Род Вярэйскіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Вярэйскіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Вярэйскія, малодшая лінія маскоўскіх вялікіх князёў, прадстаўнікі якой жылі ў ВКЛ. Паходзілі ад вял. князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога. Про-звішча атрымалі ад г. Верая, які ім нале-жаў. Перад смерцю Дзмітрый Данскі ў тастаменце адпісаў свайму трэцяму сыну Андрэю Дзмітрыевічу (1382—1432) ва ўдзел Мажайскае (з Вярэйскай воласцю) i Белазерскае княствы. Пасля смерці Анд-рэя Дзмтрыевіча гэты ўдзел быў падзе-лены. Узніклае Вярэйскае княава (1432) разам з Белазерскім княствам атрымаў яго малодшы сын Міхаіл Андрэевіч, рода-пачынальнік князёў В.; старэйшы сын, Іван Андрэевіч, стаў прадаўжальнікам роду князёў Aфажайскіх.

Найб. вядомыя:

Міхаіл Андрэевіч (?—1486), у час феад. вайны за трон Маскоўскага вял. княства паміж вял. князем маскоў-скім Васілём II i князем звенігародска-галіцкім Юрыем Дзмітрыевічам падтры-маў спачатку апошняга, свайго дзядзьку, але потым перайшоў на бок Васіля II, які даводзіўся яму стрыечным братам. Разам з ім хадзіў супраць хана Улуг-Мухамеда (абодва трапілі ў палон, пазней вызвалены). У 1471 разам з Іванам III хадзіў на Ноўгарад Вялікі. У 1484 яго сын Васіль Удалы з сям'ёю ўцёк у ВКЛ. Іван III прымусіў Міхаіла Андрэевіча падпісаць некалькі пагадненняў, паводле якіх апошні абавязаўся не падтрымліваць з сынам сувязь, не прымаць яго ў свае ўладанні, у тастаменце адпісаць свой удзел вял. князю маскоўскаму. Пасля смерці Міхаіла Андрэевіча (1486) Вярэй-скае княства далучана да Маскоўскага вял. княства. Меў сына Івана (памёр да 1485).

Васіль Міхайлавіч (Удалы; ?—каля 1501), старэйшы сын Міхаіла Андрэевіча. У 1468 i 1469 удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 — на Ноўгарад, у 1472 i 1480 — супраць татарскага хана Ахмата. Быў жанаты з Марыяй Андрэеўнай Палеалог, пляменніцай жонкі Івана III, вял. княгіні маскоўскай Соф'і. У 1483 у сувязі з нараджэннем унука Іван III хацеў падараваць нявестцы каштоўныя каралі, што належалі яго першай жонцы, аднак высветлілася, што Соф'я ўжо падаравала

ix на вяселле сваёй пляменніцы. Вял. князь загадаў каралі адабраць, a мужа i жонку арыштаваць. Ратуючыся, Васіль Удалы ўцёк у ВКЛ (1484). У 1493 Соф'я Палеалогвыпрасілаямудазвол вярнуцца на бацькаўшчыну, але той застаўся ў ВКЛ. На Беларусі вял. князь літоўскі Казімір у 1484 перадаў яму ва ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Усу, СтарЫНКІ, ІСЛЗЧ, Валожын i Радашковічы.

Соф'я Васілеўна (пасля 1480—1549),дачка Васіля Міхайлавіча Удалога. Выйшла замуж за Альбрэхта Гаштольда (да 1506). Вял. князьлітоўскі Аляксандр пацвердзіў яе правы на бацькавы маёнткі. 3 улікам яе высокага паходжання вял. князьлітоўскі Жыгімонт Стары ў 1522 дазволіў ёй, яе мужу i іхнім нашчадкам карыстацца пячаткай чырво-нага воску (інш. князі, паны i шляхціцы звычайна карысталіся зялёнымі пячат-камі). У1563 муж аддаў ёй у пажыццёвае валоданне маёнткі Трабы, Гальшаны i інш., у 1539 дазволіў пасля сваёй смерці валодаць маёнткамі i пажыццёвымі ўладаннямі да скону. Пасля смерці Соф'і ўсе яе ўладанні адышлі вял. князю літоўскаму як вымарачныя маёнткі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Вярэйскіх у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.