БЕЛАРУСЬ (последнее)
Войны Рэчы Паспалітай з Турцыяй 17 ст
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Рэч Паспалітая ва ўзброеныя канфлікты з Турцыяй уступіла ў пач. 17 ст. Прычынамі гэтага стала ўмяшанне Польшчы ва ўнутр. справы Малдовы — васала Турцыі, паходы ўкр. казакоў на прычарнаморскія турэцкія ўладанні i напады крымскіх татараў на тэр. Рэчы Паспалітай. Непасрэднай прычынайстапа аказанне Рэччу Паспалітай дапамогі Габсбургам у 1619 у вайне з турэцкім васалам трансільванскім кн. Габарам Бетленам i ўзяцце пад апеку малдоўскага гаспадара. Войскі Рэчы Паспалітай рушылі ў Малдову, дзе 19.9.1620 разбіты турэцка-татарскімі войскамі пад Цацорай непадалёку ад Ясаў. Паход у адказ ту-рэцка-татарскіх войск на Рэч Паспалі-тую скончыўся ix паражэннем у Хацін-скай бітве 1621, пасля якой дзярж. мяжа была ўстаноўлена па Днястры. У наступ-ныя гады казацкіх войнаў Рэч Паспалітая ваявала гал.ч. з крымскімі татарамі — васаламі Турцыі. У 1672 туркі напалі на Рэч Паспалітую, захапілі Камянец-Па-дольскі i аблажылі Львоў. Рэч Паспалітая была вымушана 18.10.1672 заключыць Бучацкі мір, паводле якога саступіла Турцыі шмат укр. зямель i абавязалася выплачваць штогадовы гарач —100 тыс. злотых. Сойм не ратыфікаваў мір. У1673 войскі Рэчы Паспалітай аднавілі ваенныя дзеянні i атрымалі перамогу ўХацінскай бітве 1673. У1675 татары былі разбіты пад Львовам i Трамбоўляй, a 24.9.1676 турэцка-татарскае войска разграміў пад Жураўнай на Днястры кароль Ян III Сабескі. 17.10.1676 заключана перамір'е, паводле якого Рэч Паспалітая вярнула частку ўкр. зямель, страчаных у 1672. Войскі Рэчы Паспалітай адыгралі важную ролю ў разгроме туркаў у Венскай бітве 1683 i бітве пад Парканамі (кастр. 1683), якія паклалі канец турэцкай экспансіі ў Еўропе. Рэч Паспалітая далучылася да заснаванай у 1684 антытурэцкай Святой Лігі, куды ўваходзілі Свяшчэнная Рымская імперыя, Венецыя, Папская дзяржава i Расія. Паходы ў Малдову ў 1685,1686 i 1691 былі беспаспяховымі, нягледзячы на блакаду, не ўдалося вызваліць Камя-нец-Падольскі. У1698 войскі Рэчы Паспа-літай перамаглі турэцка-татарскія войскі пад Падгайцамі каля Цярнопаля. Паводле ўмоў Карлавіцкага міру 26.1.1699 Рэч Паспалітая атрымала Падолле з Камян-цом-Падольскім i ўкр. землі на Права-бярэжжы (страчаныя раней тэрыторыі Кіеўскагаі Брацлаўскага ваяв.). Перыяд войнаў з Турцыяй скончыўся.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Войны Рэчы Паспалітай з Турцыяй 17 ст
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292162053 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций