БЕЛАРУСЬ (последнее)
Род Войнаў у ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Войны, шляхецкі род герба «Трубы». Вядомы з 1-й пал. 15 ст. ў Бельскай зямлі (Падляшша), пасля валодалі маёнткамі ў інш. частках ВКЛ. Найб. вядомыя:
Лаўрын (Ваўжынец; ?—23.10.1580), сын Мацвея. Каралеўскі дваранін, пісар ВКЛ з 1566, адначасова падскарбі дворны ВКЛ у 1569—76 i падскарбі земскі ВКЛ з 1576; стараста пінскі з 1574, квасаўскі, красніцкі, хвяйданскі, індурскі. Валодаў маёнткамі ў Берасцейскім (Расна, Бор-шчава), Гарадзенскім (Ласосна, Путрышкі), Ваўкавыскім (Свіслач), Новагародскім (Мярацічы) пав. У 1571 купіў у кн. К.І.Астрожскага в. Азяраны i воз. Свіцязь. У 1560-х г. кіраваў паўторнай валочнай памерай у Пінскім старастве. Пасол на соймы 1569,1578,1580.
A н д р э й (?—паміж 19.6.1628 i 1630), сын Лаўрына. Каралеўскі дваранін,
крайчы ВКЛ у 1592—1620, падчашы ВКЛ з 1620; стараста гарадзенскі з 1601, ваўкавыскі з 1618.
Пётр (?—да 10.3.1633), сын Андрэя. Стараста навадворскі, ваўкавыскі з 1626, падстолі ВКЛ з 1631.
Война Мацвеевіч Грычына (Воін Грычынавіч, хроснае імя Барыс; каля 1492—15.5.1582), сын Мацвея Грычыны (Грычынавіча). Падкаморы пінскі ў 1567—70, дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі, пераломскі, юрбаркскі.
С я м ё н (?—1599), сын Войны Мац-веевіча. Маршалак гаспадарскі ў 1584 - 88, кашталян мсціслаўскі з 1588; цівун ужвенцкі з 1567, дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. Выслу-жыўу вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ўЖамойці.
Рыгор (?—каля 1603), сын Войны Мацвеевіча. Суддзя земскі ваўкавыскі, войскі гарадзенскі, кашталян берасцейскі з 1593.
Сокал (?—1610),сынВойныМац-веевіча. Кашталян мсціслаўскі ў 1599— 1603 i берасцейскі з 1603; дзяржаўца ожскі i пераломскі.
М a ц в е й (?—чэрв. 1607), сын Сямёна. Каралеўскі сакратар, пісар ВКЛ з 1589,адначасова падскарбі дворны ВКЛ з 1605; цівун ужвенцкі i паюрскі. Вял. пасол у складзе пасольства 1590—91 у Маскву,якое прадоўжыла Ям-Запольскае перамір'е 1582 на 12 гадоў.
Габрыэль (?—1.1.1615), сын Войны Мацвеевіча. Каралеўскі сакратар, рэферэндар свецкі i вял. пісар ВКЛ у 1585—89, падканцлер ВКЛ з 1589; стараста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі. Вял. пасол у Масквуў 1590—91.
Бенядзікт (?—1615),сынВойны Мацвеевіча. Вучыўся ў Віленскай акадэміі i за граніцай. Сакратар караля польскага i вял. князя ВКЛ Стафана Баторыя, кусташ віленскі, пробашч троцкі з 1576, біскуп віленскі з 1600. Правёў паўторную кананізацыю св. Казіміра.
Абрагам (Абрам; 1569—1649), сын Сямёна. Канонік віленскі з 1599, біскуп-суфраган віленскі з 1611, тыту-лярны біскуп метонскі,біскуп жамойцкі ў 1627—30 i віленскі з 1630.
Станіслаў (?—11.2.1649), сын Мацвея. Каралеўскі пакаёвы дваранін, цівун гандынскі з 1637, стараста паланг-скі, кухмістр ВКЛ з 1640.
Антоній Юзаф (?—да4.7.1747), канонік віленскі з 1724, пісар вялікі ВКЛ у 1730—40, прэпазіт троцкі з 1736, сакратар духоўны ВКЛ з 1740.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Войнаў у ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292161945 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций