БЕЛАРУСЬ (последнее)
Віт
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Віт (Vitus, Veit; ?—1269),дамініканец, першы (разам з Хрысціянам) дакумен-тальна засведчаны легітымны біскуп на бел. землях. Паходзіў, відаць, з земляў, дзе быў пашыраны культ пакутніка св. Віта (Саксонія i Вестфалія, пазней — Чэхія i Польшча). Вучань св. Яцка Адрованжа — заснавальніка ордэна дамініканцаў у Польшчы. Магчыма, што да з'яўлення на бел. земляхудзельнічаўу місіянерскай працы ў Прусіі [з 1240 ёй кіраваў дамініканскі правінцыял Гайдэнрык, пазней прызначаны першым Кульмскім (Хэлмінскім) біскупам]. У 1251 біскуп Гайдэнрык атрымаў даручэнне ад папы Інакенція IV знайсці адпаведную асобу i пасвяціцьу біскупы для караля Міндоўга i яго дзяржавы. Не выключана, што прыкладна ў гэты час В. ужо працаваў на бел. землях у складзе ці на чале місіі. У 1253 гнезненскі арцыбіскуп Пэлка пасвяціўу в. Казлове каля Сахачава на Мазовіі брата В. на біскупа Літовіі (іп Littoviam). Як вынікае з некат. гіст. крыніц, гэта пасвячэнне адбылося па ініцыятыве і, магчыма, з удзелам біскупа Гайдэнрыка,які меў на гэта адпаведныя паўнамоўцтвы ад папы. У крыніцахбіскуп В. згадваеццаяклеріБсорйБ Lubusensis (Lubecensis, Lubuzensis, Lubozanus)» («біскуп Любчанскі або Любецкі»), a таксамаякверІБсорйБ Litovie (Lithoviensis, Littoviensis, Lithwaniensis, Lithomiriensis, Luthomiriensis)», («біскуп Літовіі або Літоўскі»). Гэта дало падставу даслед-чыкам лакалізаваць 1-ю рэзідэнцыю біс-купа ў Любчы на Новагародчыне, a змену тытула на іншы звязаць з пераносам сядзібы біскупа ў другі населены пункт або з узвышэннем статуса біскупства да дзярж. ўзроўню. Паводле некат. звестак, В. не дагадзіў Міндоўгу i не паладзіў з мясц. насельніцтвам, таму быў выгнаны з краю i нават паранены. У 1255 ён папрасіў у папы Аляксандра IV вызва-лення ад сваёй пасады; звольнены з яе папскім лістом ад 1.3.1255 з захаваннем тытула (на яго месца прызначаны Хрыс-ціян). Пазней выконваўабавязкі суфра-гана Вроцлаўскай, потым Пазнанскай дыяцэзіі. Апошнія гады жыцця правёў у Кракаве, дзе быў спавядальнікам кн. Баляслава Сарамлівага. Пахаваны ў кракаўскім дамініканскім касцёле побач са сваім настаўнікам св. Яцкам Адравон-жам. Пасля беатыфікацыі св. Яцкаў 1543 астанкі В. перапахаваны пад алтаром св. Пятра. Пасля кананізацыі св. Яцкаў 1594 кардынал i кракаўскі біскуп Ю.Радзівіл выставіў рэліквіі В. для публічнага ўшанавання. Яны змяшчаліся ўсаркафагу св. Яцка пад яго алебастравай статуяй. У 20 ст. рэліквіі біскупа В. перанесены ў капліцу св. Крыжа, дзе яны захоўваюцца i цяперу сценным алтары. Афіц. беаты-фікацыі В. небыло,тым не менш ён вельмі шанаваўся, a многія аўтары агіяграфічных твораў называлі яго «бласлаўлёным». Браты дамініканцы верылі ў яго святасць i звязвалі з ім шматпію'я цуды. У дамінікан-скім кляштары ў Кракаве захоўваўся пергаментны рукапіс, напісаны В.: «De christianorum in Lithovia conditione deplo-rabili, ad sanctissimum et beatissimum patrem dominum Innocentium papam quar-tum, fratris Viti de Ordine Praedicatorum episcopi Litoviensis. epistola» («Пра гаротны стан хрысціян y Літовіі...»). Твор загінуў у час пажару 1850.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Віт
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1292160666 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций