Віцебскі павет

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віцебскі павет. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Віцебскі павет,адм.-тэр. адзінка ВКЛ. Тэрыторыя В.п. складалася з 2 асн. частак: стараж. баярскіх вотчын i княжацкіх двароў,якія размяшчаліся гал. ч. на 3, У i Пд ад Віцебска на адлегласці каля 20—30 км, i больш аддаленых валасцей [Азярышча, Бруса, Дрэчылукі, Мікуліна, Усвят (Усвяты) i інш.]. Апошнія былі заселены сялянамі-даннікамі i даваліся на 1—2 гады ў кіраванне па чарзе віцебскім баярам. Княжацкімі дварамі, відаць, здаўна былі Выдрэя, Лемніца (Ілемніца), Лужасна, Л юбашкаў, якія ў 16 ст. i пазней з'яўляліся велікакняжацкай уласнасцю. Шматлікія баярскія вотчыны (у 15—16 ст. сярод ix упамінаюцца Бялынавічы, Вымна, Гла-замічы, Караміды, Пагосцішча, Старое Сяло, Тухачова, Фальковічы, Хоцімля i інш.) належалі прадстаўнікам 20—30 родаў мясц. паходжання (Аліфяровічам, Буе-вічам, Герасімовічам, Гуркам-Рамейкам, Дашковічам, Мастытычам, Шапкам i інш.) ці раздаваліся вял. князямі служылым князям (напр., маёнтак Тулава трапіў да кн. Жылінскіх, сёлы на мяжы з Полацкім пав. — да кн. Глінскіх). На працягу 15 ст. шэрагускраінных валасцей В.п.таксама перайшлі ва ўласнасць князёў i паноў і т. ч. выйшлі з-падулады віцебскага на-месніка; воласці Мікулінская трапіла да кн. Асавіцкіх, Дрэчылукі — да кн. Друцкіх-Бабічаў, Астроўна — да кн. Андрэя Уладзі-міравіча, потым да Сапегаў, Обаль — да кн. Друцкіх-Прыхабскіх, Храпавіцкая — да паноў Храпавіцкіх. У 2-й пал. 15 ст. вял. воласці Азярышча i Усвяты перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне вял. князя. Астатняя частка В.п. (баярскія вотчыны i воласці) належала да юрыс-дыкцыі намесніка. У розны час гэту пасаду займалі Румбольд Валімунтавіч (1422), кн. Васіль Друцкі-Красны (1431), Нац Гінвілавіч (1452), Іван Гойцавіч (1452— 54), М.Неміровіч (1466—69), І.Хадкевіч (каля 1476), І.Іллініч (1482), кн. І.Ю.Заслаўскі (1492), кн. М.І.Заслаўскі (1494— 95), С.Глябовіч (1496—1501), Ю.Глябовіч (1503—08). У 1508 утворана Віцебскае ваяводства, куды ўвайшоўі В.п. Функцыі віцебскага намесніка перайшлі да ваяводы, якога замяшчаў падваявода. У1514 паўн.-ўсх. частка В.п. (воласці Веліжі Жыжэц) адышла да Маскоўскай дзяржавы (Веліж вернуты ў 1582 пасля Лівонскай вайны 1558—83). Пасля адм. рэформы ВКЛ 1565—66 В.п., як i інш. паветы ВКЛ, атрымаўудакладненыя межы. У яго зноў увайшлі ўсе княжацкія i панскія ўладанні, дзярж. воласці Азярышча i Усвят (Усвяты), a таксама маёнтак Сянно, які ў пач. 16 ст. вылучыўся з Аболецкага пав. Віцебскага ваяв. Былі ўведзены новыя службовыя пасады: кашталян, суддзя земскі з падсудкам i пісарам, суддзя гродскі з пісарам, харунжы, падкаморы i інш. Уся шляхта павета была ўраўнавана ў правах i атрымала самакіраванне — павятовы соймік. У час Лівонскай вайны на тэр. маёнтка Дрэчылукі ў 1563 пабудаваны дзярж. Суражскізамак.яю разам састарымі Азярышчанскім i Усвяцкім замкамі меў важнае абарончае значэнне. На тэр. В.п. здаўна існаваў праваслаўны Маркаў (Маркаўскі) манастыр (на правым беразе Зах. Дзвіны ніжэй Віцебска). У 16—18 ст. найбуйнейшымі землеўладальнікамі павета з'яўляліся паны Сапегі (Астроўна, Тухачоў, пазней Дрэчылукі), кн. Сангушкі (Госьмір, Обаль), Агінскія (Мікуліна, Лёзна, пазней Веляшковічы i Марцыянаў). У В.п. былі заснаваны дзярж. i прыватныя мястэчкі Азярышча, Веліж, Гарадок, Калышкі, Лёзна, Мікуліна, Соржыца (Сорыца), Сянно, Усвяты, Янавічы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) В.п. у складзе Pac. імперыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віцебскі павет

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.