Род Вяземскіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Вяземскіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Вяземскія, княжацкі родуладальні-каў Вяземскага княства, потым княжацкі i баярскі род у Pac. дзяржаве i ВКЛ. У 14 ст. існавалі 2 дынастыі вяземскіх князёў: прадстаўнікі малодшай галіны смаленскіх князёў (Андрэй Міхайлавіч у 1300-х г., Фёдар Святаславіч да 1341) i нашчадкі Андрэя Уладзіміравіча Доўгай Рукі, сына смаленскага князя Уладзіміра Рурыкавіча (памёру 1239). Прадстаўнікі абодвух дынастый (Іван Святаславіч і Апяксандр Міхайлавіч) трапілі ў літоўскі палон у 1403, калі Вязьма была далучана да ВКЛ. Ужо раней частка В. служыла смаленскім князям. У 1404 разам з апошнім смаленскім князем Юрыем Святаславічам у Маскву ад'ехаў Сямён Мсціслававіч В. У 1406 ён быў забіты сваім гаспадаром. У15 ст. В. былі васаламі вял. князёў літоўскіх. Сярод актыўных прыхільнікаў Свідрыгайлы Альгердавіча ўпамінаецца Міхаіл Львовіч В. (загінуў у 1435). Пры КазіміруіягосынеАляксан-дру падараванні атрымлівалі князі Канстанцін, Іван Канстанцінавіч, Іван Аляксандравіч, Барыс Дзмітрыевіч Хмелітка i інш. Да канца 15 ст. род В. моцна разросся, з яго вылучыліся князі Бываліцкія, Жылінскія, Казлоўскія, Крошынскія. Уладанні некаторых В. былі даволі вялікія. Да пачатку літоўска-маскоўскай вайны 1487—94 старэйшы ў родзе В. Міхаіл Дзмітрыевіч валодаў доляй у Вязьме i г. Хлепень з валасцямі, валасцямі Дуброва, Арэхаўна, Магілен, Нягодзін, Міцэнкі, Ждаць, атрымліваў гандлёвыя пошліны. БарысуДзмітрыевічу належала воласць Труфанаў. Васіль Бываліцкі, акрамя Бываліцы на р. Вазуза, валодаў валасцямі Негамір i Сачоўкі. Леў Іванавіч Курэйшаў (князь Казлоўскі) акрамя Казлова трымаў Камянец, Малоту i Клін. Князі Крошынскія страцілі свае ўладанні ў самым пачатку вайны з Вялікім княствам Маскоўскім. Замест валасцей Цешынавічы, Сукромна, Альховец, Над-слаў, Ад'ездзец яны атрымалі ўладанні ў Смаленскім пав., але i ix неўзабаве за-хапіў маскоўскі бок. 3 1487 маскоўскія войскі мэтанакіравана спусташалі ўладан-ні В. Аднак амал ь усе яны (акрамя Андрэя Юр'евіча) засталіся вернымі вял. князю літоўскаму. Зімой 1492—93 большасць В. захоплена ў Вязьме маскоўскім войс-кам. Міхаіл Дзмітрыевіч быў сасланы на Паўн. Дзвіну, a астатнія В. размеркаваны па Пераяслаў-Залескім, Кашырскім, Ра-манаўскім (Пашахонскім), Белазёрскім, Малаяраслаўскім, Кастрамсю'м i Серпухаў-скім паветах. В., якія засталіся ў ВКЛ, атрымалі новыя ўладанні i пасады. Васіль Сямёнавіч Жылінскі стаў намеснікам медніцкім, атрымаў маёнткі (у т.л. двор Гайдуцішкі) «до очяіденя отчмзны своее». Сярод дваран без маёнткаўлічыўся князь Іван Казлоўскі. Іван Канстанцінавіч В. ў 1495 атрымаў у Лучыне (Гарадку) с. Прыселле. ІвануЛьвовічу В. дапамогяго цесць смаленскі акольнічы Іван Кошка i выклапатаў яму двор у Віленскім пав., у яго былі ўладанні i ў Лукомскім княстве. В. адыгралі значную ролю ў гісторыі Расіі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Вяземскіх у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.