БЕЛАРУСЬ (последнее)
«Вялікая хроніка»
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
«Вялікая хроніка» ,«Летопіс, то ест Хроніка велікая з розных многіх хройнікав діалектом рускім напісана», «Летопісец, то есть Хройніка велікая з розных многіх a досветчоных авторов і історіков діалектом рускім ест зложона», беларуска-ўкраінскі хранограф эпохі барока, своеасаблівая гістарычная энцыклапедыя свайго часу, першая сур'ёзная спроба выкладу сусветнай гісторыі на старабеларускай мове. Укладзена ў 1-й пал. 17 ст. Месца ўзнікнення дакладна невядома. Ранняя рэдакцыя помніка, найбольш верагодна, бел. паходжання, больш позняя — украінскага. «В.х.» мае кампілятыўны характар, вылучаецца надзвычай шырокім храналагічным i геаграфічным ахопам падзей. Паводлежанравай структуры — звод гіст. аповесцей, апавяданняў i пага-довых запісаў. Асн. змеа хранографа — гісторыя многіх краін i народаў, вы-кладзеная на падставе самых розных гісторыка-літ. крыніц. Складаецца з 3 асн. частак: «Хронікі ўсяго свету», «Хронікі славянарускай» («Хронікі славян») i «Хронікі літоўскай іжамойц-кай». 1-я частка грунтуецца пераважна на хроніцы аднайменнай назвы польскага гісторыка М.Бельскага i апісвае далёкую мінуўшчыну чалавецтва ад «стварэння свету» да часоў Карла Вялікага ўключна. Значнае месца ў ёй займае гісторыя стараж. Грэцыі, Рыма, Блізкага Усходу i Візантыі, a таксама біблейская гісторыя, зусім сцісла асветлена гіст. мінулае Зах. Еўропы 1-га тысячагоддзя н.э. «Хроніка славянаруская» прысвечана пераважна гісторыі Стараж. Русі ад заснавання Кіева да 1480, якой папярэднічаюць у творы беглы агляд біблейскай гісторыі i розныя артыкулы пра паходжанне славян i русаў. Асн. крыніцай гэтай часткі была «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, які выклаў даўнюю гісторыю ўсх. славян паводле прац Я.Длугаша, Марціна з Мехава, М.Кромера,С.Герберштэйна i стараж.-рус. летапісаў. Адзін з раздзелаў «Хронікі славянарускай» называецца «Хроніка Белай i Чорнай Русі». На «Хроніцы» Стрыйкоўскага грунтуецца i 3-я частка «В.х.» — «Хроніка літоўская i жамойц-кая», прысвечаная гіаорыі ВКЛ ад леген-дарнага князя Палемона да 1588. Дадат-ковымі крыніцамі паслужылі «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» i літоўска-бел. летапіс тыпу Хронікі Быхаўца. Псторыя стараж. Русі, Беларусі, Украіны, Літвы i часткова Расіі i Польшчы падаецца ў «В.х.» ў сувязі з найб. яркімі старонкамі мінуўшчыны інш. краін i народаў як арганічная i важкая чаака сусв. гіаорыі. У творы сцвярджаецца ідэя адзінства паходжання i гісторыі ўсяго чалавецтва, раскрываецца багацце, значнасць i веліч гераічнага мінулага славянскіх народаў, якое падаецца з патрыятычных пазіцый. Энцыклапедычны характар зместу храно-графа сведчыць аб вял. цікавасці бел. i ўкр. грамадства 17 ст. да зарубежнай i айчыннай гісторыі, шырыні поглядаў тагачасных чытачоў, a таксама аб багацці i разнастайнасці гісторыка-літ. твораў, што бытавалі ў эпоху барока на бел. i ўкр. землях. Апрача дакладных звестак пра сапраўдныя гіст. падзеі «В.х.» змяшчае шмат міфаў, легенд, паданняў i літ. апрацовак, у т.л. аповесці пра Траянскую вайну, Аляксандра Македон-скага (гл. «Александрыя»), Кулікоўскую бітву 1380 i інш. У ёй спалучана дакумен-тальна-фактаграфічнае апісанне мінуў-шчыны з мастацка-паэтычным яе адлюст-раваннем. «В.х.» — важны этап у гісторыі бел. л-ры i гістарыяграфіі, своеасаблівы пераходны мостадтрадыцыйныхлетапі-саў i хронік да твораў гіст. белетрыстыкі ў яе сённяшнім разуменні. Мела вял. значэнне для пашырэння гіст. уяўленняў i сістэматызацыі ведаў нашых продкаў аб далёкай мінуўшчыне народаў свету. Уключэнне роднай гісторыі ў міжнар. кантэкст спрыяла ўмацаванню ix нац.-гіст. свядомасці, выхаванню пачуцця патрыятызму. «В.х.» захавалася больш чым у 10 спісах: Маскоўскім, Санкт-Пецярбургскім, Кракаўскім, Табольскім i інш. Шырока бытавала на Беларусі i Украіне, у 18 ст. чыталася i перапісвалася навату Сібіры. Гісторыя яе ўзнікнення, змест, крыніцы, дакладнасць гіст. звестак, жанрава-стылявыя i інш. асаблівасці грунтоўна не даследаваны. Апрача «Хронікі літоўскай i жамойцкай», выдадзенай у 1975 М.М.Улашчыкам у т. 32 «Поўнага збору рускіх летапісаў», большая частка яе тэксту не апублікавана.
