Род Вішнявецкіх у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Род Вішнявецкіх у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Вішнявецкія (Карыбут-Вішнявецкія), княжацкі род герба «Карыбут». Радавод вялі ад кн. Карыбута (Фёдара) Альгердавіча з вялікакняжацкай дынас-тыі ВКЛ,якога даследчыкі атаясамліваюць з кн. Фёдарам Несвіцкім (гл. ў арт. Несвіцкія). Унук Фёдара Несвіцкага Міхаіл Васілевіч Збаражскі валодаў замкам Вішнявецу Крамянецкім пав. на Валыні (адсюль прозвішча В.). Ад яго сыноўівана i Аляксандра пайшлі старэйшая i малод-шая лініі роду В. (у мужчынскім родзе згаслі ў 174411673). В. належалі вялізныя зямельныя абшары i маёнткі на Украіне i Беларусі,ут.л. з 1509 Брагінская вол.

Найб. вядомыя са старэйшай лініі:

Іван Міхайлавіч (?—каля 1542), сын Міхаіла Васілевіча. Стараста прапойскі, чачэрскі i варнянскі.

Дзмітрый Іванавіч (?—1563), сын Івана Міхайлавіча. Дзяржаўца ванячыцкі з 1547, стараста чаркаскі з 1551. Адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакаў супраць крымскіх татар, туркаў i малдаўскіх гаспадароў, бараніў граніцы ВКЛ на Пд, для чаго на дняпроўскім востраве Мал. Хорціца па-будаваў крэпасць (каля 1554—55). Хадзіў на крымскіх татар i туркаў. Пад імем Байда стаў прататыпам героя нар. песень. У знак пратэсту супраць загаду вял. князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста спыніць напады на Крым i Турцыю ў 1557 перай-шоў на службу да pac. цара Івана IV Грознага, які даў яму ў валоданне горад Бялёў i даручыў камандаваць атрадам на паўд. мяжы Pac. дзяржавы. Двойчы ўдзельнічаўу паходах pac. войска ў Крым. У час Інфлянцкай вайны 1558—82 уцёк з Масквы (1563), заручыўшыся лістом вял. князя літоўскага з дазволам на зва-рот. У 1563 малдаўскія баяры, незада-воленыя сваім гаспадаром Стафанам IX, запрасілі Дзмітрыя Іванавіча на малдаўскі трон, але яго атрад быў разбіты ў бітве з войскамі Стафана IX. Дзмітрый Іванавіч трапіў у палон i пакараны смерцю ў Канстанцінопалі.

Канстанцін Іванавіч (?— 1574), сын Івана Міхайлавіча. Стараста жытомірскі. На Люблінскім сойме 1569, прымаючы прысягу пры далучэнні Валыні да Польшчы, ад імя валынскіх магнатаў папярэдзіў Жыгімонта Аўгуста аб неаб-ходнасці захаваць у ваяводстве правасл. веравызнанне I ўкр. мову у справаводстве.

Андрэй Іванавіч (?—1585), сын Івана Міхайлавіча. Кашталян луцкі (валынскі) у 1568—72, ваявода брац-лаўскі ў 1572—76 i валынскі з 1576.

Канстанцін Канстанціна-віч (1564—1641), сын Канстанціна Іванавіча. Ваявода белзскі ў 1636—38 i рускі з 1638, стараста чаркаскі з 1623 i крамянецкі. У1595 перайшоўу каталіц-тва. Пазнаёміў Ілжэдзмітрыя I са сваім сваяком Юрыем Мнішкам. 3 атрадам добраахвотнікаў з шляхты i вайсковых людзейудзельнічаўу паходзеЛжэдзмітрыя I на Маскву (1604—05). Пасля гібелі апошняга вярнуўся на Украіну, але неўзабаве з новым атрадам удзельнічаў у аблозе Троіца-Сергіева манастыра, у 1617—18 — у паходзе каралевіча Уладзіслава на Маскву. Калі ў 1631 згас род князёў Збаражскіх, атрымаў ix зямельныя ўладанні на Украіне.

