Галіцка-Валынскі летапіс

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Галіцка-Валынскі летапіс. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Галіцка-Валынскі летапіс, помнік гістарыяграфіі, мовы i культуры Стараж. Русі. Уваходзіць у склад Іпацьеўскага летапісу канца 13 ст. Складзены ў Галіцка-Валынскім княстве, ахоплівае падзеі за 1201—92. Апошнія запісы датычаць гісторыі Пінскай зямлі. Відаць, пратограф вядомых спісаў гэтага летапісу ўзнік у Пінску. Першапачаткова быў напісаны ў прагматычнай форме, без пазначэння дат, як дакументальная гіст. аповесць. Пазней яго тэкст быў падзелены на асобныя пагадовыя артыкулы, але мес-цамі недакладна: даты некаторых падзей у летапісе храналагічна разыходзяцца на 2—3 i нават 5 гадоў. Паводле літ. структуры i зместу — звод, у якім вылу-чаюцца 2 асн. часткі: Галіцкі i Валынскі летапісы. 1-я частка нагадвае гіст. апо-весць, мае выразна свецкі характар, вызначаецца цэльнасцю, жывасцю i дэта-лёвасцю выкладання,багаццем вобразна-выяўленчых сродкаў. У цэнтры яе ўвагі князь Даніла Галіцкі, які пададзены ярка, панегірычна i ў духу рыцарскіх ідэалаў. 2-я частка прысвечана пераважна гісто-рыі Валынскай зямлі 2-й пал. 13 ст., яна больш сціслая, фрагментарная, адметная рэлігійнай афарбоўкай падзей. Аўтары летапісу — высокаадукаваныя, дасвед-чаныя i таленавітыя кніжнікі, гарачыя патрыёты сваёй зямлі, прыхільнікі моцнай княжацкай улады. У творы шырока паказана грамадска-паліт. i культурнае жыццё Галіцка-Валынскага княства 13 ст., яго міжнар. сувязі, гераічная барацьба супраць мангола-татарскага нашэсця, польскіх i літоўскіх князёў. Летапіс — каштоўная крыніца звестак па гісторыі Беларусі. Змяшчае унікальныя звесткі пра Новагародак, Берасце,інш. гарады, пра асобныя помнікі бел. культуры (заснаванне Лаўрышаўскага манастыра, будаўніцтва Камянецкай вежы), пра жыццё i дзейнасць вял. князёў ВКЛ Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня, звесткі пра якіх, як мяркуюць некат. даследчыкі, запазычаны з Новагародскага летапісу. Г.-В. л. — адзіны помнік, у якім даволі шырока асветлены пачатковы этап паліт. аб'яднання бел.-літ. зямель у адзіную дзяржаву, працэс утварэння ВКЛ, пака-зана складанасць гэтага прагрэсіўнага гіст. працэсу. Падзеіўлетапісе пададзены з пункту погляду інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў, месцамі тэндэнцыйна, але звесткі ў цэлым адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Летапіс быў шырока вядо-мы на бел. землях, паслужыў крыніцай i ўзорам для бел.-літ. хронік 16 ст. Асоб-ныя яго сюжэты выкарыстаў аўтар «Хро-нікі Вялікага княства Літоўскага i Жамойцкага», звесткі пра Міндоўга і Войшалка былі перакладзены на стара-бел. мову i ўключаны ўХроніку Быхаўца. Гэты летапіс садзейнічаўтаксама пера-адоленнютрадыцыйнай пагадовай фор-мы выкладання падзейубел.-літ. агульна-дзярж. летапісанні i станоўча паўплываў на развіццё бел. гіст. прозы i гістарыя-графіі позняга сярэдневякоўя i эпохі Адраджэння.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Галіцка-Валынскі летапіс

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.