Вячааіаў Чамярыцкі. вялікі князь, г a с п a д a р, найвы-шэйшы княжацкі тытул у ВКЛ. В.к. быў кіраўніком дзяржавы. Яму былі падна-чалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга В.к. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнар. справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну i заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзярж. маёмасцю, даходамі i скарбам,дараваць дзярж. маёмасць,тытулыі званні,ажыц-цяўляць вышэйшы суд i памілаванне засу-джаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асн. законы i прававыя акты выдаваліся за яго подпісам. Прыві-лей 1447 i прывілей 1492 юрыдычна абмежавалі ўладу В.к. Паводле ix ён не меў права самастойна вырашаць найб. важныя пытанні знешняй i ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што закана-даўчыя акты, у т.л. Статут Вялікага княстваЛітоўскага 1588, падкрэслівалі, што ўлада В.к. ад Бога, яго становішча было тыповым для абмежаванага феад. манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў 14 ст. Рада Вялінага княства Літоўскага пры В.к. была толькі дарадчым органамдо пазней яе значэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзярж. кіравання маглі быць здзейснены толькі з яе згоды. У адсутнасць В.к. рада фактычна была вышэйшым дзярж. органам i дзейнічала самастойна. Абмежаванне ўлады В.к. прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы i абяцання В.к. захоўваць пэўныя правы i прывілеі, a таксама ў форме прамой забароны. Напр., В.к. забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя i свецкія пасады, тытулы i землі ВКЛ іншаземцам, у т.л. польскай шляхце. ПасляЛюблінскайуніі 1569 В.к. ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. В.к. акрамя гэтага тытула, меўтытулы па назве земляў,якімі валодаў. Напр.,Жыгімонт III Ваза меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара i караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага i інш. В.к. літоўскімі былі: Міндоўг [сярэдзіна 1230-х г—1263], Транята [1263—64], Войшалк [1264—66], Шварн [1267— 1270?], Трайдзень [1270?—82?],Даўмонт [1280-я г.], Будзівід [1280—90-я г.], Бурдзікід [1280—90-я г.], Віцень [1295— 1316], Гедзімін [1316—41, заснавальнік дынастыі Гедзімінавічаў], Яўнут [1341— 45], Альгерд [1345—77], Ягайла [1377— 81,1382—92, кароль польскі Уладзіслаў II у 1386—1434; заснавальнік дынастыі Ягелонаў], Кейстут [1381—82; у 1345— 77 падзяляў уладу з Апьгердам], Вітаўт [1392—1430], Свідрыгайла [1430—32], Жыгімонт Кейстутавіч [1432—40], Казімір [1440—92, адначасова кароль польскі Казімір IV з 1447], Аляксандр [1492—1506, адначасова кароль польскі з 1501], Жыгімонт Стары [1506—48, адначасова кароль польскі Жыгімонт I], Жыгімонт Аўгует [1548—72, адначасова кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст], Генрык Валезы [1573,адначасова кароль польскі], Стафан Баторый [1576—86, адначасова кароль польскі], Жыгімонт Ваза [1587—1682, адначасова кароль польскі ЖыгімонтІІІ],Уладзіслаў [1632— 48, адначасова кароль польскі Уладзіслаў IV], Ян Казімір [1648—68, адначасова кароль польскі Ян II Казімір], Міхал Вішнявецкі [1669—73, адначасова кароль польскі], Ян Сабескі [1674—96, адначасова кароль польскі Ян III], Аўгуст Моцны [1697—1706, 1709—33, адна-часова кароль польскі Аўгуст II], Станіслаў Ляшчынскі [1704—09,1733,адначасова кароль польскі], Аўгуст III [1733—63, адначасова кароль польскі], Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—95, адначасова кароль польскі]. Пасля заваявання Беларусі i значнай часткі Літвы ўходзе вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1654— 67 цар Аляксей Міхайлавіч унёс дапаў-ненне ў царскі тытул: «Всея Велмкмя л Малыя л Белыя Россмм самодержец Лшовскмй, Волынскмй м Подольскмй». Пасля ліквідацыі ВКЛ у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. тытулам В.к.літоўскага да 1917 карысталіся pac. імператары.
У14—15 ст. тытулам В.х. карысталіся некат. значныя ўдзельныя князі.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: «Вялікая хроніка»
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292163172 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.

По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации

Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций