Выхад сялянскі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Выхад сялянскі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Выхад сялянскі, права сялян на выхад з маёнтка аднаго феадала i пераход у маёнтак другога. Шырока выкарыс-тоўваўся сялянамі як адзін з асн. сродкаў барацьбы супраць узмацнення ўсіх форм феад. прыгнёту, асабліва росту эксплуатацыі. На Беларусі ваўмовахдалейшага развіцця таварна-грашовых адносін рост сувязей сельскай гаспадаркі зунутраным i асабліва знешнім рынкамі даваў магчы-масць феадалам павялічыць свае даходы за кошт узмацнення ўсіх форм эксплуа-тацыі сялянства; В.с. стаў гал. перашко-дай гэтамуімкненню. Феадалы з дапамо-гай звычаёвых i заканадаўчых норм імкнуліся істотна абмежаваць В.с. Розныя абмежаванні В.с. вядомы з сярэдзіны 15 ст. (прывілей 1447) i былі звязаны з працэсам запрыгоньвання сялянства i развіццём прыгоннага права ў ВКЛ. У пошукахлепшай долі сяляне,большасць якіх да 16 ст. яшчэ захоўвала асабістую волю, г.зн. права на выхад i тамулічылася пахожымі, або вольнымі людзьмі, выхо-дзілі з маёнткаў адных феадалаў i пера-ходзілі ў маёнткі другіх. Каб атрымаць дазвол на выхад сяляне павінны былі выканаць шэраг неабходных умоў — абавязкаў, сярод якіх былі плата за выхад («выход», «куннца выходная»), выплата даўгоў i зварот «запаможенья», г.зн. рознай маёмасці i сродкаў вытворчасці, якія прыхожыя сяляне атрымлівалі ад феадалаў пры пасяленні ў ix маёнтках, дазвол феадала на выхад («лмст выход-ной», або «вызволеный»). Часта ролю ў абмежаванні В.с. адыгрывалі пагад-ненні феадалаў асобных рэгіёнаў пра адзіныяўмовы выхадуі прыёму пахожых людзей. Напр., найбольш важнай нормай такога пагаднення феадалаў Віцебскага ваяв. 1531, якія дамовіліся прымаць i дапускаць пахожыхлюдзей «па-полацку», г.зн. так, як гэта ўжо рабілі феадалы Полацкага ваяв., было ўстанаўленне ў маёнтках усіх феадалаў адзіных норм павіннасцей. Адпаведна з гэтай ухвалай, пахожыя людзі маглі выходзіць з маёнткаў толькі вясною. Вял. ролюўабмежаванні В.с. адыграла значная нівеліроўка феад. павіннасцей у выніку правядзення ў ВКЛ аграрнай рэформы (валочнай памеры). Частка норм, якія абмяжоўвалі В.с. i склаліся ў жыцці i судовай практыцы, была заканадаўча аформлена Статутамі ВКЛ 1529,1566,1588. Паводле Статута ВКЛ 1529 пахожы чалавек,які пасяліўся ў маёнтку на «волі», г.зн. на часовай ільгоце ў павіннасцях, i пражыў тэрмін ільготы, мог пайсці з маёнтка толькі пры ўмове выканання павіннасцей на працягу такога ж тэрміну або выплаты вял. грашовай сумы з разліку 6 грошаў за кожны тыдзень. Калі такі чалавекуцякаў, ён адшукваўся ўжо як прыгонны («от-чмч»). Абмежаванні В.с. садзейнічалі працягламу пражыванню пахожых сялян у адным маёнтку, a тым самым i запры-гоньванню на аснове юрыд. прынцыпу даўнасці, тэрмін якой з часу ўвядзення Статута ВКЛ 1529 складаў 10 гадоў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Выхад сялянскі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.