БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віцень
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Віцень (?—1316), вялікі князь літоўскі [1295—1316]. Звесткі пра паходжанне В. супярэчлівыя. Паводле«Хронікі зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга, В. быўсынам кн. Пукувера (інакш Лклувера), родапачынальніка Гедзімінавічаў. Братам В. быў Гедзімін. У 1291 Пукувер паслаў В. з вял. войскам у Польшчу ваяваць Куяўскую зямлю. У 1294 В. камандаваў літ. войскам, якое напала на Лянчыцкую зямлю ў Польшчы, у 1295 — на Малую Польшчу, у 1300 — на Добжынскую зям-лю, у 1306 — на Каліш. Яшчэ адзін паход на Польшчу адбыўся ў 1307. Арганізоўваў адпор наступу нямецкіх рыцараў-крыжа-коўна ВКЛ. Падягокіраўніцтвамадбыліся ваенныя паходы на тэр. Тэўтонскага ор-дэна. Скарыстаў супярэчнасці паміж лівонскімі рыцарамі i Рыжскім арцыбіс-купствам i ў 1298 заключыў саюзны дагавор з Рыгай i рыжскім арцыбіскупам, што дало магчымасць адбіць крыжацкі наступ на Жамойць. Тады ж В. захапіў крыжацкі замак Каркхаўз. Саюз ВКЛ з Рыгай дзейнічаў да канца панавання В. У1307 В. дапамог гараджанам Полацка выгнаць з горада крыжакоў,якія праніклі ў 1305 i пачалі там панаваць. Пры гэтым у Полацку былі перабіты амальусе немцы, a пабудаваны імі касцёл разбураны. Для барацьбы з крыжакамі на правым беразе Нёмана В. пабудаваў некалькі замкаў, у якіх пастаянна знаходзіліся зменныя гарнізоны. На левым беразе Нёмана былі пабудаваны замкі крыжакоў. Тут паста-янна адбываліся ваен. сутычкі. Ваўнутр. палітыцы В. намагаўся ўмацаваць паліт. адзінства ВКЛ. Сяліў на сваіх землях на Гарадзеншчыне прусаў, якія ўцякалі ад крыжакоў з заваяванай Прусіі. За гэта крыжакі рабілі жорсткія напады на Гарадзенскую зямлю. У1294 В. задушыў паўстанне жамойцкіх князёў, якіх схіляў да саюзу Тэўтонскі ордэн. Паводле поз-няга Васкрасенскага летапісу, В. далучыў да сваёй дзяржавы тэрыторыю да Зах. Буга, Берасцейскую зямлю (1315). Пра абставіны смерці В. дакладных звестак не захавалася. Апошні раз упамінаецца ў крыніцах пад 1315, калі ў верасні гэтага года кіраваўаблогай крыжацкага замка Хрыстмемеля. Супярэчліва выглядаюць паведамленні хронік пра яго гібель у баі з крыжакамі ці смерці ад удару маланкі. Паводле Густынскага летапісу, В. прыняў дзярж. герб ВКЛ: «Вмтен нача княжмтн надЛнтвою, нзмыслм себе герб м всему князству Лмтовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне нармчут Погоня».
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віцень
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292161609 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций