«Віцебская даўніна»

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Віцебская даўніна». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by

«Віцебская даўніна» («Вмтебская стармна»), зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны i Полаччыны 11—19 ст. Падрыхтаваўі выдаўу Віцебску А.П.Со-пуноў. Планавалася бтамоў, выдадзены тры: 1-ы (1883), 4-ы (1885), 5-ы (1888). Ут. 1 матэрыялы пра Віцебск з 1021 па 1883: урыўкі з летапісаў, Віцебскілетапіс, інвентары горада, граматы віцебскіх і полацкіх князёў, статыстычныя звесткі пра насельніцтва, законы pac. ўрада, што датычылі Віцебска i губерні, дакументы пра Віцебскае паўстанне 1623, вайну 1812, Троіцкі манастыр, спісы віцебскіх ваяводі кашталянаў,полацкіхі віцебсю'х праваслаўных i уніяцкіх епіскапаў i архі-епіскапаў, граматы віцебскім мяшчанам конным i баярам панцырным, прывілеі Віцебску на магдэбургскае права 1597 i 1644 i інш. У канцы тома змешчаны гіст.-статыстычны нарысСапунова пра Віцебск, заўвагі складальніка. Матэрыялы згрупа-ваны пераважна паводле тэматычнага прынцыпу, але Сапуноў змяшчаў ix i паводле гіст. значэння, не зважаючы на афіц. каноны выдання такіх зборнікаў. У 2-м i 3-м тамах планавалася змясціць дакументы па гісторыі Полацка, інш. гарадоўі мясцовасцей губерні. Ваўступе да т. 4 змешчаны «Кароткі нарыс бараць-бы Маскоўскай дзяржавы з Літвой i Польшчай у XIV—XVII ст.» Сапунова. У 1-й частцы — дакументы пра заняцце Полацка i наваколля ў 1563 войскамі pac. цара Івана IV; вызваленне Полацка i Полаччыны ў 1579 бел.-літ. i польскім войскамі на чале з каралём Стафанам Баторыем. У 2-й частцы — дакументы часоў вайны Расіі супраць Рэчы Паспа-літай 1654—67. Дакументы сведчаць пра жорсткую заваёўніцкую палітыку цароў Івана IV Грознага i Аляксея Міхайлавіча, асабліва выразна гэта паказана ў матэ-рыялах пра заваёвы Полацка ў 1563. У т. 5 дакументы i матэрыялы пра гісторыю Полацкай епархіі ад яе ўзнікнення да 1772, далучэнне паўн.-ўсх. часткі Беларусі да Расіі. У пачатку тома змешчаны «Кароткі нарыс гістарычнага лёсу Полац-кай епархіі ад старажытнага часу да паловы XIX ст.», дзе ёсць звесткі пра ліквідацыю уніяцкай царквы, далучэнне яеда pac. правасл. царквыі правядзенне Полацкага царкоўнага сабора 1839. У т. б планавалася змясціць гіст. нарыс пра Віцебскую губ., дадаткі, паказальнікі. Выданне багата ілюстравана малюнкамі помнікаў архітэктуры, факсіміле рэдкіх рукапісных кніг, партрэтамі гіст. асоб, ёсць карты i інш. Большасць дакументаў у ім надрукавана ўпершыню, арыгіналы асобных з ix не захаваліся. Не ўсе дакументы друкаваліся цалкам, шмат з ix дадзены ў перакладзе.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: «Віцебская даўніна»

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.