Вяземскае княства

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вяземскае княства. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Вяземскае княства, феадальная дзяржава ў верхнім цячэнні Дняпра i Угры. Вылучылася са складу Смаленскага княства ў 1239 (паводле інш. мерка-ванняў, у 1219), калі Вязьма была ад-дадзена ў валоданне князю Андрэю Уладзіміравічу Доўгай Руцэ, які стаў родапачынальнікам князёў Вяземскіх. У склад В.к., магчыма, уваходзіўДорагабуж (ёсць меркаванне, што, наадварот, Вязьма да свайго вылучэння належала Дарага-бужскамуўдзелу). У1300 князь Андрэй Міхайлавіч Вяземскі дапамог дарагабуж-цам перамагчы смаленскага князя Аляк-сандра Глебавіча. Удалейшым вяземскія князі зноў тралілі ў залежнасць ад Смаленскага княава. Княствам сумесна кіравалі 2 дынастыі з прадстаўнікоўсма-ленскай галіны князёўі мясц. вяземскіх уладароў. У пач. 15 ст. пачалася барацьба за В.к. паміж ВКЛ i Вял. княствам Мас-коўскім. У 1403 горад раптоўна захапіў мсціслаўскі князь Лугвен Альгердавіч. Падуладай ВКЛ вяземскія князі захавалі свае ўладанні. Масква па-ранейшаму імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў на Вязьму, але паходы 1406,1408,1445 былі безвыніковыя. Пaводле дагавора 1449 рускія землі падзелены на сферы ўплыву ВКЛ i Вял. княства Маскоўскага, Вязьма была прызнана за ВКЛ. Адразу пасля далучэння да ВКЛ Вяземскага i Смален-скага княстваў,усталявання ўлады вял. князя ВКЛ над Вярхоўскімі княствамі была створана сістэма кіравання шэрагам перыферыйных княстваўі ўладанняў, на чале якой стаяў смаленскі намеснік. Вяземскія князі са сваімі баярамі i слугамі ўваходзілі ў склад смаленскага апалчэння, падпарадкоўваліся ў ваенных адносінах смаленскаму намесніку i сплачвалі штогадова асобы падатак — пасошчыну, якая паступала ў смаленскую скарбніцу. В.к. амаль стагоддзе вызначала ўсх. граніцу ВКЛ. Яго межы на 3 дасягалі вярхоўяў Дняпра, на У, відаць, заходзілі за р. Гжаць, на Пн уключалі ў свой склад горад Хлепень на р. Вазуза i амаль што даходзілі да Волгі. Паўд. граніцу В.к. ўтварала рака Угра. Землеўладальнікамі ў княстве былі не толькі прадстаўнікі мясц. родаў, але i прышлыя. Шэрагам вяземскіх валасцей валодалі князі Глін-скія (Тур'е, Судзілаў, Шацельшча). Пану Івану Хадкевічу належала хлепеньская воласць Рагачоў. 3 1487 Pac. дзяржава пачала ажыццяўляць арганізаваны ваенны націск на В.к. Аднак на маскоўскі бок перайшоў толькі адзін князь Андрэй Юр'евіч — дробны вяземскі землеўладальнік. Інш. вяземскія князі, на чале са старэйшым князем Міхаілам Дзмітрые-вічам, засталіся верныя свайму гаспадару. Зімой 1492—93 маскоўскае войска (5 палкоў) на чале з Данілам Шчанём захапіла Вязьму. Шматвяземскіх князёў трапіла ў палон i было адвезена ў Маскву, a потым, пасля прынесенай прысягі, размеркавана як памешчыкі ў далёкія рэгіёны. Тыя вяземскія князі, што ўрата-валіся (Жылінскія, Казлоўскія, Крашын-скія), атрымалі новыя ўладанні i пасады ў межах ВКЛ. 3.5.1495 у Вязьме з'явіўся маскоўскі намеснік. Былое В.к.ўскладзе Pac. дзяржавы было пераўтворана ў край памеснага землеўладання.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вяземскае княства

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.