Вялікая вайна 1409—11

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вялікая вайна 1409—11. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Вялікая вайна 1409—11, вайна ВКЛ i Польскага каралеўства супраць Нямецкага ордэна з-за спрэчных тэрыторый (Добжынская зямля, Памор'е, Новая Марка,Жамойць). Непасрэднай падста-вай развязвання В.в. стала жамойцкае паўстанне супраць уладаў ордэна, якое пачалося ў канцы мая 1409 i было падтрымана вял. князем Вітаўтам. Калі Польшча ў канфлікце заняла бок Вітаўта, вял. магістр Ульрых фон Юнгінген 6.8.1409 абвясціў Ягайлу вайну. Ордэнскае войска ўвайшло ў Добжынскую зямлю i паўн. Куявы i хутка авалодала імі. Польшча прайграла гэты этап вайны. Армія ВКЛ, ваюючы асобна, заняла Жамойць, пакінутую нямецкімі рыцарамі.

8.10.1409 Польшча i ордэн падпісалі перамір'е да 26.6.1410 (на ВКЛ яно не распаўсюджвалася, дагавор аб перамір'і з Вітаўтам ордэн падпісаў толькі 26.5.1410). Бакі выкарысталі час для актыўнай ваеннай i дыпламатычнай пад-рыхтоўкі да вырашальнай сутычкі. Адна-часова канфлікт спрабавалі вырашыць праз міжнародны суд, аднак рашэнне суддзі чэшскага караля Вацлава IV ад 15.2.1410 пакінула ордэну правы на спрэчныя землі, таму Ягайла i Вітаўт не пагадзіліся з такім прысудам i не прызналі яго. 8—10.12.1409 у Берасці таемна прайшла ix ваенная нарада, на якой быў распрацаваны стратэгічны план летняй кампаніі. Было вырашана аб'яднаць сілы i скіраваць удар на Мальбарк, каб прымусіць ордэн прыняць генеральную бітву ў полі і, карыстаючыся вял. колькас-най перавагай, разграміць яго армію.

Рыхтуючыся да вайны, Ульрых фон Юнгінген 20.12.1409 падпісаў у Будзе антыпольскі дагавор з венгерскім кара-лём Жыгімонтам Люксембургскім, аднак не атрымаў ад яго ніякай дапамогі. Інфлянцкі ордэн таксама ўхіліўся ад удзелуўгенеральнай бітвеі прыслаўсвае сілы запозна. Ваенныя дзеянні саюзнікаў пачаліся адразу пасля заканчэння перамір'я (26.6.1410), але па прапанове Ульрыха фон Юнгінгена яго тэрмін быў прадоўжаны да 4.7.1410. За гэты час Ягайла i Вітаўт злучылі каля Чэрвіньска свае сілы, пераправіліся цераз Віслу на тэрыторыю ордэна i рушылі ў кірунку Мальбарка. Кіраўніцтва ордэна было дэзарыентавана манеўрамі праціўніка i не чакала з'яўлення яго аб'яднанай арміі на сваёй зямлі. Тым не менш вял. магістр паспеўсвоечасова перавесці сілы на Пд Прусіі, каб перакрыць шлях на сталіцу. 10.7.1410 ён спаткаў армію саюзнікаў на ўмацаванай пераправе каля Кужэнт-ніка, але Ягайла ўхіліўся ад бітвы i адвёў сілы назад, каб потым зноў павярнуць на Мальбарк. Ульрых фон Юнгінген пай-шоў напярэймы i 15 ліп. сутыкнуўся з саюзнікамі недалёка ад Стэмбарка (Таненберга) i Грунвальда (Грунфельда), на полі паміж якімі i адбылася генераль-ная бітва (гл. Грунвальдская бітва 1410). Для ордэна яна скончылася ваеннай катастрофай: загінула ці трапіла ў палон больш за 2/3 яго арміі. Пасля нядоўгага адпачынку на полі бітвы армія Вітаўта i Ягайлы рушыла на Мальбарк, займаючы па дарозе прускія гарады i замкі. 25.7.1410 сталіца была ўзята ў аблогу, але Генрых фон Плаўэн паспеў падрых-таваць яе да абароны, сабраўшы каля 4 тыс. рыцараў. На дапамогу яму паспя-шаліся рыцары з Інфлянцкага ордэна i Германскайімперыі. Зінфлянцкім марша-лам Б.Гевельманам,які прывёўда Маль-барка 2 тыс. рыцараў, 8.9.1410 Вітаўт заключыў перамір'е, a 19.9.1410 зняў аблогу i накіраваў армію ВКЛ дамоў. 22.9.1410 пачаў адводзіць польскую армію i Ягайла. Так, нягледзячы на 2-месячную аблогу, Мальбарк выстаяў. Абараніўшы сталіцу, ордэн змог хутка вярнуць усе свае замкі ў Прусіі, занятыя саюзнікамі пасля бітвы пад Грунвальдам, i аднавіць узброеныя сілы. У кастр. 1410 Вітаўт зноў збіраў войска для далейшых дзеянняў, аднак да новага паходу ў Прусію не дайшло. Перад пагрозай вайны на два фронты (з ордэнам i яго саюзнікам імператарам Жыгімонтам Люксембург-скім) Ягайла i Вітаўт пагадзіліся на прымірэнне з ордэнскай дзяржавай. Быў падпісаны Тарунскі мір 1411. Ордэн пайшоў на значныя тэрытарыяльныя саступкі: адмовіўся ад Жамойці i яцвяж-скіх земляў на карысць ВКЛ (толькі на перыяд жыцця Ягайлы i Вітаўта), a Поль-скаму каралеўству вярнуў Добжынскую зямлю i абавязаўся выплаціць 100 тыс. коп чэшскіх грошаў у якасці выкупу за палонных. Пытанне прыналежнасці Дрэз-дэнка i Сантака перадавалася на міжна-родны арбітражны разглядапе Гданьскае Памор'е i Хелмінская зямля заставаліся ў межах ордэнскай дзяржавы. У выніку вайны Нямецкі ордэн страціў сваё дамінуючае становішча ў Балтыйскім рэгіёне, яго ваенны i асабліва эканам. патэнцыял быў моцна падарваны.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вялікая вайна 1409—11

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.