Януш Aнтонi (1678—18.1.1741), сын Крыштофа. Стараста пінскі ў 1695— 1701, падчашы ВКЛ у 1697—98, маршалак надворны ВКЛ у 1699—1702, віленскі кашталян ў 1702—03 i ваявода ў 1704— 06, кракаўскі ваявода ў 1706—26 i кашталян з 1726. Удзельнічаўу барацьбе шляхты Літвы i Беларусі супраць засілля Сапегаў у ВКЛ.

Міхал Сервацы (13.5.1680— 16.9.1744), сын Крыштофа. Гетман польны ВКЛ у 1702—03 i 1707—09, гетман вялікі ВКЛ у 1703—07 i з 1735, віленскі кашталян у 1703—06 i ваявода ў 1706—07 i з 1735, канцлер вялікі ВКЛ у 1720—35; стараста пінскі, ваўкавыскі, мерацкі, вілкавішскі. Маршалак канфе-дэрацыі 1700. У 1707 заключыў пагад-ненне з каралём Станіславам Ляшчын-скім. У 1709 арыштаваны i вывезены ў Расію,у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую i эмігрыраваў. На радзіму вярнуўся ў 1716. Пісьменнік i паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду i ў родзе. Пасля яго смерці ўладанні В. перайшлі да Агінскіх i Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіхі Вяльгорскіх.

Найб. вядомыя з малодшай лініі:

Аляксандр Міхайлавіч(?— 1555), сын Міхаіла Васілевіча. Стараста рэчыцкі.

Адам Аляксандравіч (?— 1622), сын Аляксандра Аляксандравіча. Уладальнік маёнаткаў на Беларусі i Украіне, актыўны прыхільнік правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай. У 1601—03 у яго маёнтку ў Брапне знаходзіуся Лжэдзмітрый I, які ўпершыню «прызнаў-ся» менавіта Адаму Аляксандравічу, што ён царэвіч Дзмітрый, сын Івана IV Гроз-нага, цудам уратаваны ад смерці ва Углічы. Апошні прызнаў Ілжэдзмітрыя I царэ-вічам, падтрымаў яго i пазнаёміў з Канстанцінам Канстанцінавічам В. i інш. магнатамі. Удзельнічаў у паходзе Лжэ-дзмітрыя I на Маскву. У маі 1606 трапіў у палон i высланы ў Кастраму. У 1607 вярнуўся на радзіму. Разам з правасл. магнатам кн. Р.К.Ружынскім далучыўся да атрада ў некалькі тысяч коннікаў, які разам з Ілжэдзмітрыем II пайшоў на Маскву, аднак у хуткім часе вярнуўся.

Іерамія Міхаіл Міхайла-в i ч (1612—20.8.1651), сын Міхаіла Мі-хайлавіча. Буйны магнат на Украіне, вая-вода рускі з 1646, стараста гадзяцкі, канеўскі, перамышльскі. Першапачаткова праваслаўны, у час вучобы ў езуіцкай школе ў Львове перайшоў у каталіцтва (1631), стаў гарачым прыхільнікам яго распаўсюджання, але карыстаўся i поль-скай,іўкр. мовамі.Ягоўладанні наУкраіне складаліся з 56 гарадоў, мястэчак i вёсак (цэнтр г. Лубны) i займалі большую частку цяперашняй Палтаўскай вобл. Меўтаксама маёнткі i замкі на Валыні i Палессі, 12-ты-сячнае войска, прымаў замежных паслоў. Удзельнічаў у вайне Расііз Рэччу Паспа-літай 1632—34. Узначальваў групоўку магнатаў, якая выступала супраць цэнт-ралізацыі ўлады ў Рэчы Паспалітай, патра-баваў ад караля рашучых дзеянняў па за-душэнні антыфеадальнай вайны 1648— 51, у выніку якой пацярпела большасць яго маёнткаў. На пачатку вызваленчай вайны на Украіне фактычна ўзначаліў процідзеянне паўстанцам-казакам i сялянам, вёў з імі жорсткую барацьбу.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Род Вішнявецкіх у ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.