Выбранцы ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Выбранцы ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Выбранцы, ваенна-служылая група сельскага насельніцтва ў Польшчы, на Беларусі i ў Літве ў 16—18 ст. У Польшчы пяхота з В. узнікла ў 1578 па ініцыятыве караля Стафана Баторыя на ўзор венгер-скай пяхоты, у ВКЛ — у 1595. Выбіралі В. у каралеўскіх маёнтках (1 чал. ад 20 двароў). За сваю службу В. i ix сем'і вызваляліся да усіх падаткаў i павіннас-цей, прывілеі В. («выбранецкае права») пашыраліся i на ix нашчадкаў. У пач. 17 ст. ў войску ВКЛ было 12 рот В. (крыху больш за 1 тыс. чал.). Яны ўдзельнічалі ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1609—18. У 1-й пал. 17 ст. магнаты ВКЛ стваралі атрады В. i ў прыватных войсках, набіраючы ix з дробнай шляхты, вольных людзей i сялян. За вайсковую службу В. атрымлівалі «ў вечнасць» зямлю. У 2-й пал. 17 ст. В. засталіся только на Случчыне (вёскі Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі). Яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне (пяхота, мушкецёры, грэнадзёры), у залежнасці ад вайсковага звання мелі зямельныя надзелы ад 0,5 да 1,5 валокі, якія пера-ходзілі ў спадчыну па мужчынскай лініі. Фармальна (з 1659) В. лічыліся ў войску ВКЛ, фактычна ж былі васаламі магнатаў, мелі прывілеі ад каралёў i магнатаў, вызваляліся ад падаткаў. Зброюі мундзі-ры куплялі за свой кошт, адзін тыдзень В. служылі, другі — працавалі на сваім надзеле. У судовых адносінах яны былі экстэрытарыяльныя, падсудныя толькі суду ваеннага губернатара Слуцкага княства; у спрэчных справах са шляхтай, гараджанамі i сялянамі В. судзіліся ў зам-кавым судзе. Пасля далучэння Беларусі да Pac. імперыі i скасавання слуцкага гарнізона Дамінік Радзівіл у 1808 намагаўся перавесці В. (каля 1500 чал.) на паншчыну, што выклікала ix бунт i пера-дачу справы ў pac. суды. Частка В. дака-зала свае правы на дваранства, іншыя — на вольнасць. У1811 яны былі залічаны ў разрад вольных хлебаробаў, але працягвалі судовую справу супраць Радзівіла, адстойваючы свае правы на волю i зямлю. У1834 Дзярж. савет i цар Мікалай I прызналі ix «не залічанымі ў сялянства»; В. былі прызнаны вольнымі, але ix зямля — памешчыцкай. Тады В. адмовіліся плаціць чынш спадкаемцу Радзівіла кн. Вітгенштэйну. Толькі ў 1846 Слуцк i землі 6 выбранецкіх вёсак былі выкуплены ў яго дзяржавай. У 1868 В., спрабуючы замацаваць свае правы на зямлю, патрабавалі вылучыць ix вёскі ў асобную воласць, не жадаючы быць у адной воласці з былымі прыгоннымі сялянамі, але міравы з'езд пасрэднікаў адмовіў ім, не жадаючы патураць «шля-хецкай пагардзе да хлопства». У 1870 В. атрымалі люстрацыйныя акты на зямлю i ў 1871 перайшлі на выкупныя плацяжы. Да пач. 20 ст. мелі спецыфічныя рысы побыту, некаторыя В., што захавалі граматы, былі адноўлены ў правах дваранства.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Выбранцы ў ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.