БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віцебскі Успенскі манастыр
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Успенскі (Прачысценскі) манастыру Віцебску на высокім левым беразе Дзвіны (пасад Узгор'е, з 17 ст. Узгорскі замак) вядомы з 1406, спачатку быў мужчынскі, з 16 ст. жаночы. 316 ст. царква манастыра мела статус сабора, была 2-й (пасля Полацкага Сафійскага сабора) кафедрай полацкіх архіепіскапаў. 3 пач. 17 ст. саборуніяцкі. Пры ім знаходзіўся двор (рэзідэнцыя) полацкіх архіепіскапаў, дзе ў час Віцебскага паўстання 1623 забіты І.Кунцэвіч. У1629 сабор згарэў.у 1636 адбудаваны. Пасля 1672 на сродкі віцебскага земскага пісара А.Ф.Кісяля пабудаваны новы сабор, пры ім у 1682 заснаваны базыль-янскі мужчынскі манастыр. Усе пабудовы згарэлі ў 1708, пасля адбудаваны. Мураваныя сабор i манастыр пачаўузводзіць у 1743 арх. Ю.Фантана ў стылі барока на сродкі мяшчан Віцебска i шляхты. За ўзор быў узяты касцёл Сан-Карла-аль-Корса ў Рыме (1612—80-я г.). 3-за не-дахопу сродкаў будаўніцтва зацягнулася i скончана толью' ў 1780-х г. (у 1785 сабор асвячоны ў гонар Успення Багародзіцы i ўімя св. пакутніка Іасафата Кунцэвіча, але будаўнічыя работы працягваліся). Быўадным з самых вялікіху Рэчы Паспалі-тай (даўжыня 66 м, шырыня 33 м, вышы-ня ад падлогі да столі гал. нефа 22,5 м). Сабор — 3-нефавая крыжовая ў плане базіліка з 2 вежамі на гал. фасадзе. Па баках меліся па 3 капліцы з выхадамі да бакавых нефаў, накрытых з імі агуль-ным дахам. Паўкруглая апсіда была аб-кружана прэсбітэрыем, канцы якога вы-ходзілі ў крылы трансепта i далей у бакавыя нефы. Да прэсбітэрыя з супраць-леглых бакоў былі далучаны 2-павяр-ховыя сакрыстыя i скарбец. Гал. фасад адпаведна нефам i радам капліц меў 5-часткавае чляненне, падкрэсленае парнымі калонамі i пілястрамі. Сярэдняя выгнутая ўперад 3-ярусная частка завяр-шаласяхвалістым перарывістым гзымсам. Вежы па восях капліц былі 4-ярусныя, завершаныя фігурнымі купалкамі. У дэкоры фасадаў выкарыстана ордэрная архітэктурная пластыка, філёнгавыя рамы, разнастайныя абрамленні праёмаў i інш. Інтэр'ер быў упрыгожаны лепкай, мураваным іканастасам. Цэнтр. неф i трансептбылі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі,бакавыя — крыжовымі. Гал. мураваны манастырскі корпус размяшчаўся на Пн ад сабора, 3-павярховы, Т-падобны ў плане, гал. фасадам арыентаваны на Дзвіну. Мае калідорную сістэму планіроўкі: уздоўж аднабаковага калідора, перакрытага цыліндрычнымі скляпеннямі, перша-пачаткова размяшчаліся келлі i розныя службовыя памяшканні,яю'я 20 вокнамі выходзілі на Дзвіну. Бакавыя фасады мелі па 3 акны на паверсе i завяршаліся фігурнымі шчытамі.Збокудварапрыбу-давана 2-павярховае крыло, дзе знахо-дзіліся трапезная, школа i бібліятэка. Гал. фасад на ўсю вышыню будынка аздоблены пілястрамі, паміж якімі раз-мешчаны прамавугольныя аконныя праё-мы з простымі ліштвамі i падаконнымі нішамі; будынак завершаны тонкапрафі-ляваным карнізам. Корпус мае калідор-ную сістэму планіроўкі з крыжовымі (у памяшканнях) i цыліндрычнымі (у калідо-ры) скляпеннямі. Гал. корпус галерэяй злучаўся зсаборам. Перадім быўразбіты вузкі садабгароджаны мурам. На манас-тырскім двары стаялі 1-павярховыя гасп. пабудовы. У 1799 сабор перададзены праваслаўным, у будынках манастыра размешчаны адміністрацыйныя ўстановы, з 1856 дзейнічала духоўная семінарыя. Сабор у час рамонтаў страціў барочныя дэталі i набыў рысы класіцызму, быў над-будаваны 8-гранны барабан са сферыч-ным купалам з драўляным ліхтаром. У 1936 сабор узарваны, цяпер аднаўляецца.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віцебскі Успенскі манастыр
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292161340 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций