Воласць у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Воласць у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

Воласць, 1)сукупнасць зямельных уладанняў, якія належалі адной асобе, на Русі i ў ВКЛ. У гэтым сэнсе Іпацьеўскі летапісу 1142 называе В. кіеўскіх князёў гарады Тураў, Клечаск i Случаск. У часы ВКЛ В. называлі комплекс паселішчаў, цэнтрам якіх быў адзін маёнтак, прычым такая В. не абавязкова ўтварала кам-пактны абшар. Паводле інвентара 1560, у В. дзярж. Аршанскага замка ўваходзілі сёлы Баева i Варанцэвічы, якія знахо-дзіліся на значнай адлегласці ад яго. Да сярэдзіны 16 ст. ў такім жа сэнсе часам ужываўся тэрмін «павет».

2) Адм.-тэр. адзінка на Русі i ў ВКЛ, населеная сялянамі-донн/кам/, якія ўтваралі тэрытарыяльную абшчыну. Як дзярж. ўласнасць проціпастаўлялася вотчыне — уладанню на правах прыват-най уласнасці. На Полаччыне i ў Маскоў-скай Русі ад В. адрозніваўся таксама стан, насельніцтва якога, відаць, мела іншы характар павіннасцей (канкрэтныя адроз-ненні паміж В. i станам у 13—14 ст. да-следчыкі вызначаюцьпа-рознаму; пазней гэтыя адрозненні сцёрліся). В. звычайна ахоплівала 10—30 i больш сельскіх пасе-лішчаў i складалася з тэрыторый сельскіх абшчын (у крыніцах ВКЛ ix звычайна называюць сёламі). Акрамя земляў сельскіх абшчын, пэўныя тэрыторыі (сенажацібабровыя гоны,лясы) звычайна знаходзіліся ў карыстанні ўсёй В. Яна мела двайную сістэму кіравання. 3 сялян для кіравання выбіраўся соцкі (у 15— 16 ст.—старац). Ён выступаў пасрэднікам паміж В. i ўладай, пры дапамозе дзесяцкіх размяркоўваў павіннасці, збіраў падаткі. Інтарэсы дзяржавы прадстаўляў намеснік (цівун) з баяр (шляхты). Ён знаходзіўся ў валасным цэнтры (у час Кіеўскай Ру-сі такім цэнтрам быў горад ці пагоа, у ВКЛ — горад ці замак) i не меў права вольна ездзіць na В. з мэтай збору падаткаў. Уабавязкі намесніка ўваходзілі прыём падаткаў ад старца, перасылка ix уладальніку В., суд па справах, якія не падлягалі кампетэнцыі абшчыннага копнага суда, a таксама арганізацыя будаўніцтва i рамонту замка сіламі насельнікаў В. 3 канца 14 ст. на зах. землях ВКЛ (у сучаснай Літве, апрача Жамойці, Верхнім Панямонні, на Меншчыне, Берас-цейшчыне) пачалося разбурэнне В. Асобныя сёлы са складу В. перадаваліся ў вотчыну шляхце, там узнікалі феад. двары, сяляне-даннікі ператварыліся ў цяглыхсялян. Да сярэдзіны 16 ст. амаль некранутыя шляхецкім землеўладаннем В. захаваліся толькі на У Беларусі, на землях, якія ў той час яшчэ называліся «Русь» (таму часам велікакняжацкія В. Падняпроўя ў дакументах называліся «рускімі валасцямі»). Сяродіх найбуйней-шымі былі Азярышчанская воласць i Усвяцкая на Пн Віцебскага пав., Магілёў-ская ў Аршанскім пав., Барысаўская, Любашанская, Свіслацкая, Бабруйская ўздоўж р. Бярэзіна, Крычаўская, Прапой-ская i Чачэрская ў Пасожжы, Гомельская, Рэчыцкая i Мазырская на ПдУ Беларусі. Аднак i ў гэтых В. асобныя сёлы перада-валіся вял. князямі ў рукі шляхты. У некат. выпадкахжыхары працягвалі выконваць частку павіннасцей разам з усёй В. (будаўніцтва замкаў, рамонт дарог i інш.) або новыя ўладальнікі атрымлівалі па-датковы імунітэті падданыя парываліўсе сувязі з В. Адначасова ўрад праводзіў наступленне на правы В.: намеснікі атрымлівалі дазвол непасрэдна збіраць павіннасці па сёлах, сяляне трацілі права выбіраць старцаў. У 1547 вял. князь Жыгімонт Аўгусту адказ на скаргу сялян Чачэрскай вол. заявіў: «Мно што ся дотычнт мыта м выбмраня старца, то ест реч наша господарьская, a не ваша хлопская». У канцы 16—пач. 17 ст. ў «рускіх» В. прайшла валочная памера, пасля чаго яны фактычна ператварыліся ўзвычайныя дзярж. маёнткі (Барысаўскае стараства, Магілёўская эканомія i інш.). Гэта прывяло да зліцця паняцця В. ў 1-м i 2-м значэннях.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Воласць у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.