Вярхоўскія княствы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вярхоўскія княствы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Вярхоўскія княствы.дробныя княст-вы ў вярхоўях р. Ака. У дагаворы 1449 паміж Вял. княствам Маскоўскім i ВКЛ мясц. князі названы «вярхоўскімі». Тэрмін «В. к.»ўпершынюўжыты М.К.Любаўскім у 1892. В.к. вылучыліся з Чарнігаўскага княства ў 1246 пасля смерці князя Міхаіла Усеваладавіча, родапачынальніка вярхоў-скіх князёу. Першапачаткова існавалі 3 В.к.: Карачаўскае, Навасільскае i Тарускае. Замацаванню самастойнасці чарнігаўскіх удзелаў садзейнічала фак-тычнае знішчэнне татарамі Чарнігаўскага княства ў 1-й пал. 14 ст. На працягу 14 ст. з Тарускага княства вылучыліся Абаленскі i Валконскі ўдзелы, з Карачаўскага — Звянігарадскі, Казельскі i Ялецкі, з Ка-зельскага — Перамышльскі ўдзел. У пач. 15 ст. Навасільскае княства распалася на Варатынскі, Адоеўсю' i Бялёўскі ўдзелы. 3 часткі зямель Карачаўскага i Бялёўскага княстваў вял. князьлітоўскі Вітаўтства-рыў Мезецкае княства, a князі Карачаўскія змешчаны ў Масальску. У15 ст. драбленне В.к. працягвалася. У сваёй палітыцы вярхоўскія князі арыентаваліся на больш моцныя дзярж. ўтварэнні, здольныя змагацца з Залатой Ардой. Таму ўжо ў пач. 14 ст. існаваў саюз В.к. з ВКЛ. Каля 1352, пасля ваеннай дэманстрацыі кн. Сямёна Гордага каля р. Угра, яны трапілі ў залежнасць ад Вял. княства Уладзі-мірскага. Часовы уплыў ВКЛ на верхня-окскія землі зноў распаўсюдзіўся, відаць, пасля бітвы наля Сініх Вод 1362. Але ўжо праз некалькі гадоў у час еайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоў-скай дзяржавай 1368—72 В.к. перайшлі на бок Масквы. Гэтаму, безумоўна, спрыяла антыардынская палітыка вял. князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча, аднак нельга адмаўляцьі сілавога націску. У1369—70 Дзмітрый Іванавіч здзейсніў паход у напрамку Бранска, Калугі i Мцэнска. У выніку на навасільскі стол быў пасаджаны прыхільнік маскоўскага боку. Знешнепаліт. арыентацыя В.к. у 1380-я г. не была аднолькавай. Князі Навасільскія i Тарускія заставаліся ў залежнасці ад Масквы, Казельскія i Ялецкіятрапілі падуладу Разані (разанскі кн. Алег Іванавіч таксама рэалізоўваў праграмуаб'яднання рус. зямель). Некат. князі Карачаўскія арыентаваліся на ВКЛ, іншыя захоўвалі незалежнасць. У 1393 самастойнасць Тарускага княства была ліквідавана, ярлык на валоданне ім набыў у хана Тахтамыша маскоўскі вял. князь Васіль I. Пры гэтым тарускія князі працягвалі валодаць сваімі вотчынамі. Частка ix ад'ехала да Вітаўта, атрымаўшы ад яго вял. частку скасаванага Карачаў-скага княства. Адарваны ад Тарусы, як асобная адзінка працягваў існаваць Валконскі ўдзел Тарускага княства. Палітыка ВКЛ у адносінах да В.к. актывізавалася ў канцы 14 ст., калі Вітаўт заняў шэраг гарадоўу вярхоўях Акі. Пасля паражэння ў бітве на Ворскле 1399 уплыў ВКЛ на В.к. паменшыўся. Аслабленне ВКЛ выкарыстала Масква, да якой быў далучаны Казельск. Экспансія ВКЛ у В.к. была найбольш паспяховая ў пач. 15 ст. У выніку ваенных дзеянняў 1406—08 Карачаўскае княства было ліквідавана, у Казельску, Любуцкуі Мцэнску створаны намесніцтвы. Князь перамышльскі і, часова, князі Бялёўскія ад'ехалі ў Маскву. Навасільскія князі некат. час захоўвалі прыхільнасць да Масквы, алеў 1427 сталі васаламі Вітаўта, захаваўшы, у адрозненне ад інш. вярхоўскіх князёў, пэўную сама-стойнасць. У далейшым, да 1480-х г., В.к. заставаліся падуладай ВКЛ. У ваенна-адм. дачыненні В.к. падпарадкоўваліся Смаленску, складаючы з ім асобную ваенную акругу на чале з намеснікам. Вярхоўскія князі са сваімі людзьмі ўва-ходзілі ў смаленскае апалчэнне. Гарады В.к. сталі смаленскімі «прыгарадамі». Сістэма землеўладання вярхоўскіх князёў была амаль поўнасцю разбурана. Больш-менш некранутымі заставаліся некат. ўдзелы навасільскіх князёў. 3 апошніх найб. уплывовым было Варатынскае княства. Уладанні князёў Варатынскіх павялічыліся амаль утрая дзякуючы падараванням Казіміра IVi Аляксандра Казіміравіча. Менавіта князям Варатын-скім прызначалася роля трымаць першы абарончы рубеж супраць Маскоўскага вял. княства. Перамяшчэнне знешне-паліт. інтарэсаў ВКЛ у зах. напрамку і занядбанне інтарэсаў правасл. арыста-кратыі, a таксама актывізацыя экспансіі Вял. княства Маскоўскага i пастаянны націск на пагранічныя землі прывялі да паступовага пераходу вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94 да Масквы адышла значная частка зямель вярхоўскіх князёў. Але землі мезецкіх князёў засталіся ў сумеснам уладанні, a Любуцкае i Мцэн-скае намесніцтвы, масальскія князі са сваімі вотчынамі захаваліся за ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 астатнія вярхоўскія землі апынуліся ў складзе Вял. княства Маскоўскага. Некат. час існаванне В.к. працягвалася,у 1562 скасаваны апошні ўдзел — Варатынскі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вярхоўскія княствы

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.