Віцебскае ваяводства

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Віцебскае ваяводства. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Віцебскае ваяводства, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Перша-пачаткова ахоплівала, відаць, тэр. Ві-цебскай зямлі, намеснікі якой з 1503 пачынаюць карыстацца тытулам ваяводы. Пытанні пра тое, у якой ступені гэта суправаджалася пашырэннем ix паўна-моцтваўі ці ўплывала наўзаемаадносіны ваяводы з інш. намеснікамі паветаў Віцебскай зямлі (Аболецкім, Аршанскім, магчыма, Магілёўскім), a таксама ўла-дальнікамі Друцкага княства дастаткова не вывучаны. Ваявода ажыццяўляў ваен. кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, a суд. функцыі i кантроль за крыніцамі дзярж. даходаў, відаць, — у межах Віцебскагапавета. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія i панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі гаспадарскаму суду, a адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле велікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў В.в. (як i ў Полацкім) прызна-чаліся толькі са згоды мясц. шляхты. Пасля адм.-тэр. рэформы 1565—66 В.в. складалася з Віцебскага павета i Аршан-скага ловета.уведзены павятовыя сой-мікі i іерархія службовых пасад на польсю' ўзор: кашталян, падкаморы, суддзя земскі 3 падсудкам i пісарам, суддзя гродскі з пісарам i інш. Харугва В.в. зялёнага колеру з выявай «Пагоні»ўбелым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання шляхецкім апалчэннем ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага пав., з 1569 засядаўу сенаце Рэчы Паспалітай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) большасць В.в. (акрамя зах. часткі Аршанскага пав.) адышла да Pac. імперыі. Аднак пасада віцебскага ваяводы захоўвалася ў ВКЛ да 1794.

Ваяводы віцебскія: Юрый Глебавіч (1503—08), І.С.Сапега (1508—14), Я.С.Касцевіч (1514—17), І.Б.Сапега (1517/20—28, зняты з пасады паводле патрабавання мясц. шляхты), Я.Ю.Гля-бовіч (1528—32), М.В.Клочка (1532— 43), Ю.В.Насілоўскі (1542—44),С.П.Кіш-ка (1544—54), Р.А.Хадкевіч (1554—55), С.А.Збаражскі (1555—64), С.Пац (1566— 88), М.П.Сапега (1588—99), Я.Завіша (1599—1626), С.С.Сангушка (1626—38), Я.Ракоўскі (1638—39), К.С.Кішка (1639— 46), П.Я.Сапега (1646—56), У.Валовіч (1656—68), Я.А.Храпавіцкі (1669—85), Л.Г.Пацей (1686—95), А.К.Крышпін-Кіршэнштэйн (1695—1704), К.А.Пацей (1705—28), М.М.Агінскі (1730—50), Ю.А.Салагуб (1752—81), Ю.А.Прозар (1781—87), М.Касакоўскі (1787—94).

Кашталяны віцебскія: П.Пац (1566— 78), М.З.Сноўскі (каля 1579—88), М.А.За-віша (1588—92),. М.Стравінскі (1592— 94),Я.Я.Зяновіч (1594—1600), А.І.Сапега (1600—05), М.Друцкі-Саколінскі (1605— 13), А.Д.Сапега (1613—15), М.З.Вольскі (1615—21), С.С.Сангушка (1621—26), М.Завіша (1626—47), Ю.Кляноўскі (1647—52), Т.Касакоўскі (1652—64), К.К.Белазор (1664—67), МЛімант (1667— 70), Я.Дэнгаф (1670—85), М.К.Коцел (1685—1700), К.А.Пацей (1700—03), М.М.Агінскі (1703—30), Е.Тышкевіч (1730—35), Я.Рдултоўскі (1735—39), А.Пацей (1739—40), С.Е.Агінскі (1740— 48), Ю.А.Салагуб (1748—52), Ш.Сыруць (1752—74), Ю.А.Прозар (1774—81), М.Касакоўскі(1781—87),А.Э.Фёлькерзам (1787—90), А.В.Жавускі (1790—93), І.Кужанецкі (1793—пасля 1795).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віцебскае ваяводства

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.