БЕЛАРУСЬ (последнее)
Войшалк
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Войшалк (1225?—1268), вялікі князь літоўскі [1264—66]. Сын Міндоўга. Відаць, упершыню ўпамінаецца ў Іпаць-еўскім летапісе пад 1253 (фактычна 1252) як не названы па імю сын Міндоўга, якога той накіраваў у набег супраць галіцка-валынскіх князёў Данілы i Васількі Раманавічаўу ваколіцы Турыйска. Каля 1257 В. ад імя бацькі заключыў мір з Данілам, сасватаў за Шварна Данілавіча сваю сястру i ўступіў Раману Данілавічу Новагародак, Слонім i Ваўкавыск, прычым 2 апошнія — ад свайго імя, што сведчыць пра ix папярэдняе ўваходжанне ва ўдзел В. Пасля разрыву міруў 1258 В. разам 3 Таўцівілам захапіў Рамана Данілавіча ў Новагародку і, напэўна, забіў яго. 3 таго часу, найб. верагодна, пачалося княжанне В. ў Новагародку, пра якое летапіс паведамляе рэтраспектыўна пад 1263. В., застаючыся язычнікам, быў выключна жорсткі супраць сваіх падда-ных, але потым прыняў правасл. веру i радыкальназмяніўся. Ён пакінуўкняжацкі пасад i пастрыгся ў манахі, 3 гады жыў у Палонскім манастыры на Валыні, a по-тым, пасля няўдалай спробы паломніцтва ў Палесціну, заснаваўуласны манастыр каля Новагародка (Лаўрышаўскі манас-тыр). У гэты час яго адносіны з Міндоўгам былі напружанымі. Пасля забойства Міндоўга (1263) В. уцёку Пінск. Паводле Наўгародскага 1-га летапісу, ён даў клятву адпомсціць за бацьку i на 3 гады адмовіўся ад манаства. У 1264, пасля забойства новага вял. князя Траняты,якое, магчыма, было арганізавана В., ён атрымаў ваенную дапамогу ад пінскіх князёў i захапіў Новагародак, дзе да яго далучыліся бацькавы прыхільнікі, a затым дамогся ўлады над бацькоўскай вотчынай у Літве, дзе пакараўсмерцю сваіх ворагаў. Пры гэтым ён абапіраўся на падтрымку швагра Шварна, a сябе прызнаў васалам галіцка-валынскага кн. Васількі Раманавіча. 3 дапамогай валынскага войска В. заваяваў Дзяволтву i Нальшчаны, зноўаб'яднаўшы асноўныялітоўскія княствыі Новагарод-скую зямлю пад адной уладай. У залеж-насці ад яго знаходзіліся Полацкі Віцебск, пра што сведчыць грамата полацкага кн. Ізяслава каля 1265. Прыблізна да 1266 Шварн заставаўся суправіцелем В., a затым В. цалкам перадаўяму ўладу, вярнуўся ў манаства i пасяліўся ва Угроўскім манастыры на Валыні. Прыблізна ў крас. 1268 старэйшы брат Шварна Леў Данілавіч паклікаў В. да сябе ва Уладзімір Валынскі, дзе забіў яго ў час бяседы. Летапіс тлумачыць забойства тым, што Леў меў крыўду на В., які перадаў уладу над Літвой i Новагародкам не яму, a Шварну.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Войшалк
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292162201 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций