БЕЛАРУСЬ (последнее)
Войт у Рэчы Паспалітай
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Войт (ад сярэдневерхненям. Voget), кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў гарадах i вёсках ВКЛ. 1) Кіраўнік гар. адміністрацыі ў канцы 14—18 ст. У дзярж. гарады В. прызначаў вял. князь ВКЛ з заможных феадалаў або мяшчан, a ў прыватнаўласніцкіхгарадах — іхуладаль-нікі. Мяшчане некат. гарадоўдамагліся права самім выбіраць В. (Орша, 1559; Пінск, 1581; Мазыр, 1578,i інш.). Пасаду В. прадугледжвала магдэбургскае права, але з 16 ст. ў гарадах Беларусі, дзе існавала самакіраванне (перш за ўсё на У Беларусі), пасада В. ўводзілася да ўстанаўлення магдэбургскага права. Класічнае магдэбургскае права зводзіла ролю В. да старшынства на шэфенскім судзе (войтаўска-лаўніцкім судзе). Аднак на Беларусі В. паступова набыў права вышэйшай адміністрацыйнай улады i войтаўскагасуда. Меўзначныя крыніцы даходаў. Акрамя судовых пошлін, набыт-кам В. былі пэўная частка розных нату-ральных пабораў («провнант войтов-скпй»), доля прыбыткаў ад рыначнага гандлю, утрымання корчмаў, крам, часам зямельныя падараванні. Прызначаныя В. (звычайна з заможнай шляхты) часта перакладалі свае абавязкі на лант-войтаў (намеснікаў), варагавалі з гара-джанамі. Дакументы змяшчаюць шмат-лікія скаргі на незаконныя дзеянні В. 2) Кіраўнік вясковай адміністрацыі ў 2-й пал. 16—18 ст. Тэрмін «В.» для сельскай адміністрацыі замацаваўся з часоў валочнай памеры i прыйшоў на змену тэрміну «старац». У путных баяр i зямян з канца 17 ст. В. называлі хару-жымі. На пасаду В. зацвярджаўуласнік уладання. Дзейнасць В. падлягала кант-ролюісудуўрадніка маёнтка. Прыўступ-ленні на пасаду В. даваў прысягу на вернасць пану і на добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. У падпарадкаванні В. знаходзілася некалькі вёсак, якія складалі асобную адм. адзінку — вой-таўства. У кола абавязкаў В. ўваходзілі нагляд за парадкам паміж падданымі падначаленых яму вёсак, збор чыншу і інш. пабораў, кантроль за выкананнем паншчыныдалок, гвалтаўі інш. павіннас-цей. В. сачыў за непарушнасцю межаў зямельных надзелаў, вёсак i ўладання, распараджаўся засяленнем i здачай у наём пустых зямель (за ўтойванне апра-цоўваемых зямель В. караўся смерцю). В. адказваў за пажарную бяспеку, спраў-насць дарог i мастоў. Сачыў, каб сяляне не ўцякалі, каб хадзілі ў царкву, хрысцілі дзяцей i г.д. Штотыднёва даваў справа-здачу панскаму двару. У выкананні аба-вязкаў войту дапамагалі падвойсю'я i лаўнікі. За выкананне сваіх абавязкаў В. атрымліваў вольны ад цяглых павіннас-цей зямельны надзел (звычайна 1 ці 0,5 валокі). 3 2-й пал. 17 ст. ў дзярж. ула-даннях на ўтрыманне вясковай адмініст-рацыі (В. i цівуноў) насельніцтва стала плаціць спец. падатак «expenso fundi».
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Войт у Рэчы Паспалітай
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292162148 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций