцыя размяшчалася на гарадзішчы, што знаходзілася за 1,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Карабель (левы прыток р. Гальшанкі). На новае месца перанесена, відаць, Багданам Сапегам. Замак неаднойчы быў разбураны,перабудаваныў 2-й пал.18 ст. i ў пач. 20 ст., што значна змяніла яго вонкавы выгляд i аб'ёмна-прасто-равую кампазіцыю (страчаны галерэі, надбрамная вежа, дэкаратыўнае афарм-ленне сцен, да фасадаў прыбудаваны 2 пяцігранныя 2-павярховыя прыбудовы). Замак — мураваны прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак (94,9 x 78,4 м). Яго карпусы з 4 шасціграннымі вежамі, накрытымі шатровымі дахамі, утвара-лі замкнёны амаль квадратны двор (65,4 * 57,4 м). Арачны праезд зроблены ў шматграннай надбрамнай вежы, прыбуда-ванай да гал. фасада паўн.-ўсх. корпуса. Захаваліся палавіна паўн.-зах. корпуса i прыбудова да яго, больш за палавіну паўн.-ўсх. корпуса i паўн. вуглавая вежа.

Даследаваннямі, праведзенымі ў 1981—83 архітэктурна-археал. экспе-дыцыяй Спец. навукова-рэааўрацыйных вытворчых майстэрняў.устаноўлена, што замак будаваўся ў 3 этапы, якія адрозні-ваюцца характарам цэглы i тэхнікай му-роўкі. Паміж розначасовымі муроўкамі няма перавязкі. Найб. ранняйуцалелай часткай помніка з'яўляецца зах. палавіна паўн.-зах. корпуса, збудаванага з цэглы-пальчатю', сустракаецца клінкерная цэгпа. Пазней пабудавана астатняя частка паўн.-зах. корпуса, паўн.-ўсх. i паўд.-зах. корпусы. На заключным этапе пабудаваны паўн.-ўсх. корпус з надбрамнай паўд. i зах. вуглавымі вежамі. Пра ix пазнейшае паходжанне сведчаць i памер цэглы, i штрабы, даякіхяны прыбудаваны пазней. Паводле будаўнічага матэрыялу i харак-тару муроўкі 1-ы этап будаўніцтва можна датаваць 2-й пал.—канцом 16 ст., 2-і i 3-і этапы — пач. 17 ст. У час раскопак выяўлены рэшткі 5-граннай надбрамнай вежы,у тоўшчы паўн.-зах. мура якой былі вітыя ўсходы, што вялі на 2-і паверх палаца. У ніжняй частцы яе падмурка разам з цэглай выкарыстаны камяні. Падмуркі паўн.-ўсх., паўд.-ўсх. i паўд.-зах. карпусоў (2 апошнія захаваліся) былі менш глыбокія,чым падмуркі паўн.-зах. корпуса, пад якім зроблены глыбокія падвалы. Пасярэдзіне паўд.-зах. корпуса пабудавана замкавая капліца з гранёнай апсідай. У тыльнай сцяне корпуса, бліжэй да паўд. вежы, знаходзіўся смеццеправод ад якога захавалася адтуліна, абкладзеная пляскатымі камянямі. Падобная адтуліна, але з паўцыркульным цагляным перакрыццем выяўленаўпаўн.-зах. грані паўд. вежы, што дае падставы меркаваць пра выкарыстанне паўд.-ўсх. чаакі замка для гасп. мэт. Будынкі замка былі накрыты плоскай дахоўкай, падлога выкладалася з плітак (таўшч. 5 см) тэракотавых зорка-і крыжападобных з завостранымі канцамі i прамавугольных з зялёнай палівай. Печы аздоблены кафляй, пакрытай зялёнай і паліхромнай палівай, з раслінным, геамет-рычным, зааморфным арнаментам. Трапляецца кафля з гербам роду Сапегаў, фрагменты тэракотавай кафлі, пазнача-най 1635, калі памёр П.Сапега. Вынікі даследаванняў замка даюць падставу меркаваць, што ён з'яўляўся помнікам архітэктуры часоў маньерызму. Найблі-жэйшыя аналагі — галандскія замкі таго ж перыяду.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гальшанскі замак

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.