«Вядомосьці Гродзеньске»

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Вядомосьці Гродзеньске». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



«Вядомосьці Гродзеньске» («Wiadomości Grodzieńskie*), газета, орган Таргавіцкай канфедэрацыі. Выдавалася ўліст. — снеж. 1792 у Гародні на польскай мове 2 разы на тыдзень (серада, нядзеля). Кожны нумар меў дадатак фармату газеты (ін-кварта). Друкавался ў Гарадзенскай друкарні, хоць на старонках вядомых нумароў (зберагліся № 2 ад 21.11, № 4 ад 28.11, № 6 ад 5.12, № 7 ад 9.12, № 8 ад 12.12, № 12 ад 26,12 i дадаткі да № 2 i № 10 ад 19.12; захоўваюцца ў зборах Б-кі Ін-та літаратурных даследаванняў Польскай АН у Варшаве) адсутнічае інфармацыя пра выдаўца i друкарню.

Змяшчала выключна мясц. інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гародні i датычылася дзейнасці Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў (польск. i літ. канфе-дэрацыі таргавічан). Газета мела 2 раз-дзелы: «Генеральная сесія вольных або-двух з'яднаных народаў» (друкаваліся універсалы Генеральнай Канфедэрацыі Абодвух Народаў) i «Правінцыйная сесія літоўскага народу» (друкаваліся універ-салы i распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ). Акрамя афіцыйных матэрыялаў публікавала розныя паведам-ленні, звязаныя з дзейнасцю канфедэ-рацыі: інфармацыю пра дэлегацыю, што прыбыла з Польшчы ў Гародню са скаргаю на pac. войскі, якія занялі польскія паве-ты; пра загад Літоўскай канфедэрацыі аб вяртанні ў ВКЛ з Варшавы пешай літоўскай гвардыі; аб сфарміраванні Літоўскай канфедэрацыяй складу радцаў i прызначэнні на пасаду радцы падскарбія надворнага ВКЛ А.Дзяконскага; пра абед i канцэрт для канфедэратаў, дадзены маршалкам Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ А.Сапегам (№ 2); пастанова Гене-ральнай канфедэрацыі ВКЛ пра бяспеку i парадак на тэр. Гародні; заклік да перагляду Статута ВКЛ 1588 камісіяй на чале з Сапегам; распараджэнне паштовым службам кантраляваць карэспандэнцыю для выяўлення ў ёй фактаў антыдзярж. зместу (№ 4); універсал судовым уладам вытрымліваць «унутраны спакой»; інфар-мацыя пра аўдыенцыю дэлегацыі канфе-дэратаўу царыцы Кацярыны II у Пецяр-бургу; аб прыбыцці ў Гародню ген. М.Га-лянішчава-Кутузава (N? 6); засцярога ў адрас Скарбовай камісіі ВКЛ, каб апошняя не прадавала маёнткаў жывых уладаль-нікаў; распараджэнне аб размяшчэнні Метрыкі ВКЛ у касцёле св. Казіміра ў Вільні; матэрыял аб палітыцы канфедэ-рацыі за мяжой (адказ папы Пія VI на ноту падканцлера ВКЛ І.Храптовіча) (№ 7); артыкул пра святкаваннеў Гародні імянін Кацярыны II 5 i 12.12.1792 (№ 9 ад 16.12); распараджэнні канфедэрацыі пра гарады i мяшчан, устанаўленне ў Варшаве крымінальнага суда, стварэнне дэпутацыі для распрацоўкі новай кансты-туцыі (№ 12) i інш. Многія матэрыялы «В.г.» перадрукоўвалі газеты «Korespondent Warszawski» («Карэспандэнт Варшаўскі»), «Korespondent Krajowy i Zagraniczny* («Карэспандэнт краёвы i замежны») i інш.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: «Вядомосьці Гродзеньске»

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.